• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    1 Нз нсторнп фнлософской н обіцественнополнтнческой мыслн Беларусн: Нзбранные пронзведенмя XVI нач. XIX в. Мн., 1962. С. 88.
    2
    Тамсама. С. 90.
    56
    4.7.	Палітычныя і прававыя погляды радыкальнагуманістычнага крыла антытрынітарыяў
    У шырокім спектры палітыкаправавой думкі Беларусі XVI ст. мела месца плынь, якая вызначалася як радыкальнагуманістычная. Яна была прадстаўлена левым крылом арыян, найбольш яркія прадстаўнікі якога Пётр Гезка (Пётр з Ганёндза, Петрус Ганезіус), Марцін Чаховіц, Павел з Візны, Якуб з Калінаўкі, Лаўрэнці Крышкоўскі.
    Вучэнне радыкальнагуманістычных мысліцеляў было ідэалагічным абгрунтаваннем настрояў народных мас. Таму яго прадстаўнікоў называюць яшчэ сялянскаплебейскімі ідэолагамі, а само вучэнне плебейскім анархізмам. У адрозненне ад памяркоўных мысліцеляў яны былі ўпэўнены, што асабістая свабода можа ўсталявацца ва ўмовах не толькі рэлігійнай, прававой і палітычнай роўнасці, але абавязкова і сацыяльнай. Таму левыя арыяне зыходзілі з неабходнасці радыкальнай перабудовы існуючай сацыяльнай рэчаіснасці. Ідэолагі плебейскага анархізму, абапіраючыся на сапраўды гуманістычную ідэю прыроднай роўнасці людзей, заклікалі ліквідаваць сацыяльную і маёмасную няроўнасць, падзяліць дабро багатых паміж беднымі, расфарміраваць усе дзяржаўныя інстытуты, знішчыць органы ўлады, суд і войска. У якасці эталона арганізацыі сацыяльнага жыцця імі бачылася першахрысціянская абшчына.
    Для дасягнення сваёй мэты яны прапаноўвалі такія пасіўныя сродкі барацьбы, як грамадскае непадпарадкаванне, байкот органаў дзяржаўнай улады, ігнараванне судоваправавых інстытутаў, адмаўленне ад удзелу ў войнах і інш. Так, былы прафесар Падуанскага універсітэта Пётр Гезка вучыў, што сапраўдны хрысціянін не павінен займаць пасады, быць каралём, гетманам, суддзёй і г.д. Ён заклікаў сваіх прыхільнікаўфеадалаў адмовіцца ад маёмасці, вызваліць халопаў і прыгонных сялян, таму што валоданне прыгоннымі, дваровай чэляддзю з’яўляецца страшэннай супярэчнасцю закону боскаму. Гезка нагадваў біблейскую ісціну, што ўсе людзі — браты, і пытаў, як жа тады брат можа панаваць над братам?
    Цікавыя думкі мы знаходзім у творах Марціна Чаховіца. У адрозненне ад памяркоўных мысліцеляў, ён не шукаў ідэалу дзяржаўнага кіраўніка ні ў сусветнай, ні ў айчыннай гісторыі, бо лічыў, што справа не ў асобе ўладара, а ў самім інстытуце ўлады, які заўсёды стаіць на ахове інтарэсаў вярхоў грамадства і з’яўляецца варожым простаму чалавеку. Як і Пётр Гезка, Чаховіц меркаваў,
    57
    што радыкальныя перабудовы існуючай сацыяльнай рэчаіснасці магчыма падштурхнуць мірнымі сродкамі. Але разам з тым радыкалы не адвяргалі і рэвалюцыйныя метады барацьбы ў перыяд вострых сацыяльных крызісаў.
    Сялянскія ідэолагі звязвалі канчатковую гібель існуючага сацыяльнапалітычнага ладу і стварэння грамадства ўсеагульнай роўнасці і справядлівасці з прышэсцем Хрыста, якое, на іх думку, павінна стаць канцом старога свету, насілля, несправядлівасці і пачаткам царства боскага.
    Сваю класавую нецярпімасць радыкалы пераносілі і на культурныя каштоўнасці, якія стваралі адукаваныя вярхі грамадства. Яны адвяргалі не толькі тэалагічныя, рэлігійнасхаластычныя веды, але і спадчыну антычнай філасофіі, а таксама кананічна зацверджаныя творы так званых «айцоў царквы» — рымскіх і візантыйскіх багасловаў, ідэолагаў філасофскатэалагічнага вучэння і дактрын хрысціянскай царквы IIVIII стст. н.э. Толькі Біблія і здаровы розум простага чалавека заслугоўвалі ў іх вачах даверу і складалі фундамент дабрачыннага і шчаслівага жыцця народа. Але, на думку П. Гезкі, калі розум уступаў у супярэчанне з канонамі Бібліі, то неабходна было аддаваць перавагу апошняй.
