• Газеты, часопісы і г.д.
  • Голад  Кнут Гамсун

    Голад

    Кнут Гамсун

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 364с.
    Мінск 2017
    97.03 МБ
    Я помню, як незвычайна хутка бег час два гады таму, нашмат хутчэй, чым цяпер, я і схамянуцца тады не паспеў, як лета скончылася. Гэта было два гады таму, у 1855-м, дзеля забавы мне хочацца напісаць пра тое, што здарылася са мною наяве ці прыснілася. Цяпер я багата чаго і не ўспомню з тых падзеяў, таму што я амаль не думаў пра іх; помню, аднак, што ночы былі дужа светлыя. Шмат што здавалася мне тады неверагодным, у годзе дванаццаць месяцаў, але ноч пераходзіла ў дзень, і зор на небе ніколі не было. I людзі, якіх я сустракаў, былі асаблівыя і іншай натуры, чым тыя, з якімі мне раней даводзілася сустракацца; часам было дастаткова ўсяго адной ночы, каб пабачыць, як з дзяцей вылупліваюцца зграбныя і сталыя, зусім дарослыя людзі. Ніякага чараўніцтва ў гэтым не было, проста раней мне не даводзілася гэтага бачыць. Ніколі.
    У вялікім белым доме ля самага мора сустрэў я тую, якая на кароткі час запаланіла мае думкі. Я больш не ўспамінаю яе, ужо не ўспамінаю, не, я пачаў на яе забывацца; а вось
    пра ўсё іншае я, наадварот, думаю, пра крыкі марскіх птушак, паляванні ў лесе, ночы, усе спякотныя гадзіны лета. Дарэчы, я пазнаёміўся з ёю дзякуючы аднаму выпадку, і без гэтага выпадку яна б ніколі не патрапіла ўбіцца мне ў галаву.
    3 маёй хаціны бачылася нагрувашчанне вялікіх і малых астравоў, надводных камянёў, крыху мора, некалькі вострых горных верхавін у далечыні, а за хатай прасціраўся лес, бяскрайні лес. Пачуццё радасці і ўдзячнасці перапаўняла мяне, калі я ўбіраў у сябе водары каранёў і лісця, гэты тлусты пах сасны, які нагадвае пах мозгу; толькі ў лесе ўсё ўнутры мяне супакойвалася, мая душа рабілася ўсцешанай і моцнай. Днямі я разам з Эзопам вандраваў па лясістых схілах, і нічога іншага мне не трэба было, толькі б хадзіць тут дзень у дзень, хоць яшчэ не сышоў увесь снег і адталая месцамі зямля хлюпала пад нагамі. Маім адзіным сябрам быў Эзоп; цяпер у мяне Кора, але тады быў Эзоп, мой сабака, якога я пазней застрэліў.
    Часта вечарамі, калі я вяртаўся дахаты пасля палявання, мяне з верху да нізу праймала цёплае пачуццё дому, так, прымушала ўсяго ўнутры трапятаць, і я хадзіў і размаўляў з Эзопам пра тое, як нам добра жывецца. Ну вось, а зараз мы развядзём агонь і проста на ім засмажым птушку, казаў я, што ты пра гэта думаеш? I калі ўсё было згатаванае і з’едзенае, Эзоп ішоў на сваё месца за печчу, а я запальваў люльку, клаўся на ляжанку і ўслухоўваўся ў соннае шамаценне лесу. Прабягаў слабы ветрык, веяла ў бок хаты, і я выразна чуў такаванне цецерука ў лесе. А так было ціха.
    I шмат разоў я так і засынаў на ляжанцы, не распранаючыся, проста ў тым, у чым хадзіў, і прачынаўся толькі з першымі крыкамі марскіх птушак. Калі я выглядваў з акна, мне былі крыху відаць вялікія белыя будынкі крамаў, прыстані Сірылюна, лаўка, дзе я браў хлеб, і я некаторы яшчэ час ляжаў і дзівіўся таму, што знаходжуся тут, у хаціне, у Нурлане, на краі лесу.
    Тут Эзоп за печчу пачынаўтрэсці сваім доўгім вузкім целам, бразгатаць ашыйнікам, пазяхаць і віхляць хвастом, і я ўставаў, паспаўшы ўсяго тры-чатыры гадзіны, але выспаўшыся і радуючыся ўсяму на свеце.
    Так мінула ці мала начэй.
    II
    Здараецца, пойдзе дождж і ўсходзіцца шторм, але ўсё роўна нейкая маленькая радасць завалодае табою ў непагодны дзень, і ты робішся шчаслівы. Ты выпростваеш спіну і ўздымаеш позірк проста перад сабою, часам ціхенька смяешся і азіраешся вакол. Пра што ты думаеш? Пра чыстую шыбу, сонечны бляск на ёй, маленькі ручаёк, які віднеецца з акна, і, можа, яшчэ пра блакітны прарэшак у небе. А болей нічога і не трэба.
