• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    Гэтыя нешматлікія крыніцы даюць магчымасць зрабіць наступныя высновы аб поглядах Казіміра Лышчынскага.
    1.	Мысліцель быў прыхільнікам матэрыялістычнага тлумачэння навакольнага свету. Ім прызнавалася бесканечнасць матэрыі ў часе і прасторы, наяўнасць аб’ектыўных заканамернасцей яе развіцця; Лышчынскі адмаўляў Бога як стваральніка свету, а ролю творцы прызнаваў за самой прыродай, якая развіваецца па ўласных законах і сама па сабе з’яўляецца крыніцай руху.
    2.	Лышчынскі адмаўляў Богатворцу, а на яго месца ставіў чалавека, сцвярджаючы, што Бог — плод розуму чалавека. «Чалавек — стваральнік Бога, а Бог — стварэнне чалавека. Такім чынам, Бог з’яўляецца не сапраўднай існасцю, а стварэннем розуму, і да таго ж хімерычным»1.
    3.	Радыкалізм атэістычнай сістэмы Лышчынскага абумоўліваў радыкалізм сацыяльнапалітычны. Ён разумеў, што адно адмаўленне Бога не можа змяніць грамадства. Вопыт гарадскога суддзі і ваяводскага падсудка даваў багаты прыклад нясправядлівасці ў адносінах паноў да мужыкоў, ксяндзоў да веруючых, дужых да
    1 ІІз нсторнн фнлософской н обшественнополвтнческой мыслн Белорусснн: Язбр. ііронзведенпя XVI — начала XIX вв. Мн., 1962. С. 280.
    80
    слабых. Пошукі сацыяльнага ідэалу прывялі мысліцеля да ідэй утапічнага сацыялізму. У «Маніфесце» Бжоскі паведамлялася, што брэсцкі падсудак жадаў «мець свет без улады, гарады без начальнікаў, народы без валадароў, храмы без святароў, капітоліі без суддзяў». Бжоска абвінавачваў Лышчынскага ў прыхільнасці да ідэалу грамадскага жыцця гарамантаў — народа, апісанага ў рэнесансавым утапічным рамане іспанца Антоніо дэ Гевары «Настаўленні хрысціянскага манарха».
    Як і дэ Гевара, Лышчынскі быў прыхільнікам скасавання прыватнай уласнасці і пабудовы грамадства ўсеагульнай роўнасці і справядлівасці.
    Акрамя кнігі дэ Гевары, Казімір Лышчынскі быў знаёмы з творамі іншых утапістаў — Томаса Мора, Тамаза Кампанелы, аб чым сведчыць аналіз захаваных урыўкаў з яго рукапісу. Такім чынам, атэістычная і антыфеадальныя сістэмы Лышчынскага ўвабралі ў сябе прагрэсіўныя і асветніцкія ідэалы. Яго погляды фарміраваліся ў рэчышчы еўрапейскай і айчыннай гуманістычных традыцый. Жыццё, дзейнасць, смерць К. Лышчынскага ўваскрэсілі ідэю талерантнасці, памножылі лік яе прыхільнікаў, якія пачалі ўжо ў наступным стагоддзі паступова ўводзіць яе ў культурны ўжытак, фар.міруючьі новае мысленне, новую эпоху — Асветніцтва.
    5.7.	Грамадскапалітычныя і прававыя погляды Сімяона Полацкага (1629—1680)
    Гістарычнае значэнне літаратурнай і асветніцкай спадчыны Сімяона Полацкага (сапраўднае імя — Самуіл Емельянавіч ПятроўскіСітніяновіч) у духоўным развіцці ўсходнеславянскіх народаў тлумачыцца геапалітычным станам Беларусі ў XIV—XVII стст. Беларусь, як мы ўжо згадвалі, была месцам сустрэчы двух тыпаў хрысціянскай цывілізацыі — заходняй каталіцкай і ўсходняй праваслаўнай. У канцы XVI—XVII стст. супярэчнасці наміж імі абвастрыліся. 3 аднаго боку, станаўленне Расійскай імперыі суправаджалася прэтэнзіямі на геапалітычнае першынство ва ўсходняй Еўропе. 3 другога боку, вяртанне былых пазіцый каталіцызму ў Польшчы выклікала яе імкненне да ідэйнага і дзяржаўнага паглынання беларускалітоўскай часткі канфедэратыўнай Рэчы Паспалітай. Геапалітычныя амбіцыі хаваліся за рэлігійнаідэалагічнымі канфліктамі, якія праяўляліся ва ўзаемным абвінавачанні ў адыходзе ад сусветнага хрысціянства. У гэтых умовах групаю рэлігійнапалітычных дзеячаў быў прапанаваны кампраміс:
    81
    узаемапранікненне культур, сінтэз духоўных каштоўнасцей пры захаванні тыпалагічных асаблівасцей грэкаславянскай і рымскакаталіцкай разнавіднасцей хрысціянскай цывілізацыі. Ідэалогія рэлігійнакультурнага кампрамісу распрацоўвалася прафесарамі і вучнямі КіеваМагілянскай калегіі, сярод якіх быў і Сімяон Полацкі. Уся яго творчасць — прыклад імкнення да кампрамісу і сінтэзу двух культурных еўрапейскіх напрамкаў.
