• Газеты, часопісы і г.д.
  • Голад  Кнут Гамсун

    Голад

    Кнут Гамсун

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 364с.
    Мінск 2017
    97.03 МБ
    цаваць як мага больш дбайна і аддаць напісанае Камандору на выплату пазыкі. Няхай Камандор пераканаецца, што ён дапамог сапраўды таленавітаму чалавеку: у мяне не было аніякага сумневу, што ён пераканаецца ў гэтым. Трэба было толькі пачакаць, калі на мяне сыдзе натхненне. А чаму б натхненню не сысці на мяне проста зараз, у наступнай хвілі? Нішто мне не замінала; штодня гаспадыня карміла мяне, прапаноўвала мне некалькі бутэрбродаў раніцай і ўвечары, і мая знерваванасць амаль зусім прайшла. Я болып не загортваў рукі ў анучы, калі пісаў, і ў галаве ў мяне не кружылася, калі я глядзеў на вуліцу з вокнаў другога паверха. Мне было цяпер нашмат лепш, як ні паглядзі, і я пачаў дзівіцца, што ўсё яшчэ ніяк не магу скончыць свой алегарычны твор. Я не ведаў, чым гэта растлумачыць.
    Але пры канцы пэўнага дня мне давялося адчуць, які я слабы, як млява і ўпустую працуюць мае мазгі. У гэты дзень гаспадыня прынесла мне нейкі рахунак і папрасіла паглядзець яго: здаецца, у тым рахунку нешта не так, сказала яна, ён не сыходзіцца з кнігамі, але яна не магла знайсці памылку.
    Я пачаў падлічваць; гаспадыня сядзела насупраць і глядзела на мяне. Я склаў усе дваццаць пазіцый, спачатку зверху ўніз, і знайшоў дакладную суму, потым знізу ўверх, і зноў прыйшоў да таго самага выніку. Я глядзеў на гаспадыню, яна сядзела насупраць мяне і чакала, што я скажу; я заўважыў, што яна ў асаблівым становішчы, гэта не выслізнула з-пад майго назіральнага погляду, хоць я зусім не намагаўся што-небудзь разгледзець.
    — Усё дакладна, — сказаў я.
    — He, праверце кожны лік паасобку, — папрасіла яна. — Я ўпэўненая, што сума занадта вялікая.
    I я стаў спраўджваць кожную пазіцыю: 2 боханы хлеба па 25, лямпавае шкло —18, мыла — 20, алей — 32... He патрабавалася ніякіх асаблівых здольнасцяў, каб праверыць гэтыя слупкі лікаў, гэты рахунак з невялічкай крамы, у якім не было ніякіх складанасцяў, і я добрасумленна спрабаваў знайсці памылку, пра якую казала гаспадыня, але ніяк не знаходзіў яе. Праз некалькі хвілін я, як на грэх, адчуў, што ў мяне пачало круціцца ў галаве; я ўжо не адрозніваў прыбытку ад выдатку: усё папераблытвалася. Нарэшце я засяродзіўся на радку: 3 і 5/16 фун-
    ты сыру па 16. Mae мазгі канчаткова адмаўляліся працаваць, я няўцямна глядзеў на слова «сыр» і не мог скрануцца з месца.
    — Пракляцце, як неразборліва тут напісана! — сказаў я ў роспачы. — Божа, твая воля, тут сказана: пяць шаснаццатых фунта сыру. Ха-ха, нечуваная рэч! Зірніце самі!
    — Але, — пагадзілася гаспадыня. — Яны маюць звычку так пісаць. Гэта зялёны сыр. Значыцца, усё дакладна! Пяць шаснаццатых — гэта пяць лотаў...
    Я зноў паспрабаваў разабрацца ў гэтым рахунку, які некалькі месяцаў таму праверыў бы за адну хвіліну; я абліваўся потам, з усяе сілы намагаўся спасцігнуць гэтыя загадкавыя колькасці і глыбакадумна заплюшчваў вочы, нібыта спасцігаючы напісанае; але нічога не выходзіла. Пракляты сыр даканаў мяне; здавалася, нешта ляснулася ў маіх мазгах.
    Аднак я працягваў лічыць, каб зрабіць уражанне на гаспадыню, варушыў вуснамі і час ад часу гучна называў уголас які-небудзь лік, слізгаючы вачыма зверху ўніз па слупку лікаў — нібыта я безупынна рухаўся наперад і ўжо заканчваў праверку. Гаспадыня сядзела і чакала. Нарэшце я сказаў:
    — Я спраўдзіў усё, ад пачатку да канца, і, наколькі я магу меркаваць, тут сапраўды няма ніякай памылкі.
    — Хіба? — спытала яна. — Напраўду няма?
