Голад  Кнут Гамсун

Голад

Кнут Гамсун
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 364с.
Мінск 2017
97.03 МБ
I паненка абяцала прыйсці.
Эдварда сядзела, адвярнуўшыся ад мяне, і я гаварыў столькі, колькі хацеў. Яна слухала, што гаварылі іншыя, і час ад часу ўстаўляла сваё слова. Доктар варажыў дзяўчатам па руцэ і, не сунімаючыся, мянціўязыком; уяго самога былі далікатныя маленькія рукі і пярсцёнак на адным пальцы. Я адчуў, што мая прысутнасць тут лішняя, і сеў паводаль на камяні. Дзень хіліўся да вечара. Сядзіш тут самотны, гаварыў я сабе, а адзінаму чалавеку, які мог бы цябе выцягнуць адсюль, да цябе ніякай справы. Ды і мне, прызнацца, усё роўна.
Мяне ахапіла неверагоднае адчуванне пакінутасці. За спінаю лілася гаворка, і я пачуў, як рассмяялася Эдварда; я адразу ўстаў і накіраваўся да кампаніі. Я не мог стрымаць свайго запалу.
— Хвілінку, — сказаў я. — Пакуль я там сядзеў, мне раптам падумалася, што вам будзе цікава паглядзець маю кніжачку з мушкамі7. — I я выцягнуў кніжачку. — Прабачце, не падумаў раней. Калі ласка, прашу азнаёміцца, зрабіце ласку, усім паказваю — паглядзіце, тут сабраныя чырвоныя і жоўтыя мушкі.
Гаворачы, я трымаў капялюш у руцэ. Я заўважыў, што зняў яго і што рабіць гэтага не варта, а таму хутка зноў яго насунуў.
На імгненне ўсталявалася поўная цішыня, і на мушкі ніхто не глядзеў. Нарэшце доктар працягнуў руку і ветліва сказаў:
— Дзякую, дайце ж паглядзець, што гэта за штука такая. Для мяне заўсёды было загадкай, як гэтых мушак вырабляюць.
7 Рыбакі, якія выкарыстоўваюць нахлыставыя мушкі, часта захоўваюць іх у спецыяльных кніжачках з кішэнямі, падобных да альбомаў для марак.
— Я раблю іх сам, — сказаў я, поўны ўдзячнасці да доктара. I адразу пачаў расказваць, як вяжуць мушак на рыбалоўны кручок. — Прасцей не прыдумаеш, купіў пер’я і кручкоў, вось і ўсё, выходзіць, праўда, не так прыгожа, але для мяне нармальна. Можна было купіць гатовых мушак, вось тыя былі б дужа прыгожыя.
Эдварда абыякава паглядзела на мяне і на кніжачку і прадоўжыла размову з сяброўкамі.
— I матэрыял таксама ёсць, — сказаў доктар. — Гляньце, якое прыгожае пер’е.
Эдварда падняла вочы.
— Зялёныя прыгожыя, — сказала яна, —дайце паглядзець, доктар.
— Вазьміце іх сабе, — крыкнуў я. — Бярыце, бярыце, прашу вас. Вось вам два зялёныя пяры. He пярэчце, вазьміце на памяць.
Яна паглядзела на іх і сказала:
— Зялёныя, а пераліваюцца жоўтым, калі трымаць іх на сонцы. Калі ўжо вам хочацца іх мне падарыць, то дзякую.
— Мне хочацца вам іх падарыць, — сказаўя.
Яна ўзяла пёры.
Хутка доктар аддаў мне кніжачку і падзякаваў. Ён устаў і спытаў, ці не час нам выбірацца дахаты.
Я адказаў:
— Далібог, даўно пара. У мяне дома сабака на прывязі; разумееце, у мяне ёсць сабака, мой сябра, ён ляжыць і думае пра мяне, а калі я прыходжу, становіцца пярэднімі лапамі на акно, вітае мяне так. Дзень цудоўны, але ідзе вечар, таму давайце веславаць дадому. Дзякую ўсім вам.
Я чакаў на беразе — паглядзець, у якую лодку сядзе Эдварда, каб самому сесці ў іншую. Яна адразу ж клікнула мяне. Я здзіўлена паглядзеў на яе, яна пачырванела. Тады яна падышла да мяне, падала руку і ласкава прамовіла:
— Дзякую за пёры... А можа, нам з вамі сесці ў адну лодку?
— Як хочаце, — адказаў я.
