Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
1 Гл.: Праект указа аб новай арганізацыі заходніх губерняў // Адраджэнне: гістарычны альманах. Вып. 1. Мн., 1995. С. 212—213.
2 Грыцкевіч А. Памятныя запіскі Міхаіла Клеафаса Агінскага Аляксандру I у 1811 годзе // Адраджэнне: гістарычны альманах. Вып. 1. Мн., 1995. С. 199.
117
7.3. Ліберальны напрамак у палітыкаправавой думцы Беларусі першай паловы XIX ст.
Ідэі лібералізму (ад лац. liberalis — свабодны) пачалі распаўсюджвацца ў свеце з 80х гадоў XVIII ст. Упершыню яны былі сфармуляваны англійскім эканамістам Адамам Смітам у кнізе «Даследаванне аб прыродзе» (1776). Аснову ліберальнай сістэмы поглядаў складалі наступныя палажэнні: 1) абсалютная каштоўнасць чалавечай асобы і натуральная роўнасць усіх людзей; 2) канцэпцыя натуральнага права; 3) канцэпцыя грамадскага дагавора; 4) вяршэнства закона як інструмента сацыяльнага кантролю і «свабода ў законе»; 5) абмежаванне аб’ёму і сфер дзейнасці дзяржавы і інш. У сферы дзяржаўнага ладу асноўнымі патрабаваннямі лібералізму былі канстытуцыйны парадак, мясцовае самакіраванне, свабода асобы ад дзяржаўнай апекі, адмена саслоўных прывілеяў, прамы падаходны падатак, палітычныя свабоды, удзел народа ў правасуддзі. У Беларусі ідэі лібералізму пачалі распаўсюджвацца з канца XVIII пачатку XIX стст. Асноўным асяродкам лібералізму на беларускіх землях стаў Віленскі універсітэт і іншыя навучальныя ўстановы, якія ўваходзілі ў Віленскую навучальную акругу.
У 1801 г. ў Віленскім універсітэце вучылася 256 студэнтаў, у тым ліку са піляхты (167 чалавек), мяшчан (79 чалавек) і разначынцаў (10 чалавек)1. 25 мая 1803 г. быў зацверджаны «Статут, або Агульная пастанова Імператарскага Віленскага універсітэта і вучылішчаў яго акругі», згодна з якім універсітэт атрымліваў шырокае самакіраванне. Выпускнікі універсітэта працавалі ў галіне асветы, у адміністрацыйных органах края, станавіліся пісьменнікамі, паэтамі, навукоўцамі. Яны стваралі інтэлектуальную эліту Беларусі, Літвы, Украіны. Універсітэт быў сапраўдным ачагом польскай адукацыі і вартаўніком нацыянальнага духу.
Беларускай студэнцкай моладзі прышчаплялася польская ідэя. Але разам з тым універсітэт падрыхтоўваў тыя сілы, якія сталі ў далейшым прадвеснікамі Беларускага адраджэння. Па заўвазе беларускага даследчыка А. Каўкі, Віленскі універсітэт быў першым асяродкам фарміравання пачатковападсвядомага беларускага руху, руху «ў сабе», пераважна ў межах польскага нацыяналь навызваленчага працэсу.
1 Швед В.В. Указ. твор. С. 207.
2 Каўка А. Беларускі вызваленчы рух: Спроба агляду // Спадчына. 1991. № 5. С. 5.
118
Людзі, якія стаялі на чале краёвай адукацыйнай сістэмы (а сярод іх такія вядомыя прадстаўнікі асветніцкай думкі, дзеячы Адукацыйнай камісіі, як Адам Чартарыйскі, Тадэуш Чацкі, Іеранім Страйноўскі, Ян і Анжэй Снядэцкія і інш.), добра разумелі, што палітычнае абуджэнне Польшчы можа быць дасягнута шляхам пад’ёму нацыянальнай польскай свядомасці праз распаўсюджанне адукацыі і польскай мовы.
