• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    Палітыкаправавая анархія ў Рэчы Паспалітай XVII ст., пагроза грамадзянскай вайны на глебе рэлігійных супярэчнасцей прадвызначылі зацікаўленасць бакоў у грамадзянскім міры і згодзе. Таму галоўнай задачай дзеячаў праваслаўнай, каталіцкай і уніяцкай цэркваў сталі пошукі аптымальнай мадэлі грамадскага ўладкавання.
    Найбольш важным напрамкам у рэлігійнай палеміцы стала нацыянальная праблема. I гэта не выпадкова, бо наступ на праваслаўе пасля заключэння уніі разглядаўся як пагроза культурным асновам народа.
    Палеміка паміж католікамі, уніятамі і праваслаўнымі будавалася на абмеркаванні прыкмет народнасці, праблем мовы, крытэрыяў гістарычнага развіцця. Цэнтральнай становіцца ідэя «сапраўднай царквы», сутнасць якой у прызнанні праваслаўнай ці адпаведна уніяцкай цэркваў «выбранымі» і крытыка апанентаў як схізматыкаў.
    У ходзе палемікі адбываецца вызначэнне паняцця «народнасць». Яе асноўнымі атрыбутамі называюцца веравызнанне і мова як найбольш нязменныя і традыцыйныя, а таксама агульнасць гістарычнага развіцця, ментальныя асаблівасці, тэрытарыяльны аспект.
    1 Спадчына. 1992. № 2. С. 64.
    71
    У 30я гады XVII ст. абмеркаванне культурнанацыянальных праблем пераносіцца ў палітыкаправавую сферу. Праваслаўныя палемісты звяртаюцца да прававых асноў, рэгулюючых міжнацыянальныя адносіны ў Рэчы Паспалітай да акта Люблінскай уніі, які замацаваў раўнапраўнае злучэнне двух народаў. Згода і ўзаемапавага паміж народамі Рэчы Паспалітай гарантавала моц і міжнародны аўтарытэт дзяржавы. Парушэнне згоды паставіла краіну на мяжу катастрофы. Займаючы патрыятычныя пазіцыі ў адносінах да Рэчы Паспалітай, праваслаўныя палемісты заклікалі да грамадзянскага міру на аснове верацярпімасці, прызнання роўных правоў усіх народаў дзяржавы, мірнага суіснавання народаў, цэркваў і моў у Рэчы Паспалітай. Гэтыя думкі праходзяць праз творы М. Сматрыцкага «Скарга на імя сената Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага», А. Філіповіча «Дыярыуш», 3. Капысценскага «Палінодыя» і інш. Так, М. Сматрыцкі, звяртаючыся да сенатараў Рэчы Паспалітай, указваў, што згода і адзінства ў шматнацыянальнай дзяржаве можа быць дасягнута толькі разумнай і справядлівай палітыкай урада, захаваннем роўнасці паміж народамі і іх веравызнаннямі. Наступ на веру, падкрэсліваў Сматрыцкі, як нішто іншае садзейнічае хуткаму заняпаду і знішчэнню каралеўства.
    Імкненнем садзейнічаць усталяванню стабільнасці ў дзяржаве тлумачыў Сматрыцкі і свой пераход з праваслаўя ў унію. У яго творы уніяцкага перыяду «Парэнэзіс» традыцыі праваслаўнай царквы, звычаі народа, эстэтычныя і маральныя нормы ён называў састарэлымі для сучаснага жыцця, не маючымі перспектывы. Разам з тым, каталіцкая і уніяцкая цэрквы, пануючае становішча якіх замацавана дзяржаваю, з’яўляюцца носьбітамі прагрэсу, таму неабходна адмовіцца ад старога праваслаўя на карысць уніяцтва. Доказам на карысць разумнага і дабравольнага прыняцця уніі Сматрыцкі лічыў дзяржаўную падтрымку уніяцкай царквы. Праваслаўная царква апазіцыйная дзяржаве, а дысгармонія паміж дзяржавай і верай нясе ў сабе разбуральны пачатак. Апошняе сведчыць аб тым, што Мялецій Сматрыцкі, перайшоўшы ў унію, адышоў ад ідэі мірнага суіснавання рэлігій, культур і народаў.
    I у іншых творах праваслаўных палемістаў у кантэксце развіцця ідэі «сапраўднай царквы» праходзіць праблема суадносін свецкай і духоўнай улад. Так, на думку I. Вішэнскага і 3. Капысценскага, першай асобай у дзяржаве павінен з’яўляцца глава царквы. Свецкай уладзе адводзілася ахоўная функцыя ў адносінах да царквы і веравызнання грамадзян.
