• Газеты, часопісы і г.д.
  • Голад  Кнут Гамсун

    Голад

    Кнут Гамсун

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 364с.
    Мінск 2017
    97.03 МБ
    Так магла прайсці гадзіна, а можа, і болей, час мінаў вельмі хутка. Я адвязваў Эзопа, перакідваў торбу цераз плячо і ішоў дадому. Вечарэла. Унізе ў лесе я абавязкова выбіраўся на сваю
    старую знаёмую сцяжыну, вузенькую стужачку, якая мудрагеліста выкручвалася. Я праходзіў кожны яе выгін і ніколі не спяшаўся, мне не было куды спяшацца, дома мяне ніхто не чакаў; сам сабе ўладар, хадзіў я па мірным лесе так хутка, як мне хацелася. He было чуваць птушак, толькі цецярук такаваў недзе ўдалечыні — ён заўсёды такаваў.
    Я выйшаў з лесу і пабачыў перад сабою двух чалавек, двух чалавек на шпацыры, я дагнаў іх, адной з іх была паненка Эдварда, я пазнаў яе і павітаўся; яе суправаджаў доктар. Мне давялося паказаць ім сваю стрэльбу, яны агледзелі мой компас, торбу; я запрасіў іх да сябе ў госці, і яны абяцалі калі-небудзь завітаць.
    Ужо вечарэла. Я пайшоў дадому і запаліў у грубцы, засмажыў птушку і павячэраў. Заўтра будзе яшчэ адзін дзень...
    Вакол ціха. Я цэлы вечар ляжу і пазіраю ў акно. Казачны бляск ахінае гэтаю парою поле і лес, сонца закацілася і расквеціла далягляд густым чырвоным святлом, якое стаяла непарушна, як алей. Неба, як кінуць вокам, было адкрытае і чыстае, я ўглядаўся ў гэтае празрыстае мора, і здавалася, нібы я ляжу твар да твару з глыбінямі свету і сэрца маё з усіх сіл ірвецца насустрач гэтым адкрытым прасторам і адчувае сябе там як дома. Аднаму Богу вядома, думаў я, чаму сёння ўвечары далягляд убіраецца ў ліловае і залатое, можа, якое свята правіцца высока ў свеце, раскошнае свята, пад музыку зор і з катаннем на лодках. Прынамсі, выглядае на тое! I я закрыў вочы і сачыў за лодкамі, і думка за думкай праплывалі паўз маё сэрца...
    Так прайшоў не адзін дзень.
    Я працягваў свае вандроўкі і бачыў, як сыходзіў снег і раставаў лёд. Часта я нават стрэльбу з пляча не здымаў бо дома хапала правіянту, я проста хадзіў па наваколлі, куды мне толькі хацелася, і так бавіў час. Куды б я ні накіраваўся, паўсюль багата чаго можна было пачуць і пабачыць, з кожным днём усё на свеце хоць крыху, але мянялася, нават вербалоз і ядловец чакалі вясны. Я спускаўся, напрыклад, да млына, пакуль яшчэ скаванага лёдам; але сцежку вакол яго здаўна ўтапталі добра, было відаць, што людзі, узваліўшы на плечы мяхі пшаніцы, прыходзяць сюды малоць любой парою. Я хадзіў
    па млыне, нібы сярод люду, на сценах было навыразана багата літар і дат.
    Вось як!
    V
    Напісаць болей? He, не. Хіба што самую крыху сабе на забаву, дый час прабяжыць хутчэй, калі я сяду пісаць, як два гады таму надыходзіла вясна і як выглядала зямля. Глеба і мора пачыналі пахнуць, саладкавата тхнула прытхласцю ад леташняга лісця, якое гніло ў лесе, а сарокі лёталі з галлём у дзюбах і звівалі гнёзды. Яшчэ праз пару дзён вызваляліся ад лёду ручаі і ва ўсю моц пачыналі бруіцца, то тут, то там пырхалі крапіўніцы, а рыбакі вярталіся дадому з промыслаў. Два гандлёвыя караблі прыйшлі, да верху гружаныя рыбай, і кінулі якар каля сушыльні; хутка распачалася мітусня на самым вялікім востраве, дзе мелася сушыцца рыба. За ўсім я назіраў са свайго акна.
    Але да хаціны не даляталі ні гукі, ні шумы, і я як быў, так і заставаўся самотным. Зрэдчас паўз маю хату нехта праходзіў; я згледзеў Еву, дачку каваля, на яе носе павыступала рабацінне.
    — Ты куды? — спытаў я.
    — У лес па вецце, — ціха адказала яна. У руках яе была вяроўка для галля, а на галаве — белая хустка. Я глядзеў ёй услед, але яна не азірнулася.