    Іншым разам нават неверагодныя ўражанні не ў стане вывесці цябе з аднастайна-панурага настрою; пасярод танцавальнай залы можна сядзець непарушна, абыякава і адчужана. Бо крыніца і гора, і радасці знаходзіцца ў нас саміх.
    Я помню той дзень. Я спусціўся да берага мора. Раптам пайшоў дождж, і я схаваўся ў адчыненай рыбацкай хатцы, каб перачакаць. Я напяваў сабе нешта, але без асаблівай радасці або ахвоты, адно каб неяк забавіць час. Эзоп ляжаў no634, раптам ён сеў і навастрыў вушы, я спыняю спевы і таксама прыслухоўваюся, звонкуданосяцца галасы, нехта сюды бяжыць. Выпадак, самы сапраўдны выпадак! Двое мужчын і дзяўчына імкліва ўбеглі ў мой прыстанак. Яны смяяліся і крычалі:
    — Хутчэй! Тут можна схавацца!
    Я ўстаў.
    У аднаго з мужчын была белая ненакрухмаленая манішка, якая ў дадатак вымакла пад дажджом і абвісла складкамі; у гэтай вымаклай манішцы сядзела дыяментавая шпілька. На нагах у яго былі доўгія вастраносыя боты, якія глядзеліся неяк зухавата. Я прывітаў гасцей, гэта быў пан Мак, гандляр, я ведаў яго, бо ў яго лаўцы браў хлеб. Ён яшчэ запрашаў мяне ў госці, але да той пары я так і не выбраўся.
    — А, знаёмыя! — сказаў ён, пабачыўшы мяне. — А мы ішлі да млына, але былі вымушаныя збочыць. Ну што за надвор’е? А калі ж вы наведаецеся ў Сірылюн, пан лейтэнант? — Ён пазнаёміў мяне з невысокім чалавекам з чорнай бародкай, які стаяў побач, доктарам з суседняй парафіі.
    Дзяўчына падняла да носа вэлюм і ціхенька загаварыла да Эзопа. Я заўважыў, якая на ёй была накідка: па падшыўцы і пяцельках відаць, што яе пафарбавалі наноў. Пан Мак мяне з дзяўчынай таксама пазнаёміў, гэта была яго дачка, яе звалі Эдварда.
    Эдварда паглядзела на мяне праз вэлюм, пасля зноў пачала шаптацца з сабакам і чытаць уголас надпісуяго на ашыйніку:
    — Вось як, цябе завуць Эзоп... Доктар, а хто такі Эзоп? Адзінае, што я згадваю, — ён прыдумляў байкі. Ён быў не фрыгійцам? He, не ведаю.
    Дзіця, вучаніца. Я прыглядзеўся да яе: высокая, але без формаў, гадоў пятнаццаці-шаснаццаці, з доўгімі загарэлымі рукамі без пальчатак. Пэўна, яна сёння ўвечары зазірне ў лексікон і прачытае пра Эзопа, каб наступным разам не задаваць пытанняў.
    Пан Мак распытваў мяне пра паляванне. Чаго я болып напаляваў? Я ў любы час мог скарыстаць адну з яго лодак, варта толькі сказаць. Доктар маўчаў. Калі яны пайшлі, я заўважыў, што доктар крыху кульгае і абапіраецца на кій.
    Я пайшоўдадомуўтым самым абыякавым настроі, як і paHeft, і ад няма чаго рабіць напяваў сабе пад нос. Гэтая сустрэча ў рыбацкай хатцы ніяк мяне не ўразіла: мне запомнілася хіба што вымаклая манішка пана Мака, у якой сядзела дыяментавая шпілька, таксама мокрая і без асаблівага бляску.
    III
    Каля маёй хаціны стаяў камень, высокі шэры камень. Выгляд ён меў сапраўды прыветны — ён нібыта бачыў, што я набліжаюся, і пазнаваў мяне. Уранку, некуды выпраўляючыся, я стараўся прайсці паўз яго, і гэта нагадвала мне развітанне з дарагім сябрам, які будзе чакаць мяне з вандроўкі.
    А ў лесе пачыналася паляванне. Бывала, вяртаўся я са здабычай, а бывала, і без...
