Голад  Кнут Гамсун

Голад

Кнут Гамсун
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 364с.
Мінск 2017
97.03 МБ
— Здаецца, зноў спявае нехта? — пытаецца ён і ўслухоўваецца.
Але пачуўшы гэта, я перапыніла яго так хутка, як толькі магла, і адказала:
— He, ну як толькі табе ў галаву прыйдзе, што нехта там спявае! Нікога там няма.
Ён цалаваў мае грудзі.
— Гэта нейкая курыца квохча, — сказала я ў апошні момант.
— Пачакай крыху, пайду замкну дзверы, — сказаў ён і хацеў быў ісці.
Я затрымала яго і прашаптала:
— Яна замкнутыя...
Ізноў надышоў вечар, і Дундас паехаў. Ува мне пералівалася нешта залатое. Я стала перад люстрам і пабачыла пару закаханых вачэй, нешта варухнулася ўва мне, калі я пабачыла свае вочы, а ў маім сэрцы ўсё нешта пералівалася і пералівалася. Божа ты мой, я ніколі раней не глядзела на сябе такімі вачыма, і ад замілавання я пацалавала ў вусны свой адбітак улюстры...
Вось я і расказала табе пра сваю першую ноч, і ранак, і вечар за ёй. Іншым разам я раскажу табе пра Свэнда Хэрлуфсена. Яго я таксама кахала, вунь на той выспе — бачыш? — было гэта, і я сама веславала яму насустрач ціхімі летнімі начамі, бо я кахала яго. Я раскажу табе таксама пра Стамера, святара, я яго кахала. Я кахала іх усіх...
Скрозь дрымоту я чую, як ля Сірылюна спявае певень.
— Ізэлін, ты чуеш, нам таксама спявае певень! — радасна ўсклікнуў я, цягнучы рукі.
Я прачнуўся. Эзоп стаяў каля мяне. Знікла, са шчымлівым шкадаваннем думаю я і азіраюся. Нікога навокал! Нікога! Узбуджаны і ашалелы, іду я дадому. Яшчэ рана, у Сірылюне безупынна спявае певень.
Каля хаты стаіць жанчына, Ева. У яе ў руках вяроўка, і яна ідзе па вецце на падпал. Для гэтай жанчыны настае раніца жыцця, грудзі яе мерна ўздымаюцца, сонца залаціць ёй скуру.
— Вы толькі не падумайце, што я... — лапоча яна.
— Пра што мне не думаць, Ева?
— Што я ішла да вас, я проста праходзіла міма...
I яе твар заліваецца густой чырванню.
XXI
Нага па-ранейшаму не давала мне спакою, часта надакучліва свярбела ўначы, і праз гэта не ішоў сон, a то нагу праціна-
ла вострым пякучым болем, а на змену надвор’я абавязкова нясцерпна вярэдзіла. Нага доўга не давала мне спуску. Але я не кульгаў.
Міналі дні.
Пан Мак вярнуўся дадому, і хутка я адчуў наступствы яго вяртання. Мне больш не дазвалялі карыстацца яго лодкай, і я аказаўся ў няпростым становішчы, бо сезон палявання яшчэ не пачаўся і я не мог настраляць сабе дзічыны. Але чаму без дай прычыны ён забраў у мяне лодку? Двое рабочых пана Мака вывозілі раніцамі ў мора нейкага незнаёмца.
Неяк я сустрэў доктара.
— У мяне забралі лодку, — паскардзіўся я яму.
— Сюды прыехаў нейкі незнаёмец, — патлумачыў ён. — Яго кожны дзень вывозяць у мора, а вечарам забіраюць назад. Ён даследуе марское дно.
Незнаёмец быў з Фінляндыі, пан Мак пазнаёміўся з ім зусім выпадкова на караблі. Незнаёмец вяртаўся з экспедыцыі па Шпіцбергене з калекцыямі ракавінак і малых марскіх жывёл, яго называлі баронам. У сядзібе пана Мака яму адвялі вялікую залу і яшчэ адзін пакой. Яму аказвалася асаблівая пашана.
У мяне скончылася мяса, пэўна, папрашу Эдварду даць мне крыху ежы павячэраць, думаў я. I іду ў Сірылюн. Адразу заўважаю, што на Эдвардзе новая сукенка, вельмі доўгая. Эдварда здаецца дарослай.
— Прабачце, што я не ўстаю, — проста сказала яна і падала мне руку.
