Голад  Кнут Гамсун

Голад

Кнут Гамсун
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 364с.
Мінск 2017
97.03 МБ
— Чаму ты акурат сёння ўвечары так моцна мяне любіш? — пытае яна.
Знойдзецца безліч прычын, варта аднаго ўспаміну пра яе, каб я адчуў, як моцна я яе люблю. Успаміну пра высокі выгін яе броваў і яе цудоўную загарэлую скуру!
—Якжамненелюбіцьцябе! — гав ару я. — Я хаджу і дзякую кожнаму дрэву за тое, што ты жывая і здаровая. Неяк на ад-
ным балі сустрэў я маладую даму, якая ўсё сядзела і не танцавала, і ніхто яе не запрашаў. Я не быў з ёй знаёмы, але яе твар уразіў мяне, і я падышоў да яе з паклонам і запрасіў на танец. Што далей? Яна не згадзілася, адмоўна пакруціла галавой. Паненка не танцуе, спытаў я. Разумееце, у чым рэч, адказала яна, мой бацька быў такім зграбным, а маці — ну проста сама прыгажосць, і мой бацька імгненна заваяваў яе сэрца. А я нарадзілася кульгавая.
Эдварда паглядзела на мяне.
— Давай сядзем, — сказала яна.
Мы селі ў верасоўніку.
— Ведаеш, што гаворыць пра цябе мая сяброўка? — пачала яна. — Яна гаворыць, што ў цябе звярыны погляд, і калі ты на яе глядзіш, то яна ад гэтага вар’яцее. Яна гаворыць, што ёй здаецца, нібыта ты кранаеш яе рукамі.
Нейкая незвычайная радасць працяла мяне, калі я гэта пачуў, не за сябе, а за Эдварду, і мне падумалася: я турбуюся толькі пра адно — што скажа мая адзіная пра гэты позірк? Я спытаў:
— I што ж гэта была за сяброўка?
— Гэтага я не скажу, — адказала яна, — але яна ездзіла з намі на сушыльні.
— Так, так, — мармытаў я.
I мы завялі гаворку пра іншае.
— Бацька днямі выпраўляецца ў Расію, — сказала яна, — і я хачу зладзіць вечарыну. Ты калі-небудзь быў на Курхолмэне? Возьмем віна ў два кошыкі, зноў прыйдуць дзяўчаты з пастарскай сядзібы, бацька ўжо даў мне віна. Праўда, табе не трэба болей заглядацца на маю сяброўку. He будзеш? A то я скажу ёй, каб не прыходзіла.
I болып нічога не гаворачы, яна палка абняла мяне за шыю і зазірнула мне ў вочы, гучна дыхаючы. Яе позірк быў замглёны.
Я рэзка ўстаў і здзіўлена спытаў:
— Дык твой бацька выпраўляецца ў Расію?
— Чаму ты так рэзка ўстаў? — спытала яна.
— Таму што ўжо позна, Эдварда, — адказаў я. — Белыя кветкі зноў закрываюцца, узыходзіць сонца, днее.
Я правёў яе праз лес і доўга глядзеў ёй услед; адышоўшы далёка, яна павярнулася і крыкнула «дабранач», якое я ледзь
пачуў. I знікла. Раптам дзверы ў доме каваля расчыніліся і адтуль, азіраючыся па баках, выйшаў мужчына з белай прышпіленай манішкай, нацягнуў капялюш на вочы і накіраваўся да Сірылюна.
У маіх вушах яшчэ не сціхла «дабранач» Эдварды.
XIV
Радасць ап’яняе. Я бахаю са стрэльбы, і перакатнае рэха грукоча ад гары да гары, лунае над морам і дасягае вушэй рыбака, які ўсю ноч стаіць за стырном. Чамуя так радуюся? Нейкай думцы, якая прыходзіць мне ў галаву, нейкаму ўспаміну, нейкаму шоргату ў лесе, нейкаму чалавеку. Я думаю пра яе, мружу вочы, і нерухома стаю на сцежцы, і зноў думаю пра яе, лічу хвіліны да спаткання.
Вось у мяне смага, і я п’ю з ручая; вось я адлічваю сто крокаў наперад і сто крокаў назад; вось настае ноч, думаю я.
Хіба нешта здарылася? Мінуў месяц, а адзін месяц — не Ta­Ki ўжо доўгі тэрмін; абсалютна нічога не здарылася! Аднаму Богу вядома, якім кароткім быў гэты месяц. А вось ночы нашмат даўжэйшыя, і я здымаю капялюш і мачу яго ў ручаі, адно каб прабавіць час, чакаючы.
