Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
Каталіцкі ідэолаг Скарга быў прыхільнікам манархісцкай улады, абмежаванай шляхецкай радай і правам. «Статуты,— пісаў ён,— патрэбныя кожнай дзяржаве, як вочы целу»2. Толькі моцная ўлада
1 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. Мн., 1997. С. 231.
2 Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн„ 1999. С. 122.
66
манарха, на думку мысліцеля, здольная супрацьстаяць шляхецкай анархіі, якая бачылася яму асноўнай прычынай разбурэння дзяржавы. Яшчэ ў канцы XVI ст. П. Скарга прадказваў заняпад Рэчы Паспалітай: «Вы пазбавіцеся не толькі права выбіраць караля,— папярэджваў ён шляхту, але і дзяржавы і айчыны». Скарга папракаў шляхту за распаўсюджванне рэфармацыйных ідэй, за злоўжыванне прывілеямі, лічыў яе здольнай толькі на ўдзел у войнах і ні ў якім разе не на стваральную працу.
Пётр Скарга выказваўся па пытаннях узаемаадносін паміж свецкай і духоўнай уладамі. На яго думку, свецкая ўлада павінна падпарадкоўвацца духоўнаму кіраўніцтву з боку каталіцкай царквы, таму што ў дачыненні да дзяржаўных інтарэсаў, якія ён разглядаў як часовыя, залежныя ад пэўных абставін, інтарэсы царквы з’яўляюцца вечнымі і лязменны.мі.
Ідэолагі контррэфармацыі, у тым ліку і Пётр Скарга, адмоўна ставіліся да ўсталяванага ў ВКЛ і замацаванага ў Статуце 1588 г. прынцыпу верацярпімасці. У «Соймавых казаннях» ён абвясціў акт варшаўскай канфедэрацыі 1573 г. аб верацярпімасці, які цалкам увайшоў у тэкст аднаго з артыкулаў Статута, выступленнем супраць усіх боскіх і чалавечых правоў, дзяржаўнага права, супраць натуральнага розуму і хрысціянскага высакародства, вытокам атэізму1.
Будучы апалагетам феадальнага грамадства, П. Скарга выказваўся за справядлівасць і мэтазгоднасць існуючай іерархічнай структуры, бо «ніхто на свеце не нараджаецца вольным» і «няроўнасць абавязкова павінна існаваць у дзяржаве, каб ніжэй пастаўленыя падпарадкоўваліся высакародным і высокапастаўленым»2. Разам з тым, Скарга выступаў супраць жорсткіх формаў прыгнёту сялян, бачыў несправядлівасць правасуддзя ў дачыненні да іх.
Такім чынам, ён лічыў саслоўнае падпарадкаванне, а не свабоду ў грамадскгх адносінах стрыжнем дзяржаўнага парадку. Свабода ж прызнавалася ім толькі ў трох відах: свабода ад граху, свабода ад падпарадкавання замежным уладарам і свабода ад тырана, з якой ён звязваў права абмежавання каралеўскай улады шляхецкай радай і заканадаўствам.
Важнейшае месца ў творчай спадчыне Пятра Скаргі займала уніяцкая праблематыка. У кнізе «Аб адзінстве касцёла божага» (1577) ён заклікае да ўз’яднання каталіцкай і праваслаўнай цэрк
1 Skarga Р. Kazania Sejmowe. Warszawa, 1912. С. 76.
2 Тамсама. С. 288289.
67
ваў, бо гэта, на яго думку, адзіны шлях да згоды і міру ў краіне. Але праграма уніі, прапанаваная П. Скаргай, хутчэй нагадвала праграму паступовага падпарадкавання праваслаўнай царквы, якую ён ставіў у прыніжанае становішча, перад каталіцкай. Галоўнымі прынцыпамі яднання, прапанаванымі Скаргай, былі: пераход Усходняй царквы ВКЛ пад уладу Папы Рымскага і прызнанне яго найвышэйшым пастарам усёй Хрыстовай царквы. Разам з тым ён лічыў магчымым пакінуць за праваслаўнымі царкоўныя абрады і звычаі грэчаскага набажэнства, «...якія існуюць ад святых продкаў і якія не пярэчаць слову божаму і святой веры...»