    Але я выдатна бачыў, што яна не верыць мне. I раптам мне здалося, што ў тэмбры яе голасу з’явілася грэблівае адценне, нейкая абыякавасць, якой я раней у яе не заўважаў. Яна сказала, што я, відаць, не прывык лічыць на шаснаццатыя долі, і дадала, што ёй давядзецца папрасіць пераправерыць рахунак каго-небудзь яшчэ, хто лепшы ў гэтым сэнсе. Яна сказала ўсё гэта не ў крыўдлівай форме, без жадання мяне прысароміць, але гэта прагучала задуменна і сур’ёзна. Ужо з парога яна сказала, нават не зірнуўшы ў мой бок:
    — Прабачце, што я вам перашкодзіла!
    I пайшла.
    Крыху пазней дзверы адчыніліся яшчэ раз, і гаспадыня ўвайшла зноў; відавочна, яна паспела недалёка адысціся па калідоры.
    — Вось што! — сказала яна. — Вы толькі не крыўдуйце, але з вас сёе-тое належыць. Бо ўчора, здаецца, споўнілася ўжо тры тыдні, як вы ў мяне пасяліліся? Вось жа, менавіта тры
    тыдні. He надта яно лёгка — перабівацца з гэткаю вялікай сям’ёю, таму я не магу пускаць жыхароў у крэдыт...
    Я перапыніўяе.
    — Я ж ужо казаў вам, што працую над артыкулам, — сказаў я. — I як толькі ён будзе гатовы, вы зараз жа атрымаеце вашы грошы. Будзьце абсалютна спакойная.
    — Ну, а раптам вы яго ніколі не скончыце?
    — Вы так мяркуеце? Натхненне можа найсці на мяне заўтра ці нават сёння ўначы. Цалкам магчыма, што яно прыйдзе да мяне сёння ноччу, і тады я скончу артыкул за якую-небудзь чвэрць гадзіны. Я працую не так, як усе астатнія людзі; я не магу пісаць у дзень пэўную колькасць старонак: я павінен дачакацца сваёй хвіліны. I ніхто не ведае ні дня, ні гадзіны, калі прыйдзе натхненне: гэта здараецца само сабою.
    Гаспадыня пайшла. Але яе давер да мяне, відаць, ужо моцна пахіснуўся.
    Застаўшыся адзін, я ўскочыў і пачаў ірваць на сабе валасы ад роспачы. He, сапраўды, паратунку няма, выратавання няма ніякага! Mae мазгі мне больш не служаць! Хіба не стаў я поўным ідыётам, калі ўжо не магу вылічыць кошт кавалачка сыру? Але калі ўжо я задаю сабе такія пытанні, ці магчыма, каб я з’ехаў з глузду? Хіба ж я, хоць і быў заняты падлікамі, не заўважыў з выключнай праніклівасцю, што гаспадыня цяжарная? Бо я паняцця не меў пра гэта, ніхто мне нічога не сказаў; я раптам уцяміў гэта міжволі; я ўбачыў гэта на свае вочы і адразу ўсё зразумеў — ды яшчэ ў той адчайнай хвілі, калі я падлічваў шаснаццатыя долі. Як жа растлумачыць усё гэта?
    Я падышоў да акна і паглядзеў на вуліцу; акно выходзіла на Вогнмансгатэн. На ходніку гулялі дзеці, дзеці беднякоў на бядняцкай вуліцы; яны кідалі адно аднаму пустую бутэльку і гучна віскаталі. Побач павольна праехала фурманка з клункамі; відаць, нейкая сям’я, выкінутая на вуліцу, перабіралася ў гэткі няпэўны час на іншую кватэру. Я адразу пра гэта здагадаўся. На павозцы грувасціліся коўдры, падушкі і мэбля — сточаныя чарвякамі ложак і камоды; чырвоныя крэслы-трыногі, радно, розны металічны хломазд, бляшаны посуд. Маленькая дзяўчынка, зусім яшчэ дзіця, брыдкаватая, з саплівым носам, сядзела на калёсах і моцна трымалася за клункі пасінелымі
    ручкамі, каб не ўпасці. Пад ёю быў стос жудасных мокрых матрацаў, на якіх дома спалі дзеці, і яна сачыла за малымі, што на ходніку перакідваліся пустой бутэлькаю...
    Я глядзеў на вуліцу і лёгка разумеў усё тое, што адбываецца. Стоячы каля акна, я чуў, як гаспадарская кухарка напявала ў кухні, у суседстве з маім пакоем; я ведаў песеньку, якую яна спявала, і прыслухоўваўся, ці не сфальшывіць яна. I я сказаў сабе, што вар’ят быў бы не здольны на ўсё гэта; дзякуй Богу, я нармальны, як любы іншы чалавек.
