Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
1 Гл.: Кутузова Н.А. Указ. твор. С. 67.
75
родаў» і лічыў, што яно фарміруецца з дзвюх крыніц: «права розуму» і «права развагі». Да першага, які мае боскую крыніцу, ён прылічаў шанаванне бацькоў, а таксама такія прынцыпы, як «нікому не рабіць крыўды», «не рабіць замаху на чужыя рэчы» і іншыя, якія прымаюцца без разважанняў. Другому «праву» ўласцівая здольнасць чалавека рабіць высновы з назіранняў і параўнанняў аднаго з другім, шукаць тое, што зручна для агульнага жыцця народа.
Такім чынам, творчасць палемістаў XVII ст. дае ўяўленне аб тэарэтычных пошуках аптымальнай мадэлі грамадскага ўпарадкавання, якая б дазволіла вырашаць шматлікія сацыяльнапалітычныя, нацыянальныя і рэлігійныя канфлікты ў краіне. У выніку палемікі была сфармулявана ідэя «агульнага дабра» ў суверэннай шматнацыянальнай дзяржаве, якая бачылася найбольш эфектыўнай для ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
На думку сучаснага даследчыка I. Саверчанкі, вынікам дыскусіі XVII ст. з погляду сённяшняга дня з’яўляецца, папершае, разуменне таго, што толькі суверэнная дзяржава здольная падтрымаць гармонію паміж сацыяльнымі станамі, рэгуляваць міжканфесійныя дачыненні, забяспечваць дзяржаўнатэрытарыяльную цэласнасць краіны, захоўваць культурнагістарычную спадчыну народа, праводзіць унутраную палітыку, накіраваную на аб’яднанне грамадзян вакол ідэі патрыятызму, павагі да асобы, захаванне яе палітычных і грамадзянскіх праў. Падругое, сапраўднае ўз’яднанне цэркваў з’яўляецца утопіяй, бо спецыфічныя механізмы функцыянавання кожнага царкоўнага арганізма (тэалагічныя дактрыны, сістэмы абрадаў і рытуалаў) — аб’екгыўна непераадольныя фактары на іпляху аб’яднання. Таму адзіным выйсцем з’яўляюцца перамовы, сталыя кантакты, абмен думкамі, мірнае рашэнне маёмасных і іншых канфліктаў'.
5.5. Натуральнаправавыя ідэі ў працах Адама Алізароўскага (1618—1659)
Асобнае месца ў палітыкаправавой думцы эпохі Контррэфармацыі займала творчасць прафесара кананічнага і грамадзянскага права Віленскай езуіцкай акадэміі Адама (Аарона) Алізароўскага. Сацыяльнапалітычныя і прававыя погляды вучонага абгрунтаваны ў галоўнай працы яго жыцця — кнізе «Аб палітычнай супольнасці людзей». Кніга Алізароўскага напісана на шырокай крыніца
1 Саверчанка I. Указ. твор. С. 230.
76
знаўчай базе. У ёй выкарыстаны творы больш за 250 прадстаўнікоў антычнай і сучаснай аўтару палітычнай і прававой думкі Еўропы. Часцей аўтар спасылаецца на такіх мысліцеляў, як Арыстоцель, Вергілій, Фама Аквінскі, Ж. Бадэн, Т. Мор. Галоўная мэта працы Алізароўскага — знайсці вырашэнне палітычных, сацыяльных і прававых праблем, абапіраючыся на рацыянальную навуковую аснову.
Галоўнай перадумовай утварэння дзяржавы Алізароўскі лічыў агульнае імкненне людзей да стварэння палітычных саюзаўсупольнасцей дзеля рэалізацыі прынцыпу ўсеагульнай карысці. Згодна з вызначэннем Алізароўскага, дзяржава — гэта «...створаны з мноства паселішчаў саюз і аб’яднанне людзей, якія звязаны правам, што ўвайшлі ў згоду ў імя добрага і шчаслівага жыцця»1. Узаемаадносіны паміж грамадзянамі фарміруюцца, на думку вучонага, яшчэ на ўзроўні сям’і і двара (сукупнасць некалькіх сем’яў), панскага фальварка, паселішча. Менавіта на гэтых узроўнях закладваюцца адносіны падпарадкавання: дзяцей — бацькам, падданых — пану і інш.
Такім чынам, правазнаўца ў аснову дзяржаўнага арганізма кладзе грамадскі дагавор, парушэнне прынцыпаў якога вядзе да гібелі дзяржавы.