Выкладчыкі універсітэта імкнуліся выхоўваць моладзь у духу любові да Айчыны і актыўнай жыццёвай пазіцыі.
Праз выкладаныя навукі ўкараняліся вызваленчыя і ліберальныя ідэалы, рыхтавалася адраджэнне Польшчы «ад мора да мора», узнаўленне да жыцця Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Па словах вядомага польскага паэта і прафесара Віленскага універсітэта В. Поля, «адукацыяй кіравалі тут не навукоўцы, а менавіта палітычныя мужы»1.
Вялікую ролю ў фарміраванні ў выкладчыцкім і студэнцкім асяроддзі асвегніцкіх і ліберальных традыцый аказваў рэктар універсітэта (з 1807 па 1815 г.) — выдатны матэматык, астраном, філосаф, псіхолаг, мастацтвазнаўца Ян Снядэцкі (17561830). У сваіх творах па матэматыцы і астраноміі ён у завуаліраванай форме паказаў, як навука ўсё больш выцясняе забабоны і веру (г.зн. тэалогію), якія «настойліва прыпісваюць дзеянню розных сіл тыя з’явы, што фізікі тлумачаць праз прыцяжэнне»2. Вялікія розумы чалавецтва, на яго думку, дапамагаюць ісці па шляху дакладных, аб’ектыўных ведаў. Да ліку найбольш светлых розумаў у навуцы ён адносіў Я. Каперніка. У выдадзенай у 1802 г. манаграфіі «Пра Каперніка» ён адзначаў, што «замест рэлігіі патрэбна навука, першая стрымлівала і стрымлівае развіццё другой»3. Як бачым, Ян Снядэцкі выступаў як вучоныматэрыяліст і паслядоўнік лепшых традыцый асветніцтва.
У выхаванні сапраўдных патрыётаў і грамадзян ён вялікую ролю адводзіў мастацкаму слову. Па тэарэтычных праблемах мастацкай літаратуры Ян Снядэцкі напісаў такія спецыяльныя працы, як «Пра літаратуру», «Пра творы класіцызму і рамантызму» і інш. Як прыхільнік класіцысцкай эстэтыкі і ідэй Асветніцтва, вучоны падкрэсліваў ролю розуму і праўды ў мастацтве, значэнне шырокай адукаванасці ў творчасці мастака. Як прыхільнік ліберальных ідэй
' Швед В.В. Указ. твор. С. 209.
2 Асветнікі зямлі беларускай: Энцыклапед. даведнік. Мн., 2001. С. 409.
3 Тамсама.
119
Я. Снядэцкі выступаў за вызваленне навукі і адукацыі ад празмернаіі апекі дзяржавы. Галоўнай мэтай грамадскай адукацыі і выхавання рэктар Віленскага універсітэта бачыў падрыхтоўку студэнтаў да дзяржаўнай службы і ўвогуле накіраванне іх ведаў і ўмення на «карысць народную».
Асаблівую ўвагу Снядэцкіпедагог удзяляў маральнаму вобліку сваіх выхаванцаў. «Добрыя норавы,— пісаў ён,— павінны прывівацца маладым не толькі праз навучанне... а таксама праз глыбока ўражальныя вобразы, якія выклікаюць агіду да ўсяго таго, што супярэчыць справядлівасці, ісціне, грамадскаму парадку і годнасці чалавека. У грамадскі парадак уключаюцпа таксама і дзяржаўныя законы»1.
Па Я. Снядэцкаму, трэба імкнуцца да стварэння такой сістэмы адукацыі, якая б не перашкаджала «нікому рухацца далей наперад у сваёй адукацыі, а наадварот, дапамагала б»~.
Для дзейнасці Я. Снядэцкага ў якасці рэктара быў характэрны клопат аб падрыхтоўцы навукоўцаў з мясцовай моладзі. Традыцыя фарміраваць уласныя кадры, пачатая ў час рэктарства Снядэцкага, існавала да закрыцця універсітэта ў 1832 г. Па словах А. Кіркора, вядомага гісторыка і публіцыста сярэдзіны XIX ст., «...у апошні час існавання універсітэта (у 30я гады XIX ст.) амаль усе прафесары яго былі ўжо мясцовыя, літоўскія або беларускія ўраджэнцы. Так, з ліку 47 прафесараў 36 было мясцовых»3.
