Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
А. Ратондус разглядаў і пытанне аб прынцыпах заключэння уніі з Польшчай. На яго думку, такі саюз павінен быць раўнапраўны і ўзаемакарысны. «3 вамі быць, але не страціць сваю вольнасць»,— пісаў ён. «Не маем мы права, калі хочам застацца добрымі сынамі Айчыны, страціць яе гэтак, як вы нас да таго змушаеце»2. Разам з тым, Ратондус папярэджваў літвінаў аб небяспецы захварэць тымі хваробамі, якія паслабляюць Польшчу і могуць прывесці да знішчэння Вялікага княства: маральнае разлажэнне шляхты, абыякавасць урадаўцаў да сваіх абавязкаў, нежаданне сумленна служыць Айчыне і свайму манарху, невыкананне законаў, сваявольства, здрада і адступніцтва.
4.9. Развіццё прававой думкі ў Статутах ВКЛ
Палітыкаправавыя ідэі, выказаныя мысліцелямі XVI ст., знайшлі развіццё і замацаванне ў Статутах 1528, 1566 і 1588 гг.
Усе тры Статуты былі пранікнуты ідэяй прававога суверэнітэту дзяржавы. Сутнасць яе заключаецца ў адпаведнасці праву дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў і службовых асоб. Гэта ідэя была накіравана супраць самавольства буйных феадалаў і сярэдневяковай тэакратычнай тэорыі паходжання і сутнасці дзяржавы. Ужо ў
1 Саверчанка I. Указ. твор. С. 76.
2 Тамсама. С. 78.
61
прадмове да Статута 1588 г., напісанай Л. Сапегам, падкрэслівалася, што «...для того права суть паставлены, абы можному і потужному, не все было вольно чыннтн. Яко Цыцеро поведнл, нж естесмо невольннкамн прав для того, абысьмы вольностн ужнватн моглн ...вольностн своее во всем постерегаем, бо не только сусед, a сполный наш обыватель в отчнзне але н сам господар пан наш жадное звнрхностн над намн зажнватн не может, одно только, колько ему право допушаеть»1.
Нормамі Статута 1588 г. замацоўвалася ідэя абмежавання ўлады гаспадара і падзелу функцый улады паміж соймам (заканадаўчая), князем, радай і ўрадам (выканаўчая) і судовымі органамі, у тым ліку і створанымі ў час судовай рэформы сярэдзіны XVI ст.
Статуты замацоўвалі ідэю дзяржаўнага суверэнітэту насуперак ідэі касмапалітызму, якая панавала ў часы сярэдневякоўя. Яна праяўлялася ў пацверджанні тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці дзяржавы.
Шэраг нормаў Статутаў сведчыць аб імкненні заканадаўцы прытрымлівацца прынцыпаў законнасці і справядлівасці. Парушэнне закона разглядалася як злачынства супраць інтарэсаў дзяржавы (раздз. 3 арт. 3; раздз. 4 арт. 25 Статута 1566 г. і раздз. 3 арт. 5 Статута 1588 г.). Закон імкнуўся абараніць не толькі саслоўныя правы асобы, але і асабістыя правы кожнага свабоднага чалавека. Невыпадкова ў артыкулах Статутаў часта ўтрымліваецца зварот «як к багатым, так н к убогнм». Закон замацоўвае такія важныя канстытуцыйныя правы, як права на ахову жыцця, гонару, маёмасці, на судовую абарону, на свабодны выезд за межы дзяржавы для шляхты, права прадстаўніцтва ў органах дзяржаўнай улады і кіравання і судовых органах, для гараджан — у органах гарадскога кіравання і суда.
У галіне прыватнага права была замацавана свабода абароту ўсёй маёмасці, інакш кажучы, абвяшчалася неабмежаванае права валодання рэччу. Статуты паклалі пачатак значным зменам у судовай сістэме і судаводстве. Новыя земскія шляхецкія і падкаморскія суды, заснаваныя ў ходзе судовай рэформы, будаваліся на прынцыпах незалежнасці ад адміністрацыйнай улады, выбарнасці і нязменнасці суддзяў. Была рэалізавана ідэя стварэння вышэйшага апеляцыйнага суда ВКЛ. Статут 1588 г. замацоўваў парадак фарміравання і кампетэнцыю Галоўнага суда (Трыбунала ВКЛ), створанага ў 1581 г. Ідэі рэфармацыі адлюстроўваліся ў артыкуле 3 раздзела 3, паводле якога гасудару і ўсім дзяржаўным органам
1 Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Мн., 1989. С. 47.
