Голад  Кнут Гамсун

Голад

Кнут Гамсун
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 364с.
Мінск 2017
97.03 МБ
Пан Мак усім прыязна ўсміхаўся і ўсяляк выяўляў сваю гасціннасць, на ім быў фрак, і выглядаў ён цудоўна. To прыбяжыць сюды, a то скочыць у суседнюю залу, прападзе сярод паўсотні запрошаных, дзесьці падтанцуе, дзесьці пажартуе і пасмяецца. У яго вачах было нешта таямнічае.
Гукі музыкі і абрыўкі размоў разляталіся па ўсёй сядзібе. Пяць пакояў былі занятыя гасцямі, а ў вялікай зале ладзіліся танцы. Калі я прыйшоў, вячэруяшчэ не прыбіралі. Пакаёўкі бегалі туды-сюды з келіхамі і віном, бліскучымі меднымі каўнікамі, цыгарамі, люлькамі, пірагамі і садавіной. Усяго было ўволю. Пакоі асветленыя жырандолямі, у якія панаўтыркалі неверагодна тоўстых свечак, адлітых спецыяльна для прыёму, акрамя таго, на ўсю моц паліліся новыя алейныя лямпы.
Ева дапамагала на кухні, я краем вока яе заўважыў. Трэба ж такое, яшчэ і Ева тут.
Барон быў цэнтрам увагі, нягледзячы на сваю маўклівасць, сціпласць і несамавітасць. На ім таксама быў фрак з падмятымі крысамі — відаць, як ляжаў у чамадане, так і апранулі. Ён быў заняты Эдвардай, вачэй ад яе не адводзіў, чокаўся з ёю і звяртаўся да яе «панначка», нібыта яна была дачкой пастара ці местачковага доктара. Я адчуваў да яго нейкую непрыязнасць, нават глядзець спакойна не мог, калі ён мне трапляўся на вочы, я адразу адварочваўся з панылым, недарэчным выразам твару. Калі ён да мяне звяртаўся, я адказваў коратка і адразу ж сціскаў вусны.
Я вось яшчэ што запомніў з таго вечара. Стаяўя разам з маладой бялявай дзяўчынай і расказваў ёй нейкую гісторыю, а яна смяялася. Гісторыя як гісторыя, нічога смешнага ў ёй не было, але я быў пад чаркаю і, мусіць, смешна яе расказаў, ужо не помню, з галавы выскачыла. Але не ў тым справа — калі я павярнуўся, за маёй спінаю стаяла Эдварда. Яна глядзела на мяне з ухваленнем.
Пазней я заўважыў, як яна павяла бялявую за сабою, каб выпытаць, што я такога забаўнага ёй паведаміў. Mary сказаць, што погляд Эдварды змяніў мой настрой у лепшы бок, я ўвесь вечар непрыкаяна туляўся з пакоя ў пакой, а тут настрой пасвятлеў, я далучыўся да размоў і пацяшаў народ. Наколькі мне помніцца, нічога дрэннага я не рабіў...
Я стаяў на дварэ на лесвіцы. Аж раптам выходзіць Ева і нешта нясе. Заўважыла мяне, падышла, хутка правяла далонню па маіх руках, усміхнулася і пайшла ў пакоі. Я ўжо хацеў пайсці за ёю, але пабачыў Эдварду, якая стаяла ў вітальні і глядзела на мяне. Яна з мяне вачэй не зводзіла. He сказала ні слова. Я прайшоў у залу.
— Уявіце сабе, лейтэнант Глан забаўляецца, прызначаючы спатканні пакаёўкам проста тут, на лесвіцы, — раптам гучна абвясціла Эдварда. Яна стаяла ў дзвярах. Шмат хто яе чуў. Пасля яна засмяялася, нібы пажартавала, але твар яе зрабіўся зусім белы.
Я нічога не адказаў, толькі прамармытаў:
— Мы выпадкова сутыкнуліся, яна выходзіла, мы сутыкнулісяўвітальні...
Мінуў час, можа, нейкая гадзіна. Нейкая дама перакуліла келіх з віном сабе на сукенку. Убачыўшы гэта, Эдварда адразу закрычала:
— Што там здарылася? Няўжо зноў Глан насваволіў?
Я тут быў ні пры чым, стаяў у іншым канцы залы, калі гэта здарылася. Я зноў пачаў часта прыкладацца да чаркі і не адыходзіў ад дзвярэй, каб не замінаць танцам.