    72
    Кароль, як прадстаўнік свецкай улады, павінен быць над рэлігійнымі канфліктамі, здзяйсняць функцыі прававога рэгулявання грамадскіх адносін, пасрэдніцтва ў адносінах розных канфесій.
    На думку А. Філіповіча, выказаную ў «Дыярыушы», выключна кароль павінен валодаць правам заканадаўчай ініцыятывы. Панамрадзе, Сенату, Сойму, судам адводзіліся толькі дарадчыя функцыі. Выканаўчыя паўнамоцтвы аўтар замацоўвае за ўрадаўцамі і ваеннымі.
    Згодна меркаванню I. Вішэнскага і А. Філіповіча, кароль адказны перад Богам не толькі за сябе, але і за кожнага свайго падданага. Царква абавязана дапамагаць каралю ў кіраванні краінаю, народамі. Пад уздзеяннем царквы дзяржава павінна ўдасканальваць прынцып грамадзянскай справядлівасці згодна палажэнню аб хрысціянскай любові. Абавязак караля — садзейнічаць адукацыі падданых, гарантаваць ім палітычныя свабоды.
    У творах I. Вышэнскага і А. Філіповіча прысутнічаюць разважанні аб дэсакралізацыі савецкай улады. Вышэнскі не лічыць яе абсалютнай і непахіснай, а Філіповіч дае парады каралю. Падданыя караля надзяляюцца ведамі і палітычнай свабодай, у гэтым сэнсе грамадства робіцца суверэнным адносна дзяржавы.
    Гэта ідэя прыводзіць некаторых да здагадкі аб дагаворнай аснове дзяржавы. Грамадства, на думку М. Сматрыцкага, складаецца з трох саслоўяў: князёў, слуг і святароў. Паміж імі існуе грамадскі дагавор аб размеркаванні абавязкаў і ўзаемаадносін. Гэты грамадскі дагавор і складае аснову дзяржавы. Дагавор патрабуе ад князёў уладарыць справядліва, быць літасцівымі ў адносінах да слуг. Ад слуг патрабуе сумленна выконваць свае абавязкі: плаціць падаткі, працаваць. Ад святароў патрабуе быць праведнымі, чыстымі, сціплымі, служыць богу і людзям. Дагавор пасля зафіксавання ў дзяржаўным заканадаўстве набывае юрыдычную моц. Яго выкананне, на думку Сматрыцкага, і складае «грамадскае дабро». Парушэнне дагаварных абавязацельстваў пагражае існаванню дзяржавы.
    У праваслаўнай палемічнай літаратуры XVII ст. знайшлі адлюстраванне паняцці «права», «свабода», «справядлівасць». Справядлівасць у ёй выходзіць за межы тэалогіі і становіцца атрыбутам права. Права разглядаецца ў двух сэнсах: звычаёвае права і юрыдычная норма. На думку М. Сматрыцкага, існаванне дзяржавы немагчыма без адпаведнасці юрыдычных нормаў звычаёваму праву, якое звязана з традыцыямі і ўкладам жыцця, уласцівымі той ці іншай рэлігіі.
    73
    У адпаведнасці з гуманістычнымі традыцыямі папярэдняй эпохі М. Сматрыцкі разглядае паняцце «свабода». Гэта магчы.масць абрання жаданага ладу жыцця, але ў адпаведнасці з існуючым заканадаўствам. Імкненне да грамадзянскай свабоды прадугледжвае юрыдычнае падпарадкаванне ўладам. Такім чынам, паняццю «свабода» аўтарам надаецца сацыяльнапалітычны сэнс.
    Гэтак, магчыма выдзеліць наступныя высновы, якія лагічна выцякаюць з пазіцый праваслаўных палемістаў у адносінах дзяржавы, дзяржаўнай і царкоўнай улад, дзяржаўнай палітыкі ва ўмовах шматканфесійнага грамадства.
    Папершае, дзяржава характарызавалася як свецкі інстытут, улада караля пазбаўлялася непахіснасці. Падругое, грамадзяне надзяляліся палітычнай свабодай, грамадства — суверэннасцю. Патрэцяе, выдзяляліся і аналізаваліся ўзроўні ўлады, дагаварная прырода дзяржавы і прававая аснова грамадскага дагавора. Гэтыя ідэі абумоўлівалі думку аб суверэннасці дзяржавы як палітычнага інстытута. Пачацвёртае, галоўнай функцыяй каралеўскай ўлады прызнавалася падтрыманне стабільнасці праз захаванне «грамадскага дабра», сэнс якога зводзіўся да прававога рэгулявання адносін паміж канфесіямі і забеспячэння свабоды веравызнання. Гэта ідэя мела на ўвазе палітычнае адзінства і плюралістычнае грамадства.
