Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
Найбольш буйныя гістарычныя творы А. Нарушэвіча — «Жыццё Яна Караля Хадкевіча, віленскага ваяводы, вялікага гетмана Вялікага княства Літоўскага» і «Гісторыя польскага народа».
Погляды Т. Гусаржэўскага выкладзены ў працах: «Прамова пра пачатак публічных лекцый па ўсеагульнай гісторыі ў Галоўнай школе Вялікага княства Літоўскага» і «Уступ да ўсеагульнай гісторыі ў царкоўнай асаблівасці».
Цікавасць у грамадстве да мінулага краіны, новыя падыходы да гістарычных крыніц зрабілі неабходным пошук, збіранне і выданне дыпламатычных дагавораў, прававых актаў і іншых крыніц вывучэння гісторыі. У гэтай сувязі важнай падзеяй у грамадскім і навуковым жыцці краіны стала выданне Станіславам Канарскім зводу законаў і соймавьлс пастаноў з 1347 па 1736 г. у 6 тамах. «Валюміна легум» («Кніга законаў») з’явілася каштоўнай крыніцай для вывучэння палітычнай, прававой, сацыяльнаэканамічнай, унутранай і знешняй палітыкі Полыпчы і Вялікага княства Літоўскага.
У плане развіцця айчыннай палітычнай і прававой думкі ў гэты перыяд прадстаўляе цікавасць дзейнасць гісторыка і прававеда Maiden Догеля (17151760 гг.).
90
М. Догель нарадзіўся ў вёсцы Гембулы Лідскага павета. Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Шмат вандраваў па Еўропе, меў магчымасць удасканальваць свае веды ў галіне філасофіі і права, наведваючы лекцыі ў Ляйпцыгскім і Парыжскім універсітэтах.
Свае асветніцкія погляды М. Догель выказаў у «Паведамленні» пра адкрыццё піярскага калегіума ў Вільні, рэктарам якога ён быў. У «Паведамленні» падкрэслівалася роля асветы ў справе маральнага ўдасканалення народа.
Але найбольшую вядомасць М. Догель набыў як аўтар «Дыпламатычнага кодэкса Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага», у якім быў змешчаны каштоўны матэрыял аб унутрыпалітычнай і міжнароднай дзейнасці дзяржаў Рэчы Паспалітай. У кодэксе былі сабраны і сістэматызаваны шматлікія дакументы аб знешнепалітычнай дзейнасці краіны XIII—XVIII стст. Найбольш поўна прадстаўлены матэрыялы аб адносінах з Венгрыяй, Францыяй, Галандыяй, прыдунайскімі княствамі, Курляндыяй, Інфляндыяй. На жаль, М. Догель не меў магчымасці азнаёміцца з архівамі Расіі, Швецыі, Турцыі — краін, з якімі міжнародныя стасункі былі найбольш інтэнсіўнымі.
Пяру Догеля належыць таксама сачыненне «Межы Польскага Каралеўства і Вялікага княжаства Літоўскага», дзе ён не толькі апісаў межы Рэчы Паспалітай, але і прывёў тэксты міжнародных дамоўленасцей, згодна з якімі яны былі ўсталяваны.
Дзейнасць М. Догеля была высока ацэнена сучаснікамі. Даследчыкі гісторыі дыпламатыі і міжнароднага права канца XVIII — пач. XIX ст. адзначалі вялікую навуковую каштоўнасць «Дыпламатычнага кодэкса Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага», яго ролю ў даследаванні палітычнай гісторыі дзяржавы.
6.3. Крытыка магнацкай алігархіі і феадальнай прававой сістэмы ў шляхецкай публіцыстыцы, прамовах, навуковых трактатах другой паловы XVIII ст.
У сярэдзіне XVIII ст. глыбокі сацыяльнапалітычны крызіс Рэчы Паспалітай стаў відавочным для значнай часткі пануючага саслоўя. Пытанне аб неабходнасці рэформаў неаднаразова ўздымалася на соймавых пасяджэннях, абмяркоўвалася ў шляхецкай публіцыстыцы. У шэрагу твораў, прысвечаных гэтай тэматыцы, асаблівае месца займаў твор «Вольны голас у абарону свабоды». Доўгі час лічылася, што ён належыць пяру караля Рэчы Пас
91
палітай Станіславу Ляшчынскаму, але сёння большасць даследчыкаў схіляецца да аўтарства Матэуша Белазора, прадстаўніка старажытнага шляхецкага роду Вялікага каняства Літоўскага.
