• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    1 Юхо Я.А. Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і врава феадальнай Беларусі. Мн., 1999. С. 37.
    94
    часова навуковым даследаваннем і практычным дапаможнікам для юрыстаў Рэчы Паспалітай. Паняцце цывільнага права ў Астроўскага не супадае з сучасным яго разуменнем таму, што ён уключыў у сваё даследаванне і значную частку інстытутаў крымінальнага і крымінальнапрацэсуальнага права.
    У частцы, прысвечанай цывільнаму праву, Астроўскі разглядае праваздольнасць шляхты, мяшчан і сялян, аналізуе інстытуты ўласнасці, уладання, залогу, спадчыны, сервітутаў; шмат увагі надаецца розным здзелкам, а таксама выкладаюцца асноўныя палажэнні сямейнага права.
    У крымінальным праве Астроўскі падзяліў усе злачынствы на публічныя і прыватныя. Да публічных ён адносіў: змову супраць караля, дзяржаўную здраду, злачынства супраць скарбу, парушэнне свабоды слова для шляхціца, рэлігійныя злачынствы. Да прыватных адносіліся: забойства, крадзеж, згвалтаванне, падпал, наезд на шляхецкі маёнтак і г.д. Вучоны правёў параўнальнае даследаванне права ВКЛ і Польшчы з крымінальным правам некаторых еўрапейскіх краін, перш за ўсё Англіі. У 1786 г. Астроўскі пераклаў на польскую мову кнігу англійскага юрыста Блэкстана «Англійскае крымінальнае права». У прадмове і асабістых каментарыях да кнігі вучоны зрабіў навуковы аналіз агульнай сістэмы права Польшчы і ВКЛ, з гуманістычных пазіцый крытыкаваў вялікія недахопы феадальнага крымінальнага права краіны.
    Такім чынам, у другой палове XVIII ст. у грамадскапалітычнай думцы ВКЛ галоўнай тэмай была вострая крытыка магнацкай алігархіі, палітычнай і прававой сістэмы Р.эчы Паспалітай. Разам з тым крытыкі феадальнага ладу прапаноўвалі шляхі рэфармавання палітычнай сістэмы, прававыя рэформы.
    Адметнае месца ў палітыкаправавой думцы другой паловы XVIII ст. займала дысідэнцкая праблема. Яе з’яўленне звязана з прыняццем на сойме 1733 г. закона, які забараняў асобам некаталіцкага веравызнання займаць дзяржаўныя пасады, абіраць і быць абраным у Вальны сойм Рэчы Паспалітай. Гэты закон у якасці дапаўнення ўвайшоў у Статут 1588 г. і такім чынам распаўсюджваўся на тэрыторыю ВКЛ.
    На чале руху ў абарону правоў праваслаўных (якіх называлі дэзуніятамі) стаў архібіскуп магілёўскі Георгій Каніскі.
    Г. Каніскі нарадзіўся на Украіне ў горадзе ІІежыне ў 1717 г. Набыў адукацыю ў КіеваМагілянскай акадэміі, дзе пасля завяршэння вучобы быў пакінуты ў якасці выкладчыка красамоўства, паэтыкі, філасофіі. Праз пэўны час стаў прафесарам багаслоўя і
    95
    рэктарам акадэміі. Займаўся літаратурнай працай. Шырокую папулярнасць набыла яго трагікамедыя «Уваскрэсенне мёртвых» (1746), у якой ён з пазіцый праваслаўнай царквы трактаваў тэму эксплуатацыі сялян.
    3 1755 г. жыццё і дзейнасць Каніскага звязана з Беларуссю. Ён прызначаецца магілёўскім епіскапам, а з 1783 г. атрымлівае сан беларускага праваслаўнага архіепіскапа.
    Г. Каніскі быў прыхільнікам шырокага распаўсюджвання адукацыі сярод насельніцтва, у тым ліку ніжэйшых станаў. У 1757 г. ён звяртаецца да праваслаўнага духавенства з заклікам вучыць народ і разглядаць гэтую дзейнасць як галоўную справу пастырскую, бо без вучэння не будзе і веры. Сам епіскап энергічна праводзіў у жыццё свае ідэі: адкрываў школы, семінарыі, пісаў праграмы і падручнікі, спрыяў творчай дзейнасці архітэктараў і мастакоў, якія па яго запрашэнню працавалі ў Магілёве.
    У творчай спадчыне і грамадскай дзейнасці Г. Каніскага асобае месца займае крытыка ўнутранай палітыкі Рэчы Паспалітай, і перш за ўсё праяў сацыяльнай, прававой і рэлігійнай няроўнасці.