    Сімяон Полацкі нарадзіўся ў сям’і заможных купцоў у Полацку. Адукацыю атрымаў у брацкай школе, КіеваМагілянскай калегіі, на філасофскім факультэце Віленскага універсітэта. Дарэчы, дзверы універсітэта, які належаў езуітам, адчыніліся перад Самуілам Пятроўскім дзякуючы яго ўступленню ва уніяцкі ордэн базылян. Але ў сярэдзіне XVII ст. трагічныя для Беларусі падзеі (казацкія войны, рускапольская і шведскапольская войны) крута мянялі лёс людзей. У гэтай крывавай кругаверці Сімяон вяртаецца ў Полацк, прымае праваслаўнае манаства, мяняе палітычную арыентацыю (становіцца гарачым прыхільнікам палітычнага саюза з Расіяй). У «Метрах», напісаных у гонар уступлення рускіх войск на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам у Полацк 5 чэрвеня 1656 г., ён усклікае:
    Внтаем тя, православныіі царю,
    Праведное солнце,
    Здавно бо вск прагнулн тебе душн нашн н сердце.
    Внтаем тя, царю, от востока к нам прншедшаго.
    Белорусскнй жс от нужды народ весь свобождашаго1.
    3 вясны 1664 г. пачынаецца найбольш яркі перыяд у творчасці мысліцеля.
    Па запрашэнню рускага цара, С. Полацкі выязджае ў Маскву, дзе і жыве ўсё астатняе жыццё.
    Маскоўскі перыяд — гады творчай сталасці С. Полацкага, калі ён выступае як мысліцель, палітык, асветнік і педагог. Будучы гарачым прыхільнікам ідэі сінтэзу ўсходняй і заходняй культур, ён імкнецца ажыццявіць гэты сінтэз у культурным і палітычным жыцці Расіі. Паслядоўна, карыстаючыся любым выпадкам, Сімяон падкрэсліваў, што прызнанне толькі адной культуры пазбаўляе чалавека радасцей, якія вынікаюць з шырыні ведаў, са зносін з аўтарамі і кнігамі. Гэтую ідэю ён укладвае ў розные формы: ад багаслоўскіх твораў да вершаў. Полацкі становіцца на чале групы «лаціннікаў», якія арыентаваліся на ўспрыняцце заходнеўрапей
    ' Арлоў У. Таямніцы полацкай гісторыі. Мн., 1994. С. 251.
    82
    скай культурнай традыцыі. Іх апанентамі былі так званыя грэкафілы, якія дамагаліся адмовы ад вывучэння навук, не маючых дачынення да багаслоўя, панавання царквы над асветай, абмежавання пазнання культуры царкоўнай грэчаскай традыцыяй. Ужо пасля смерці асветніка грэкафілы на царкоўным саборы 1690 г. абвясцілі яго погляды ерэтычнымі.
    Кампрамісная арыентацыя асветніка праяўлялася ў яго талерантнасці. Будучы абаронцам афіцыйнай праваслаўнай царквы, ён не адракаўся ад сваіх уніяцкіх перакананняў. У яго асабістай бібліятэцы даследчыкі знайшлі кнігі, падпісаныя латынню. «Гэтая кніга ёсць надзейнае ёмішча ведаў Сімяона ПятроўскагаСітніяновіча, полацкага іераманаха Ордэна святога Васіля Вялікага». Ён ухіляўся ад крытыкі каталіцызму, імкнуўся да ўзгаднення дагматычных разыходжанняў. Характэрнай у гэтым сэнсе з’яўляецца яго «Камедыя пра блуднага сына». Галоўны сэнс твора — цярпімасць да чужога погляду, да памылак і грахоў другога чалавека. Пазіцыя Полацкага, як бачым, рэзка разыходзілася з традыцыйнай расійскай варожасцю да іншадумства.
