• Газеты, часопісы і г.д.
  • Голад  Кнут Гамсун

    Голад

    Кнут Гамсун

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 364с.
    Мінск 2017
    97.03 МБ
    I, адыходзячы, яна махае мне на развітанне, а ў самой на шчоках па-ранейшаму ірдзее румянец, яе твар пяшчотны і прагны. Яна зноў паварочваецца да мяне і махае на развітанне.
    Але з-за дрэва выходзіць Дыдрык і кажа:
    — Ізэлін, што ты нарабіла? Я ўсё бачыў.
    Яна адказвае:
    — Што ты бачыў, Дыдрык? Я нічога не зрабіла.
    — Ізэлін, я бачыў, што ты гэта зрабіла, — зноў гаворыць ён. — Я гэта бачыў.
    I яе гучны і вясёлы смех звініць па лесе, і яна знікае разам з ім, радасная і грэшная ад галавы да пят. А куды яна ідзе? Да наступнага маладзёна, нейкага паляўнічага, які ходзіць па лесе.
    Стаяла поўнач. Эзоп сарваўся з прывязі і насіўся сам па сабе, я чуў яго брэх недзе высока на схілах, а калі нарэшце ён прыбег назад, была гадзіна ночы. Прыходзіла пастушка, яна вязала панчоху, і напявала сабе нешта, і азіралася вакол. Але дзе падзелася яе чарада? I што яна шукала ў лесе поначы? Нічога, нічога. Яна тут праз неспакой, а можа, праз радасць.
    Я падумаў: яна пачула, як брэша Эзоп, і вырашыла, што я недзеўлесе.
    Калі яна падышла, я падняўся з зямлі і пачаў глядзець на яе, якая яна тоненькая і маладзенькая. Эзоп таксама стаяў і глядзеў на яе.
    — Ты адкуль? — спытаў я яе.
    — 3 млына, — адказала яна.
    Але што ёй было рабіць каля млына так позна ўночы?
    — Ты не баішся адна блукаць па лесе так позна ўночы? — спытаў я. — Ты ж такая тоненькая і маладзенькая?
    Яна засмяялася і адказала:
    — He такая я і маладзенькая, мне ўжо дзевятнаццаць.
    Але дзевятнаццаці ёй, пэўна, яшчэ не споўнілася, я быў перакананы, што яна схлусіла, прыбавіла сабе два гады, бо было ёй толькі сямнаццаць. Але навошта ёй было хлусіць і гаварыць, што ёй дзевятнаццаць?
    — Сядай, — сказаў я, — і раскажы, як цябе завуць.
    Пунсавеючы, яна села побач са мною і сказала, што завуць яе Генрыета.
    Я спытаў:
    — У цябе ёсць каханы, Генрыета, і ён калі-небудзь абдымаў цябе?
    — Так, — адказала яна, сарамліва ўсміхаючыся.
    — Колькі ўжо разоў?
    Яна маўчала.
    — Колькі разоў? — паўтарыў я.
    — Два разы, — ціха вымавіла яна.
    Я прыцягнуў яе да сябе і спытаў:
    — Як ён гэта рабіў? Вось так?
    — Так, — прашаптала яна, дрыжучы.
    Надышла чацвёртая гадзіна.
    IX
    У мяне адбылася размова з Эдвардай:
    — Хутка пойдзе дождж, — сказаў я.
    — Колькі цяпер часу? — спытала яна.
    Я паглядзеў на сонца і адказаў:
    — Каля пятай.
    Яна спытала:
    — Вы можаце так дакладна вызначыць час па сонцы?
    — Так, — адказаў я, — магу.
    Паўза.
    — А калі вы не бачыце сонца, як вы тады час вызначаеце?
    I я расказаў пра іншыя знакі. Пра прылівы і адлівы на моры, траву, якая хіліцца да зямлі ў вызначаны час, птушыныя спевы, якія гучаць у розныя гадзіны: адны птушкі пачынаюць спяваць тады, калі змаўкаюць іншыя. Таксама я вызначаю час па кветках, якія закрываюцца пад вечар, па лісці, якое то ярчэе, то цьмянее, акрамя таго, я час адчуваю.
    — Вось як, — сказала яна.
    Збіралася на дождж, і я не хацеў доўга затрымліваць Эдварду пасярод дарогі, таму прыпадняў капялюш, развітваючыся. Але яна раптам затрымала мяне яшчэ адным пытаннем, і яшчэ адным, і я так нікуды і не рушыў. Яна чырванела і пытала, навошта я сюды прыехаў, чаму хаджу на паляванне, чаму тое і чаму сёе. Я ж палюю, толькі каб здабыць сабе ежы, а Эзопу даю адпачынак?