Я лічыў час начамі. Часам мінала ноч, і Эдварда не прыходзіла, аднойчы яе не было аж дзве ночы. Цэлыя дзве ночы. Нічога не здарылася, але тады я думаў, што маё шчасце, Ha­nada, пайшло на спад.
А хіба не?
— Ты чуеш, Эдварда, як неспакойна сёння ўночы? У мурашніках не сунімаецца валтузня, і трымціць вялікае лісце. Напэўна, нешта ўсчынаецца; але не пра гэта мне хочацца пагаварыць. Да мяне далятае птушыны пошчак са схілаў, гэта спявае простая сінічка; але яна сядзіць на адным месцы другую ноч запар і кліча да сябе пару. Чуеш гэтыя аднастайныя пералівы?
— Так, чую. Навошта ты пытаешся пра гэта?
— Проста так. Яна сядзіць там другую ноч запар. Я проста хацеў расказаць табе пра гэта... Дзякую, дзякую табе, любая
мая, што ты прыйшла! Я сядзеў тут і чакаў цябе сёння, а можа, заўтра, радаваўся твайму прыходу.
— I я таксама чакала. Я думаю пра цябе, і я падабрала і захавала аскепкі келіха, які ты аднойчы разбіў, помніш? Бацька паехаў учора позна, таму я не прыйшла, багата чаго трэба было скласці яму і даць наказ на дарогу. Я ведала, што ты быў тут і чакаў у лесе, і я плакала, выпраўляючы бацьку ў дарогу.
Але прайшло дзве ночы, думаў я, што яна рабіла ў першую ноч? I чаму цяпер у яе вачах паменела радасці?
Прайшла гадзіна. Сініца змоўкла недзе на схіле, лес асірацеў. He, не, нічога не здарылася, усё так, як і раней, яна падала мне руку, жадаючы добрай ночы, і глянула на мяне закаханымі вачыма.
— Заўтра? — спытаў я.
— He, не заўтра, — адказала яна.
Чаму, я не пацікавіўся.
— Заўтра ж будзе вечарына, — засмяялася яна. — Мне проста хацелася зрабіць табе сюрпрыз, але твой твар быў такім няшчасным, што мне давялося адразу ж пра ўсё расказаць. Мне хацелася адправіць табе запрашэнне.
I ў мяне адлягло ад сэрца.
Яна пакланілася на развітанне і пайшла.
— Толькі адно пытанне, — сказаў я, не кранаючыся з месца. — Калі ты падабрала і схавала аскепкі?
— Калі?
— Так, калі, тыдзень таму, а можа, два?
— Так, пэўна, мінула тыдні два. Але чаму ты пра гэта пытаешся? He, я скажу табе праўду, я зрабіла гэта ўчора.
Яна зрабіла гэта ўчора, не раней як учора яна пра мяне думала! Цяпер усё зноў было добра.
XV
На вадзе калыхаліся дзве лодкі, у якіх мы і ўладкаваліся. Са спевамі і гаманой. Курхолмэн ляжаў за астравамі, веславаць туды давялося доўга, але мы бавілі час размовамі. Доктар апрануў светлы гарнітур, — дамы таксама былі ва ўсім свет-
лым, — я ніколі раней не бачыў яго такім вясёлым, гаварлівым, гэта быў ужо не той маўклівы слухач. Мне падалося, што ён крыху падпіў, таму так і весяліўся. Калі мы прысталі да берага, ён крыкнуў усім прысутным: «Сардэчна запрашаем!» Я падумаў: гляньце, а Эдварда прызначыла яго гаспадаром.
3 дамамі ён абыходзіўся ў найвышэйшай ступені ласкава. Да Эдварды ставіўся ветліва і прыязна, часта па-бацькоўску, як шмат разоў раней, педантычна яе павучаў. Яна называла нейкую дату, напрыклад: «Я нарадзілася ў трыццаць восьмым», а ён перапытваў: «Вы, пэўна, хацелі сказаць, у тысяча васямсот трыццаць восьмым, так?» А адкажы яна: «Не так, у тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмым», — ён ніколькі б не збянтэжыўся, а толькі зноў паправіў бы яе: «Пэўна, тут нейкая памылка». Калі я нешта гаварыў, ён слухаў ветліва і ўважліва і ніколі мною не пагарджаў.
Да мяне падышла павітацца адна дзяўчына. Я не пазнаў яе, я не могяеўспомніць і сказаўнештадзівацкае, чымяе насмяшыў. Гэта была адна з дачок пастара, мы разам ездзілі на сушыльні, я тады яшчэ запрашаў яе ў госці. Нейкі час мы пагаварылі.