    Разам з тым патрэбна адзначыць, што ідэалогія радыкальных гуманістаў у канкрэтна гістарычных умовах ВКЛ XVIXV1I стст. мела як пазітыўнае, так і негатыўнае значэнне. Прагрэсіўны характар насіла вострая крытыка радыкаламі сацыяльных хвароб феадальнага грамадства. Станоўчую ролю ў фарміраванні канфесійнай палітыкі дзяржавы адыграла і патрабаванне рэлігійнай цярпімасці. Так, напрыклад, у 1583 г. Марцін Чаховіц звяртаў увагу на тое, што законы справядлівасці патрабуюць, каб «...кожны, хто трымаецца сваёй веры, карыстаўся шырокай свабодай»1. Менавіта радыкальнымі рэфарматарамі была вылучана ідэя негвалтоўнай, праііагандысцкай барацьбы, якая пазней трансфармавалася ў барацьбу за неад’емныя правы чалавека і грамадзяніна — свабоду слова, друку, вулічных мітынгаў і дэманстрацый.
    Вучэнне радыкальнагуманістычных мысліцеляў утрымлівала ідэю народнага суверэнітэту, асобай ролі народных мас у пераўтварэнні сацыяльнай і палітычнай сістэмы грамадства.
    Менавіта вышэйназваныя рысы ідэалогіі і дзейнасці радыкальных гуманістаў трэба аднесці да станоўчых. Але, з другога боку, як адзначае беларускі філосаф С. Падокшын, арыентацыя арыян на першахрысціянскую абшчыну мела рэакцыйнакансерватыўны ха
    1 Скарына і яго эпоха. Мн., 1990. С. 303.
    58
    рактар, бо ідэал шукаўся не ў будучым, а ў мінулым, прапагандаваліся прымітыўныя формы жыцця і, па сутнасці, адмаўляўся прагрэсіўны сэнс развіцця гісторыі. Разам з тым ідэі плебейскага анархізму былі не толькі утапічнымі, але і небяспечнымі, на што шматразова ўказвалі яшчэ іх славутыя сучаснікіапаненты С. Будны, А. Волан, В. Цяпінскі і інш. Напрыклад, А. Волан падкрэсліваў, што ўрад ды карныя органы — суды і войска,— скасавання якіх патрабавалі радыкалы, неабходны якраз дзеля забеспячэння дзейнасці права і абароны справядлівасці’.
    Левыя арыяне вялі прапаганду сваіх поглядаў праз адкрытыя дыскусіі з памяркоўнымі на антытрынітарскіх сінодах, а таксама праз свае друкаваныя творы. Так, з 1557 па 1570 г. на лацінскай і польскай мовах былі выдадзены кнігі Пятра Гезкі «Супраць боскасці Ісуса Хрыста», «Аб першахрысціянскай царкве», «Пра трох», «Пра сына божага», «Пра хрысціянскае хрышчэнне». I хоць працы Гезкі не захаваліся, але некаторыя звесткі аб іх змесце дайшлі да нас у пераказах сучаснікаў2.
    Цікавай крыніцаю вывучэння поглядаў радыкальных гуманістаў з’яўляецца твор М. Чаховіца «Хрысціянскія размовы», які дайшоў да нашага часу.
    Рашучае выступленне левага крыла арыян рэзка змяніла адносіны шляхты і магнатаў да Рэфармацыі. Яны ў такой ступені былі напалоханы падтрымкаю рэвалюцыйных ідэй радыкалаў народнымі масамі, што пачалі хутка і пакорна вяртацца ў лона каталіцкай царквы. Такім чынам, у апошняй чвэрці XVI ст. у Беларусі пачынаецца новы рэлігійнапалітычны рух — контррэфармацыя.
    4.8.	Палітыкаправавая думка Беларусі аб прынцыпах дзяржаўнай уніі ВКЛ з Польскім Каралеўствам
    У 60х гадах XVI ст. у палітыкаправавой думцы Беларусі шырока абмяркоўвалася пытанне аб прынцыпах саюза з Польскім Каралеўствам. Падчас дыскусій выразна выявіліся два супрацьлеглыя напрамкі — прапольскі і патрыятычны. Першы найбольш яскрава быў прадстаўлены беларускім шляхціцам Станіславам Ажахоўскім у творы «Піраміды», а другі — Аўгусцінам Ратондусам, вядомым правазнаўцам і віленскім войтам, у творы «Размовы паляка з
    1 Гл.: Саверчанка I. Указ. твор. С. 59.