    У 1762 г. Г. Каніскі ад імя ўсіх дэзуніятаў звярнуўся да Сінода (з’езд епіскапаў) з прамовай, якая была накіравана супраць рэлігійных ганенняў у краіне. Гэты яркі выступ адразу зрабіў магілёўскага архібіскупа бясспрэчным лідэрам праваслаўнай партыі краіны.
    У 1765 г. на Вальным Сойме пры каранацыі Станіслава Панятоўскага Каніскі зноў звярнуўся да прысутных з палымянай прамовай у абарону правоў праваслаўных. Яго выступленне настолькі ўразіла караля, што ён абявязаўся аднавіць правы дысідэнтаў.
    Прамова Г. Каніскага, як узор абароны верацярпімасці, была перакладзена на многія еўрапейскія мовы і набыла шырокае распаўсюджанне. Праваахоўчыя думкі Каніскага былі выкладзены ў творах «Мемарыял аб крыўдах праваслаўным», «Правы і вольнасці жыхароў грэчаскага веравызнання», «Правы і свабоды дысідэнтаў хрысціянскага веравызнання Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, што вынікаюць з прынятых соймамі законаў і Статута ВКЛ, а таксама іншых заканадаўчых актаў, іпто не выключаюць сумнення, сабраныя і выдадзеныя для ўсеагульнага ведама». Гэтыя творы сталі праграмай барацьбы хрысціяннекатолікаў за ўраўнанне ў правах з католікамі. Каніскі з’яўляўся адным з арганізатараў Слуцкай Канфедэрацыі 1767 г., якая патрабавала адмены дыскрымінацыйнага ў адносінах да праваслаўных закона 1733 г.
    96
    аб забароне асобам некаталіцкага веравызнання займаць дзяржаўныя пасады і абірацца ў Вальны Сойм.
    Пасля прыняцця Варшаўскім Соймам 1768 г. Кардынальных правоў, якімі дысідэнты ўраўноўваліся з католікамі, быў створаны змешаны суд для вырашэння спрэчных пытанняў паміж канфесіямі, членам якога стаў Г. Каніскі.
    Дзейнасць Г. Каніскага ў абарону праваслаўя была высока адзначана нашчадкамі. У жніўні 1993 г. рашэннем Святога Сінода беларускай праваслаўнай царквы ён быў кананізаваны.
    6.4.	Фізіякратызм — тэарэтычная аснова рэфармавання грамадскага ладу
    Своеасаблівай з’явай грамадскай думкі Беларусі канца XVIII ст. была дактрына эканамістаўфілосафаў (фізіякратаў), вытокі якой знаходзіліся ў еўрапейскай, перш за ўсё французскай асветніцкай ідэалогіі. Буйнейшымі прадстаўнікамі фізіякратызму ў Беларусі былі прафесары права Галоўнай школы ВКЛ Іеранім Страйноўскі (17521815) і Канстанцін Багуслаўскі (17541819). Асноўнымі крыніцамі вывучэння іх поглядаў з’яўляюцца выдадзены ў 1785 г. твор Страйноўскага «Навука аб прыродным і палітычным праве, палітычнай эканоміі і праве народаў» і кніга Багуслаўскага «Пра дасканалае заканадаўства», якая ўбачыла свет у 1786 г.
    Асновай іх сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра натуральнае права і натуральны парадак. Апошні разглядаўся вучонымі як адзінства фізічнага і маральнага парадку. Яны лічылі, што як фізічныя законы не могуць быць зменены па волі людзей, так і законы грамадства, якія з іх вынікаюць, з’яўляюцца незалежнымі ад волі і жадання чалавека. Але як першыя, так і другія павінны пазнавацца людзьмі з мэтаю ўдасканалення грамадскага жыцця.
    Галоўнымі ўмовамі рэфармавання грамадства вучоныя лічылі, папершае, увядзенне ў дзеянне законаў, якія грунтуюцца на натуральным праве, і, падругое, забеспячэнне высокага ўзроўню адукаванасці грамадзян'. Прычым, на іх думку, паміж узроўнем заканадаўства краіны і адукаванасцю насельніцтва ёсць прамая сувязь. Чым больш адукаваны народ, падкрэслівалі фізіякраты, тым больш дасканалымі з’яўляюцца яго законы.
    1	I. Страйноўскі прапаноўваў падрыхтаваць усеагульную інструкцыю для ўсяго народа, якая б ахоплівала ўсе навукі, дапамагала людзям пазнаць іх сутнасць і распрацаваць на іх падставе разумныя прынцыпы сацыяльнага жыцця.