Нетыпова для свайго часу вырашае Алізароўскі пытанне грамадзянскіх праў. На яго погляд, грамадзянамі з’яўляюцца прадстаўнікі ўсіх саслоўяў, акрамя рабоў і іншаземцаў, таму ўсе павінны ў роўнай ступені карыстацца поўным аб’ёмам грамадзянскіх і палітычных праў. Прызнаючы правамернасць існавання саслоўнага падзелу, Алізароўскі разам з тым прапаноўваў выпрацаваць механізм свабоднага пераходу з аднаго саслоўя ў другое.
Асаблівую ўвагу вучоны ўдзяляў высокаму прадвызначэнню шляхецкага саслоўя. Ён падкрэсліваў, што паняцце шляхецтва звязана з маральнай дасканаласцю, духоўнай высакароднасцю, адука. ванасцю, сумленным выкананнем сваіх грамадзянскіх абавязкаў. Такім чынам, пад уздзеяннем гуманістычнай ідэалогіі ён звязвае паняцце шляхецтва не столькі з паходжаннем, колькі з маральным і адукацыйным узроўнем, тоесным паняццю інтэлігентнасць.
Рэзка адмоўна ставіўся Алізароўскі да сістэмы прыгонніцтва, якую ён лічыў супярэчнай натуральнаму праву.
Узаемаадносіны паміж сялянамі і феадаламі, на яго думку, павінны будавацца на аснове дагавора, які б прадугледжваў выпла
1 Алізароўскі А. Пра палітычную супольнасць людзей // Мысліцелі і асветнікі Беларусі X—XIX стст.: Энцыклапед. даведнік. Мн., 1995. С. 616.
77
ту чыншу за карыстанне зямлёй пана і права свабоднага пераходу на новае месца жыхарства.
Аналізуючы розныя формы дзяржаўнага кіравання, Алізароўскі прыходзіць да высновы, што моц і стабільнасць дзяржавы залежаць ад палітычнага ладу. Найбольш рацыянальнай формай кіравання для Рэчы Паспалітай мысліцелю бачылася спадчынная манархія. Разам з тым, Алізароўскі выказваўся за права паўстання супраць манарха і нават забойства яго ў тым выпадку, калі ён пераўтвараецца ў тырана.
Алізароўскі прапанаваў уласную класіфікацыю права, у якую ўваходзілі боскае права, натуральнае права і права народаў. Прычым, на думку мысліцеля, боскае права і натуральнае права павінны выступаць як самастойныя віды і дапаўняць адно другое. Згодна тлумачэнню правазнаўцы, «боскае права забараняе несправядлівасць, прыгнечанне бедных і ўсялякія крыўды». Натуральнае права папярэднічае пазітыўнай праватворчай дзейнасці.
Алізароўскі аналізаваў сацыяльныя і біялагічныя аспекты выяўлення прынцыпаў натуральнага права. На яго думку, сацыяльны аспект праяўляецца праз развіццё і ўдасканаленне сацыяльнай арганізацыі жыцця людзей: сям’ю, фальварак, паселііпча, грамадства, дзяржаву; біялагічны — праз агульнасць з жывёльным светам. Апошняе ўвасабляецца ў праве самаабароны, праве распараджацца сабою, імкненні да супрацоўніцтва з сабе падобнымі і інш. Алізароўскі падкрэсліваў, што пазітыўнае права павінна адпавядаць натуральнаму, а ў выпадку супярэчнасці з ім не можа быць прызнана за права нават у тым выпадку, калі норма існавала стагоддзямі. Зыходнымі перадумовамі права Алізароўскі лічыў прыроду і розум. «Толькі той звычай атрымлівае сілу права, які знаходзіцца ў згодзе з розумам — айцом усіх правоў»,— гіісаў ён'. У главе «Аб законах» вышэйназванай кнігі беларускі правазнаўца выводзіць фармуліроўку ідэальнага закона. Закон павінен быць справядлівым, адпавядаць законам прыроды і найвышэйшаму розуму, быць ясным для разумення. Галоўнае прызначэнне закона — дабрачыннасць дзяржавы — можа быць рэалізавана, калі законы не толькі запісваюцца на паперы, але і выконваюцца на практыцы.
Разважаючы пра ролю заканадаўства ў жыцці дзяржавы і грамадства, Алізароўскі пісаў: «...Закон з’яўляецца рупліўцам найвышэйшай мудрасці, ахоўнікам сумленнасці, крыніцай выхавання, творцам правасуддзя, вынаходцам і знаўцам сумленных нораваў, 1 Юхо I., Сокол С. Мсторня юрнднческой наукн Беларусм. Мн., 2000. С. 14.
