Голад
Кнут Гамсун
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 364с.
Мінск 2017
Цяпер ён быў дарослым чалавекам, яму споўнілася васямнаццаць, а пасля і дваццаць гадоў.
I вось аднойчы ўвесну пад вечар ён сышоў з парахода на depar. Над палацам лунаў сцяг, бо гаспадарскі сын вярнуўся дадому на вакацыі тым самым параходам; па яго да прыстані прыслалі каляску. Юханэс прывітаў гаспадара маёнтка, яго жонку і Вікторыю. Якой дарослай і ладнай зрабілася Вікторыя! Яна на яго прывітанне не адказала.
Ён ізноў зняў капялюш і пачуў, як яна пытаецца ў брата:
— Дытлеф, хто гэта з намі вітаецца?
Брат адказаў:
— Гэта ж Юханэс, Юханэс Мёлер.
Яна зноў глянула на яго, але яму падалося няёмкім вітацца яшчэ раз. Каляска паехала.
Юханэс пайшоў дадому пешкі.
Божухна, якой жа цацачнай і маленькай зрабілася гасцёўня! Ён мусіў нагнуцца, каб зайсці ў дзверы. Бацькі сустрэлі яго з чаркай. У душы нешта зашчымела, усё было такім кранальным і дарагім, бацька і маці зрабіліся такімі сівымі і чуллівымі, яны абдымалі яго пасля расстання і ласкава прасілі зноўдадому.
У той самы вечар ён вырашыў прайсціся і на ўсё паглядзець — на млын, і на каменяломню, і на рыбацкія месцы, — ён смутна прыслухоўваўся да шчэбету знаёмых птушак, якія назвівалі сабе на дрэвах гнёздаў, і зайшоў да высокага мурашніка ў лесе. Мурашоў там болып не было, мурашнік спусцеў. Ён пакалупаў у ім рагулькай: анічога жывога не засталося. Калі ён прагульваўся, то заўважыў, як багата высеклі маёнткавага лесу.
— Пазнаеш родныя мясціны? — спытаў бацька, усміхаючыся. — Пабачыў сваіх драздоў?
— Пазнаю, але не ўсё. Лес высеклі.
— Лес гэты гаспадара маёнтка, — адказаў бацька. — Кіньма лічыць чужыя дрэвы. Усім трэба грошы, а пану трэба шмат грошай.
Міналі дні, дні пагодлівыя і бестурботныя, цудоўны час у адзіноце са светлымі ўспамінамі дзяцінства, цягаю назад да зямлі і неба, паветра і гор.
Ён крочыў сцежкаю, якая вяла да палаца. Уранку яго ўджаліла аса, і верхнюю губу разнесла. Калі б зараз ён каго сустрэў, то хутка б павітаўся і адразу ж пайшоў далей. Але нікога
не было. У маёнткавым садзе яму трапілася адна жанчына, і, параўняўшыся з ёю, ён толькі пакланіўся. To была гаспадыня маёнтка. Яго сэрца па-ранейшаму заходзілася ў грудзях кожны раз, калі ён праходзіў каля палаца. Дагэтуль у крыві сядзела пашана да вялікай сядзібы з безліччу акенцаў, да строгага і справядлівага гаспадара.
Ён павярнуўда прыстані.
Раптам ён пабачыў, як насустрач яму ідуць Дытлеф і Вікторыя. Юханэс зніякавеў: яны, пэўна, падумалі, што ён за імі валачьгўся. А тут яшчэ гэтая распухлая губа. Ён прыцішыў хаду, не ведаючы, ці ісці яму далей. Усё ж пайшоў. Яшчэ здалёк ён, вітаючыся, зняў капялюш і так і нёс яго ў руцэ, аж пакуль не мінуў іх. Яны моўчкі пакланіліся яму ў адказ і, не спяшаючыся, пайшлі сваёй дарогай. Вікторыя паглядзела яму проста ў вочы; яе твар крыху змяніўся.
Юханэс шкандыбаўда прыстані, яго ахапіла нейкая трывога, хада зрабілася нервовай. He, падумаць толькі, як вырасла Вікторыя, сапраўды дарослая, прыгажэйшая, чым раней. Яе бровы, падобныя на два тоненькія аксамітныя шнурочкі, амаль сыходзіліся на пераноссі. Вочы пацямнелі, зрабіліся амаль чорнымі.
Дадому ён выбраў ісці праз лес, каб далей ад маёнткавага сада. Цяпер ніхто не скажа, што ён дыхае ў патыліцу гаспадарскім дзецям. Ён узышоў на пагорак, згледзеў прынадны камень і сеў на ім. Птушкі заходзіліся ў звонкіх няўрымслівых спевах, зазывалі адна адну, галубіліся, пырхалі туды-сюды з рагулькамі ў дзюбах. У паветры стаяў саладкаваты пах прэлай зямлі, маладога лісця і спарахнелых дрэваў.