    Прайшло ці мала дзён, пакуль я зноў пабачыў, як паўз маю хату нехта ідзе.
    Вясна ўбіралася ў свае правы, і лес жвавеў; вялікай радасцю было пабачыць драздоў, якія рассядуцца ў верхавінні дрэваў, і глядзяць на сонца, і пяюць; часам я падымаўся ўночы гадзіне а другой, каб прычасціцца гэтага жыццярадаснага настрою, які стваралі птушкі і звяры з усходам сонца.
    Вясна прыйшла і да мяне таксама, і мая кроў пульсуе, нібы ў такт крокам. Я сядзеў у хаце і думаў выцягнуць рыбацкія снасці — вуды і дарожкі, — але і пальцам не паварушыў, каб нешта зрабіць, у сэрца закралася нейкае радаснае і незразу-
    мелае хваляванне. I раптам Эзоп падскочыў, знерухомеў, напружыў ногі і каротка забрахаў. Да хаты нехта ішоў, я толькі паспеў нацягнуць на галаву капялюш, як ужо пачуў у дзвярах голас паненкі Эдварды. Яна і доктар увайшлі па-сяброўску, без цырымоніяў, каб наведаць мяне, як і абяцалі.
    — He, ён дома, — сказала яна, і падыіпла, і неяк па-дзіцячы падала мне руку. — Мы і ўчора прыходзілі, але вас не было дома, — патлумачыла яна.
    Яна села на маю ляжанку, накрытую посцілкай, і пачала разглядаць хату; доктар прымасціўся на доўгай лаўцы побач са мной. Мы разгаварыліся, пра што толькі не гутарылі, я расказаў ім між іншага, якія звяры водзяцца ў гэтых лясах і на якую дзічыну гэтай парою паляваць забараняецца. Цяпер, напрыклад, нельга паляваць на цецерука.
    Доктар быў немнагаслоўны, але калі яму на вочы трапілася парахаўніца з фігуркай Пана, ён адразу пачаў расказваць міф пра Пана.
    — Але чым вы харчуецеся, калі забараняецца паляваць на ўсю дзічыну? — раптам спытала Эдварда.
    — Рыбай, — адказаў я. — Збольшага рыбай. А лавіць заўсёды ёсць што.
    — Але вы можаце прыйсці паесці да нас, — сказала яна. — Летась у вашай хаце жыў адзін англічанін, дык ён часта прыходзіў да нас сталавацца.
    Эдварда глядзела на мяне, а я — на яе. У гэты момант я адчуў, як нешта варухнулася ўва мне, каля самага сэрца, нібы мімалётны подых прыязнасці. Гэта праз вясну і праз сонечны дзень, і з тае пары я не перастаю пра гэта думаць. Акрамя таго, мяне зачароўваў выгін яе броваў.
    Яна сказала нешта пра маё жыллё. Я павесіў на сцены розныя шкуры і птушыныя крылы, унутры хата нагадвала кашлаты бярлог. Яна была ўзахапленні. Так, сапраўдны бярлог, сказала яна.
    У мяне не было чаго прапанаваць гасцям, каб ім прыйшлося даспадобы, я падумаў і вырашыў дзеля забавы засмажыць птушку: яны будуць яе есці на паляўнічы лад, рукамі. Часу гэта шмат не зойме.
    I я засмажыў птушку.
    Эдварда расказвала пра англічаніна. Ён быў старым дзіваком, гучна сам з сабой размаўляў. Спавядаў каталіцтва, і дзе б ён ні быў, куды б ні пайшоў, у яго кішэні заўсёды ляжаў малітоўнік з чорнымі і чырвонымі літарамі.
    — Тады, напэўна, гэта быў ірландзец? — спытаў доктар.
    —Ірландзец?
    — Ну так, ён жа быў каталік?
    Эдварда пачырванела і, гледзячы ўбок, прамармытала:
    — Можа, і так, можа, і ірландзец.
    Яе весялосць некуды знікла. Мне зрабілася яе шкада, і каб ізноў узняць ёй настрой, я сказаў:
    — Ну, натуральна, ён бьгў англічанінам, бо ірландцы па Нарвегіі не вандруюць.
