Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
Як сапраўдны рэвалюцыянердэмакрат, Я. Ясінскі лічыў, што барацьба за незалежнасць павінна быць вайною народнай, рэспубліканскай. У сваіх мемарыялах ён заклікаў сялян, увесь народ далучыцца да паўстання, а ўрад даць сялянам вольнасць і свабоду.
Цікавымі з’яўляюцца погляды Ясінскага наконт дзяржаўнага статуса ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Як вядома, ў Кракаве паўстанне адбывалася пад лозунгам «вольнасць, цэласнасць, незалежнасць», што адлюстроўвала польскую ідэалогію адраджэння Рэчы Паспалітай як унітарнай цэнтралізаванай дзяржавы. Наадварот, у Вільні жадалі бачыць вольную і незалежную Рэч Паспалітую абодвух народаў, з шырокай аўтаноміяй ВКЛ, таму тут быў узняты іншы лозунг паўстання: «вольнасць, роўнасць, незалежнасць». «Роўнасць» азначае паспалітую роўнасць Літвы і Кароны паміж сабой.
1 Швед В.В. Указ. твор. С. 227.
2 Анішчанка Я. Статут жыцця Я. Ясінскага // Маладосць. 1998. № 2. С. 229.
108
6.7. Абшчыннакамуністычныя традыцыі ў творчасці Іосіфа Яленскага (1756—1813)
Адметнае месца ў палітычнаправавой думцы Беларусі часоў Асветніцтва займаюць погляды I. Яленскага — публіцыста, прадстаўніка радыкальнага утапізму, аднаго з періпых шляхецкіх рэвалюцыянераў Беларусі.
Найбольш поўна ўтапічныя ідэі Яленскага выказаны ім у творы «Благавесць да Ісраіля Расійскага».
Выступаючы супраць прыгоннага права, за роўнасць усіх саслоўяў, ён малюе ідэал грамадскага жыцця і заклікае народ імкнуцца да гэтага ідэяла. На думку аўтара, справядлівае грамадства павінна будавацца на падставе прынцыпаў: сродкі працы і яе вынікі належаць працаўнікам, а мануфактуры, фінансы, манетныя двары з’яўляюцца агульнанароднай уласнасцю; усе працаздольныя грамадзяне павінны працаваць, а старыя, інваліды і дзеці павінны ўтрымлівацца за кошт абшчыны; органы кіравання і суда абіраюцца усенародным галасаваннем з ліку мудрых і сумленных людзей; законы павінны быць простымі і яснымі, каб кожны іх лёгка разумеў; адмяняюцца жорсткія пакаранні, у тым ліку смяротная кара.
Асноўным рэгулятарам грамадскіх адносін павінна стаць строгая мараль. Парушальнікаў маральных норм і законаў абшчыны выганяюць з яе або выказваюць ім пагарду.
Погляды I. Яленскага адпавядалі існаваўшым у Еўропе ў XVI—XVIII стст. народнагуманістычным уяўленням аб ідэальным грамадстве, своеасаблівым царстве боскім, дзе не будзе ні класавых адрозненняў, ні прыватнай уласнасці, ні адасобленасці дзяржаўнай улады ад грамадства.
Такім чынам, XVIII ст. у гісторыі Беларусі вызначалася пэўнымі асаблівасцямі, звязанымі з пашырэннем ідэй Асветніцтва. У поглядах беларускіх мысліцеляў з’яўляюцца і мацнеюць ідэі вальнадумства, матэрыялізму. Усё шырэй распаўсюджваюцца ідэі верацярпімасці, свабоды слова і думкі як неад’емных правоў чалавека і абавязковых умоў нармальнага грамадскага жыцця.
Разам з тым, палітычная і прававая думка Беларусі была абмежавана рэлігійнымі і саслоўнакласавымі атрыбутамі і забаронамі.
Глава 7
РАЗВІЦЦЁ ПАЛІТЫЧНАЙ I ПРАВАВОЙ ДУМКІ БЕЛАРУСІ Ў СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (КАНЕЦ XVIIIXIX стст.)