Аналізуючы палітычнае становішча ў краіне, аўтар прыйшоў да высновы, што неабмежаваныя шляхецкія вольнасці сталі прычынаю зрыву соймікаў і вальнага сойму, паралічу цэнтралізаванага кіравання краінаю і панавання ў Рэчы Паспалітай анархіі, непадпарадкавання ўладзе і закону, узброеных канфліктаў паміж шляхецкімі родамі. Такая сітуацыя, на думку аўтара, можа прывесці да «тыраніі замест свабоды». Разам з тым, аўтар «Вольнага голасу...», будучы прадстаўніком шляхецкага саслоўя, папярэджвае, што рэформы палітычнага ладу павінны праводзіцца асцярожна, каб не закрануць шляхецкія свабоды, гонар шляхецкага імя. Напрыклад, дзеянне прынцыпу «ліберум вета», ананімны аўтар прапаноўваў абмежаваць толькі тым законам, з нагоды якога гэты прьшцып абвяшчаўся. Такім чынам, пратэст якоганебудзь пасла мог прыпыніць разгляд пэўнага пытання, але не прыводзіў да зрыву соймавага пасяджэння наогул.
Адным з першых у Рэчы Паспалітай аўтар «Вольнага голасу...» узняў сялянскае пытанне. На яго думку, сяляне сваёй працай ствараюць багацце і эканамічна ўзмацняюць дзяржаву. Вынікі іх працы з’яўляюцца крыніцай існавання шляхты. Таму, разважаў ён далей, празмернае прыгнечанне «плебеяў» нясе велізарную шкоду дзяржаве. Сяляне, якія не валодаюць маёмасцю, не ведаюць волі, не маюць стымулаў да працы. Акрамя таго, прыгнёт нараджае сялянскія бунты. Таму аўтар «Вольнага голасу...» лічыць разумным даць сялянам асабістую свабоду, замяніць паншчыну грашовым чыншам і ўсталяваць над сялянамі дзяржаўную апеку. Пад апошняй ён разумеў права сялян апеляваць на прысуды панскіх судоў у гродскія суды або ў трыбунал.
Іншыя шляхецкія публіцысты не ставілі так востра сацыяльных пытанняў, як аўтар «Вольнага голасу...», але, разам з тым, вылучалі больш радыкальныя прапановы па рэарганізацыі палітычнага ладу краіны.
Так, С. Канарскі, па заказу магнатаў Чартарыйскіх, якія ў 60х гадах XVIII ст. праводзілі палітыку рэформ дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, падрыхтаваў і выдаў 4томную працу «Аб паспяховым спосабе правядзення пасяджэнняў». Канарскі абгрунтаваў неабходнасць палітычных рэформаў у Рэчы Паспалітай у напрамку ўсталявання канстытуцыйнай манархіі, якую ён лічыў ідэальнай формай палітычнага ладу.
92
Цэнтральнае месца ў творы Канарскага заняло абгрунтаванне неабходнасці скасавання «ліберум вета». Ён крытыкаваў тэорыю выключнасці Польшчы, містычнае ўзнясенне «залатой шляхецкай вольнасці».
Вакол сачынення С. Канарскага разгарнулася гарачая палеміка, у якой прымалі актыўны ўдзел публіцысты ВКЛ. У цэлым аўтар атрымаў падтрымку сваіх прапаноў большасцю літоўскай шляхты. Напрыклад, Казімір Валовіч ад імя шляхты Слонімскага павета пісаў, што беспарадак у краіне выклікае ва ўсіх адчай, і таму шляхта Слонімскага павета мае намер рэкамендаваць павятовым паслам карыстацца на чарговым сойме Рэчы Паспалітай ідэямі, выкладзенымі ў кнізе С. Канарскага1.