    Мы дамовіліся ўзяць іншым разам лодку і паехаць да тых месцаў, дзе сушаць рыбу на кліпфіск...1
    Я прайшоўся крыху, праводзячы гасцей, зноў вярнуўся ў хату і пачаў папраўляць рыбалоўныя снасці. Падхватнік вісеў на цвіку каля дзвярэй, некаторыя петлі на сетцы праела іржой; я навастрыў некалькі кручкоў, падвязаў іх, праверыў перамёт. Як кепска ііпла сёння праца! Дзіўныя думкі займалі маю галаву, мне здавалася, што я зрабіў памылку, калі дазволіў паненцы Эдвардзе ўладкавацца на маёй ляжанцы, замест таго трэба было, мусіць, запрасіць яе сесці на лаву. Мне раптам уявіліся яе загарэлая шыя і яе загарэлы твар; фартух на ёй быў завязаны крыху ніжэй за пояс, па модзе, каб талія здавалася даўжэйшай; мяне хвалявалі цнатлівыя рухі яе вялікага
    1 Кліпфіск — гэта від сушанай рыбы, часцей траскі ці сайды; рыбе
    адразаюць галаву, вызваляюць ад вантробаў і раздзяляюць па хрыбце, пасля адмыслова завязваюць за хвост па дзве тушкі і развешваюць на доўгія перакладзіны на «А»-падобнай супіыльні. Сушыльні для кліпфіску месцяцца на прыбярэжжы, і рыба сушыцца дзякуючы прыбярэжнаму ветру. Кліпфіск шырока выкарыстоўваецца ў нарвежскай кухні, часцей за ўсё з кліпсіку гатуюць бакалаа (страва з дадаткам бульбы і папрыкі
    з таматамі) і лютэфіск (кліпфіск вышчалочваюць і вараць у добра падсоленай вадзе). Сушыльні на кліпфіск зрабіліся своеасаблівым сімвалам паўночных прыбярэжжаў Нарвегіі. У горадзе Трумсё, напрыклад, недалёка ад аэрапорта стаіць такая сушыльня як знак ушанавання традыцыі сушыць кліпфіск.
    пальца, а якімі прыязнымі былі гэтыя зморшчынкі на костачцы. I які ў яе быў вялікі яркі рот.
    Я устаў, адчыніў дзверы і прыслухаўся. Нічога не чуваць, хоць я і не думаў пачуць нешта асаблівае. Я зноў зачыніў дзверы; Эзоп прыбег са сваёй посцілкі, ён адчуў мой неспакой. Мне прыйшло ў галаву, што трэба было б, мусіць, пабегчы за паненкай Эдвардай і папрасіць у яе крыху шаўковых нітак адрамантаваць падхватнік; ніякае гэта не блюзнерства, я мог бы пакласці падхватнік перад ёю і паказаць праржавелыя петлі. I толькі я выйшаў за дзверы, як ўспомніў, што ў мяне самога знойдуцца шаўковыя ніткі — у скрынцы з прынадай, больш чым трэба. Панура, ледзь ступаючы, я зноў увайшоў у хату, бо шаўковыя ніткі мне патрэбныя не былі.
    У хаце мне насустрач павеяла нечым чужым, быццам разам са мною там быў яшчэ нехта.
    VI
    Адзін рыбак спытаў мяне, ці я болып не хаджу на паляванне: не было чуваць, каб апошнім часам на схілах нехта страляў, а ён два дні сядзеў на перамётах і рыбачыў. He, паляваць не хадзіў, сядзеў у хаце, пакуль было што есці.
    На трэці дзень я выправіўся на паляванне. Лес трохі пазелянеў, пахла глебай і дрэвамі, з-пад прамерзлага моху павылазілі зялёныя пёры дзікага часнаку. У галаве маёй раілася безліч думак, і я мусіў часта спыняцца. За ўсе тры дні я сустрэў толькі аднаго чалавека, таго рыбака, з якім учора размаўляў. Я думаў, можа, сёння па дарозе дадому я каго-небудзь пабачу — на краі лесу, там, дзе апошні раз сустрэўся з доктарам і паненкай Эдвардай. Можа, яны зноў там будуць прагульвацца, а можа, не. Але чаму мне думалася менавіта пра гэтых дваіх? Я падстрэліў пару курапатак і адну з іх адразу засмажыў; пасля прывязаў Эзопа.
    Снедаў я, лежачы на сухім лапіку зямлі. Навокал было ціха, толькі слаба павейваў вецер ці крычала нейкая птушка. Я глядзеў, як павольна хістаюцца на ветры расліны, як вецер выконвае свае абавязкі, і разносіць кветкавы пылок са сцяблінкі
    на сцяблінку, і запаўняе кожны нявінны пладнічок; увесь лес пацішэў ад асалоды. Зялёны вусень, лічынка пядзеніка, паўзе, збіраючыся ў пяцельку, уздоўж галінкі, паўзе без упынку, нібы ўтомы на яго няма. Ён нічога не бачыць, хоць і мае вочы, часта разгінаецца ўгору і калышацца ў паветры, намацваючы, за што б зачапіцца; ён нагадвае кароценькую зялёную нітачку, якая запаволенымі шыўкамі прашывае галінку ўздоўж. Да вечара ён, мабыць, і дабярэцца туды, куды яму трэба.