62
было прадпісана забяспечваць спакой усіх жыхароў дзяржавы незалежна ад таго, якога яны вучэння прытрымліваліся ў хрысціянскім веравызнанні.
Замацаванне прынцыпу верацярпімасці ва ўмовах існавання розных рэлігійных вераванняў было вельмі прагрэсіўнай з’яваю, якая спрыяла стабільнасці дзяржавы і ўсталяванню згоды ў грамадстве.
Як прававыя помнікі эпохі Адраджэння, Статуты (і галоўным чынам Статут 1588 г.) грунтаваліся на ідэі гуманізму. Трэці літоўскі Статут адмоўна ставіўся да паняцця «няволя» і таму забараняў аддаваць у няволю свабодных людзей, а назву «чэлядзь нявольная» замяняе на «чэлядзь дваровая».
Гуманістычная накіраванасць Статута праяўляецца і ў тых нормах, якія рэгламентавалі становішча жанчыны. Закон дэклараваў права жанчын свабодна выходзіць замуж, права свабодна распараджацца маёмасцю, забараняў караць смерцю цяжарную жанчыну. Гуманізм Статута прасочваецца ў шэрагу норм крымінальнага і працэсуальнага права. Напрыклад, ад пакарання вызваляліся непаўналетнія (узрост крымінальнай адказнасці павялічваўся з 14 да 16 год), псіхічна хворыя і тыя, што знаходзіліся ў стане неабходнай абароны.
Была ўведзена норма, якая прадугледжвала смяротнае пакаранне шляхціца за забойства простага чалавека. У польскім праве падобная норма з’явілася толькі ў Кардынальных правах 1768 г.
Статут прадпісваў судзіць толькі статутнымі нормамі і пры прызначэнні пакарання ўлічваць усе абставіны справы. У выпадку няўпэўненасці суда ў вінаватасці чалавека суддзям прапаноўвалася схіляцца да вызвалення падсуднага ад пакарання.
Такім чынам, у Статуце 1588 г. замацоўваюцца прынцыпы прэзумпцыі невінаватасці.
У крымінальным праве ВКЛ канца XVI ст. былі распрацаваны такія паняцці, як саўдзел і датычнасць да злачынства, наўмысная і неасцярожная віна, неабходная абарона і крайняя неабходнасць, абцяжарваючыя віну абставіны, і інш.
У судаводстве атрымала распаўсюджанне новая тэорыя доказаў, якая грунтавалася на свабоднай ацэнцы паказанняў бакоў, сведак, пісьмовых і рэчавых доказаў, якія маглі б лагічна пераканаць суддзяў.
Трэба падкрэсліць, што Статут 1588 г. быў адным з першых заканадаўчых актаў Еўропы, які змяшчаў нормы, накіраваныя на ахову навакольнага асяроддзя, што вяло да падтрымання і павелічэння прыродных рэсурсаў дзяржавы. У цэлым развіццё прававой думкі
63
ВКЛ XVI ст. ішло ў рэчышчы агульнаеўрапейскага працэсу, а ў некаторых аспектах апярэджвала яго. I праз 200 гадоў пасля выдання Статут 1588 г. лічыўся самым выдатным зборам законаў у Еўропе. Вядомы палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай Гуга Калантай на сойме 1791 г. ахарактарызаваў яго наступным чынам: «Стагут робіць павагу чалавечаму розуму... складзены так разумна ...што яго можна лічыць самай дасканалай кнігай законаў ва ўсёй Еўропе».
Глава 5
ПАЛІТЫЧНАЯ I ПРАВАВАЯ ДУМКА БЕЛАРУСІ ПЕРЫЯДУ КОНТРРЭФАРМАЦЫІ
I КРЫЗІСУ ФЕАДАЛЬНАПРЫГОННІЦКІХ АДНОСІН
5.1. Прычыны распаўсюджання контррэфармацыі ў Вялікім княстве Літоўскім
Контррэфармацыя мела на мэце дзве асноўныя задачы. Першая заключалася ў выцясненні з рэлігійнага і палітычнага жыцця еўрапейскіх краін пратэстанцкай царквы, у падрыве папулярнасці рэфармацыйнай ідэалогіі і адначасова аднаўленні духоўнай манаполіі каталіцкай царквы; другая — у ідэалагічным падмацаванні феадальнага ладу ў перыяд яго крызісу і разлажэння.