I трэба ж такое: якраз тою самаю сцежкаю ішла Вікторыя, ішла з іншага боку проста да яго.
Яму зрабілася прыкра, але дзецца не было куды. Гэтым разам яна напэўна падумае, што ён ходзіць за ёю следам. Ці яму зараз зноў вітацца? Можа, адвесці вочы ўбок? Яшчэ і гэтая распухлая губа.
А калі яна падышла бліжэй, ён падняўся і зняў капялюш. Яна ўсміхнулася і кіўнула.
— Добры вечар. 3 прыездам, — сказала яна.
Яе вусны, здалося яму, крыху дрыжэлі, але хутка яна ўзяла сябе ў рукі.
Ён сказаў:
— Так дзіўна, я і не ведаў, што ты тут.
— Адкуль жа вам ведаць? Мне ўзбрыло ў галаву, вось я і прыйшла сюды.
Аёй — ён ёй тыкнуў.
— I як доўга вы будзеце гасцяваць дома? — спытала яна.
— Усе вакацыі.
Ён выбіраў словы. Яна адразу зрабілася такой далёкай. Навошта ёй спатрэбілася загаварыць з ім?
— Дытлеф гаворыць, што вы такі разумны, Юханэс. I экзамены вы добра здаяце. А яшчэ ён гаворыць, што вы пішаце вершы — гэта праўда?
Ён адказаў коратка, каб хутчэй выкруціцца:
— Так, праўда. Усе пішуць.
Пэўна, яна хутка пойдзе, бо замаўчала.
— А мяне, вось жа, сёння аса ўкусіла, — сказаў ён і паказаў ёй на свой рот. — Таму я так і выглядаю.
— Вас так даўно не было дома, што тутэйшыя восы вас адразу і не прызналі.
Так і ёсць, яе зусім не цікавіць, што яго ўджаліла аса. Ну і няхай. Яна стаяла і круціла залачоную ручку чырвонага парасона, а да астатняга ёй ніякай справы не было. А ён жа гэтую добразычлівую паненку на руках насіў, і не раз.
— I я тутэйшых вос не прызнаю, — адказаў ён. — А раней мы сябравалі.
Але яна не зразумела глыбокага сэнсу яго слоў і не адказала. А сэнс там быў глыбокі, ды яшчэ які.
— Я нічога тут не пазнаю. Лес і той павысякалі.
Па яе твары прабегла хмурынка.
—А мо вам тут і вершы пісацца не будуць, — сказала яна. — Падумаць толькі, а калі вы аднойчы і мне які верш прысвеціце? He, што гэта я кажу! Вось бачыце, як я мала цямлю.
Ён глядзеў на зямлю, узрушаны і маўклівы. Такая ветлівая, але ж кпіць з яго, гаворыць напышлівыя словы і глядзіць, як ён на іх рэагуе. Але прабачце — ён не толькі дні і ночы напралёт сядзеў і пісаў, ён яшчэ і чытаў больш за ўсіх...
— Ну што ж, мы яшчэ ўбачымся. А пакуль — бывайце...
Ён нічога не адказаў: капялюш ў рукі — і ходу.
Ведала б яна, што ён пісаў вершы для яе адной і ні для каго іншага, ёй прысвячалася ўсё да апошняга радка, нават вершы пра ноч, нават пра імшарнікі. Ён ніколі ёй пра гэта не скажа.
У нядзелю прыйшоў Дытлеф. Хацеў, каб Юханэс пераправіў яго на востраў. «Зноў веславаць», — падумаў Юханэс і пагадзіўся. Ля прыстані ў нядзелю было нялюдна і спакойна, прыгравала сонца. Здалёку даносіліся пералівы музыкі — з боку мора, вунь з тых астравоў: паштовы карабель рабіў ладны паўкруг, каб прыстаць да берага, і гэта на яго палубе гучала музыка.
Юханэс адвязаў лодку і сеў на вёслы. Ён быў у летуценным і ціхамірным настроі і глядзеў на свет праз заслону квецені і залацістага калосся, якую спляталі празрыстасць гэтага дня і музыка з карабля.
Чаму не ішоў Дытлеф? Юханэс стаяў на беразе і пазіраў на людзей і карабель, быццам і не трэба яму нікуды. Ён думаў: не буду больш сядзець на вёслах, паплыву да берага. I пачаў разварочваць лодку.
Раптам ён бачыць, як спярша мільгае, а пасля плюхаецца ў ваду нешта белае; людзі на караблі і на прыстані пачынаюць спалохана крычаць, вочы глядзяць, а рукі цягнуцца туды, дзе плюхнулася гэтае белае. Музыка адразу ж сціхла.