    Яна чырванела і бянтэжылася. Я зразумеў, што пра мяне хадзіла нейкая пагалоска, і яна ад людзей нешта чула, бо такое ў галаву само не прыйдзе. Раптам нешта ўва мне зварухнулася, яна выглядала такой самотнай, я раптам успомніў, што яна расла без маці, а яе тоненькія рукі надавалі ёй яшчэ больш сіратлівы выгляд. Мяне гэта кранула.
    Ну, страляў я не каб забіць, а каб пражыць. На дзень мне трэба адзін глушэц, таму я і падстрэльваў аднаго, а другога падстрэльваў на наступны дзень. Навошта мне страляць шмат? Я жыў сярод лесу, я сын лесу. 3 першага чэрвеня забаранялася хадзіць на курапатку і зайца, мне амаль не заставалася каго паляваць, і тады я пераходзіў на рыбалку і жывіўся рыбаю. Я думаў пазычыць лодку ў яе бацькі, каб выходзіць у мора. А так я палюю не дзеля таго, каб пастраляць, а каб выжыць у лесе. Мне там добра, паесці я накрываў сабе проста на зямлі, і не трэба было ўставаць туды-сюды з крэсла; келіх я ніколі не перакульваў. У лесе мне ўсё было дазволена, я мог
    легчы і заснуць, калі мне таго хацелася, таксама мог выказаць там усё, што мне не давала спакою. Часта хочацца сказаць нешта, сказаць уголас, і ў лесе гэта гучыць нібы размова з самага сэрца...
    Калі я спытаў яе, ці яна зразумела, яна адказала, што так, зразумела.
    I я працягваў гаварыць, таму што яна не адводзіла ад мяне вачэй.
    — Калі б вы ведалі, колькі ўсяго ў гэтых мясцінах, — сказаў я. — Зімою, бывае, іду і бачу сляды курапаткі на снезе. Раптам яны знікаюць, птушкі паляцелі. Але па адбітках крылаўя магу вызначыць, у якім кірунку паляцела дзічына, і хутка яе знаходжу. Кожны раз мне гэта нібы ў навіну. Увосень раз-пораз можна бачыць, як сыплюцца з неба знічкі. Няўжо, думаю тады я, гэта нейкі іншы свет курчыцца ў сутаргах? Проста ў мяне на вачах разлятаецца на друзачкі? I вось мне, мне ў жыцці наканавана глядзець на зарапад! А калі надыходзіць лета, тады амаль на кожным лістку пасяляецца малюсенькая жывая істота, я магу разгледзець, што нехта з іх не мае крылаў, яны не могуць зляцець з месца, яны мусяць жыць і памерці на сваім маленькім лістку, на якім прыйшлі ў гэты свет. Толькі ўявіце. А часам мне трапляецца на вочы блакітная мушка. Гэта ўсё гучыць так мізэрна, нават не ведаю, ці вы разумееце.
    — Так, так, разумею.
    — Вось так. А бывае, я гляджу на траву, і трава, можа, сама на мяне глядзіць, хто знае? Гляджу на нейкую былінку, яна, бывае, затрымціць, а мне цікава. Я думаю: стаіць тут гэта былінка і трымціць! I калі гляджу на сасну, то бывае, нейкая галінка на ёй абавязкова забярэ ўвагу і прымусіць пра сябе думаць. Але часам мне на гэтых прасторах і людзі трапляюцца, здараецца і такое.
    Я паглядзеў на яе, яна стаяла, неяк нахіліўшыся ўперад, і слухала. Я не пазнаваў яе. Яна слухала з такой цікавасцю, што змянілася з твару, зрабілася непрыгожаю, дурнаватай з выгляду, з адвіслай ніжняй губой.
    — Вось як, — сказала яна і раптам выпрасталася.
    Упалі першыя кроплі дажджу.
    — Дождж ідзе, — сказаў я.
    — Так, падумаць толькі, дождж ідзе, — паўтарыла яна, аддаляючыся.
    Я не праводзіў яе дадому, яна пайіпла сама сваёй дарогай, а я паспяшаўся да хаты. Праз некалькі хвілін прыпусціўладны дождж. Раптам я пачуў, як за мною нехта бяжыць, павярнуўся і ўбачыў Эдварду. Яна расчырванелася ад бегу і ўсміхалася.
    — Зусім забылася, — сказала яна запыхана. — Я забылася сказаць вам пра сушыльні, ну, дзе рыбу сушаць на кліпфіск, мы паедзем туды. Доктар прыбывае заўтра, у вас знойдзецца час?
    — Заўтра? Так, знойдзецца.
    — Трэба ж, зусім забылася, — паўтарыла яна зноў і ўсміхнулася.