Вакол барона па-ранейшаму збіраліся дамы, ён усё выбачаўся, што запакаваў калекцыі і нічога паказаць не можа — ні бурых водарасцяў з Белага мора, ні гліны з Курхолмэна, ні надзвычай цікавых каменных пародаў, здабытых з дна мора. Дамы з цікавасцю разглядалі яго запінкі: калі карона
пяціканцовая — гэта ўжо барон. Між тым доктара абышлі ўвагаю, нават яго кароннае «каб ты высах ды выпетраў» не рабіла ніякага ўражання. Але калі Эдварда пачынае гаварыць, доктар тут як тут, выпраўляе яе моўныя памылкі, ставіць на месца заўвагамі, не дазваляе ёй высунуцца — і ўсё гэта з ціхім адчуваннем сваёй перавагі.
Яна сказала:
— ... перад тым, як мяне паглыне даліна смерці.
А доктар перапытаў:
— Што паглыне?
— Даліна смерці. Хіба не так?
— Я чуў пра раку смерці. Пэўна, гэта вы і мелі на ўвазе.
Пазней яна сказала, што нешта там трэба берагчы, як зрэнка вока...
— Як зрэнку вока, — падправіў доктар.
— Няхай будзе «зрэнку вока», — пагадзілася яна.
Але доктар не сунімаўся:
— Вы б хоць дзякуй сказалі, што я вас выратаваў.
У барона бровы папаўзлі ўверх, і ён неўразумела паглядзеў на доктара праз тоўстыя акуляры. Яму, мабыць, яшчэ ніколі не даводзілася чуць такую ахінею. Але доктар нічога не заўважаў. Што яму да гэтага барона!
Я не адыходжу ад дзвярэй. У зале танцуюць. Мне пашчасціла разгаварыцца з гувернанткай, якая жыла ў пастара. Мы гаманілі пра вайну, Крымскую кампанію, падзеі ў Францыі, імператара Напалеона, яго пратэктарат над туркамі; гэтая маладая дама чытала ўлетку газеты і магла расказаць пра падзеі ў свеце. Нарэшце мы ўладкоўваемся на канапе і працягваем размову.
Праходзіць міма Эдварда і раптам спыняецца каля нас:
— Прабачце мне, пан лейтэнант, што я перашкодзіла вашамосці там, на лесвіцы. Болып такое не паўторыцца.
Яна зноў засмяялася, адводзячы вочы.
— Паненка Эдварда, закрыйце рот, — сказаў я.
Яна назвала мяне «вашамосцю», нічога добрага ў гэтым не было, яна надзвычай злапамятная. Я ўспомніў доктара і перасмыкнуў плячамі гэтак жа, як ён. Яна сказала:
— А чаму вы не на кухні? Ева ж на кухні. Там месца і вашамосці.
Яе твар злосна перакрывіўся.
Я не часта бываў на прыёмах, але на тых, дзе бываў, я яшчэ ніколі не чуў, ка€) з кім-небудзь размаўлялі такім тонам. Я сказаў:
— Вы часам не баіцеся, што вас не так зразумеюць, паненка Эдварда?
— He баюся. Хоць, пэўна, мяне можна не так зразумець. А што?
— Вы часам так неразважліва гаворыце. Цяпер, напрыклад, мне падалося, што вы паказалі мне на кухню, але гэта, безумоўна, непаразуменне. Мне добра вядома, што на такую бессаромнасць вы не здольная.
Яна адыходзіць ад нас на некалькі крокаў. Я бачу, што мае словы зрабілі на яе ўражанне. Яна паварочваецца і ідзе назад:
— Ніякае гэта не непаразуменне, пан лейтэнант, вы правільна пачулі, я паказала вашамосці на кухню, — гаворыць яна, цяжка дыхаючы.
— Эдварда! —ускрыквае перапалоханая гувернантка.
Я зноў завёў пра вайну і Крымскую кампанію, але думкі мае былі далёка. Увесь хмель выветрыўся, я нібы ачмурэў, зямля плыла ў мяне з-пад ног, і я зноў, на жаль, як шмат разоў раней, страціў унутраную раўнавагу. Я падымаюся і іду прэч. Мяне спыняе доктар.
— Я толькі што чуў, як вас усхваляюць, — гаворыць ён.
— Усхваляюць? Хто?
— Эдварда. Яна стаіць вунь там і бліскае на вас вачыма. Я ніколі не забуду яе словы, яна выглядала закаханаю, яна заяўляла, што захапляецца вамі.
— Вось і добра, — адказаў я, смеючыся. Ах, у галаве ўсё зблыталася.
Я падышоў да барона, нахіліўся да яго, быццам хацеў яму нешта нашаптаць, і калі аказаўся ад яго зусім блізка, то ўзяў і плюнуў яму ў вуха. Ён падскочыў і з неўразуменнем вырачыўся на мяне, маўляў, што гэта ўсё азначае. Пазней я бачыў, як ён расказаў пра гэта Эдвардзе, і тая засмуцілася. Яна, мусіць, падумала пра свой чаравік, які я выкінуў у мора, пра кубкі і келіхі, якія я меў няшчасце разбіць, пра іншыя парушэнні правілаў добрага тону; усё гэта ажыло ў яе памяці. Мне было сорамна, усё скончылася, куды б я не павярнуўся, мяне паўсюль сустра-
калі недаўменныя і спалоханыя позіркі, і я пайшоў з Сірылюна, ні з кім не развітаўшыся, нікому не падзякаваўшы.
