Голад  Кнут Гамсун

Голад

Кнут Гамсун
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 364с.
Мінск 2017
97.03 МБ
Калі я расказаў пра гэта Глану, ён толькі адмахнуўся, маўляў, нічога асаблівага не здарылася. Але я гэтага не забыў. He мне ж ён усміхаўся, калі мы праходзілі каля хаты, ён усміхаўся Мэгі.
— А што гэта яна ўвесь час жуе? — спытаў ён мяне.
— He ведаю, — адказаў я, — зубы ёсць, вось і жуе.
Я і сам ведаў. што Мэгі ўвесь час нешта жуе, даўно гэта заўважыў. Але яна жавала не бетэль, бо яе зубы былі надзвычай белыя, проста звыкла жаваць усё запар, цягнуць у рот тое, што трапіцца пад руку, і жаваць, быццам ёй смачна. Жавала яна шмат што — грошы, шматкі паперы, птушыныя пёры, усё ішло ў ход. Але нічога заганнага ў гэтым не было, бо яна ўсё адно заставалася найпрыгажэйшай дзяўчынай у селішчы, а Глан папросту мне зайздросціў, вось і ўсё.
Наступным вечарам, дарэчы, я зноў сябраваў з Мэгі, а пра Глана мы не ўспаміналі.
III
Мінуў тыдзень, кожны дзень мы выбіраліся на паляванне і вярталіся з кучай дзічыны. Аднойчы ўранку, калі мы толькі ўвайшлі ў лес, Гл ан раптам схапіў мяне за руку і прашаптаў: стой! У той жа моманг ёй паднімае стрэльбу і страляе. На гэты раз ён забіў маладога леапарда. Я таксама мог тады стрэліць, але Глану захацелася забраць перамогу сабе, і ён стрэліў першы. Ну, будзе зараз выхваляцца, падумаў я. Мы наблізіліся да забітага звера, ён не варушыўся, куля ўвайшла ў левы бок і сядзела ў хрыбце.
Я не люблю, калі мяне трымаюць за рукі, а таму сказаўяму:
— Так бы і я мог стрэліць.
Глан паглядзеў на мяне.
Я зноў кажу:
— Вы сумняваецеся ў гэтым?
Глан і на гэта нічога не адказаў. Затое зноў прадэманстраваў сваю дзяціннасць і разрадзіў стрэльбу ў здохлага леапарда, гэтым разам у галаву. Я здзіўлена на яго гляджу.
— Так, — тлумачыць ён, — не хачу, каб думалі, што я трапіў леапарду ў бок.
— Вы сёння сама ласкавасць, — сказаў я.
Для задавальнення сваёй пыхі яму мала проста стрэліць, яму заўсёды трэба быць першым. Дурань маляваны! Але мне ўсё адно, я яго ні ў чым не абвінавачваю.
Увечары, калі мы падыходзілі да селішча з забітым леапардам, многія тутэйшыя павыходзілі на нас паглядзець. Глан сказаў толькі, што мы ўранку падстрэлілі звера, і больш не казырыўся. Мэгі таксама прыйшла паглядзець.
— Хто застрэліў леапарда? — пацікавілася яна.
— A то ты не бачыш слядоў ад дзвюх куль, мы застрэлілі яго ўранку, калі прыйшлі ў лес. — I ён перавярнуў звера і паказаў ёй дзве раны: у баку і ў галаве. — Тут прайшла мая куля, — сказаў ён і паказаў на рану ў баку, і праз яго дурасць атрымлівалася, што я трапіў у галаву. Спрачацца мне не хацелася, і я яго не выпраўляў. Пазней Глан частаваў тутэйшых рысавым пітвом, усе пілі столькі, колькі хацелі.
— Яны абое стралялі, — мармытала сабе пад нос Мэгі, увесь час паглядаючы на Глана.
Я адвёў яе ў бок і сказаў:
— Чаму гэта ты ўвесь час на яго глядзіш? Хіба мы не разам?
— Разам, — адказала яна. — Паслухай, я прыйду да цябе ўвечары.
Наступнага дня Глан атрымаў той ліст. Ліст даставілі спярша на рачную пераправу, а пасля ён кружляў яшчэ сто восемдзесят міль, пакуль яго не ўручылі Глану. Ліст быў надпісаны жаночай рукой, я яшчэ тады падумаў, што гэта, мусіць, ад той яго пасіі з высакароднай сям’і. Чытаючы ліст, Глан нервова ўсміхаўся, а пасля заплаціў пасыльнаму з лішкам, бо той прынёс ліст аж у гэтыя мясціны. Але хутка ён ізноў зрабіўся маўклівым і панурым і толькі глядзеў перад сабою. Увечары ён піў разам з тутэйшым старым карлікам і яго сынам, набраўся да чорцікаў, пачаў мяне абдымаць і запрашаць у кампанію.