78
правіцелем гарадоў, выступам справядлівасці, настаўнікам жыцця і душой усёй дзяржавы»1.
У адпаведнасці з буржуазным разуменнем развіцця сацыяльнага прагрэсу Алізароўскі распрацаваў канцэпцыю свабоды і роўнасці. Свабоду вучоны ўяўляе ў трох аспектах: прававым, які ён разумее як здольнасць людзей у адпаведнасці з уласным разуменнем і патрабаваннямі закона будаваць сваё жыццё; філасофскім як уладай розуму над эмоцыямі і пачуццямі; палітычным як панаванне ў грамадстве права і закона. Такім чынам, творчасць А. Алізароўскага з’яўляецца пацверджаннем высокага еўрапейскага ўзроўню палітыкаправавой думкі Беларусі XVII ст., наяўнасці ў ёй тэндэнцый, якія апераджаюць свой час.
5.6. Палітычныя і прававыя погляды Казіміра Лышчынскага (1634—1689)
Нягледзячы на панаванне клерыкальнай ідэалогіі, у другой палове XVII ст. з’яўляюцца мысліцелі, якія пачынаюць пошук рацыяналістычных сродкаў асэнсавання рэчаіснасці. Гэты пошук стаў шляхам да фарміравання новага светапогляду, заснаванага на аб’ектыўным навуковым пазнанні. Сярод прадвеснікаў асветніцкай ідэалогіі ў Беларусі былі энцыклапедычна адукаваныя мысліцелі XVII ст,— С. Полацкі і К. Лышчынскі. Але калі ў творчасці С. Полацкага элементы рацыяналізму не выходзілі за межы рэлігійнаправідэнцыялісцкага светапогляду, то погляды Лышчынскага сведчаць ужо аб поўным разрыве з пануючымі ўяўленнямі і адкрытым сцвярджэнні прынцыпаў свабоднага філасофскага рацыяналізму.
Першая палова жыцця мысліцеляатэіста, матэрыяліста, педагога і грамадскапалітычнага дзеяча, брэсцкага шляхціца Казіміра Лышчынскага была звязана з ордэнам езуітаў. Ён атрымаў пачатковую адукацыю ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме, уступіў у ордэн, скончыў 4гадовую студыю, якая рыхтавала настаўнікаў для езуіцкіх школ, працаваў выкладчыкам, а потым і памочнікам рэктара Брэсцкага езуіцкага калегіума. У 1666 г. Лышчынскі выходзіць з ордэна і пачынае займацца грамадскай, педагагічнай і гаспадарчай дзейнасцю. Ён неаднаразова абіраўся шляхтай Брэсцкага ваяводства паслом на Соймы Рэчы Паспалітай, суддзёй у Літоўскі трыбу
’ Памятннкн фвлософской мыслв Беларусн XVII — первой половнны XVIII вв. Мн„ 1991. С. 138.
79
нал. 3 1682 г. займаўся юрыдычнай практыкай на пасадзе падсудка Брэсцкага шляхецкага суда.
У сваім маёнтку Лышчынскі адкрыў школу, у якой сам і выкладаў. Праграма навучання будавалася на прыродазнаўчых дысцыплінах і адмаўляла рэлігійнае выхаванне.
Скончыў сваё жыццё мысліцель на кастры інквізіцыі на абвінавачванню ў атэізме. Творы Лышчынскага былі спалены падчас выканання прысуду, таму даследчыкі яго творчасці займаюцца рэканструкцыяй поглядаў мысліцеля, абапіраючыся на некалькі фрагментаў яго трактата «Аб неіснаванні Бога», знойдзеных толькі ў 1957 г. польскім гісторыкам Навіцкім. Крыніцамі вывучэння поглядаў філософаатэіста служаць таксама матэрыялы яго судовай справы, перш за ўсё абвінаваўчая прамова дзяржаўнага пракурора Вялікага княства Літоўскага Шымона Куровіча на Варшаўскім сойме 15 лютага 1689 г. і так званы «Маніфест аб атэізме Лышчынскага» — данос, складзены Янам Бжоскам, былым сябрам і суседам Лышчынскага. У ім езуіцкі памагаты пераказаў змест сваіх размоў з мысліцелем. «Маніфест», разам з выкрадзеным трактатам «Аб неіснаванні бога», быў перададзены Віленскаму біскупу Бжастоўскаму і паслужыў падставай для ўзбуджэння справы біскупскім судом супраць брэсцкага падсудка.