XXIX
Барон ад’язджаў. Няхай едзе! Я зараджу стрэльбу, і пайду ў горы, і гучна бабахну ў гонар барона і Эдварды. Я прадзяўбу глыбокую нару ў гары, закладу туды выбухоўку і разнясу гару на друзачкі — у гонар барона і Эдварды. I вялізны камень адарвецца ад гары і пакоціцца ў мора ў той самы момант, калі яго карабель будзе праплываць міма. Я ведаю адно месца, жолаб на схіле гары, па якім увесь час коцяцца камяні, і вядзе ён проста ў мора. Далёка ўнізе ляжыць карабельная бухта.
— Два буры! — гавару я кавалю.
I каваль куе мне два буры...
Еве загадалі вазіць ад млына да прыстані вазы пана Мака. Яна мусіла рабіць мужчынскую работу, цягаючы мяхі з зернем і мукою. Я сустракаю яе і любуюся ёю, які ж у яе пасвяжэлы твар. Божа, а якая ў яе пяшчотная ўсмешка. Мы бачыліся штовечар.
— Ты выглядаеш так, нібыта і гора не маеш, Ева, любая мая.
— Ты называеш мяне сваёй любай! Я толькі цёмная жанчына, але табе я буду адданая. Я буду табе адданая, нават калі мне давядзецца памерці за гэта. Пан Мак з кожным днём лютуе ўсё больш, але я не зважаю на гэта; ён злуе, а я маўчу. Ён схапіў мяне за руку і ад злосці аж пачарнеў. Гора ў мяне толькі адно.
— I што гэта за гора?
— Пан Мак пагражае мне. Ён кажа: ага, значыць у цябе ў думках адзін лейтэнант! Я адказваю: так, ён адзін мне любы. Тады ён кажа: ты ў мяне дачакаешся, я яго выправаджу адсюль! Ён сказаў гэта ўчора.
— He звяртай увагі, нічога ён мне не зробіць... Ева, дазволь паглядзець на твае танюсенькія ножкі. Закрый вочы, а я пагляджу!
I закрыўшы вочы, яна абвівае маю шыю. Яна ўся дрыжыць. Я нясу яе ў лес. Конь стаіць і чакае.
XXX
Я дзяўбу гару, каб закласці выбухоўку. Восеньскае паветра крыштальна чыстае. Удары гучаць ясна і роўна, Эзоп здзіўлена глядзіць на мяне. У маіх грудзях разліваецца пачуццё задаволенасці, нікому ў галаву не прыйдзе, што я сяджу ў гарах.
Пералётныя птушкі ўжо адляцелі — добрай дарогі і шчасліва вярнуцца! У кустах і ў бураломе засталіся зімаваць адны сінічкі, і гаічкі, і розныя завірушкі: пі-пі-пі! Усё вакол так неверагодна перамянілася, карлікавая бяроза крывавіць чырвоным сокам на шэрыя камяні, кветкі званочкаў і скрыпеню калышуцца па-над верасоўнікам і ціхенька шапочуць песеньку: ш-ш-ш-ш! I над гэтым усім, выцягнуўшы шыю, кружляе арлан і выглядае здабычу.
Надыходзіць вечар, я кладу малаток і бур пад камень, а сам адпачываю. Усё вакол дрэмле, на поўначы вылузваецца месяц, ад гор паўзуць агромністыя цені. Поўня — быццам палымяная выспа, быццам таямнічы масянжовы круг, вакол якога я кружляю, дзівуючыся на яго. Эзоп падымаецца, HernTa яго трывожыць.
Што такое, Эзоп? Што да мяне, я стаміўся ад журбы, я хачу выкінуць яе з галавы, утапіць у моры. Так што ляжы ціха, Эзоп, не трэба мяне трывожыць яшчэ больш. Ева пытаецца: у такія гадзіны ты думаеш пра мяне? Я адказваю: я заўсёды думаю пра цябе. Ева зноў пытаецца: а ці прыносяць табе радасць думкі пра мяне? Я адказваю: адну толькі радасць і прыносяць, і нічога акрамя радасці. Ева зноў кажа: твая галава сівее. Ая адказваю: так, настаўчас сівець. Але Ева пытаецца: ты сівееш ад думак? А я на гэта адказваю: мусіць, ад думак. Нарэшце Ева кажа: значыць, ты не толькі пра мяне думаеш... Эзоп, ляжы ціха, я табе іншую гісторыю раскажу...