7.1. Асаблівасці станаўлення грамадскапалітычнай і прававой думкі Беларусі пасля далучэння
яе да Расійскай імперыі
У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) землі Беларусі апынуліся пад расійскай імперскай уладаю. Разам з тым, адметнасцю першапачатковага этапу існавання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі было тое, што працэс паланізацыі беларусаў не прыпыніўся, надварот, набыў паскораны характар. Пранікненне рускай культуры і мовы на беларускія тэрыторыі практычна ніколькі не пахіснула пазіцый польскага элементу. Паранейшаму ў судах справаводства вялося на польскай мове. Адукацыя знаходзілася, як і раней, у руках каталіцкіх ордэнаў — езуітаў, піяраў, дамініканаў, кармелітаў, бернардынаў, францысканцаў. ІІавучанне вялося на польскай мове, беларуская мова не ўжывалася. Апалячванню сістэмы адукацыі спрыяла кіраўніцтва створанай у 1803 г. Віленскай вучэбнай акругі, у склад якой уваходзілі і беларускія землі. Куратар акругі, магнат і сябра цара Аляксандра I князь АдамЕжы Чартарыйскі і яго аднадумцы імкнуліся да пашырэння сферы польскакаталіцкага ўплыву на Беларусь, якую лічылі спрадвеку польскай тэрыторыяй. А расійскія імператары Павел I і Аляксандр I не перашкаджалі панаванню польскага элементу на беларускай зямлі, бо лічылі, што на гэта ён (элемент) меў законныя правы. Прадстаўнікі апалячанай беларускай шляхты ў канцы XVIII ст. паднеслі рускаму ўраду адрас, у якім з задавальненнем адзначалі, што: «Жывучы не ў Польшчы, мы адчуваем сябе нібыта ў Польшчы і нават лепш, чым у Польшчы»1.
Мэтанакіраваная русіфікацыя ў Беларусі пачалася толькі пасля падаўлення паўстання 1863 г. 3 гэтага часу ўсё справаводства вядзецца на рускай мове2. Пачынаецца суцэльная русіфікацыя на
1 Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мн., 1991. С. 166.
2 Да 1864 г., нягледзячы на неаднаразовыя загады аб пераходзе на расійскую мову, справаводства ў Беларусі вялося ў асноўным папольску.
110
роднай адукацыі, адкрываюцца расійскамоўныя народныя вучылішчы, а з 1880х гадоў — царкоўнапрыходскія школы. На працу запрашаліся святары і настаўнікі з унутраных расійскіх губерняў.
Разам з тым, гаворачы аб уздзеяні на беларускае грамадства як польскага, так і расійскага элементу, трэба мець на ўвазе супярэчнасці, абумоўленыя сацыяльнымі антаганізмамі тагачаснага рускага і польскага грамадства.
Як заўважыў даследчык А. Каўка, у межах адной дзяржавы існавалі «дзве» Расіі і «дзве» Польшчы1. 3 аднаго боку, самадзяржаўная шавіністычная афіцыйная Расія Раманавых, якая цалкам адмаўляла самастойнасць і нават аб’ектыўнае існавапне беларускага народа. Да таго ж феадальнаабсалютысцкі рэжым царызму затармазіў на паўстагоддзя станоўчыя гістарычныя традыцыі, што намячаліся ў Беларусі ў асветніцкую пару канца XVIII ст. пад уплывам рэформ у Рэчы Паспалітай. А з другога боку, Расія дзекабрыстаў, рэвалюцыйных дэмакратаў, узаемадзеянне з якой аблягчала белірускаму народу — у перспектыве — ажыццяўленне яго нацыянальных спадзяванпяў. Адпаведна, з аднаго боку, Польшча — феадальнаарыстакратычная, клерыкальная, а з другога — рэспубліканская, расціснутая манархічнымі саюзамі Расіі, Прусіі і Аўстрыі. Такім чынам, Беларусь апынулася ў зоне шырокага спектра праблем і ідэй, якія вызначалі жыццё і лёс рускага і польскага народаў. Насельніцтва Беларусі непазбежна ўцягвалася ў барапьбу за чужыя інтарэсы. Адны беларусы знаходзіліся пад уздзеяннем ліберальных ідэй, накіраваных на правядзенне глыбокіх буржуазных рэформаў грамадскапалітычнага ладу Расіі, судовай і прававой сістэм. Другія падтрымлівалі і шырока прапагандавалі ў краі панславісцкія ідэі і дапамагалі ўладам насаджаць афіцыйную дактрыну «праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць», якая з’яўлялася як бы метадалагічнай асновай русіфікацыі беларускіх зямель. Трэція — салідарызаваліся з польскім вызваленчым рухам, які змагаўся за адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Увогуле, атрымлівалася размыванне фізічных сіл і разумовага інтэлекту беларускага этнасу замест таго, каб накіраваць іх на вырашэнне ўласных задач, у першую чаргу фарміраванне беларускай нацыянальнай свядомасці.
