• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    Каб надаць сваім рэформам большую значнасць, А. Тызенгауз вёў перапіску з ЖанЖакам Русо, нават запрашаў яго ў Гродна. У медыцынскай школе працаваў вядомы французскі хірург Жан Жыльбер, а ў будаўнічай выкладалі дойліды з Вероны Мезер і Сако.
    А. Тызенгауз заснаваў у Гродне тэатр, у якім працавалі прыгонныя артысты, а таксама запрошаныя замежныя музыканты, балетмайстры, спевакі. Пры тэатры працавала тэатральная школа, дзе таленавітых сялянскіх дзяцей вучылі акцёрскаму майстэрству, музыцы, а таксама выкладалі агульнаадукацыйныя прадметы.
    Як і французскія асветнікі, А. Тызенгауз бачыў у тэатры сродак асветы, інструмент выпраўлення нораваў. Але ў адрозненне і ад еўрапейскіх асветнікаў, і ад беларускіх фізіякратаў ён лічыў, што навука, культура, асвета існуюць толькі для прывілеяванай часткі грамадства — шляхты, а не для простага народа.
    He падзяляў ён і поглядаў асветнікаўфізіякратаў на неабходнасць вызвалення сялян ад прыгону. Пры правядзенні аграрнай рэформы ў Шавельскай эканоміі ён узмацніў паншчыну, што
    1 Ланкастэрская сістэма прадугледжвала ў школьных праірамах сналучэнне агульнаадукацыйных дысцыплін з некаторымі навыкамі прадукцыйнай, рамеснай працы. Акрамя таго, выкладанне адбывалася сіламі вучняў старэйшых класаў.
    99
    выклікала адмоўную рэакцыю сялян, якая нават вылілася ў паўстанне.
    А. Тызенгауз быў упэўнены, што паспяховае рэфармаванне дзяржавы можа быць забяспечана толькі праз усталяванне цвёрдай законнасці і правапарадку.
    Славутым рэфарматарам ВКЛ быў і дзяржаўны дзеяч, прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Беларусі Павел Бжастоўскі (17381827). У сваім маёнтку Мерач Віленскага павета ён скасаваў прыгоннае права, дараваў сялянам асабістую волю і перадаў усю ўласнасць сялянскай абшчыне, якая атрымала назву рэспублікі. Рэспубліка мела свой сойм, які прымаў заканадаўчыя акты, сваё міністэрства фінансаў, якое кантралявала абшчынны скарб, свае грошы, нават сцяг, герб, «Канстытуцыю Мерачы» і свайго прэзідэнта. Сяляне абралі ім Бжастоўскага і далі назву абшчыне «Паўлаўская рэспубліка».
    Паўлаўская рэспубліка, якая праіснавала з 1767 па 1794 г., уяўляла сабою прыклад увасаблення ў рэальным жыцці ідэі утапічнага сацыялізму на землях Беларусі. Гэты выпадак быў адлюстраваны ў кнізе невядомага аўтара «Паўлава ад 1767 да 1795 г., адным хатнім прыяцелем апісаная», якая была выдадзена ў Варшаве ў 1811 г. на польскай мове.
    Такім чынам, у палітыкаправавой думцы Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII ст., у прыватнасці ВКЛ, былі вызначаны асноўныя напрамкі рэфармавання грамадства, дзяржавы і прававой сістэмы. Некаторыя з іх знайшлі адлюстраванне ў Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, якая была прынята 3 мая 1791 г. Чатырохгадовым Соймам.
    6.5.	Палітычныя і прававыя ідэі ў Канстытуцыі 3 мая 1791 г.
    У пачатку 90х гадоў XVIII ст. пад уплывам амерыканскага і асабліва французскага асветніцтва ў Рэчы Паспалітай быў падрыхтаваны выдатны помнік прававой і палітычнай думкі XVIII ст.— Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Асноўныя прынцыпы канстытуцыйнага права знайшлі адлюстраванне ў прынятых Чатырохгадовым Соймам (17881792) Кардынальных правах (студзень 1791 г.), Законе аб сойміках (сакавік 1791 г.), Законе аб гарадах (красавік 1791 г.). Дэклараваліся непадзельнасць, суверэнітэт і незалежнасць краіны; свабода веравызнання пры дамінацыі каталіцкай царквы; вяршынства закона; увядзенне маёмаснага замест саслоўнага прынцыпу
    100
    выбарчага права. Абіраць і быць абранай мела права толькі аседлая шляхта — землеўладальнікі не маладзей 24 год.