    Развіццё дзяржавы, грамадскі дабрабыт і згоду, маральнае ўдасканаленне чалавека Сімяон звязваў з узроўнем адукацыі.
    ...Россня славурасшнряет
    He мечем токмо, но н скоротечным
    Тнпом, через кннгн сушнм многовечным1.
    Ён папракае праваслаўных святароў за тое, што яны імкнуцца павучаць ерэтыкоўраскольнікаў, а «самн бо не учнмся, нз брахом лежатн, во тьме невежествня тонн почмватн». На яго думку, нізкая адукаванасць стала карпаратыўнай рысай праваслаўнага духавенства. «Оттого умножнлнсь в людях злоба, преуспело лукавство, волхвованне, чародейство, разбой, воровство, убнйство, пьянство ...внною всего этого ...неуменье н нераденье духовных отцов»2.
    С. Полацкі звязваў з асветай вызваленне людзей ад заган і недахопаў. Багаты «просветнтся» і «обряіцет врачества недугам свонм: гордостн — смнренне, сребролюбню — благоросточенне, скупостн — подаянне»3.
    1 Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн., 2002. С. 142.
    2 Тарасаў К. Памяць пра легенды. Мн., 1994. С. 158.
    3 Полоцкнй С. Нзбранные сочннення. М.; Л., 1953. С. 207.
    83
    Яго асветніцкія ідэі пераўтвараліся ў практычныя дзеянні. С. Полацкі выкладаў у вучылішчы для пад’ячых Прыказа тайных спраў, выконваў абавязкі настаўніка царскіх дзяцей, рыхтаваў падручнікі. Адзін з іх — вершаваны пераклад Псалтыра, па якому вучыліся грамаце некалькі пакаленняў расіян. М. Ламаносаў разам з «Граматыкай» Мялеція Сматрыцкага назваў Псалтыр «вратамн своей ученостн».
    Запаветнай марай Полацкага было стварэнне ў Маскве вышэйшай навучальнай установы накшталт Віленскага універсітэта ці КіеўскаМагілянскай калегіі. Гэта ідэя была рэалізавана ўжо пасля яго смерці. У 1686 г. у Маскве была адкрыта Славянагрэкалацінская акадэмія.
    С	. Полацкі быў прыхільнікам асветніцкай манархіі, якую лічыў найлепшай формай дзяржаўнага кіравання. Сваё бачанне ідэальнага манарха паэт выказаў у звароце да цара Аляксея Міхайлавіча:
    Мало есть правды царю мудру бытн...
    Велн н рабом мудростн нскатн,
    14	того тебе будут работатн...
    От нскусных муж ніцн совета —
    14	от разумных вопроснв ответа...
    Мллостнв будн, п скор оставлятн,
    Косен казннтн, а готов слушатн нзвенення кротость да хранншн1.
    Будучы настаўнікам царскіх дзяцей, С. Полацкі бачыў сваё прызначэнне ў выхаванні іх адукаванымі ўладарамі, з высокімі маральнымі якасцямі. Невыпадкова ў вершах і казаннях ён часта звяртаецца да прыкладу Арыстоцеля і яго знакамітага вучня Аляксандра Македонскага. «Аляксандр велнкнй, вселенныя покорнтель, зело радовася н прнветствова себе, яко в то время дадеся ему некто, внегда преславнейшнй всех любомудрых Арнстотель жнваше н учаіце, н ему самому наставннк дадеся»,— пісаў паэт у зборніку пропаведзяў і настаўленняў «Вечеря душевная»2.
    Вялікае значэнне ў функцыянаванні асветніцкай манархіі С. Полацкі надаваў устанаўленню справядлівасці ў грамадстве. Ён марыў аб роўным судзе для ўсіх, у якім будуць судзіць, не гледзячы на паходжанне чалавека. «На лнца зретп господь возбраняет. Ровно суднть всяк чнн завешает»3.
    1 Тарасаў К. Указ. твор. С. 158.
    2 Беларусіка. Кн. 2. Мн., 1992. С. 351.
    3 Полоцкнй С. Внршн. Мн., 1990. С. 67.
    84
    Такім чынам, наяўнасць у спадчыне Сімяона Полацкага шматлікіх фрагментаў антычнай культуры і натурфіласофскіх ведаў, лагічная і культурнагістарычная аргументацыя асветніцкіх ідэй і канцэпцый збліжаюць беларускарускага асветніка з дзеячамі еўрапейскай культуры эпохі Адраджэння і барочнага Асветніцтва XVII ст.