Значную ролю ў развіцці ліберальнай думкі адыгрываў брат Яна Снядэцкага Анджэй Снядэцкі (17681838), які быў прафесарам хіміі і медыцыны Віленскага універсітэта.
А. Снядэцкі ў прыродазнаўстве быў прыхільнікам навуковага матэрыалізму. Але ў адносінах да грамадства яго погляды можна лічыць ідэалістычнымі, бо ўсе сацыяльныя супярэчнасці і катаклізмы ён звязваў з неадукаванасцю грамадства, адзіным выйсцем бачыў усеагульную народную асвету. Вучоным былі зроблены вельмі цікавыя высновы з аналізу стану сучаснага яму феадальнага грамадства. Галоўнымі фактарамі фарміравання асобы ён лічыў не
1 Снядэцкі Я. Прадпісанне, паводле якога павінны знаходзіцца пад публічным і хатнім наглядам вучні мінскай гімназіі Вінцэсь і Юзаф Тышкевічы // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапед. даведнік. Мн„ 1995. С. 638.
2 Снядецкнй Я. Жнзнь м лнтературная деятельность Гуго Коллонтая // Прогрессявные пронзведення польскнх мыслнтелей. М, 1956. Т. 2. С. 654.
3 Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн., 2002. С. 182.
120
прыродныя з’явы, а сацыяльныя ўмовы жыцця. Незалежна ад таго, у якіх кліматычных умовах жывуць прадстаўнікі пануючых класаў, вобраз іх паўсядзённага жыцця — гулянкі, пышнасць, знакі пашаны з боку ніжэйшых станаў, тэатр, любоўныя інтрыгі, зайздрасць да больш багатых і знатных, барацьба за першынство, прагнасць — вядуць да развязнасці, самалюбства, уладалюбства, ганарлівасці і іншых хвароб шляхецкага саслоўя. Жыццё чалавека працы ў феадальным грамадстве — грамадстве прыгнёту і рабства — таксама не з’яўляецца фактарам фарміравання гарманічнай асобы. Праца прыгоннага сяляніна становіцца асноўнай крыніцай пазбаўлення чалавека жыццёвых сіл, цяжкіх захворванняў яго арганізма. Таму запрыгонены народ і з’яўляецца галоўным узбуджальнікам і ахвярай жорсткіх эпідэмій. Спачуваючы простаму народу, А. Снядэцкі не прапаноўваў радыкальных, рэвалюцыйных мер змянення яго становішча.
Прафесар Анджэй Снядэцкі быў рэдактарам папулярнай у ліберальным асяродзі газеты «Вулічныя навіны», якая пачала выходзіць з 1818 г. Газета з’яўлялася друкаваным органам ліберальнаасветніцкага таварыства «шубраўцаў» (літаральны пераклад слова — валацугаў, свавольнікаў). У статуце таварыства падкрэслівалася, што любоў да Айчыны выражаецца не ва ўхваленні ўсяго свайго, кроўнага, адмаўленні ад крытыкі недахопаў і імкнення іх выправіць. У артыкулах, якія друкаваліся ў «Вулічных навінах», шубраўцы адкрыта выступалі супраць заганаў ў жыцці грамадства, заклікалі да асветы, любові да прыстойных паводзін. Газета са спачуваннем адносілася да простага народа, выступала з пазіцый прававой роўнасці людзей, выказвалася за паляпшэнне становішча сялян, бічавала маральную дэградацыю шляхты, выкрывала фанатызм каталіцкага духавенства. Шубраўцы выступалі за частковыя сацыяльныя рэформы ў Расійскай імперыі. Таварыства шубраўцаў і яго друкаваны орган «Вулічныя навіны», безумоўна, выражалі салідарнасць з польскай патрыятычнай ідэяй. Але іх «польскасць» не трэба перабольшваць.