Выказваўся Пётр Скарга і аб межах уніі. Ён не бачыў магчымасці пайсці на сусветную унію ў сувязі з сунрацівам грэчаскага духавенства. Рэгіянальная унія з удзелам маскоўскага патрыярхата меркавалася яму магчымай у будучыні, пры ўмове зменаў адносін маскоўшчыны да Захаду і католікаў, якіх «там лічаць горш за паганага. Пабіць або збэсціць яго (католіка.— Аўт.) успрымаецца як паслуга Госпаду Богу»1.
Такім чынам, на думку П. Скаргі, у Вялікім княстве Літоўскім унія павінна насіць мясцовы характар. Для яднання дзвюх хрысціянскіх канфесій у княстве спрыяюць, паводле сцвярджэння аўтара, усе абставіны: папершае, як католікі, так і праваслаўныя належаць да аднаго народа, гавораць на адной мове, падругое, як урадаўцы, так і сам манарх жадаюць гэтага аб’яднання і доўгі час імкнуліся да яго.
5.3. Абарона уніі паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі
ў творчай спадчыне Іпація Адама Пацея (1541—1613)
Ідэолагам і арганізатарам заключэння уніі выступаў вядомы дзяржаўны і царкоўны дзеяч ВКЛ Іпаці Пацей. Нашчадак старажытнага праваслаўнага роду Пацей займаў вельмі высокія свецкія пасады ў княстве. Апошняя з іх — берасцейскі кашталян і сенатар. Духоўны шлях Пацея быў вельмі характэрным для магната княства. Гэта шлях пошукаў і хістанняў ад адной хрысціянскай канфесіі да другой. Хрышчоны паводле праваслаўнага абраду, ён юнаком пераходзіць у кальвінізм і прытрымліваецца яго больш чым 20 гадоў. Але каля 1574 г. над уздзеяннем аўтарытэту славутага праваслаўнага магната К. Астрожскага зноў вяртаецца ў праваслаўе. Ён становіцца адным з членаў кола Астрожскага, у якім была распра
1 Саверчанка I. Указ. твор. С. 84.
68
цавана канцэпцыя аб’яднання ўсходняй царквы з заходняй з мэтаю аднаўлення першай і вяртання ёй колішняй моцы.
У «Лісце да М. Рагозы» К. Астрожскі сфармуляваў сем асноўных умоў аб’яднання цэркваў:
• усходняя царква павінна захаваць свае ранейшыя абрады і набажэнствы;
• католікам забараняецца дамагацца бажніцаў і зямельных уладанняў, якія належаць праваслаўным;
• католікам забараняецца схіляць у сваю веру праваслаўных;
• святары ўсходняга абраду павінны мець роўныя правы з каталіцкімі; мітрапаліт і епіскапы атрымліваюць месцы ў Сенаце і абіраюцца пасламі соймаў;
• захады схілення да уніі грэчаскай, маскоўскай і паўднёвай лраваслаўных цэркваў;
• ажыццяўленне пэўных выпраўленняў «памылковых рэчаў» у абрадах усходняй царквы, у прыватнасці, змена парадку ажыццяўлення асобных таінстваў;
• унія павінна прывесці да пашырэння школ, удасканалення навучальных праграм і падрыхтоўкі адукаваных святароў.
Акрамя таго, К. Астрожскі схіляўся да неабходнасці аб’яднання ўсіх хрысціянскіх канфесій у ВКЛ: каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанцкай.
Такім чынам, можна зрабіць выснову, што ў адрозненне ад Скаргі гурток Астрожскага схіляўся да уніі — усехрысціянскай, сусветнай, ці хоць бы рэгіянальнай — і лічыў, што ўсе праваслаўныя славяне павінны прыняць яе.
3 асобнымі палажэннямі праекта не пагадзіліся некаторыя прыхільнікі князя Астрожскага, і ў тым ліку Іпаці Пацей. Перш за ўсё ён лічыў утапічнай ідэю універсальнай уніі. Так, у «Лісце да князя К. Астрожскага» (1595) ён катэгарычна выказаўся супраць уз’яднання праваслаўных з рэфарматарамі, тэалагічную дактрыну якіх ён лічыў цалкам памылковаю. Ён заклікаў князя не верыць евангелікам і не шукаць з імі згоды, бо іх «парадак і навука» «...не на правом фундаменте, а на сметье стонт...»
Што да грэчаскай царквы, то ў сітуацыі, калі канстанцінопальскія патрыярхі цалкам залежныя ад турэцкіх султанаў, спадзявацца на злучэнне з ёю — марная справа, лічыў I. Пацей. He меў ілюзіяў ён і наконт далучэння да уніі маскоўскай царквы. У «Лісце да К. Астрожскага» (1598) епіскап падкрэсліваў, што ў маскоўскім праваслаўі яшчэ больш заган, чым угрэчаскім: «Бо н ктожь не ве
69
дает яко велнкое грубнянство, упор н забабоны суть вь народе московском?».