Юханэс кінуўся да месца здарэння. Ён дзейнічаў інстынктыўна, без роздуму і ваганняў. Ён не чуў, як на палубе заходзілася крыкам маці: «Дачушка! Дачушка!» Ён нікога не бачьгў. Як сядзеў, так і скочыў у ваду і нырнуў.
Яго не было імгненне, хвіліну; усе бачылі, як бурліла вада на тым месцы, дзе ён нырнуў, і ўсе зразумелі, што ён шукае. На палубе стаяла паніка.
Вось ён зноў вынырнуў, на некалькі сажняў далей ад месца здарэння. Яму ашалела крычалі і паказвалі: «Не, сюды трэба, сюды!»
I ён нырнуў зноў.
Яшчэ адзін пакутлівы момант, нейкая жанчына і нейкі мужчына на палубе, не змаўкаючы, галосяць і заломваюць рукі. Яшчэ адзін чалавек на караблі скінуў нацельнік і чаравікі і скочыў у ваду — гэта штурман. Ён накіраваўся дакладна туды, дзе дзяўчынка ўпала ў ваду, і ўсе на караблі цяпер толькі на яго і спадзяюцца.
Над паверхняю мора зноў высунулася галава Юханэса, яшчэ далей, чым той раз, на шмат сажняў далей. Ён згубіў свой капялюш, яго галава блішчэла на сонцы, нібы ў цюленя. Відаць, яму нешта замінае плысці, яму цяжка грэбці рукамі, у адной руцэ ён штосьці трымае. У той жа момант ён узяў ношу зубамі, нейкі вялікі вузел — то была няшчасная дзяўчынка. Яму радасна крычалі з карабля і з берага, нават штурман пачуў, што крыкі ўжо іншыя, падняў галаву над вадою і азірнуўся.
Нарэшце Юханэс нагнаў лодку, якая адплыла крыху ўбок, перакінуў туды дзяўчынку, а пасля залез сам; ён рабіў усё, не задумваючыся. Людзі бачылі, як ён схіліўся над дзяўчынкай і літаральна разарваў адзенне на яе спіне, пасля схапіў вёслы і пачаў шалёна веславаць да карабля. Калі няшчасную выцягнулі на палубу, раздалося шматгалосае ўрачыстае «ўра!».
— Як гэта вы яе так далёка знайшлі? — спытаў яго хтосьці.
Ён адказаў:
— Я ныраў тут. Тут цячэнне. Я ведаў.
Да борта прабіраецца нейкі чалавек, бледны нібы смерць, з крывою ўсмешкаю і заплаканымі вачыма.
— Падыміцеся на палубу на хвілінку! — крычыць ён уніз. — Я хачу вам аддзячыць. Я так вам удзячны. Толькі на хвілінку.
I бледны нібы смерць, чалавек зноў знікае ў натоўпе.
Яму кідаюць трап, Юханэс падымаецца на палубу.
Там ён прабыў нядоўга: назваў сваё імя і адрас, яго, прамоклага да ніткі, абняла нейкая жанчына, бледны і ашалелы мужчына сунуў яму ў руку свой гадзіннік. Юханэс увайшоў у каюту, дзе над няшчаснай дзяўчынкай завіхаліся двое, яны сказалі: «Выкараскаецца, пульс ёсць!» Юханэс глянуў на хворую — маладзенькую бялявую дзяўчынку ў кароценькай сукенцы, падранай на спіне. Пасля нехта надзеў на яго капялюш, і Юханэса вывелі.
Ён не помніў, як давеславаў да берага і выцягнуў лодку на сушу. Чуў толькі, як яшчэ крычалі «ўра» і як зноў весела грала музыка, калі карабель рушыў далей. Хваляй прыемнасці абдало яго з ног да галавы, ён усміхаўся і варушыў губамі.
— Значыцца, наша прагулка сёння адмяняецца, — сказаў Дытлеф. Выгляд уяго быў незадаволены.
Падышла Вікторыя і хутка прамовіла:
— He, ну ты здурэў! Яму трэба дадому перамяніцца.
— Падумаеш, ну і што такога, яму дзевятнаццаць!
Юханэс пайшоў дахаты. У яго вушах не сціхала музыка і гучнае «ўра», нешта несла яго далей. Ён мінуў хату і пайшоў праз лес да каменяломні. Тут ён выбраў сабе добра прагрэтае сонцам месца. Ад адзення ішла пара. Ён сеў. Ад тлумнага і радаснага неспакою яму не сядзелася на месцы. Ён быў такі шчаслівы! Ён укленчыўі, заліваючыся гарачымі слязамі, пачаў дзякаваць Богу за гэты дзень. Яна была там, яна чула, як крычалі «ўра». Ідзіце дадому і пераапраніцеся ў сухое, сказала яна.