    Калі яна пайшла, я звярнуў увагу на яе тонкія зграбныя ногі, мокрыя ад дажджу. А чаравікі на ёй былі паношаныя.
    X
    Яшчэ я добра запомніў адзін дзень. Дзень, калі для мяне настала лета. Сонца пачало свяціць па начах і высушвала да ранку вільготную глебу, паветра рабілася волкім і прыемным пасля апошняга дажджу.
    На прыстані я з’явіўся надвячоркам. Вада была надзвычай спакойная, мы чулі, як на востраве смяяліся і гаманілі дзеўкі і хлопцы, якія працавалі з рыбай. Надвячорак выдаўся радасным.
    Вось жа, хіба не радасны выдаўся адвячорак? У нас з сабою былі кошыкі з ежай і віном, вялікая сябрына расселася ў дзвюх лодках, дзяўчаты ў светлых строях. Я быў задаволены, нешта напяваў.
    Размясціўшыся ў лодцы, я думаў, адкуль толькі ўзяліся ўсе гэтыя маладзёны. Прыйшлі дочкі ленсмана5 і местачковага лекара, пара гувернантак, паненкі з пастарскай сядзібы; paHeft нікога з іх я не бачыў, яны мне былі незнаёмыя і ўсё ж такія блізкія, нібы мы хаўруснічалі шмат гадоў. Я некалькі разоў схібіў, я паадвык ад людзей і часцяком гаварыў «ты» дзяў-
    5 Ленсман — асоба, якая выконвае абавязкі паліцэйскага на тэрыторыі, аддаленай ад буйных гарадоў.
    чатам, але яны не наракалі. Я мог сказаць «дарагая» або «мая дарагая», але гэта мне таксама даравалі і рабілі выгляд, што я нічога такога не гаварыў.
    Пан Мак, як звычайна, быў у накрухмаленай манішцы з дыяментавай шпількай. Настрой у яго быў выдатны, і ён крычаў другой лодцы:
    — Глядзіце не разліце бутэлькі ў кошыках, свавольнікі! Доктар, вы адказваеце за бутэлькі галавой!
    — Згодны, — адказваў доктар.
    I гэтыя выгукі, што разносіліся над морам ад лодкі да лодкі, дадавалі мне святочнага настрою і падбадзёрвалі.
    На Эдвардзе — учарашняя сукенка, нібыта ў яе іншых няма або яна проста не хацела пераапранацца. I чаравікі тыя самыя. Мне падалося, што рукі яна не памыла, але на галаве ўяе красаваўся зусім новы капялюшык з пер’ямі. Яна захапіла перафарбаваную накідку, каб было на чым сядзець.
    На просьбу пана Мака я стрэліўу паветра, калі мы заходзілі да берага, разрадзіў абодва ствалы, і мы закрычалі «ўра». Мы выйшлі на бераг, сушыльшчыкі павіталіся з намі, і пан Мак перакінуўся парай слоў са сваімі работнікамі. Мы рвалі рамонкі і астры і чаплялі іх у пяцелькі для гузікаў; нехта нарваў і званочкаў.
    I безліч марскіх птушак гагатала і крычала ў паветры і на ўзбярэжжы.
    Мы размясціліся на лужку, які атачалі журлівыя беластволыя бярозы, распакавалі кошыкі, і пан Мак адкаркаваў бутэлькі. Светлыя сукенкі, блакітныя вочы, звон келіхаў, мора, белыя ветразі. Мы крыху паспявалі.
    I шчокі заірдзеліся.
    Праз гадзіну галава мая ад радасці ішла кругам, і нават самая драбяза рабіла на мяне ўражанне: скалыхнецца на капялюшыку вэлюм, выб’ецца пасмачка валасоў, змружацца ад смеху вочы — усё хвалявала мяне. Які выдаўся дзень, які дзень!
    — Я чула, што ў вас маленькая пацешная хацінка, пан лейтэнант, гэта праўда?
    — Так, невялічкае гняздзечка, але Божа, як яно мне даспадобы! Прыходзьце калі-небудзь у госці, паненка: іншай такой хацінкі вы не знойдзеце. А адразу за хатаю пачынаецца густы лес.
    Падыходзіць іншая і кажа прыязна:
    — Вы ніколі раней у нас на поўначы не бывалі?
    — He, — адказваю я. — Але я ўжо з усім раззнаёміўся, паненачкі. Начамі застаюся сам-насам з гарамі, доламі і сонцам. He хачу, дарэчы, падацца высакамоўным, але якое ў гэтых краях лета! Яно надыходзіць поначы, калі ўсе спяць, уранку прачынаешся — а яно тут. Выгляні ў акно — і пабачыш яго на ўласныя вочы. У мяне два маленькія акенцы.