    У рэлігійнапалітычнай палеміцы XVII ст. каталіцкія і уніяцкія аўтары адстойвалі канцэпцыю монацаркоўнай дзяржавы, якая супярэчыла канцэпцыі мірнага суіснавання розных хрысціянскіх канфесій, за якую выступалі праваслаўныя палемісты. Так, напрыклад, I. Руцкі прапанаваў праект рэформы уніяцкай царквы, які прадугледжваў наданне ёй статуса дзяржаўнай і ўсталяванне уніяцкага патрыяршаства ў ВКЛ.
    Такім чынам, канцэпцыя I. Руцкага зыходзіла з існавання монацаркоўнай, монаідэалагічнай дзяржавы. У адрозненнне ад каталіцкіх аўтараў, якія патрабавалі безумоўнага прыярытэту духоўнай улады над свецкай, уніяты лічылі неабходным уключыць уніяцкую царкву ў дзяржаўныя адносіны. Так, Руцкі настойваў на замацаванні за каралём права прызначэння уніяцкіх епіскапаў.
    Як бачым, каталіцкія і уніяцкія аўтары разыходзіліся ў падыходах да праблемы адносін дзяржавы і царквы, прапаноўвалі розныя мадэлі дзяржаўнага ўпарадкавання. Каталіцкія палемісты, прызнаючы неабходнасць моцнай каралеўскай улады, галоўнай фігурай у палітычным кіраванні лічылі кіраўніка царквы, а уніяты акцэнта
    74
    валі ўвагу на паўнамоцтвах свецкай улады, якую лічылі асновай дзяржаўнасці.
    Сацыяльнапалітычныя погляды каталіцкіх і уніяцкіх аўтараў першай паловы XVII ст. прайшлі эвалюцыю ад ідэі монаідэалагічнай, монацаркоўнай дзяржавы да прызнання суверэнітэту сацыяльных супольнасцей і дагаворнай прыроды дзяржавы. Упершыню ідэя суверэннасці сацыяльных супольнасцей была выказана прыхільнікам распаўсюджання ў краі уніяцтва канцлерам ВКЛ Львом Сапегам. Дзяржава, на яго думку, суверэнная ў адносінах да сацыяльных супольнасцяў, уяўляе сабой пасрэдніцкі суб’ект улады, паўнамоцтвы якому дэлегуюць супольнасці, уступаючы ў адносіны грамадскага дагавора і замацоўваючы іх у адпаведных нарматыўных актах. У гэтым выпадку патрэбы ўсяго грамадства, кансалідаванага ў дзяржаву, маюць прыярытэтнае значэнне ў параўнанні з вузкасаслоўнымі інтарэсамі і патрэбамі'. Уніяцкія аўтары, напрыклад Руцкі, таксама звяртаюць увагу на сацыяльныя супольнасці (саслоўі, канфесіянальныя плыні) і разглядаюць іх як пасрэднікаў паміж дзяржавай і індывідуумамі. Гэта прыводзіць іх да згоды з вывадам Л. Сапегі аб суверэннасці супольнасцей адносна дзяржавы і неабходнасці грамадскага змірэння. Ідэя «грамадскага дабра» патрабавала стабільных адносін паміж дзяржаваю і сацыяльнымі супольнасцямі, іншымі словамі, грамадскага дагавору, у выніку якога дзяржава набыла суверэннасць, а грамадства правапарадак. Такім чынам, уніяцкія аўтары, як і іх праваслаўныя апаненты, паступова прыйшлі да высновы аб суверэннасці грамадзянскіх супольнасцей у адносінах да дзяржавы і неабходнасці грамадзянскага прымірэння.
    Найбольш шырока абмяркоўвалася ў палітыкаправавой думцы Беларусі XVII ст. пытанне аб «праве народаў». Палемісты разглядалі права народаў у рэчышчы міждзяржаўных і ўнутрыдзяржаўных адносін. Пытанні права народаў разглядаліся ў сувязі з праблемамі дзяржаўнага суверэнітэту. Чым больш свецкі характар набывае дзяржава, тым больш востра ставяцца праблемы нацыянальнага самавызначэння. Права народаў бачылася М. Сматрыцкім і I. Руцкім як асобы сінтэз традыцый, натуральных законаў народнасці, грамадзянскіх і палітычных правоў. Інакш кажучы, права народаў дазваляла рэалізаваць культурнанацыянальныя патрэбы ў палітычнай сферы. Цікавую трактоўку паняцця «права народаў» даваў відны юрыст XVII ст. і ідэолаг каталіцызму Тэадор ЦішкевічСкуміновіч. Ён падкрэсліваў боскую сутнасць «права на