    2 Асноўныя палажэнні дактрыны плебейскага анархізму і палеміка з імі С. Будвага падрабязна асветлены ў кнізе I. Саверчанкі «Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар» (Мн., 1993).
    59
    літвінам». Галоўная мэта «Пірамід» — абгрунтаваць неабходнасць інкарпарацыі Вялікага княства Літоўскага ў склад Польшчы. Аўтар распрацаваў агульную тэорыю «вольнага каралеўства і нявольнага княства», у аснову якой былі пакладзены сапраўдныя факты — грамадзянская роўнасць польскай шляхты, права яе ўдзелу ў палітычным жыцці і адсутнасць роўнасці паміж магнатэрыяй і простай шляхтай у ВКЛ.
    Ажахоўскі сцвярджаў, што ўсе дзяржавыкняствы — гэта дэспатыі, дзе жыхары жывуць у няволі і жабрацтве. «Кожны чалавек у княстве — гэта толькі цень чалавека, а не сапраўдны чалавек»,— падкрэсліваў ён1. Таму ўсе літвіны — нявольнікі, над якімі пануе вялікі князь. I адзіны сродак выратавання і выйсця з грамадзянскай няволі — гэта унія з Польшчай на любых умовах, рабіў выснову аўтар «Пірамід». Ён прапаноўваў механізм інкарпаравання ВКЛ у склад Польшчы. Па яго перакананню, Вялікі князь без усялякай рады з народам павінен далучыць княства да Польскага Каралеўства. Пры гэтым, на думку Ажахоўскага, неабходна скасаваць усе атрыбуты незалежнасці Літоўскай дзяржавы: інстытуты ўлады і кіравання, суд, заканадаўства, войска.
    Такім чынам, аўтар дзеля набыцця грамадзянскіх свабод прапаноўваў літвінам адмовіцца ад свайго суверэнітэту, ліквідаваць дзяржаўнасць і ўвайсці ў склад Польшчы. Спасылаючыся на нормы Статута 1529 г., якія давалі Вялікаму князю шырокія паўнамоцтвы, абвяшчаючы яго гаспадаром дзяржавы, аўтар не звяртаў увагі на замацаваныя ў тым жа Статуце істотныя абмежаванні ўлады Вялікага князя. Апошнія тычыліся забароны яму прымаць рашэнні, ад якіх залежала стабільнасць і бяспека ВКЛ без удзелу паноўрады.
    Аўгусцінам Ратондусам былі падвержаны крытыцы асноўныя палажэнні твора Ажахоўскага. Перш за ўсё ён не пагаджаўся з тым, што свабоды грамадзян краіны залежаць ад таго, хто ёю кіруе — каранаваная асоба ці князь. На яго думку, узровень свабоды вызначаецца такімі фактарамі, як палітычны рэжым, узровень прававой думкі, характар унутранай і знешняй палітыкі, узаемаадносіны паміж саслоўямі і, урэшце, гістарычнымі абставінамі. Катэгарычна не пагаджаўся правазнаўца з Ажахоўскім, які вызначаў ВКЛ як «дзяржаву нявольнікаў». «Ці здолелі б нявольнікі трымаць вакол сябе аршак і войска з людзей абодвух народаў... Знаходзіліся між іх такія мужы, такія годныя дзеячы, якіх няволя не родзіць... Даказаў жа Канстанцін, князь Астрожскі, чаго ён варты!.. Ці тыя «нявольнікі» па Вісле не выпальвалі земляў... а вас да Літвы ў няволю
    1 Саверчанка I. Указ. твор. С. 72.
    60
    не заганялі? Уладзіслава Лакетку, мужнага караля, так прыціснулі, іпто мусіў дзеўку Гедзімінаву за сына сваііго ўзяць, а Гедзімін яму ў пасаг палонных, вашых продкаў, у няволю забраных, даў і вам вольнасці падараваў...»1
    У адказ на сцвярджэнне С. Ажахоўскага, што жыхары Вялікага княства Літоўскага — бяспраўныя нявольнікі Вялікіх князёў, якія на працягу ўсёй гісторыі дзяржавы пануюць над імі, А. Ратондус падкрэсліваў вялікую павагу і шанаванне з боку падданых да сваіх гаспадароў, якія заўсёды былі прыкладам самаадданага служэння Айчыне. На думку аўтара «Размовы паляка з літвінам», спадчынная манархія з’яўляецца найлепшай формай кіравання для ВКЛ. Бо яна забяспечвае пераемнасць найвышэйшай улады, закрывае шлях да пасада (да трона) выпадковым асобам і авантурыстам, зніжае вастрыню барацьбы паміж палітычнымі групоўкамі шляхты. Прыналежнасць да вялікакняжацкай дынастыі, лічыў правазнаўца, павялічвае адказнасць манарха і ўздымае аўтарытэт улады.