• Газеты, часопісы і г.д.
  • Голад  Кнут Гамсун

    Голад

    Кнут Гамсун

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 364с.
    Мінск 2017
    97.03 МБ
    — Добры дзень! — гаворыць ён госцю.
    Гэта чалавек пажылога веку, бледны і раззлаваны, і ў яго з сабою лямпа, бо на дварэ яшчэ як след не развіднела.
    — Я зноў прашу вас, спадар Мёлер, спадар Юханэс Мёлер, ну нельга ж так, — заходзячыся злосцю, гугніў ён.
    — Нельга, — адказаў Юханэс, — вы маеце рацыю. Я сядзеў і пісаў, у мяне так добра яно ішло, глядзіце, усё гэта я напісаў за адну ноч, якая добрая выдалася ноч. Але цяпер я скончыў. Я адчыніў акно і крыху спяваў.
    — Вы на ўсю моц гарлапанілі, — гаворыць сусед. — А яно ж сярод ночы.
    Юханэс кідаецца да сваіх запісаў на стале, хапае жменю вялікіх і малых аркушаў.
    — Вы толькі паглядзіце! — крычыць ён. — Я ніколі так плённа не пісаў. Гэта нібы бліскала нястомная маланка. Я неяк бачыў, як па тэлеграфным провадзе бегла маланка, яна выглядала, барані вас Божа, нібы вогненнае прасцірадла. Так і мяне пранізала сёння ўночы. I што мне было рабіць? Я ўпэўнены, што вы болып не будзеце на мяне сердаваць, калі пачуеце, як у мяне складна атрымалася. Я сядзеў і пісаў, чуеце, я не варушыўся, я згадваў пра вас і працаваў цішэй. Пасля настаў момант, калі я больш нічога не помніў, грудзі мае разрывала, мо, тады я і ўстаў з-за стала, можа, я і ноччу ўставаў і некалькі разоў хадзіў па пакоі. Я быў такі шчаслівы.
    — Уночы я вас не надта і чуў, — гаворыць сусед. — Але як можна ў такі ранні час гэтак галёкаць?
    — Канечне, нельга. Але ж я вам усё растлумачыў. Вы зразумейце, мне яшчэ ніколі не надаралася такой ночы. Учора са мною нешта адбылося. Іду я вуліцаю і насустрач мне — маё шчасце, чуеце, мая зорка і маё шчасце. Ведаеце, яна мяне тады пацалавала. А як чырванеліся яе вусны, а як я яе кахаю, яна мяне пацалавала і я быў што п’яны. Вы калі-небудзь так моцна хваляваліся, што аж язык аднімаўся? У мяне адняўся, сэрца калацілася так, што ўсё цела трэслася. Я пабег дадому і заснуў; я сядзеў на крэсле і спаў. Прачнуўся ўвечары. Душа мая хвалявалася і поўнілася захапленнем, і я пачаў пісаць. Што я пісаў? Вось яно! Мяне перапаўнялі дзіўныя і чароўныя думкі, нябёсы адкрыліся, нібы цёплае лецейка агарнула маю душу, я прыгубіў віна з рук анёла, я выпіў яго, яно хмяліла, я піў яго з гранатавага кубка. Хіба я чуў, як біла гадзіны? Хібы бачыў, як дагарала лямпа? Далібог, вы мяне разумееце! Я перажыў усё зноў, і зноў ішоў вуліцаю з маёй любай, і зноў усе на яе азіраліся. Мы пайшлі ў парк і сустрэлі караля, і я зняў капялюш і нізка яму пакланіўся ад шчасця, і кароль азірнуўся, каб на яе паглядзець, паглядзець на маю любую, бо яна велічная і гожая. Мы зноў падаліся ў горад, і ўсе шкаляры азіраліся, каб на яе паглядзець, бо яна маладая і на ёй светлая сукенка. Калі мы наблізіліся да чырвонай камяніцы, то зайшлі ў сярэдзіну. Я ступаў за ёю ўверх па прыступках і жаданне маё было ўкленчыць перад ёю. I тады абвіла яна мяне сваімі рукамі і пацалавала. Гэта здарылася са мною ўчора ўвечары, не так даўно. Калі б вы спыталі мяне, што я напісаў, дык я адкажу, што гэта адна суцэльная бесперапынная песня радасці, шчасцю, і яе я пісаў. Нібы шчасце скінула перада мною свае адзенні і, смеючыся, разляглося перада мной, і ўяго была доўгая шыя, і яно цягнулася да мяне.
    — Няхай так, але мне насамрэч не хочацца з вамі больш размаўляць, — раздражнёна і засмучана гаворыць сусед. — Я з вамі размаўляю апошні раз.
    Юханэс спыняе яго каля дзвярэй.
    — Пачакайце крыху. Калі б вы толькі бачылі — ваш твар нібы асвятліла сонцам. Я ўбачыў гэта цяпер, калі вы павяр-
    нуліся, гэта ўсё лямпа, яна кінула жмут святла на ваш лоб. Вы больш не злавалі, я гэта бачыў. Так, я расчыніў акно, так, я спяваў занадта гучна. Я быў шчаслівым братам усім людзям. Такое часам здараецца. Розум памірае. Мне варта было падумаць, што вы яшчэ спіце...