У 147м нумары «Вулічных навін» быў змешчаны артыкул аб «Варшаўскім сябры». Невядомы аўтар пісаў: «Праўда, іншы раз нават вашы прыхільнікі скардзяцца, што для палякаў вы пішаце пакітайскаму, што яны не могуць разумець вас. Вы пішаце для Літвы, а не для Кароны. Вы менш клапоціцеся аб тым, ді зразумее вас Варшава, абы толькі зразумелі вас Вільня і Літва...»1 Шуб
1 Швед В.В. Указ. твор. С. 212.
121
раўцы імкнуліся да адраджэння ЛітоўскаПольскай канфедэрацыі з палітычнай аўтаноміяй Літвы.
У 20х гадах XIX ст. сярод выкладчыкаў Віленскага універсітэта беларускага паходжання шырацца намаганні выявіць і сістэматызаваць помнікі старажытнай пісьменнасці, выспявае думка аб узнаўленні і літаратурнай творчасці на беларускай мове. Сярод навукоўцаў гэтай плеяды асобае месца займае Міхаіл Баброўскі (17841848).
М. Баброўскі паходзіў са старажытнага беларускага шляхецкага роду. Яго бацька быў уніяцкі святар. У 1812 г. Баброўскі скончыў духоўную семінарыю пры Віленскім універсітэце, пасля чаго працаваў брэсцкім канонікам. Яшчэ юнаком М. Баброўскі зацікавіўся старажытнымі славянскімі рукапісамі і ўсё сваё жыццё прысвяціў даследаванню гісторыі славянскага кнігадрукавання, збору матэрыялаў пра дзейнасць Ф. Скарыны, I. Фёдарава, П. Мсціслаўца. Ёсць падставы сцвярджаць, што Баброўскі з’яўляецца адным з першых беларускіх скарыназнаўцаў. Ён нанава адкрыў для беларускай і еўрапейскай навукі імя і справу Скарыны, звесткі пра якога даследчык уключыў у кнігу «Гісторыя славянскіх друкарняў у Літве», якая так і не была надрукавана. Вучоныпатрыёт лічыў, што значэнне Скарыны для нацыянальнай культуры і ўвогуле станаўленне нацыянальнай свядомасці беларусаў у тым, што яшчэ на досвітку Адраджэння ён абвясціў беларускую мову і беларускі народ цалкам раўнапраўнымі сярод іншых еўрапейскіх народаў і моў. Працы Баброўскага, яго навуковыя і педагагічная дзейнасць садзейнічалі станаўленню сусветнага славяназнаўства і ўзнікненню асобага накірунку ў гуманітарных навуках — беларусазнаўства. Апошняе садзейнічала, папершае, пачатку працэсу беларускага нацыянальнага адраджэння, падругое, абуджэнню сярод еўрапейскіх навукоўцаў цікавасці да гістарычнага лёсу і культуры Беларусі. Лекцыі прафесара М. Баброўскага спрыялі павароту студэнцкай моладзі да культуры і мовы роднага краю, піто ў агульных прапольскіх традыцыях Віленскага універсітэта з’яўлялася той крыніцай, з якой пачаў вырастаць пачаткова падсвядомы рух беларусаў да асэнсавання сваёй этнічнай адметнасці, сваіх нацыянальных інтарэсаў і мэт. Таму невыпадкова Міхаіл Баброўскі быў сярод тых выкладчыкаў універсітэта, якія пасля працэсу над філаматамі (май 1824 г.) былі адхілены ад сваіх пасад і прымусова выселены з Вільні. Баброўскі быў сасланы пад нагляд духоўнага кіраўніцтва ў базыліянскі (уніяцкага ордэна Святога Базыля) манастыр на Слонімшчыне. Памёр М. Баброўскі ад халеры ў 1833 г. Пры жыцці