    Раптам я ўбачыў, што два хлапчукі на вуліцы ўсчалі сварку; аднаго я ведаў: гэта быў гаспадынін сын. Я адчыніў акно і стаў слухаць, што яны кажуць адзін аднаму, а пад акном тут жа сабраўся натоўп дзяцей: яны ўсе прагна глядзяць угару, у мой бок. Чаго яны чакаюць? Якой-небудзь падачкі? Засушанай кветкі, косткі, недапалка, чаго-небудзь, што можна з’есці або выкарыстаць для забавы? Яны доўга глядзяць на маё акно, і твары ў іх сінія ад холаду... А гэтыя двое ўсё сварацца паміж сабою. 3 іх дзіцячых ратоў вылятаюць словы лаянкі, жахлівыя мянушкі, матроскія праклёны, якім яны, відаць, навучыліся ў порце. I абодва так захапіліся, што зусім не заўважаюць гаспадыні, якая прыбегла даведацца, што здарылася.
    — Ага-а! — скардзіцца яе сын. — Ён мяне схапіў за горла, мала што зусім не задушыў!.. — I, павярнуўшыся да свайго Bo­para, які злацешна пасмейваецца, ён раз’юшана крычыць: — Прэч адсюль, падла! Усялякая гніда будзе яшчэ браць людзей за горла! Вось я табе, каб цябе...
    А яго цяжарная маці, чый жывот ледзьве не займае ўсю вузкую вуліцу, хапае свайго дзесяцігадовага сына за руку і хоча забраць яго адтуль.
    — Ціха! Змоўч! Ану перастань лаяцца! Лаешся, быццам ужо не адзін год па бардэлях швэндаўся! Марш дадому!
    — He пайду!
    — He, пойдзеш!
    — He пайду!
    Я стаю каля акна і бачу, як маці прыходзіць у шаленства; гэтая агідная сцэна глыбока абурае мяне, я больш не ў змозе яе трываць, я крычу хлопчыку ўніз, каб ён падняўся да мяне на хвілінку. Я два разы выкрыкнуў гэта, каб спыніць іх, спы-
    ніць гэтую сцэну; другі раз я крычу вельмі гучна, гаспадыня збянтэжана падымае галаву і глядзіць на мяне. Але яна адразу пераадольвае сваю збянтэжанасць, нахабна глядзіць на мяне, глядзіць з выглядам непрыхаванае перавагі, а потым, зрабіўшы сыну заўвагу, сыходзіць. Яна кажа яму голасна, каб я мог добра чуць:
    — Фу, які сорам, ты кожнаму паказваеш, які ты кепскі хлопчык!
    Гледзячы на ўсё гэта, я не прапусціў нічога, нават самае драбязы. Мая назіральнасць была вельмі востраю, я даткліва ўспрымаў кожную дробязь і ўсё па чарзе абдумваў. Значыцца, розум мой не быў пашкоджаны. Ды і як маглі яго пашкодзіць?
    — Паслухай жа, — сказаў я раптам сабе. — Ты досыць доўга трывожыўся наконт свайго розуму, а цяпер годзе! Хіба ж гэта прыкмета вар’яцтва, калі розум асэнсоўвае і ўспрымае ўсё, да апошняй драбязы? Ды ты проста смешны, магу цябе запэўніць, бо ты надта мяне забавіў. Адным словам, у кожнага бываюць закіды, асабліва ў простых рэчах. Гэта нічога не значыць, гэта простая выпадковасць. Кажу табе, ты смешны. А гэты рахунак, гэтыя няшчасныя пяць шаснаццатых смярдзючага сыру, — ха-ха, сыр з гваздзікай і перцам! — што да гэтага смешнага сыру, дык ад яго цалкам можна здурнець: ужо адзін пах гэтага сыру здольны адправіць чалавека на той свет... — I я рагатаў, гледзячы на той няшчасны сыр. — He, ты дай мне што-небудзь ядомае! — сказаў я. — Дай мне, калі заўгодна, пяць шаснаццатых лотаў свежага масла! Тады зусім іншая рэч!
    Я ліхаманкава смяяўся з уласных жартаў і лічыў іх вельмі забаўнымі, У мяне сапраўды не было ніякіх заганаў, я быў зусім здаровы.
    Мая весялосць мацнела, чым больш я хадзіў сюды-туды ўздоўж і поперак пакоя і размаўляў сам з сабою; я гучна смяяўся і нібыта ап’янеў ад радасці. Напраўду, здавалася, што я толькі і чакаў гэтай кароткай радаснай хвіліны, гэтага дзівоснага светлага захаплення, каб працаздольнасць вярнулася да мяне. Я сеў за стол і заняўся сваім творам. Праца ішла паспяхова, куды больш паспяхова, чым раней. Хоць яна прасоўвалася не так ужо і хутка, але тое, што я зрабіў, здавалася мне цудоўным. Да таго ж я нястомна адпрацаваў цэлую гадзіну.