— На жаль, маёй дачцэ сёння нядужыцца, — сказаў пан Мак. — Прастудзілася, не адзелася як след... Вы, пэўна, прыйшлі даведацца пра вашу лодку? Я вымушаны прапанаваць вам іншую, меншую. Яна не новая, але калі спраўна вычэрпваць з яе ваду... У нас пасяліўся навуковец, самі разумееце, такім людзям... У яго зусім не бывае вольнага часу, ён цэлымі днямі працуе і прыязджае дадому толькі вечарам. Пабудзьце, пакуль ён не прыедзе, пазнаёміцеся з ім, вам абавязкова будзе цікавае гэтае знаёмства. Вось яго візітная картка, з каронай, барон. Найшаноўнейшы чалавек. Я пазнаёміўся з ім зусім выпадкова.
Ага, на вячэру не пакідаюць, падумаў я. Ну і дзякуй Богу, не атрымалася — і не трэба, пайду дадому, у мяне яшчэ ёсць крыху рыбы. Тым і павячэраю. Баста.
Вярнуўся барон. Невялікі ростам, гадоў сарака, выцягнуты вузкі твар з высокімі скуламі і рэдкай чорнай бародкай. Погляд у яго быў калючы і пранізлівы, балазе ён насіў акуляры з тоўстымі шкельцамі. На запінках у яго — пяціканцовая карона, такая самая, як на візітнай картцы. Ён прысутульваўся, хударлявыя рукі пакрытыя сеткай блакітных жылак, а пазногці, здавалася, нібы з жоўтага металу.
— Дужа рады, пан лейтэнант. Ці доўга вы тут жывяце?
— Некалькі месяцаў.
Прыемны чалавек. Пан Мак заахвоціў яго расказаць пра сваю калекцыю ракавінак і малых марскіх жывёл, і той радасна пачаў тлумачыць нам, які від гліны ёсць на Курхолмэне, пасля схадзіў у залу і прынёс узоры бурых водарасцяў з Белага мора. Ён увесь час падымаў да носа правую руку і папраўляў указальным пальцам залатыя акуляры з тоўстымі шкельцамі. Пан Мак дэманстраваў сваю невычарпальную зацікаўленасць. Мінула гадзіна.
Барон згадаў няшчасце, якое са мною здарылася, стрэл у нагу. Загаілася? Сапраўды? Прыемна чуць.
Хто расказаўяму пра гэта выпадак, падумалася мне. Я спытаў:
— А ад каго барон дазнаўся пра няшчасце?
— А як жа... ад каго яшчэ? Паненка Мак міласціва пра тое паведаміла. Праўда, паненка Мак?
Эдварда густа пачырванела.
Я прыйшоў сюды бязрадасны, некалькі дзён запар мяне мучыў беспрасветны адчай, але калі я пачуў апошнія словы барона, ува мне адразу ўспыхнула радасць. Я не глядзеў на Эдварду, але думаў: дзякую табе, бо ты гаварыла пра мяне, твае вусны вымаўлялі маё імя, нават калі яно нічога для цябе не значыла. Дабранач.
Я развітаўся. Эдварда не паднялася, спасылаючыся дзеля ветлівасці на дрэннае самаадчуванне. 3 падкрэсленай абыякавасцю яна падала мне руку.
А пан Мак заўзята нешта даводзіў барону. Расказваў пра свайго дзеда, консула Мака:
— He помню, можа, я ўжо расказваў вам, але гэтую шпільку да грудзей майго дзеда прышпіліў сам кароль Карл Юхан.
Я выйшаў на двор, ніхто мяне не праводзіў. Мінаючы вокны залы, я адным вокам зазірнуў у пакой: Эдварда, статная, высокая, стаяла там, расхінаючы абедзвюма рукамі гардзіны, і выглядала з акна. Я ёй не пакланіўся, я ўсё чыста забыў, віхор безнадзейнасці захапіў мяне і павёў хутчэй прэч ад гэтага месца.
Затрымайся, спыніся на імгненне, сказаў я сам сабе, падыходзячы да лесу. Госпад міласцівы, гэтаму павінен прыйсці канец! Я так моцна раззлаваўся, што аж застагнаў. Вось жа, я, мусіць, зусім страціўрэшткі гонару, я паспадзяваўся на міласць Эдварды, але яна доўжылася ўсяго тыдзень, а пасля без следу прапала, я ж усё ніяк не мог гэтага ўразумець. Цяпер маё сэрца будзе шукаць яе: у пыле, паветры, на зямлі пад маімі нагамі, у Бога на небе...
Я зайшоў у хату, дастаў рэшту рыбы і паеў.
Вось так жывеш, спускаючы жыццё на нейкую шалапутную школьніцу, і ночы твае запаўняюцца нязбытнымі мроямі. Душнае паветра цісне на галаву, застаялае, колішняе паветра. А ў той самы час у небе грае найдзівоснейшы блакіт і горы вабяць да сябе, Ідзі, Эзоп, ідзі сюды!