    — Увесь горад яшчэ спіць.
    — Так, яшчэ ж зарана. У мяне для вас падарунак. Прымеце? Гэта срэбра, мне ім аддзячылі. Дзяўчынка, якую я некалі выратаваў, падарыла мне яго. Калі ласка! Тут месціцца дваццаць цыгарэт. He прымеце? Вось яно як, вы не курыце. Вы б прывыклі. Дазволіце зайсці да вас уранку і папрасіць прабачэння? Мне так хочацца нешта зрабіць, папрасіць, каб вы мне даравалі...
    — Дабранач.
    — Дабранач. Я проста зараз і кладуся. Абяцаю вам. Вы болып ад мяне ані гуку не пачуеце. А надалей я выпраўлюся.
    Сусед пайшоў.
    Юханэс раптам адчыніў дзверы і наўздагон яму сказаў:
    — Дарэчы, я ж з’язджаю. Я больш не буду вас турбаваць, заўтра я з’язджаю. Забыў вам сказаць.
    Нікуды ён не паехаў. Розная драбяза затрымала яго, трэба было яшчэ тое-сёе зрабіць, нешта дакупіць, за нешта заплаціць, была раніца і быў вечар. Ён не чуў пад сабою ног.
    Нарэшце ён пазваніў у дзверы камергеравай сядзібы. «Вікторыя дома?»
    Вікторыя выйшла па справах.
    Ён тлумачыць, што яны землякі, паненка Вікторыя і ён, ён хацеў толькі павітацца з ёю, калі б яна была дома, дазволіць сабе з ёю павітацца. Ён хацеў перадаць вестку сваім дадому. He дык не.
    Пасля ён накіраваўся ў горад. Можа, ён яе там сустрэне, пабачыць, можа, яна будзе ехаць у калясцы. Ён бадзяўся па горадзе аж да вечара. Каля тэатра ўбачыў яе, павітаўся, усміхнуўся і павітаўся, і яна павіталася ў адказ. Ён хацеў падысці да яе бліжэй, усяго некалькі крокаў, як раптам заўважыў, што яна не адна, побач з ёю Ота, камергераў сын. Ён быў у лейтэнанцкай уніформе.
    Юханэс падумаў: «Можа, яна мне махне рукою або падміргне?» Аяна паспешліва прайшла ў тэатр, пачырванелая, апусціла галаву, нібы хаваючыся ад яго.
    Можа, ён яе пабачыць? Ён купіў білет і зайшоў у тэатр. Ён ведаў, дзе знаходзіцца камергерская ложа — а як жа, у гэтых багацеяў і ложы свае. Яна сядзела там ва ўсёй сваёй красе і азіралася па баках. Можа, яна на яго паглядзіць? Куды там!
    Калі адыгралі першы акт, ён шукаў яе ў калідоры. Зноў павітаўся; яна неяк здзіўлена на яго паглядзела і кіўнула.
    — Вады можна папіць там, — сказаў Ота і паказаў наперад.
    Яны прайшлі міма яго.
    Юханэс глядзеў ім услед. Дзіўнаю смугою яму завалакло вочы. Усе вакол абураліся і бурчалі, ён механічна прасіў прабачэння, але з месца не сыходзіў. Яна знікла.
    Калі яна паказалася зноў, ён нізка ёй пакланіўся і сказаў:
    «Прабачце мне...»
    Ота адказаў на вітанне, прыжмурыўшы вочы, пачаў у яго ўглядацца.
    — Гэта ж Юханэс, — нагадала яна. — Хіба ты не пазнаеш? Вам, відаць, цікава, як там маюцца дома, — працягвала яна і твар яе быў гожым і спакойным. — Напраўду я не ведаю, але Ha­nada ж усё добра. Цудоўна. Я перадам прывітанне млынару.
    — Дзякую. Вы хутка едзеце?
    — На днях. Так, так, я абавязкова перадам прывітанне млынару.
    Яна пакланілася і пайшла.
    Юханэс глядзеў ёй услед, аж пакуль яна не знікла з вачэй, і выйшаўна вуліцу. Вечнае бадзянне, цяжкі і бязрадасны шпацыр па вуліцах, каб хоць неяк змарнаваць час. А дзясятай гадзіне ён стаяў каля камергеравай сядзібы і чакаў. Спектакль, мусіць, хутка скончыцца, яна прыедзе з хвіліны на хвіліну. Можа, яму пашчасціць адчыніць дзверцы каляскі і зняць перад ёю капялюш, адчыніць дзверцы каляскі і пакланіцца аж да самай зямлі.
    Нарэшце недзе праз паўгадзіны яна прыбыла. Ён так і будзе стаяць ля брамы, каб яго бачылі? Ён паспешліва пайшоў па вуліцы, не азіраючыся. Ён чуў, як адчынілі браму камергеравай сядзібы, як уехала каляска і як браму зноў зачынілі. I толькі тут ён азірнуўся.
