Голад  Кнут Гамсун

Голад

Кнут Гамсун
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 364с.
Мінск 2017
97.03 МБ
Вакол цішыня. Я падымаюся і іду, саджуся і зноў падымаюся. Часу каля чацвёртай; калі будзе шэсць, пайду дадому і па дарозе, можа, каго-небудзь сустрэну. У мяне яшчэ дзве гадзіны, а я ўжо крыху непакоюся і абтрасаю з сябе верас і мох. Мне знаёмыя мясціны, якімі я праходжу, дрэвы і камяні, як заўсёды, стаяць самотна, лісце шамаціць пад нагамі. Гэты аднастайны пошум і гэтыя знаёмыя дрэвы і камяні дарагія майму сэрцу, я напаўняюся неверагоднай удзячнасцю, усё робіцца мне блізкім, перамешваецца са мной, усё я люблю. Я падбіраю сухую галіну і трымаю яе ў руцэ, і разглядаю з кожнага боку, седзячы там і раздумваючы пра сваё, галінка амаль струхлела, мяне ўражвае яе спарахнелая кара, нейкая спагада кранае маё сэрца. А калі я ўстаю, то галіну не адкідваю, абы збыць, а кладу на зямлю і задуменна стаю каля яе; нарэшце, гляджу на яе ў апошні раз павільгатнелымі вачыма і іду далей.
Настае пятая гадзіна. Я няправільна вызначыў час па сонцы, цэлы дзень я ішоў у заходнім кірунку, а ўсё роўна прыйшоў недзе на паўгадзіны раней, мяркуючы па цені ад хаты. Усё гэта я заўважаю; аднак да шостай застаецца яшчэ цэлая гадзіна, таму я паварочваюся, каб пахадзіць яшчэ. I лісце ўсё шамаціць у мяне пад нагамі. Так мінае яшчэ адна гадзіна.
Я бачу пад сабою маленькую рэчку і маленькі млын, які замярзае ўзімку; млын меле, яго шум раскатурхвае мяне, я адразу спыняюся. Я спазніўся, гавару я ўголас. Мяне апаноўвае скруха, я адразу ж паварочваюся і ідудадому, але яўжо ведаю, што спазніўся. Я прыспешваю хаду, пачынаю бегчы; Эзоп разумее, што нешта здарылася, цягне за повад, ніяк з ашыйніка не вырвецца, скуголіць і некуды прыспешвае. Сухое лісце ляціць у нас з-пад ног. Але калі мы выбягаем на край лесу, там нікога няма, не, толькі поўная цішыня, а так — ні душы.
Нікога тут, нікога, гавару я. Хоць нічога іншага я і не чакаў.
Я пастаяў крыху і пайшоў, занурыўшыся ў свае думкі, пайшоў паўз сваю хату, уніз да Сірылюна, разам з Эзопам, торбай і стрэльбай, з усімі маімі прычындаламі.
Пан Мак прыняў мяне з вялікай прыязнасцю і запрасіў павячэраць.
VII
Я ўпэўнены, што магу крыху чытаць у душах людзей навокал. О, калі я ў гуморы, мне здараецца зазірнуць у чужыя душы нашмат глыбей, нават калі я не маю да гэтага асаблівых здольнасцяў. Мы сядзім у зале, некалькі мужчын, некалькі жанчын і я, і мне здаецца, я бачу, што адбываецца ў душах гэтых людзей і што яны пра мяне думаюць. Я разумею кожны ўзмах іх веек; бывае, кроў прылівае да іх шчок і робіць іх чырвонымі, іншы раз яны робяць выгляд, што глядзяць у адваротны бок, а самі тым часам цішком паглядаюць на мяне. А я сяджу тут і назіраю, і нікому ў галаву не прыйдзе, што я бачу кожную душу наскрозь. Шмат гадоўя думаў, што здольны чытаць у fly­max людзей. Можа, памыляўся...
Цэлы вечар я правёў у зале пана Мака. Мне не варта заседжвацца доўга, бо нічога цікавага для мяне тут няма; але хіба я не прыйшоў з тае прычыны, што мяне цягнулі сюды думкі? А раз так, то хіба я мог хутка развярнуцца і пайсці? Мы гулялі ў твіст і пасля вячэры пілі тодзі2, я сядзеў спінаю да прысутных і глядзеў у падлогу; за мною, падаючы гасцям, мітусілася туды-сюды Эдварда. Доктар паехаў дадому.