Мінула гадзіна або дзве. Мне сумна, я п’ю віно, якое мне наліваюць, іду да кампаніі, перакідваюся з усімі некалькімі словамі. Зноў раблю памылкі, бянтэжуся і на імгненне забываю, як адказваюць на прыязныя словы, здараецца, гавару неразборліва або ўвогуле не знаходжу слоў і з тае прычыны маркочуся. Непадалёк, каля вялікага каменя, які мы прыстасавалі пад стол, сядзіць доктар і нешта расказвае, махаючы рукамі.
— Душа! А што такое душа? — пытае ён.
Пастарава дачка абвінавачвае яго ў вальнадумстве, але ці не мусіць чалавек думаць вольна? Чалавек уяўляе сабе пекла як нейкі дом пад зямлёй, а д’ябла — як начальніка канторы ці кагосьці яшчэ, яго вялікасць. Яму ж, доктару, хочацца расказаць пра алтарны абраз у мясцовай царкве: выява Хрыста, некалькі іудзеяў і іудзеек, ператварэнне вады ў віно; усё гэта добра. Але ў Хрыста вакол галавы німб. А што такое німб? Залаты абруч для бочкі, які трымаецца на трох валасінах.
Дзве дамы жахнуліся і пляснулі рукамі. Але доктар выратаваў сябе, іранічна заўважыўшы:
— Праўда, гучыць жудасна! Прызнаю. Але калі паўтарыць, паўтарыць гэта разоў сем-восем, а пры гэтым яшчэ пра гэта
і думаць, то гучаць яно будзе лепей... Палічу за гонар выпіць з дамамі!
I ён стаў у траве на калені перад гэтымі дзвюма жанчынамі ізняўкапялюш. але не паклаўяго побач, алевай рукою падняў высока над галавою і асушыў келіх, закінуўшы голаў назад. Мне і самому так спадабалася яго неверагодная самаўпэўненасць, што захацелася выпіць з ім, безумоўна, калі ў яго яшчэ заставалася што піць.
Эдварда не зводзіла з мяне вачэй. Я падышоў ад яе і сказаў:
— Мы будзем сёння гуляць ва ўдаву?
Яна сцепанулася і паднялася.
— Помніце, што нам нельга гаварыць адно аднаму «ты», — прашаптала яна.
А я і не гаварыў «ты». Я зноў адышоў.
Мінае яшчэ гадзіна. Дзень здоўжыўся, была б мая воля, я даўно павеславаў бы дадому адзін, калі б лодкі было тры: Эзоп сядзіць у хаце на прывязі, мабыць, думае пра мяне. Эдварда, напэўна, пра мяне і не ўспамінае, расказвае, якое шчасце падарожнічаць па далёкіх мясцінах, шчокі яе расчырванеліся, і яна пачала загаворвацца:
— У свеце няма болып шчаслівей за мяне людзей, калі...
— Больш шчаслівей, — гаворыць доктар.
— Што? — перапытвае яна.
— Больш шчаслівей.
— He разумею.
— Вы сказалі «болып шчаслівей», вось і ўсё.
— Я так сказала? Прашу прабачэння. У свеце няма больш шчаслівых за мяне людзей, калі я падымаюся на палубу карабля. Часам мяне цягне ў мясціны, пра якія я нават не ведаю.
Яе цягне паглядзець свет, пра мяне яна і не ўспамінае. Я стаяў і глядзеў на яе: як яна магла мяне забыць? Нічога не папішаш; я глядзеў на яе і ўсё разумеў. А хвіліны цягнуліся да адчаю павольна. Я пытаў многіх, ці не жадаюць яны ехаць дадому, бо позна, гаварыў я, а Эзоп сядзіць на прывязі ў хаце. Але ніхто ехаць дадому не хацеў.
У трэці раз я падышоў да пастаравай дачкі і падумаў: хто яшчэ, як не яна, расказвае пра мой звярыны погляд? Мы ра-
зам выпілі; у яе быў мітуслівы позірк, вочы ўвесь час бегалі туды-сюды, толькі зірне на мяне — і адразу адводзіць погляд.
— Скажыце, — пачаў я, — а вам не здаецца, што людзі ў гэтых краях нечым падобныя да хуткага лета? Такія самыя зменлівыя і чароўныя?
Я гаварыў гучна, вельмі гучна, і рабіў гэта наўмысна. He паніжаючы голасу, я зноў запрасіў паненку ў госці паглядзець маю хаціну. Няхай вас за тое блаславіць Бог, прасіў я, а сам ужо думаў, што б ёй такое падарыць, калі яна ўсё ж наважыцца і прыйдзе. У мяне, бадай, акрамя парахаўніцы болып нічога і не было.