Дактрыну і царкоўную палітыку контррэфармацыі вызначыў Трыдэнцкі сабор (15451563), які адхіліў усякі кампраміс з пратэстантамі і зацвердзіў безумоўны аўтарытэт у справах веры Папы Рымскага. Яна ахапіла палітыку, ідэалогію, культуру і іншыя сферы паўсядзённага жыцця.
Галоўнай зброяй у барацьбе каталіцкай царквы з Рэфармацыяй стаў ордэн езуітаў.
Асноўнымі прычынамі распаўсюджання контррэфармацыйнай ідэалогіі ў ВКЛ і яе перамогі былі як унутраныя і знешнія абставіны існавання краіны ў сярэдзіне XVI ст., так і асабісты чалавечы фактар.
Унутраныя фактары, якія спрыялі пранікненню контррэфармацыі, былі выкліканы палітычнымі, ідэалагічнымі, юрыдычнымі і іншымі зменамі, якія адбыліся ў час Рэфармацыі. Маецца на ўвазе талерантнасць як рыса дзяржаўнай палітыкі, якая была замацавана заканадаўча і стварала спрыяльны грунт для дзейнасці любой хрысціянскай канфесіі, любога манаскага ордэна, а таксама незадаволенасць большасці шляхты радыкальным напрамкам рэфармацыйнага руху, які ствараў небяспеку шляхецкім прывілеям, феадальнай маёмасці і наогул дзяржаве. Важнейшым знешнім фактарам перамогі каталіцтва стала паслабленне краіны ў выніку Лівонскай вайны і Люблінская унія з каталіцкай Полынчай, якая прывяла да стварэння агульнай дзяржавы. Гэта падзея, у сваю чаргу, спрыяла ўзмацненню каталіцкага ўплыву, тым больш што
65
прыхільнікамі езуітаў былі каралі Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый і Жыгімонт Ваза. Акрамя вышэйназваных прычын некаторыя аўтары называюць і такі фактар, як смерць у 1565 г. канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага, з якім пратэстанцкі рух страціў свайго асноўнага лідэра і ідэолага.
Першыя езуіты (13 чалавек) на тэрыторыю Вялікага княства былі запрошаны віленскім біскупам Валяр’янам Пратасевічам у 1560 г., паства якога амаль уся перайшла ў кальвінізм. Праз год ў Вільні дзейнічала ўжо 300 езуітаў. Галоўным сродкам распаўсюджання антырэфармацыйных ідэй стала сістэма адукацыі, якая паступова цалкам перайшла ў рукі езуітаў, а пазней і іншых каталіцкіх ордэнаў.
У 1579 г. была адчынена Віленская езуіцкая акадэмія, якая па свайму статусу была прыроўнена да Кракаўскага універсітэта. Яе рэктарамі ў розныя часы былі вядомыя езуіцкія прапаведнікі Пётр Скарга і Крыштаф Варшавецкі.
Асаблівасцю Контррэфармацыі ў ВКЛ было тое, што ў адрозненне ад Заходняй Еўропы яна была накіравана не толькі супраць рэфармацыі, але і супраць праваслаўя. Згодна з планамі Ватыкана наступ каталіцызму на Маскоўскую дзяржаву і наогул на ўсход павінен быў праходзіць праз Беларусь. Гэту пазіцыю яскрава выразіў Папа Клімент VIII, які звярнуўся з такім зваротам да праваслаўных жыхароў ВКЛ: «О мае русіны, спадзяюся праз вас перавярнуць у каталіцызм увесь Усход!»1
3 другой паловы XVI ст. ў палітыкаправавой думцы Беларусі пачынаецца актыўнае абмеркаванне мэтаў і прынцыпаў уніі паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі.
5.2. Палітычныя і прававыя погляды Пятра Скаргі. Абгрунтаванне ідэі уніі
Буйнейшым ідэолагам Контррэфармацыі быў езуіцкі прапаведнік Пётр Скарга (15361612).
Крыніцай вывучэння поглядаў Скаргі з’яўляюцца яго творы «Соймавыя казанні», «Аб адзінстве касцёла божага», «Берасцейскі сінод», «На трэны і лямант Феафіла Арфалога» і інш.