Пан Мак паказаў свае новыя лямпы, першыя парафінавыя лямпы, якія завезлі на поўнач, лямпы цудоўныя, на вялізных свінцовых падстаўках, і ён штовечар запальваў іх сам, каб чаго-небудзь не здарылася. Пару разоў ён заводзіў гаворку пра свайго дзеда, консула: мой дзед, консул Мак, атрымаў гэта
2 Тодзі — напой, які раней традыцыйна падавалі гасцям пасля вячэры. Тодзі гатавалі, дадаючы ў гарачую ваду парэчкавы сіроп і крыху спіртнога.
з рук самога Карла Юхана3, расказваў ён, тыкаючы пальцам у сваю дыяментавую шпільку. Яго жонка памерла, ён паказаў мне яе партрэт, які вісеў у суседнім пакоі, — шляхетнага выгляду жанчына ў карункавай накідцы, з чароўнай усмешкай. У тым жа пакоі знаходзілася і кніжная шафа, дзе стаялі нават старажытныя кнігі на французскай мове, напэўна, атрыманыя ў спадчыну, у прыгожых пазалочаных пераплётах і падпісаныя шматлікімі імёнамі ранейшых уладальнікаў. Паміж кнігамі месцілася багата розных даведнікаў: пан Мак быў чалавекам дасведчаным.
На партыю ў твіст запрасілі таксама прадаўцоў з яго лаўкі; тыя гулялі няўпэўнена і без асаблівага запалу, увесь час нешта пільна разлічвалі і ўсё роўна рабілі памылкі. Аднаму з іх падказвала Эдварда.
Раптам я перакуліў свой келіх, расхваляваўся і ўстаў з крэсла.
— Ну трэба ж такое, перакуліў келіх! — сказаў я.
Эдварда рассмяялася і адказала:
— Ды ўжо ж, мы бачым.
Усе смеючыся запэўнівалі мяне, што нічога страшнага насамрэч не адбылося. Мне прынеслі ручнік выцерціся, і гульня працягнулася. Прабіла адзінаццаць. Я не мог пераадолець нейкую цьмяную злосць, выкліканую смехам Эдварды, калі я глядзеў на яе, яе твар здаваўся мне пустым, а сама яна — непрыгожай. Пан Мак спыніў гульню, бо прадаўцам трэба ісці спаць, сам адкінуўся на спінку канапы і пачаў расказваць, што думае павесіць шыльду на тым баку лаўкі, які выходзіць на прыстань. Папрасіў у мяне парады. У які колер пафарбаваць? Мне гэта было нецікава, я адказаў, асабліва не думаючы, што ў чорны, і пан Мак адразу ж падтрымаў:
— У чорны, так я і сам думаў. «Склад солі і бочак», вялікімі чорнымі літарамі, лепей не прыдумаеш... Эдварда, ці не час табе класціся спаць?
Эдварда ўстала, паціснула нам абодвум руку, пажадала добрай ночы і выйшла. Мы зноў селі. Размаўлялі пра чыгунку, якую пусцілі летась, пра першую тэлеграфную лінію. Аднаму Богу вядома, калі тут на поўначы пабудуюць тэлеграф!
3 Карл Юхан (1763-1844) — шведскі і нарвежскі кароль.
Паўза.
— Разумееце, — сказаў пан Мак, — мне ўжо сорак шэсць, мае валасы і барада пасівелі. Я адчуваю, што старэю. Вы бачыце мяне ўдзень і думаеце, што я малады, але калі надыходзіць вечар і я застаюся адзін, я зусім чэзну. Сяджу тут у зале і раскладваю пасьянсы. Бывае, сыходзіцца, калі там-сям змахляваць. Ха-ха.
— Пасьянсы сыходзяцца, калі там-сям змахляваць? — спытаў я.
— Так.
Здаралася, што я мог чытаць у яго вачах...
Ён падняўся, прайшоў да акна і паглядзеў на двор; стаяў ён, моцна горбячы спіну, і шыя ў яго была няголеная. Я таксама падняўся. Ён павярнуўся і ступіў мне насустрач у сваіх даўганосых ботах, трымаючы вялікія пальцы ў кішэнях камізэлькі і махаючы локцямі, нібы крыламі; ён увесь час усміхаўся. Пасля яшчэ раз прапанаваў мне скарыстацца яго лодкай і на развітанне падаў руку.
— Зрэшты, дазвольце вас праводзіць, — сказаў ён і задзьмуў лямпы. — Хачу крыху прайсціся, яшчэ не так і позна.
Мы выйшлі.
Ён паказаў дарогу да дома каваля і сказаў:
— Гэтай дарогай! Так карацей.
— He, — адказаў я, — карацей будзе ісці праз прыстань.