XXII
Мінуў яшчэ адзін тыдзень. Я пазычыў у каваля лодку і лавіў рыбу. Кожны вечар, калі гэты чужы барон вяртаўся дадому, яны з Эдвардай гулялі разам, я бачыў іх каля млына. Аднойчы нават прайшлі паўз маю хату, я тут жа адышоў ад акна і на ўсякі выпадак ціхенька зачыніў дзверы на засаўку. Тое, што яны гулялі разам, мяне ніяк не ўразіла, я толькі паціснуў плячыма. А іншым разам я сустрэўся з імі на дарозе, і мы павіталіся, я дазволіў барону першым зняць капялюш, а сам адно крануўся двума пальцамі свайго, каб не падацца няветлівым. Я няспешна пайшоў далей, акінуўшы іх абыякавым позіркам.
Прайшоў чарговы дзень.
А колькі яшчэ заставалася такіх вось бясконцых дзён! Панылы настрой апаноўваў мяне, нішто не радавала сэрца, нават бяскрыўдны шэры камень каля хаты рабіўся пануры
і прыгнечаны, калі я паўз яго праходзіў. Збіралася на дождж, бязбожна парыла, і я не знаходзіў спасу ад гэтай духаты, левая нага пачынала садзець, уранку я бачыў, як не стаялася ў аглоблях каню пана Мака; усё гэта прыкметы, паводле якіх я вызначаў надвор’е. Трэба запасціся харчам, пакуль не ўсчалася непагадзь, падумаў я.
Я начапіў Эзопу ашыйнік, згроб сваё рыбацкае прычындалле, павесіў на плячо паляўнічую торбу і выправіўся да прыстані. Мяне адольвала нейкая трывога.
— Калі прыбывае паштовы параход? — спытаў я рыбака.
— Паштовы параход? Дык ён прыйдзе аж праз тры тыдні, — адказаў ён.
— Чакаю з ім сваю ўніформу, — патлумачыў я.
Раптам я пабачыў прадаўца з лаўкі пана Мака. Павітаўся з ім за руку і сказаў:
— Скажыце мне, прашу вас, у Сірылюне што, болып не гуляюць у твіст?
— Яшчэ як гуляюць, — адказаў ён.
Паўза.
— А я вось ніяк не выберуся апошнім часам, — сказаў я.
Я прыплыў на месца рыбалкі. Парыла несусветна, камарэча збівалася ў раі, і мне даводзілася курыць табаку ўвесь час, каб хоць неяк ад яе адбіцца. Клявала пікша, я выцягваў яе падхватнікам, улоў выдаўся на славу. А калі веславаў назад, яшчэ і дзвюх гагарак падстрэліў.
Каля прыстані я пабачыў каваля. Той быў заняты справай. Раптам мне ў галаву прыйшло запрасіць яго на вячэру:
— Mary я вас запрасіць?
— He, — адказаў ён, — атрымаў проці ночы загад ад пана Мака.
Я паківаў галавою і падумаў, што так нават і лепей.
Я выцягнуў з лодкі сваю здабычу і пайшоў дадому дарогаю, якая вяла паўз хату каваля. Ева была дома адна.
— Так захацелася цябе пабачыць, — сказаў я ёй. Я сапраўды расхваляваўся, пабачыўшы яе, яна не наважвалася падняць на мяне вочы. — Я закаханы ў тваю маладосць і ў твае пяшчотныя вочы, — сказаў я. — Пакарай мяне, калі хочаш, бо я думаў пра іншую болей, чым пра цябе. Я прыйшоў сюды,
адно каб пабачыць цябе, душа млее па табе, з галавы ты не ідзеш. Хіба ты не чула, як я цябе клікаў уночы?
— Я нічога не чула, — жахаючыся, адказала яна.
— Я клікаў Эдварду, паненку Эдварду, а думаў пра цябе. I прачнуўся ад таго. He сумнявайся, пра цябе я думаў, на мяне нельга сердаваць, бо я агаварыўся, калі назваў імя Эдварды. Але давай больш не будзем пра яе гаварыць. Божа міласцівы, як жа ты мне да душы, Ева! У цябе такія пунсовыя вусны! I ножкі твае прыгажэйшыя, чым у Эдварды, сама паглядзі. — I я прыпадняў ёй сукенку, каб яна зірнула на свае ногі.
Нейкая дагэтуль не вядомая мне радасць прамільгнула ўяе вачах; яна хоча адвярнуцца ад мяне, але перадумвае і абвівае мне шыю рукою.