3 крытыкай магнацкай алігархіі і абгрунтаваннем неабходнасці палітычных рэформаў у Рэчы Паспалітай выступаў вядомы беларускі асветнік і педагог Казімір Нарбут (17381807). Ён папярэджваў, што магнацкае гандлярства, якое пачынаецца ўсякі раз пры выбарах новага караля, можа прывесці краіну да краху. Бо ўсякі раз да гэтага гандлю далучаюцца і суседнія дзяржавы: падтрымліваюць грашамі ці зброяй тую альбо іншую групоўку магнатаў і такім чынам умешваюцца ў справы Рэчы Паспалітай. Каб гэтага пазбегнуць, неабходна перадаваць трон па спадчыне. Такім чынам, К. Нарбут быў прыхільнікам цэнтралізаванай, асветнай, спадчыннай манархіі. К. Нарбут, услед за Г. Гроцыем і Дж. Локам, падкрэсліваў грамадскую прыроду чалавека. Чалавек жыве ў грамадстве, і яго жыццёвая энергія накіравана на карысць грамадству. А грамадскія намаганні павінны накіроўвацца на дасягненне ўсеагульнага шчасця, якое складаецца са шчасця і дабрабыту кожнага чалавека. На пэўнай ступені развіцця грамадства ўзнікае дзяржава. Яна, на думку мысліцеля, з’яўляецца вынікам грамадскага дагавора, заключанага дзеля ўсеагульнага дабрабыту і згоды. Пры стварэнні дзяржавы да яе пераходзяць функцыі аховы і гарантыі прыродных правоў чалавека. Рэалізацыя апошніх магчымая толькі праз законы, якія забяспечваюць цэласнасць і бяспеку дзяржавы, дабрабыт і шчасце грамадзян.
Вялікую цікавасць для развіцця юрыспрудэнцыі мелі думкі К. Нарбута, выказаныя ім у кнізе «Логіка, або Навука разважання і разумнай размовы». Каб спасцігнуць ісціну, разважаў мысліцель, неабходна даследаваць рэчы і з’явы з усіх бакоў, пачынаючы з больш лёгкіх і відавочных і заканчваючы больш складанымі. Думкі
1 Гл.: Бярало А.А. Фнлософская н обіцественная мысль в Белоруссмн н Лнтве в конце XVII — середнне XVIII вв. Мн., 1971. С. 137.
93
аўтара з’явіліся каштоўным матэрыялам для крытыкі тэорыі фармальнай ацэнкі доказаў, якая панавала ў феадальным судаводстве, і зацвярджэння тэорыі свабоднай ацэнкі доказаў на аснове навуковай логікі.
Значнае месца ў палітыкаправавой думцы Беларусі эпохі Асветніцтва займае крытыка асноў феадальнага права, з якой выступілі правазнаўцы Антоні Загурскі і Тэадор Астроўскі.
Погляды А. Загурскага выкладзены ў надрукаванай ім у 1761 г. прамове «Пра высакароднасць, неабходнасць і карысць юрыспрудэнцыі ці прававой разважлівасці», з якой аўтар выступіў у Віленскай акадэміі. А. Загурскі называў юрыспрудэнцыю сонцам усіх навук, навукай аб боскіх і чалавечых законах. Боскі закон ён лічыў вечным і універсальным законам Сусвету і таму свецкае заканадаўства павінна яму адпавядаць.
На думку вучонага, стан судаводства і юрыспрудэнцыі ў краіне з’яўляецца крызісным: суддзі не ведаюць законаў, чыноўнікі не валодаюць элементарнымі прававымі ведамі, юрыдычная падрыхтоўка насельніцтва адсутнічае, няма спецыяльных юрыдычных школ, права не выкладаецца ні ў адной агульнаадукацыйнай установе княства. Прававая непісьменнасць разам з палітычным крызісам, выкліканым злоўжываннем прынцыпу «ліберум вета» ў сойме, быў упэўнены Загурскі, ёсць шлях да анархіі і пагібелі дзяржавы. Ён патрабаваў арганізаваць прававое выхаванне, прававую адукацыю насельніцтва, якая павінна стаць найгалоўнейшай справай дзяржавы. Асабліва, падкрэсліваў правазнаўца, юрыдычныя веды неабходны людзям, што выконваюць грамадскія і дзяржаўныя абавязкі, і перш за ўсё суддзям.
Пастаўленыя Загурскім пытанні аб неабходнасці ўзвышэння ролі прававой навукі ў жыцці грамадства, аб узвядзенні закона на месца самавольства сведчаць аб з’яўленні ў прававой думцы тэндэнцыі да перагляду асноў феадальнага права.
Развіццё прававой думкі ў Рэчы Паспалітай канца XVIII ст. звязана таксама з імем Тэадора Астроўскага, аднаго з вядучых вучоныхюрыстаў Вялікага княства Літоўскага. У 1784 г. была выдадзена яго манаграфія «Грамадзянскае права або канкрэтна польскага народа са статутаў і законаў каронных і літоўскіх сабраныя: рэзалюцыямі пастаяннай рады растлумачаны: прымножаны і дапоўнены нормамі з кананічнага, магдэбургскага і холмскага права: і размешчаны ў парадку рымскага права»1. Гэта кніга была адна