    За астравамі ляжала ў гнятлівай цішыні мора. Шмат разоў я глядзеў на яго з вышыні лясістых схілаў; у зацішнае надвор’е караблі стаялі амаль непарушна, адзін і той жа ветразь я мог назіраць дні тры, маленькі і белы, нібы чайка на марской роў-
    нядзі. Але, бывала, зноў узнімаўся вецер, і з далягляду амаль знікалі горы, псавалася надвор’е, налятаў паўднёва-заходні шторм — і распачынаўся спектакль, на якім я быў гледачом. Усё курылася. Зямля і неба сыходзіліся разам, марскія хвалі выкручваліся ў шалёных паветраных танцах, звіваліся ў людзей, коней і падраныя харугвы. Я хаваўся ў зацішку пад навіслым валуном і пачынаў думаць, душа мая не знаходзіла спакою. Аднаму Богу вядома, разважаўя, што я сёння пабачу і чаму мора паказвае мне сваё бяздонне. Можа, у гэты момант мне адкрываюцца таямніцы розуму зямлі, як там усё віруе, як там усё бушуе! Эзоп мітусіўся, час ад часу задзіраў морду ўгору і нюхаў паветра, чулы да перамены надвор’я, падрыгваў лапамі; калі я нічога яму не гаварыў, ён клаўся ля маіх ног і рабіў выгляд, што сузірае мора. I нідзе не чуваць ні крыку, ні чалавечага слова, нічога, адно цяжкі гул вакол мяне. У далечыні мора высілася скала, высілася самотна; калі марскія хвалі падступалі да гэтай скалы, яна станавілася на дыбкі, нібы мяцежны шаленец, не, нібы марскі бог, які ўздымаўся з бяздонняў мора і аглядаў свет, абтрасаючы ваду так, што валасы і барада звіваліся ў клубы вакол яго галавы. Пасля ён ізноў апускаўся ў марскія хвалі.
    I ў гэты шторм прабіраўся да берага маленькі, чорны ад дыму параход...
    Калі я ўвечары сышоў да прыстані, там стаяў той самы маленькі, чорны ад дыму параход: прывезлі пошту. Багата народу выйшла на прыстань насустрач рэдкаму госцю, я заўважыў, што ва ўсіх без выключэння прысутных, якімі б рознымі яны ні здаваліся, былі блакітныя вочы. Неяк убаку трымалася дзяўчына з белай ваўнянай хусткай на галаве: у яе смаляныя валасы, і хустка добра выдзяляецца на іх фоне. Яна з цікавасцю агледзела мяне, маю скураную куртку, маю стрэльбу; калі я загаварыў да яе, яна засаромелася і адвярнулася. Я сказаў: «Табе заўсёды варта насіць гэтую белую хустку, яна табе пасуе». Раптам да яе падышоў шыракаплечы мужчына ў вязанай кофце і назваў яе Еваю. Па ўсім відаць, яго дачка. Я пазнаў мужчыну, гэта быў каваль, тутэйшы каваль. Некалькі дзён таму ён рамантаваў адну з маіх стрэльбаў...
    Дождж і вецер зрабілі сваё, і ад снегу не засталося нізвання. Некалькі дзён было неспакойна і зябка, трэскалася гнілое галлё, і вароны збіраліся ў зграі і каркалі. Цягнулася гэта нядоўга, сонца прыбывала, і аднойчы ўранку яно паднялося з-за лесу. Калі падымаецца сонца, па мне прабягае палоска ўцешнага святла; я ўскідваю стрэльбу цераз плячо і ціха радуюся.
    IV
    У той час я не адчуваў патрэбы ў дзічыне, я паляваў на што мне хацелася, на зайца, цецерука, курапатку, а калі выпадала спусціцца да марскога берага і мне траплялася нейкая марская птушка, я падстрэльваў і яе. To былі добрыя часы, дні былі даўжэйшыя, а паветра чысцейшае, я запасаўся на два дні і выпраўляўся ў горы, на самы верх, я сустракаў лапландцаў-аленяводаў, і яны давалі мне сыру, маленькія тлустыя галоўкі сыру са смакам зёлак. Я бываў там не адзін раз. Па дарозе дадому я заўсёды падстрэльваў нейкую птушку і клаў яе ў торбу. Я садзіўся і прывязваў Эзопа. Ніжэй, за мілю ад мяне, прасціралася мора; горныя схілы былі мокрыя і чорныя ад вады, якая цурчэла, капацела і вызвоньвала свой просценькі напеў. Пад гэтыя немудрагелістыя напевы высока ў гарах я бавіў час, калі сядзеў і аглядаўся вакол. Вось безупынна ліецца гэтая просценькая самотная песенька, думаў я, і ніхто яе не чуе, і ніхто пра яе не думае, а яна ліецца сабе ўвесь час, увесь час! I мне больш не здавалася, што горы бязлюдныя, калі я слухаў гэтае цурчанне. Час ад часу нешта здаралася: раскат грому трос зямлю, каменная глыба адрывалася ад скалы і кацілася ў мора, пакідаючы за сабою віхор каменнага пылу; у гэты момант Эзоп задзіраў нос угору і здзіўляўся незразумеламу яму казытліваму паху. Калі талая вада праточвала ў гарах шчыліны, дастаткова было аднаго стрэлу або гучнага выкрыку, каб вялізная глыба адарвалася і пакацілася ўніз...