Мы яшчэ перакінуліся парай слоў пра тое, як лепей ісці, але так і не паразумеліся. Я быў цалкам упэўнены, што маю рацыю, і таму яго настойлівасць падалася мне незразумелай. Нарэшце ён прапанаваў кожнаму ісці сваёй дарогай; той, хто прыйдзе раней, будзе чакаць каля маёй хаты.
I мы пайшлі. Хутка ён знік у лесе.
Я ішоў звычайнай хадою і разлічваў прыйсці хвілін на пяць раней. Але калі я падыходзіў да хаты, ён ужо там стаяў. Ён крыкнуў мне:
— Цяпер вы бачыце! Я заўсёды хаджу гэтай дарогай, яна сапраўды карацейшая.
Я са здзіўленнем глядзеў на яго: ён не засопся, і выглядала на тое, што ён не бег. Ён паспешліва паціснуў мне руку, падзякаваў за вечар і пайшоў назад той самай дарогай, якою прыйшоў.
Я стаяў і думаў: як гэта дзіўна! Я быў упэўнены, што магу вызначаць адлегласці, і абедзвюма гэтымі дарогамі хадзіў шмат разоў. Ты, даражэнькі, недзе зноў махлюеш! Ці ўсё гэта блазенства?
Я бачыў, як знікла ў лесе яго постаць.
I тут я кінуўся за ім услед, шпарка і асцярожна, я бачыў, як ён усю дарогу выцірае твар, і засумняваўся, ці не бег ён. Цяпер ён ішоў вельмі павольна, і я не зводзіў з яго вачэй. Каля дома каваля ён спыніўся. Я схаваўся, каб мяне не заўважылі, і бачыў, як расчыніліся дзверы і пан Мак зайшоў у хату.
Была гадзіна ночы, я вызначыў гэта па моры і па траве.
VIII
Мінула некалькі дзён, маімі адзінымі сябрамі былі лес і суцэльная адзінота. Божа ты мой, я ніколі раней не адчуваў сябе такім самотным, як у першы з гэтых дзён. Вясна ўвабралася ў сілу, я знайшоў у полі семачок і крываўнік, прыляцелі берасцянка з уюрком — я ведаў усіх птушак. Час ад часу я даставаў з кішэні дзве орты4 і звінеў імі, каб прыглушыць адзіноту. Я думаў: вось прыйшлі б Дыдрык і Ізэлін!
Надыходзіў час белай ночы, сонца ледзь краналася мора, а пасля зноў падымалася ўгору, агнявое, вымытае, нібы нахілялася да вады напіцца. Начамі са мною тварыліся такія дзівосы, што раскажы — ніхто не паверыць. Можа, унутры дрэва сядзеў Пан і глядзеў, што я раблю? I пуза ў яго было дзіравае, а сам ён сядзеў скурчыўшыся, нібы піў са свайго пуза? Але ўсё гэта толькі каб схавацца і назіраць за мной, і дрэва дрыжала ад яго нячутнага смеху, калі ён бачыў, як блытаюцца мае думкі. У лесе паўсюль мітусня, саплі звяры, гукалі адна адну птушкі, паветра напаўнялася іх пошчакам. I хрушчоў у той год было багата, іх гудзенне перамешвалася з шамаценнем начных матылёў, па ўсім лесе нібы то нарастаў, то сціхаў шэпт. Чаго там толькі не пачуеш! Я тры ночы не спаў, усё мроіў пра Дыдрыка і Ізэлін.
4 Орта — манета, якою карысталіся ў Германіі і Рэчы Паспалітай у XVI­XVIII стст.
Глядзі, думаў я, а калі яны і сапраўды з’явяцца? I Ізэлін завабіць Дыдрыка пад дрэва і скажа:
— Стой тут, Дыдрык, прыглядай, абараняй Ізэлін, а я дазволю гэтаму паляўнічаму завязаць мне чаравічак.
А паляўнічы гэты я, і яна мне падміргне і падасць знак. I калі яна падыходзіць, сэрца маё ўсё разумее і пачынае біцца так, што аж разрываецца. А яна пад сукенкай з галавы да ног голая, і я кранаюся яе сваёй рукою.
— Завяжы мне чаравічак! — гаворыць яна, а ў самой на шчоках ірдзее румянец. I крыху пазней яна ўжо шэпча ля самага майго рота, ля самых маіх вуснаў: — О, ты не завязваеш мне чаравічак, мой каханы, не, не завязваеш... не завязваеш мне чаравічак...
Але сонца ледзь кранаецца мора, а пасля зноў падымаецца ўгору, агнявое, вымытае, нібы нахілялася да вады напіцца. I паветра поўніцца шэптам.
Праз гадзіну яна шапоча мне ў вусны:
— А цяпер я пакідаю цябе.