Разам з тым, у XIX ст. з’яўляюцца першыя прыкметы беларускай нацыянальнай кансалідацыі. Апошняе было звязана з актывізацыяй дзейнасці мясцовай інтэлігенцыі, якая фарміравалася
1 Каўка А. Тут мой народ: Францішак Скарына і беларуская літаратура XVI пач. XX стст. Мн„ 1989. С. 136.
111
галоўным чынам са збяднелай шляхты. Трэба падкрэсліць, што на працягу XIX ст. шляхта істотна змянілася. Яна страціла тое палітычнае значэнне, якое мела ў Рэчы Паспалітай. Эканамічны стан шляхты мала чым адрозніваўся ад эканамічнага стану сялянства. Адначасова шляхта карысталася саслоўнымі прывілеямі, у прыватнасці правам на атрыманне адукацыі. Менавіта са шляхты пачынае фарміравацца вельмі тонкі слой нацыянальнай эліты, якая паварочваецца да сялянскай культуры, пачынае ўспрымаць вусную народную творчасць, сялянскія абрады і звычаі як самастойны культурны пласт, які мае самадастатковую каштоўнасць. Прызнанне «цёмнага» народа захавальнікам мовы і традыцый, моцнай культурнай сілай спрыяла сапраўды рэвалюцыйнаму перавароту ў свядомасці беларускай шляхты. Яна прызнала мужыкабеларуса, па словах В. ДунінаМарцінкевіча, «братнім племенем»1. Так, у першай палове XIX ст. пачаў рушыцца ўзведзены за стагоддзі бар’ер паміж дзвюма часткамі аднаго народа.
Кансалідацыі беларускага народа, з’яўленню і развіцдю першых парасткаў нацыянальнай свядомасці спрыялі навуковыя даследаванні напіага краю, якія актыўна праводзіліся ў XIX ст. Сцвярджэнне польскіх вучоных, што беларусы — гэта больш за ўсё палякі, а рускіх вучоных, што беларусы — больш за ўсё рускія, у пэўнай ступені былі на карысць беларусаў, бо з такіх прама супрацьлеглых пасылак заканамерна вынікала адзіная праўдзівая выснова, што беларусы — гэта ва ўсіх адносінах арыгінальная самабытная этнічная супольнасць людзей. Але што гэта менавіта так, трэба было навукова даказаць. Неабходны быў глыбокі і ўсебаковы аналіз гістарычнага і этналінгвістычнага матэрыялу. Варта адзначыць, што з цягам часу ў працах прагрэсіўных польскіх і рускіх вучоных усё больш умацоўваўся погляд на беларускую культуру як на адмысловую нацыянальную культуру пэўнай славянскай народнасці.
Самастойным народам лічылі беларусаў такія вядомыя ў Расіі вучоныя, як Д. Языкаў, Д. Самаквасаў, М. Барсаў, А. Шахматаў. 3 польскіх вучоных аналагічных пазіцый прытрымліваліся Я. Карловіч, М. Федароўскі. Сярод вучоных, выхадцаў з беларускага краю, першым у працяглыя і жорсткія навуковыя спрэчкі ўключыўся Зарыян ДаленгаХадакоўскі (сапраўднае імя — Адам Чарноцкі, 17841825), які нарадзіўся ў вёсцы Гайна Мінскай губерні ў сям’і беззямельнага сяляніна.
1 ДунінМарцінкевіч В. Творы. Мн., 1984. С. 481.
112
Пачынальнік беларускай, польскай, рускай і ўкраінскай археалогіі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі, 3. ДаленгаХадакоўскі атрымаў вядомасць і прызнанне навуковага свету. У 1819 г. ён быў абраны членамкарэспандэнтам варшаўскага «Таварыства сяброў навук», а ў 1820 г,— пецярбургскага «Вольнага таварыства гісторыі старажытнасцей расійскіх». Вучоны займаўся аналізам старажытных беларускіх актаў і грамат, праводзіў археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Беларусі, вёў збор этнаграфічнага і фальклорнага матэрыялу, мясцовых дыялектаў, тапанімікі. Сабраныя матэрыялы далі магчымасць 3. ДаленгаХадакоўскаму зрабіць выснову аб існаванні самабытных беларускіх культуры і мовы і дакладна вызначыць тэрыторыю іх распаўсюджання. Падобныя погляды на беларускую народнасць мелі вучоныя і літаратары, знаўцы гісторыі, культуры і быту народа Іван Грыгаровіч, Ян Чачот, Рамуальд Зянькевіч, Аляксандр Ельскі, Фёдар Шымкевіч.