    Можа, з гадзіну ён хадзіў туды-сюды паўз сядзібу. Ён анічога не чакаў і ніякіх спраў у яго тут не было. Раптам адчыняецца брамка і з яе на вуліцу выходзіць Вікторыя. На ёй няма капялюшыка, яна толькі накінула шаль на плечы. Яна ўсміхаецца — напаўнясмела, напаўнапышліва—і пытаецца, каб пачаць гаворку:
    — А вы ўсё ходзіце і думаеце?
    — He, — адказаў ён. — Думаю? Ну што вы, я проста хаджу.
    — Я бачыла, як вы па вуліцы туды-сюды ходзіце, і хацела... я вас са свайго акна бачыла. Мне хутка зноў трэба ісці.
    — Дзякую, што выйшлі, Вікторыя. Я быўзасмуціўся, але гэта прайшло. Прабачце, што павітаўся з вамі ў тэатры; на жаль, я таксама запытваўся пра вас тут, у камергерскім доме, мне хацелася ўбачыцца з вамі і пачуць ад вас, што вы мелі на ўвазе, што было ў вас наўме.
    — Вы ж і так ведаеце, — сказала яна. — Заўчора я столькі ўсяго вам нагаварыла, што вы, напэўна, усё зразумелі.
    — Я пакуль яшчэ не ўсё зразумеў.
    — Хопіць гаварыць пра гэта. Я вам даволі ўсяго нагаварыла, нават болей, чым трэба было, і цяпер вам так баліць. Я вас люблю, ні заўчора, ні цяпер я вам не маніла, але нас так шмат раздзяляе. Я так вас шаную, і пагаварыць з вамі добра, і ні з кім іншым мне так не добра, як з вамі, але... Вось жа, мне больш нельга стаяць так з вамі, нас могуць пабачыць з вокнаў. Юханэс, вы мала што ведаеце, таму не прасіце мяне больш расказаць вам, што я маю на ўвазе. Я не знаходзіла спакою ні ўдзень, ні ўночы, і я не адмаўляюся ні ад аднаго свайго слова. Але гэта немагчыма.
    — Што для вас немагчыма?
    — Усё. Абсалютна ўсё. Паслухайце, Юханэс, дазвольце мне абысціся без тлумачэнняў, якія не патрэбныя ні вам, ні мне.
    — Вось яно што. Добра, не тлумачце! Але ж атрымліваецца, што заўчора вы мяне абкруцілі вакол пальца. Выходзіць, што вы выпадкова стрэлі мяне на вуліцы і былі ў добрым гуморы — і вось...
    Яна павярнулася і хацела ісці.
    — Я недзе памыліўся? — спытаў ён. Ён перамяніўся з твару, зрабіўся зусім бледны. — Я хацеў спытаць, як я страціў вашу... ? Няўжо я ў нечым правінаваціўся за гэтыя два дні і дзве ночы?
    — He. Зусім не. Я толькі ўзважыла ўсё, вы ж, напэўна, таксама? Ведаеце, гэта зусім немагчыма. Вы мне такі дарагі, я вастак шаную...
    — Вы мне такі дарагі...
    Яна падымае на яго вочы, яго ўсмешка яе абражае, і ў яшчэ большым запале яна працягвае:
    — Божа, ці вы не разумееце, што бацька ніколі гэтага не дазволіць? Навошта вы прымушаеце мяне гэта вам казаць? Вы ж самі разумееце. Ну няўжо з гэтага што-небудзь атрымалася б? Ці не мая тут рацыя?
    Паўза.
    — Ваша, — адказвае ён.
    — Да таго ж, — працягвае яна, — знойдзецца ці мала прычын... I ў тэатры вам не варта было да мяне падыходзіць, я вас так спужалася. Ніколі больш так не рабіце.
    — He буду, — кажа ён.
    Яна бярэ яго за руку.
    — Можа, вы б дадому наведаліся? Вы б такую ласку мне зрабілі. Якая гарачая ў вас рука, а мне холадна. He, пайду. Дабранач.
    — Дабранач, — адказвае ён.
    Вуліца, настылая і бляклая, цягнулася праз горад, нібы пясчаны пас, ні канца ёй не было, ні краю. Яму насустрач ішоў хлопчык, які прадаваў звялыя і пабітыя ружы; ён гукнуў яго, узяў адну ружу, даў хлопцу маленечкі залаты грошык, пяць крон, няхай будзе падарунак, і рушыў далей. Хутка на вочы яму трапілася групка малечы, што корпалася каля падваротні. А вось хлапчанё гадоў дзесяці сядзіць ціхенька і проста глядзіць перад сабою, у яго блакітныя стомленыя вочы, якія цікуюць за гульнёю, запалыя шчокі і квадратнае падбароддзе, а на галаве зрэбная шапка. Дакладней, падшэўка пад шапку. Яна была дзіцяці замест парыка, хвароба назаўсёды знявечыла яго. Ягоная душа, пэўна, таксама надзвычай ссохлася.