Пасля ён гучна зарагатаў і сказаў:
— А хіба нам тут пагана, сядзім сабе ў Індыі і палюем на дзікіх жывёл, га? Гэта ж так смешна, праўда? I п’ем за ўсе краіны свету і за ўсіх прыгожых жанчын, замужніх і незамужніх, далёкіх і блізкіх. Хо-хо-хо! Уявіце сабе, да чалавека заляцаецца замужняя жанчына, сапраўды замужняя жанчына!
— Графіня! — з’едліва сказаў я. I ў мяне атрымалася так з’едліва, што яму зрабілася балюча. Ён заскуголіў, як той сабака, так яму балела. Раптам ён зморшчыў лоб і часта замір-
гаў, задумаўся, відаць, ці не зашмат ён толькі што нагаварыў, быццам яго нікчэмная таямніца некаму патрэбная. I тут мы ўбачылі, што да нашай хаты з крыкамі нясецца чародка дзяцей: тыгры, ай-яй-яй, тыгры! Тыгр схапіўдзіця паблізу селішча, у хмызах паміж селішчам і ракою.
А Глану толькі скажы пра тыграў, выпітае ўжо дало яму ў галаву, і ён, гатовы знішчыць усё на сваім шляху, схапіў карабін і кінуўся да хмызоў, нават капялюш не надзеў. Але калі ён насамрэч такі адважны, то чаму ён узяў з сабою карабін, а не паляўнічую стрэльбу? Праз раку яму давялося ісці ўброд, гэта было небяспечна, але рака амаль перасохла, бо сезон дажджоў пакуль не распачаўся; хутка да мяне данесліся два стрэлы, а пасля яшчэ і трэці. Тры кулі на аднаго звера, падумаў я, дзвюма можна заваліць ільва, а тут нейкі тыгр! Але нават тры стрэлы дзіця не ўратавалі, калі Глан падаспеў, яно было разарванае і напалову з’едзенае; калі б не хмель, Глан бы і пальцам не паварушыў, каб уратаваць дзіця.
Ноч ён правёў у суседняй хаціне, аблашчаны ўдавою і дзвюма яе дочкамі, і аднаму толькі Богу вядома, каго з іх ён болып упадабаў.
Два наступныя дні Глан толькі і рабіў, што піў, і таварышаў у яго было хоць адбаўляй. Ён і мяне падбухторваў да п’янкі, але я не паддаўся, ён ужо і сам не разумеў, што вярзе, папракаў мяне, быццам я яму зайздрошчу.
— Вас асляпляе зайздрасць, — сказаў ён.
Мая зайздрасць! Зайздросціць яму!
— Ну, ведаеце, — сказаў я, — зайздросціць вам! Чаго гэта я буду вам зайздросціць?
— A то не, хіба не зайздросціце, — адказаў ён. — Дарэчы, сёння ўвечары я бачыў Мэгі, жуе, як заўсёды.
Я прыкусіў язык і пайшоў.
rv
Мы зноў пачалі хадзіць на паляванне. Глан адчуваў віну перада мною і папрасіў прабачэння.
— Зрэшты, усё гэта наганяе на мяне такую жудасную нуду, — сказаў ён, — я хачу, каб вы аднойчы схібілі і ненарокам пусцілі мне кулю ў шыю.
Мабыць, ізноў верадзіў яму душу гэты ліст ад графіні. Я адказаў:
— Як пасцелеш, так і выспішся.
3 кожным днём ён рабіўся ўсё больш маўклівы і хмуры, да бутэлькі не прыкладаўся і шмат не гаварыў; шчокі яго запалі.
Аднойчы мне раптам пачулася, як пад маім акном нехта балбоча і смяецца, і я вызірнуў у акно: Глан ізноў павесялеў і размаўляў ва ўвесь голас з Мэгі. У ход ішлі ўсе спакуслівыя чары. Мэгі, мусіць, толькі выйшла з дома, і ён яе адразу ўпільнаваў. Ім і ў галаву не прыйшло, што яны заляцаюцца адно да аднаго акурат у мяне пад акном.
Адчуваючы, як дрыжаць мае рукі і ногі, я ўзвёў курок на стрэльбе, але пасля зноў паставіў яе ў кут. Я выйшаў на двор і ўзяў Мэгі за руку; мы моўчкі пайшлі за селішча; Глан адразу знік у хаце.
— Чаму ты зноў з ім загаварыла? — спытаў я Мэгі.
Яна не адказала.
Мяне ахапіў такі смяротны адчай, а сэрца так моцна забілася, што мне цяжка было дыхаць. Ніколі яшчэ Мэгі не была такой прыгожай, як тады, ніколі яшчэ я не бачыў ніводнай белай жанчына, якая б магла быць такою ж прыгожай, і таму я забыўся, што яна тамілка, забыўся пра ўсё на свеце.