    97
    Да натуральных правоў I. Страйноўскі і іншыя тэарэтыкі фізіякратызму адносілі права на жыццё, набыццё і карыстанне зямнымі дабротамі. Яны падкрэслівалі, што менавіта з натуральных правоў вынікаюць сацыяльныя правы грамадзян, і перш за ўсё права на асабістую свабоду, права на ўзаемную дапамогу і права на гірыватную ўласнасць.
    Праграма сацыяльнаэканамічных і ў пэўнай ступені палітычных рэформаў фізіякратаў уключала таксама скасаванне прыгоннай залежнасці сялян і адмену саслоўных прывілегій.
    Палітычным патрабаваннем праграмы было ўвядзенне ў краіне канстытуцыйнай манархіі, здольнай пакласці канец самаўладзю магнатаў.
    Погляды тэарэтыкаўфізіякратаў падзялялі славутыя рэфарматары канца XVIII ст. Іахім Храптовіч, Антоній Тызенгаўз, Павел Бжастоўскі.
    Ідэі Іахіма Храптовіча (17291812), прадстаўніка буйнога магнацкага роду, які з 1791 г. займаў пасаду міністра замежных спраў, а ў 1793 г. быў прызначаны канцлерам ВКЛ, былі выкладзены ў яго кнігах «Аб шматгадовым нацыянальным узнаўленні» і «Аб праве прыроды».
    Тэарэтычнай асноваю канцэпцыі Храптовіча была сфармуляваная фізіякратамі формула: бедныя сяляне — бедная краіна, заможныя сяляне — заможная краіна. Такім чынам, на погляд рэфарматара Храптовіча, дабрабыт дзяржавы залежыць ад прадукцыйнасці сялянскай працы. Аднак пры адсутнасці асабістай свабоды і грамадзянскіх правоў у сялян яны не маюць эканамічнай зацікаўленасці ў выніках сваёй працы. Таму, на думку мысліцелярэфарматара, дзяржава павінна даць сялянам асабістую свабоду, надзяліць іх поўным аб’ёмам грамадзянскіх правоў у адпаведнасці з натуральным правам чалавека. Такая арганізацыя грамадскага жыцця будзе садзейнічаць уздыму эфектыўнасці сельскай гаспадаркі і назапашванню матэрыяльных сродкаў для ўсеагульнай адукацыі насельніцтва. Як бачым, у аснове канцэпцыі рэформ Храптовіча было спалучэнне асабістай свабоды сялян праз скасаванне прыгоннай залежнасці з адукаванасцю ўсіх саслоўяў.
    Свае ідэі ён імкнуўся на практыцы праводзіць у жыццё. Так, напрыклад, ва ўласных маёнтках I. Храптовіч адмяніў паншчыну, усталяваў мінімальны памер зямельнага надзелу, пашырыў правы сельскіх органаў самакіравання, стварыў страхавы магазін, касу ўзаемадапамогі. Асабістыя перакананні ў галіне асветы ён рэалізаваў праз работу ў Адукацыйнай камісіі і стварэнне школ на
    98
    аснове ланкастэрскай сістэмы1 для сялянскіх дзяцей ва ўласных маёнтках.
    Акрамя таго, трэба прыгадаць славутую бібліятэку I. Храптовіча ў Шчорсах, якая з’яўлялася найбуйнейшым з прыватных кніжных збораў у Еўропе. У ёй захоўвалася больш за 10 тысяч экземпляраў кніг, у тым ліку творы рымскіх, грэчаскіх мысліцеляўкласікаў, італьянская і французская класічная літаратура, творы па гісторыі Беларусі, Літвы, Польшчы. Пасля смерці Храптовіча яго сын Адам значна памножыў бібліятэку, давёўшы яе кнігазбор да 20 тысяч тамоў. Гаспадары магнацкага роду Храптовічаў пераўтварылі бібліятэку ў своеасаблівы асветніцкі цэнтр, даючы магчымасць працаваць у ёй усім, хто жадаў.
    Да знакамітых рэфарматараўасветнікаў трэба аднесці і кіраўніка каралеўскіх эканомій у Беларусі і Літве, гродзенскага старасту Антонія Тызенгауза (17331785). 3 намерам пашырэння асветы ў краі А. Тызенгауз заснаваў у Гродне кадэцкі корпус, гандлёвую, землямерную, бухгалтарскую і будаўнічую школы. Медыцынская і акушэрская школы, створаныя гродзенскім старастам, з’явіліся падмуркам для ўтварэння медыцынскага факультэта Віленскага універсітэта.