Мы размясціліся ў лодцы, яна села на лаўку побач са мною так, што яе калена краналася майго. Я глянуў на яе, і яна на імгненне таксама падняла на мяне вочы. Ад яе дотыку мне зрабілася ўцешна, я прыняў яго як узнагароду за гэты роспач-
ны дзень, і былая радасць зноў была са мной, аж раптам яна павярнулася да мяне спінаю і пачала гаварыць з доктарам, які сядзеў за стырном. Цэлую чвэрць гадзіны мяне для яе нібыта не існавала. Тады я зрабіў тое, пра што шкадую па сённяшні дзень і пра што ніяк не магу забыцца. 3 яе нагі зваліўся чаравік, я схапіў яго і кінуў далёка ў мора — ад шчасця, што яна так блізка, або ад жадання звярнуць на сябе ўвагу і нагадаць пра сваю прысутнасць, сам не ведаю. Усё адбылося так хутка, што я і не помню, як яно было. Дзяўчаты паднялі крык. Я і сам збянтэжыўся, але што толку? Што зроблена, тое зроблена. Доктар прыйшоў на дапамогу, крыкнуў: «Туды!» — і скіраваў лодку да чаравіка, вясляр ледзь паспеў яго схапіць, бо ён ужо набраў вады, доктар замачыў рукаў. 3 абедзвюх лодак прагучала шматгалосае «ўра» з нагоды выратаванага чаравіка.
Я страшэнна саромеўся і адчуваў, як пачырванеў і перакрывіўся мой твар, калі я выціраўчаравік сваёй насоўкай. Эдварда прыняла яго моўчкі. Толькі праз некаторы час яна сказала:
— Я ніколі нічога такога не бачыла.
— Хіба не? — перапытаў я.
Я ўсміхаўся і казырыўся, рабіў выгляд, што мая выхадка — гэта не проста так, што за ёю нешта стаіць. Але што за ёю магло стаяць? Доктар упершыню паглядзеў на мяне са спагадай.
Прайшоў нейкі час, лодкі слізгалі дадому, сапсаваны настрой знік, мы спявалі, аж пакуль не прысталі да берага. Эдварда сказала:
— Слухайце, мы не выпілі ўсё віно, шмат засталося. Давайце зладзім яшчэ адну вечарыну, баль, крыху пазней — патанцуем, павяселімся ў нас у зале.
Калі мы павыходзілі на бераг, я папрасіў у Эдварды прабачэння.
— Мне так хочацца назад у сваю хаціну, — сказаў я. — Гэта быў прыкры дзень.
— Няўжо для вас гэта быў прыкры дзень, пан лейтэнант?
— Я хацеў сказаць, — прамовіў я і асекся, — я хацеў сказаць, што я сапсаваў дзень і сабе, і іншым. Вось і ваш чаравік у ваду выкінуў.
— Так, дзіўная выдумка.
— Даруйце мне! — сказаў я.
XVI
Няўжо магло быць яшчэ горш? Я вырашыў захоўваць спакой пры любых абставінах, Бог сведка. Няўжо я пачаў навязвацца? He, не, ніколі; я толькі аднойчы апынуўся на яе шляху, калі яна прагульвалася. Што за лета выдалася на гэтай поўначы! Ужо перасталі лётаць хрушчы, а людзі зрабіліся больш незразумелымі, пэўна, праз сонца, што сляпіла іх удзень і ўночы. За чым назіралі іх блакітныя вочы, і якія думкі раіліся ў гэтых дзівакаватых галовах? Але мне не было да гэтага ніякай справы. Я збіраў вуды і рыбачыў два дні запар, бывала, чатыры дні, а па начах круціўся на ляжанцы ў сваёй хаціне, не ў сілах заснуць...
— Я вас не бачыў чатыры дні, Эдварда?
— Так, чатыры дні. Паслухайце, у мяне было шмат справаў. Прыходзьце і самі пабачыце.
Яна правяла мяне ў вялікую залу. Сталы вынеслі, крэслы прысунулі да сцен, усё пераставілі; жырандоль, кафляная печ і сцены прыгожа ўбралі верасам і чорнай матэрыяй з крамы. Піяніна стаяла ў кутку.
Так яна рыхтавалася да «балю».
— Ну, як вам? — спытала яна.
— Цудоўна, — адказаў я.
Мы выйшлі з залы.
Я сказаў:
— Але паслухайце, Эдварда, вы забыліся на мяне?
— Я вас не разумею, — здзіўлена адказала яна. — Хіба вы не бачылі, чым я займалася? Хіба я магла праз гэта да вас прыйсці?
— He, — пагадзіўся я, — праз гэта вы, пэўна, прыйсці да мяне не маглі. — Бяссонныя ночы выматалі мяне, усё, што я гавару, — лухта і бязглуздзіца, у той дзень нуда не пакідала мяне. — He, ну праўда, як вы маглі да мяне прыйсці? Як бы так сказаць... Адным словам, нешта змянілася, нешта не так. Вось. Але што, па вашым твары я ніяк не разбяру. Які ў вас дзіўны лоб, Эдварда! Я толькі цяпер пабачыў.