— Дык адкажы мне, чаму ты з ім загаварыла?
— Ён мне падабаецца, — адказала яна.
— Болып за мяне?
— Так.
Вось табе маеш, ён ёй падабаецца больш за мяне, было б з кім мяне параўноўваць! Хіба я не быў да яе добрым, то грошык ёй дам, a то і падарунак зраблю? А яна мне што за гэта?
— Ён смяецца з цябе, ён гаворыць, што ты жуеш, — сказаўя.
Яна не зразумела, тады я патлумачыў, што ўяе ёсць звычка заўсёды нешта цягнуць у рот і жаваць, і дадаў, што менавіта з гэтага Глан і пацяшаецца. Ніколі яшчэ я не бачыў яе такою ўражанаю.
— Паслухай, Мэгі, — працягваў я, — ты заўсёды будзеш маёй, хіба ты не гэтага хочаш? Я ўсё абдумаў, я забяру цябе з сабою, калі паеду, і мы пажэнімся, чуеш, мы паедзем туды, дзе я жыву. Хочаш?
I гэта яе таксама ўразіла, Мэгі пажвавела і шчабятала нешта ўсю дарогу. Яна згадала Глана толькі аднойчы:
— А Глан паедзе з намі?
— He, — адказаў я, — не паедзе. Цябе гэта засмучае?
— He, не, — адразу ж адказала яна, — я буду толькі рада.
Больш пра яго яна нічога не сказала, і я супакоіўся. Калі я паклікаў яе да сябе, яна пайшла.
Праз пару гадзін яна сышла, і я ўскараскаўся да Глана і пастукаў у тоненькія трысняговыя дзверы.
— Я прыйшсў сказаць, што заўтра нам не варта ісці на паляванне, — пачаў я.
— Чаму? — спытаў Глан.
— Таму што я не абяцаю, што не схіблю і ненарокам не пушчу вам кулю ў шыю.
Глан нічога не адказаў, і я палез уніз. Пасля такога папярэджання ён нізашто не наважыцца пайсці заўтра са мною на паляванне; але чаму ён цягне Мэгі проста мне пад вокны і з усіх сіл да яе заляцаецца? Чаму ён не паехаў дадому, калі ліст сапраўды клікаў яго назад? Замест гэтага ён толькі ходзіць туды-сюды і, сціснуўшы зубы, ускрыквае: «Ніколі! Ніколі! Хай мяне лепей разрэжуць на часткі!»
Але наступнай раніцай — і гэта пасля майго папярэджання! — Глан стаяў каля майго ложка і крычаў:
— Пад’ём! Пад’ём, нябожа! Надвор’е —лепей не прыдумаеш, мы проста павінны сёння нешта ўпаляваць. Аўчора вечарам вы казалі поўную лухту.
Было толькі чатыры гадзіны ранку, але я хутка падняўся і сабраўся, гатовы да ўсяго, таму што не варта грэбаваць маім папярэджаннем. Перад тым, як выйсці з хаты, я зарадзіў стрэльбу, зрабіў гэта ў яго на вачах, каб бачыў. У дадатак надвор’е выдалася не такое цудоўнае, як ён распісваў, ішоў дождж, і праз гэта ён яшчэ болып пачаў з мяне кпіць. Але я рабіў выгляд, што мяне нічога не турбуе, і моўчкі ішоў побач з ім.
Цэлы дзень мы бадзяліся па лесе, кожны думаў пра сваё. Мы нічога не ўпалявалі, распужалі ўсю дзічыну, бо думалі не пра паляванне, а зусім пра іншае. Бліжэй да полудня Глан пачаў мяне абганяць, быццам хацеў даць мне лепшую магчымасць ажыццявіць свае планы. Ішоў акурат перад дулам маёй стрэльбы, але і гэты здзек я вытрымаў. Дадому мы вярнуліся пад вечар, нічога не здарылася. Я падумаў: ну, цяпер ён паразумнее і адчэпіцца нарэшце ад Мэгі!
— Гэта быў самы доўгі дзень у маім жыцці, — паведаміў Глан увечары, калі мы стаялі каля хаціны.
Больш нічога мы адзін аднаму не сказалі.
У наступныя дні ён быў у паганым настроі, мусіць, ізноў не даваў спакою той кляты ліст. Я не магу трываць, не, я не магу больш трываць, паўтараў ён раз-пораз уночы, ды так, што чуваць было на ўсю хату. У сваёй змрочнасці ён дайшоў да таго, што пачаў ігнараваць нават самыя прыязныя пытанні нашай гаспадыні, а па начах толькі стагнаў у сне. Сумленне спаць не дае, думаў я, але чаму ён не едзе дадому? Мусіць, гонар не дазваляе: нельга вяртацца туды, адкуль некалі прагналі.