    Беззямельнай шляхце забаранялася ўдзельнічаць у рабоце павятовых соймікаў і абіраць дэпутатаў у агульнадзяржаўны сойм.
    Пэўнымі палітычнымі правамі надзяляліся і мяшчане. Яны атрымалі права асабістай недатыкальнасці, права прадстаўляць свае інтарэсы ў соймавых камісіях пры разглядзе пытанняў гарадскога жыцця, займаць ніжэйшыя пасады ў дзяржаўным апараце і ў судах, працаваць адвакатамі. Мяшчане атрымалі права набыцця маёнткаў і пры ўмове кошту маёнтка звыш 2 тысяч злотых маглі атрымліваць шляхецкае званне.
    Усе вышэйназваныя прынцыпы ўвайшлі ў тэкст Канстытуцыі 3 мая 1791 г.
    Разам з тым, Канстытуцыя прадугледжвала пэўные змены ў прававым становішчы сялян. Упершьгню ў заканадаўстве краіны яны прызнаваліся грамадзянамі, «якія складаюць самую шматлікую частку народа і таму становяць самую дзейсную сілу краіны»1. Канстытуцыя абвяшчала «апеку права і краёвага ўрада» над сялянамі. У ёй замацоўваўся парадак заключэння і выканання дамоўленасцей і пагадненняў паміж панамі і сялянскай грамадой або пэўнымі асобамі.
    Падкрэслівалася, што дзяржава будзе кантраляваць выкананне самімі ўладальнікамі зямлі і іх нашчадкамі, а таксама сялянамі абавязкаў, якія вынікалі з гэтых дамоўленасцей. I ўсё ж Канстытуцыя 1791 г. не адмяняла прыгоннай залежнасці сялян. Асабістая свабода і права «заключаць дамовы на пасяленне, работу або арэнду» гарантавалася толькі «новапрыбылым», а таксама тым, «якія спачатку адышлі з краю, а цяпер захацелі вярнуцца на бацькаўшчыну». Jia нашу думку, гэтае палажэнне мела асабліва вялікае значэнне для Беларусі, бо не толькі дазваляла, але фактычна і запрашала на яе тэрыторыю беглых сялян з Расіі, асабліва так званых «старавераў».
    Канстытуцыя замацоўвала прагрэсіўнае палажэнне аб тым, што «усякая ўлада бярэ свой пачатак у волі народа і павінна складацца з трох галін: заканадаўчай, выканаўчай і судовай». Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сойму. Прынцып «ліберум вета», супраць якога паслядоўна выступалі ўсе мысліцеліас
    ' Васілевіч Р.А., Доўнар Т.І., Юхо Я.А. Гісторыя канстытуцыйнага права
    Беларусі. Мн., 2001. С. 115.
    101
    ветнікі, адмяняўся, а ўводзіўся прынцып прыняцця рашэнняў простай большасцю галасоў. Вызначаўся склад і кампетэнцыя ўрада, які атрымаў назву «варта закона». Уводзілася спадчынная манархія. Кароль надзяляўся шырокімі паўнамоцтвамі, аднак усе прававыя акты караля набывалі сілу закона толькі пасля подпісу адпаведнага міністра.
    Стварэнне адзінага для ўсёй краіны ўрада змяняла форму дзяржаўнага ўладкавання, пераўтвараючы канфедэрацыю ў федэрацыю пры захаванні значнай адасобленасці ВКЛ ад Польшчы. Гэтаму садзейнічала выдадзенае ў кастрычніку 1791 г. «узаемнае заручэнне абодвух народаў», згодна з якім усе вышэйшыя дзяржаўныя ўстановы павінны былі камплектавацца на парытэтвых пачатках у роўнай колькасці як ад Польшчы, так і ад ВКЛ.
    Канстытуцыяй уносіліся істотныя змяненні ў структуру і характар дзейнасці судовых органаў. Абвяшчаўся прынцып ажыццяўлення правасуддзя толькі судом. Суды першай інстанцыі замест пасесійнага разгляду спраў павінны былі дзейнічаць пастаянна і разглядаць справы на працягу года. Ствараліся рэферэндарскія суды для свабодных сялян.
    Але трэба адзначыць, піто суды паранейшаму заставаліся саслоўнымі, а залежных сялян працягвалі судзіць іх паны.