— Але я на вас зусім не забылася! — запярэчыла яна, чырванеючы і беручы маю руку ў сваю.
— He, не, можа, вы і не забыліся на мяне. А можа, я і сам не ведаю, што кажу. Адно з двух.
— Заўтра адпраўлю вам запрашэнне. Вы будзеце танцаваць са мной. Як жа ж мы з вамі натанцуемся!
— Вы не праводзіце мяне? — спытаў я.
— Зараз? He, не магу, — адказала яна. — Хутка прыйдзе доктар, ён абяцаў мне дапамагчы, яшчэ не ўсё гатова. Дык вы думаеце, што залу больш аздабляць не трэба? Але вам не здаецца, што...
На дварэ спынілася каляска.
— Доктар прыедзе сёння? — спытаў я.
— Так, я паслала па яго каня, я хацела...
— Паберагчы яго хворую нагу, разумею. 3 вашага дазволу, я пайду... Добры дзень, добры дзень, доктар. Рады зноў вас бачыць. Здаровы і свежы, як заўсёды? Спадзяюся, вы мне прабачыце, што я не складу вам кампаніі.
Сышоўшы па лесвіцы, я яшчэ раз азірнуўся, Эдварда стаяла ля акна і пазірала мне ўслед, абедзвюма рукамі расхінаючы гардзіны, выгляд у яе быў сумны. Недарэчная радасць агортвае мяне, я хутка аддаляюся ад сядзібы, ногі самі нясуць мяне, вочы нічога не бачаць, стрэльба лёгкая, нібы кіёк. Калі б я ажаніўся з ёю, я зрабіўся б добрым чалавекам, падумаў я. Я дайшоў да лесу і думаў далей: калі б я ажаніўся з ёю, я як ніхто служыў бы ёй верай і праўдай, а калі б яна аказалася нявартай мяне або стала б патрабаваць ад мяне немагчымага, я зрабіў бы ўсё, што было б у маіх сілах, і быў бы шчаслівы, што яна мая жонка... Я спыніўся, упаў на калені і, поўны пакорлівасці і надзеі, сціснуў губамі некалькі прыдарожных былінак, пасля зноў падняўся.
Нарэшце я амаль супакоіўся. Перамены, якія адбываліся ўяе паводзінах апошнім часам, яшчэ нічога не значылі — якая ёсць, такая і ёсць; яна стаяла ля акна і пазірала мне ўслед, стаяла ля акна і праводзіла мяне вачамі, аж пакуль я не знік з вачэй, а што яшчэ яна магла зрабіць? Маё самазабыццё не ішло мне карысць, я хацеў есці, але болып не адчуваў голаду.
Эзоп кінуўся мне насустрач і адразу загаўкаў. Я падняў вочы, на рагу маёй хаты стаяла жанчына ў белай хустцы; гэта была Ева, кавалёва дачка.
— Добры дзень, Ева! — гукнуў я.
Яна стаяла каля вялікага шэрага каменя, уся чырвоная, і трымала ў роце палец.
— Гэта ты, Ева? Што з табой? — спытаў я.
— Мяне ўкусіў Эзоп, — адказала яна нясмела і апусціла вочы.
Я агледзеў яе палец. Яна сама сябе ўкусіла. Раптам я здагадаўся і пытаюся яе:
— Ты тут доўга чакала?
— He, не доўга, — адказвае яна.
I ніхто з нас больш нічога не сказаў, я ўзяўяе за руку і павёў у хату.
XVII
Я скончыў рыбачыць у звычайны час і з’явіўся на «баль» са стрэльбай і торбай, хіба што ў найлепшай сваёй скураной адзежы. Калі я прыбыў у Сірылюн, ужо змяркалася, я чуў, што ў зале танцавалі, пасля нехта крыкнуў: а вось і наш паляўнічы, лейтэнант! Некалькі маладзёнаў абступілі мяне, каб паглядзець на маю здабычу, я ўпаляваў пару марскіх птушак і налавіў пікшы. Эдварда, смеючыся, запрасіла мяне ў залу, яна паспела натанцавацца, твар яе ірдзеўся.
— Першы танец мой! — сказала яна.
I мы пачалі танцаваць. Усё ішло добра, у мяне кружылася галава, але я трымаўся на нагах. Mae вялізныя боты нарабілі ляскату, я і сам чуў, як яны грукочуць, і вырашыў, што больш танцаваць не пайду, апроч таго, я падраў пафарбаваную падлогу. Добра хоць якой іншай шкоды не ўчыніў!