Акрамя таго, Пацей апрыёры ведаў, што Масква катэгарычна адмовіцца ад удзелу ў уніі (улічваючы той факт, што ў 1589 г. была ўтворана патрыярхія), а паслы ад ВКЛ хутчэй за ўсё апынуцца «пад кнутамі альбо на пласе».
Як бачым, узважыўшы ўсе акалічнасці, Іпаці Пацей выступіў за мясцовую унію, за пераход усходняй царквы ВКЛ пад уладу Папы Рымскага. Але праект уніі, прапанаваны Пацеем, адрозніваўся не толькі ад праекта Астрожскага, але і ад плана П. Скаргі. Ён прапаноўваў:
— прызначаць на духоўныя пасады ва уніяцкіх цэрквах толькі асоб, якія належалі да ўсходняга абраду;
— увесці некалькі святароў усходняга абраду ў склад сената і дазволіць ім удзельнічаць у соймах;
— забараніць усялякі прымус у адносінах да праваслаўных вернікаў, змену традыцыйных царкоўных рытуалаў, захаваць ранейшыя правы за брацтвамі і пакінуць іх пад уладаю мітрапаліта;
— не перашкаджаць дзейнасці праваслаўных школ, семінарый і друкарняў.
Дзейнасць Іпація Пацея садзейнічала скліканню 6 кастрычніка 1596 г. Берасцейскага сабора, які санкцыянаваў утварэнне уніяцкай царквы. 15 кастрычніка быў абнародаваны каралеўскі універсал, які ўхваляў усе рашэнні уніяцкага сабора. 3 гэтага моманту унія юрыдычна ператварылася ў дзяржаўную рэлігію, а праваслаўе, па сутнасці, апынулася паза законам.
Іпаці Пацей пакінуў вялікую творчую спадчыну. Найбольш выдатныя яго творы: «Антырызіс» (1600), «Адказ на ліст Клірыка Астрожскага», «Ліст да князя Канстанціна Астрожскага» (абодва 1598), «Размовы берасцяніна з братчыкамі» і інш.— былі яшчэ пры жыцці аўтара, у прыватнасці на Сінодзе 1607 г., названы прыкладамі вучонасці і красамоўства.
Асноўная думка ўсіх яго твораў заключалася ў неабходнасці еднасці католікаў і праваслаўных. Спасылаючыся на маральны заняпад праваслаўнага духавенства, Пацей спадзяваўся, што падпарадкаванне праваслаўных ВКЛ Папе Рымскаму — гэта шлях да еўрапейскай культуры і адукацыі. Праз унію ён марыў усталяваць мір і згоду ў краіне і меў надзею на разуменне яго дзейнасці з цягам часу нават праціўнікамі уніі. 3 гэтай нагоды Іпаці Пацей узгадваў словы Ісуса Хрыста «О семь познаюць, яго мае ученнцы есте,
70
колн згоду н любовь промежку себе заховаете» (зразумеюць сутнасць майго вучэння, калі паміж сабой захаваюць згоду і любоў)1.
5.4. Палітычныя і прававыя ідэі ў палемічнай літаратуры XVII ст.
Берасцейская унія выклікала да жыцця развіццё палемічнай літаратуры розных жанраў: ад публіцыстыкі да палемікатэалагічных сачыненняў. Яна з’явілася адной з форм выражэння палітыкаправавой і грамадскай думкі, выяўлення міжцаркоўных, тэалагічных і сацыяльнапалітычных супярэчнасцей.
Сярод прыхільнікаў уніі выступалі Пётр Скарга, Іпаці Пацей, Іосіф Руцкі, Іасафат Кунцэвіч, Леў Крэўза і інш. Праваслаўная апазіцыя была прадстаўлена Мялеціем Сматрыцкім, Ляонціем Карповіча.м, Афанасіем Філіповічам, Андрэем Мужылоўскім і інш.
У палеміцы падымаліся нацыянальнарэлігійныя і сацыяльнапалітычныя праблемы: «сапраўднай царквы» і царкоўнай талерантнасці, монацаркоўнай дзяржавы і дзяржаўнага суверэнітэту, грамадскага дагавору і права народаў.