    Можна зрабіць выснову, што Канстытуцыя 3 мая 1791 г. з’явілася вынікам кампрамісу шляхты з маладой буржуазіяй. Прагрэсіўныя дзеячы Рэчы Паспалітай лічылі, што яна зможа ачысціць шлях для рэвалюцыйных пераўтварэнняў. Згодна з прадпісаннямі Канстытуцыі 29 чэрвеня 1791 г. былі створаны дзве камісіі дэпутатаў — Польшчы і ВКЛ,— якія павінны былі падрыхтаваць праект прававой рэформы, выпрацаваць асновы сістэматызацыі і, перш за ўсё, кадыфікацыі крымінальнага і грамадзянскага права краіны. У аснову заканадаўства прапаноўвалася пакласці Статут ВКЛ 1588 г. Ідэолаг радыкальнага блока Рэчы Паспалітай Гуга Калантай пісаў, што Статут «робіць гонар чалавечаму розуму» і «яго можна лічыць самай дасканалай кнігай законаў ва ўсёй Еўропе».
    Адмена Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Гродзенскім Соймам (чэрвень 1793 г.) і другі падзел Рэчы Паспалітай узнялі рэвалюцыйную актыўнасць яе прыхільнікаў, іх імкненне адстойваць абраны шлях развіцця радзімы ўсімі сродкамі. На чале паўстання, якое пачалося 24 сакавіка 1794 г., стаяў генерал Андрэй Тадэуш Банавентура Касцюшка, сын беларускага шляхціца з вёскі Сяхновічы Кобрынскага павета.
    102
    6.6.	Палітычныя і прававыя погляды кіраўнікоў паўстання 1794 r.— Т. Касцюшкі і Я. Ясінскага
    Пасля Гродзенскага сойма Т. Касцюшка накіроўваецца ў рэвалюцыйны Парыж, дзе перадае міністру замежных спраў Францыі Лебрэну мемарыял аб задачах рэвалюцыі ў Рэчы Паспалітай. 3 мэтаю атрымання матэрыяльнай і ваеннай дапамогі, а таксама маральнай падтрымкі рэвалюцыйнага ўрада патрыятычныя колы, сярод якіх былі Т. Касцюшка, Г. Калантай, I. Патоцкі, абвясцілі ў мемарыяле задачы паўстання, якія датычыліся скасавання манархіі і верхняй палаты сойма — сената; адхілення ад улады вышэйшага духавенства; абвяшчэння выбарчага права для кожнага падаткаплацельшчыка; скасавання прыгоннага права і свабоды набыцця нерухомай маёмасці; абвяшчэння свабоды і роўнасці для ўсіх грамадзян. Але надзеі на падтрымку французскага ўрада не спраўдзіліся.
    У час паўстання Касцюшка вымушаны быў лічыцца з рэальнымі суадносінамі сіл і пажаданнямі значнай часткі шляхты, таму напісаныя ім у гэты перыяд адозвы «Акт паўстання», «Паланецкі універсал» былі менш радыкальныя па зместу, чым «Мемарыял».
    У «Акце паўстання» Касцюшка выкрываў намеры расійскай і прускай манархій «распаўсюдзіць панаванне тыраніі і падаўленне свабоды не толькі ў сваіх дзяржавах, але і ў суседніх народаў». Прыхільнікаў і памагатых Расіі і Прусіі Касцюшка называў здраднікамі айчыны. Акт абвяшчаў аб стварэнні найвышэйшай нацыянальнай Рады, на якую ўскладалася кіраўніцтва паўстаннем, і рэвалюцыйных судоў, якія павінны былі разглядаць справы аб злачынствах супраць паўстання.
    Але рэвалюцыйныя органы абвяшчаліся часовымі і надзвычайнымі і не адмянялі стары дзяржаўны апарат і манархію.
    Цікавай крыніцай вывучэння поглядаў Касцюшкі з’яўляюцца і адозвы да розных слаёў насельніцтва, з якімі ён звярнуўся ў першы дзень паўстання. Так, у адозве «Да арміі» выказвалася думка аб неабходнасці адзінства войска і народа. «Будзем жа адзіным калектывам з грамадзянамі нашай зямлі,— заклікаў генерал Т. Касцюшка,— згуртуемся шчыльней, злучым нашы сэрцы і сродкі». У адозве «Да святароў» Касцюшка выказваў прыхільнасць ідэі свабоды веравызнанняў і аўтакефаліі праваслаўнай царквы ВКЛ з уласным мітрапалітам, падначаленым канстанцінопальскаму патрыярху. У адозве «Да жанчын» праходзіць думка аб неабходнасці актыўнага іх удзелу ў палітычным жыцці, з.маганні за свае правы і свабоды.