Гродна і помнікі Панямоння  Леанід Аляксееў

Гродна і помнікі Панямоння

Леанід Аляксееў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 191с.
Мінск 1996
60.34 МБ
Л.В.Аляксееў
ГРОДНА
|Й| і помнікі
Панямоння
Л.В.Аляксееў
ГГОДНА
і помнікі
Панямоння
Мінск
’’Беларуская навука“ 1996
ББК 63.3(4 Бен) A 60
УДК 947.66+72(476.6)(091)
Навуковы рэдактар кандыдат гістарычных навук A. К. Краўцэвіч
Лляксееу Л. В.
A 60 Гродна і помнікі Панямоння. — Мн.: Белапуская навука, 1996.—191 с.: іл.
ISBN 5-343-01410-0.
Падарожжа па Нёмане ад яго вытокаў, аповяд у цікавай форме аб гісторыі паселішчаў на яго берагах, аб зііакамітых і малавядомых архітэктурных помніках — усё гэта можна знайсці ў кніжцы, якую мы вам прапануем.
Разлічана па шырокае кола чытачоў.
9470660000 017
	Дадат.96
М316(03)-96
ББК 63.3(4Бек)+85.113(4Бен)
ISBN 5-343-01410-0
© Л. В. Аляксееў, 1996
Светлай памяці даследчыка беларускага мінулага і яго помнікаў, натхнёнага змагара за Новую Беларусь МІХАСЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ТКАЧОВА прысвячаю


Я лічу мастацтва спрадвечным феноменам, які ні пры якіх абставінах не перастане існаваць, а мастака як форму быцця — бессмяротным....
Томас Ман
Уступ
Беларусь — краіна асаблівага народа, асаблівай гісторыі, асаблівага каларыту і асаблівых помнікаў мастацтва. Народ гэты склаўся ў глыбокай старажытнасці праз зліццё славянскіх плямёнаў, якія праніклі на сучасную беларускую тэрыторыю, з усходнебалцкімі абарыгепамі. На першых этапах яго лёс быў цесна звязаны з Кіеўскай Руссю, разам з ёй ён атрымаў хрысціянства (X ст.) і дзяржаўнасць (XI ст.). Далейшае развіццё апошняй прывяло да стварэння новай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага. Пачалася эпоха барацьбы з Тэўтонскім ордэнам, татарамі, Маскоўскай дзяржавай, барацьбы з паланізацыяй, змаганпя сялянства супраць феадальнай эксплуатацьіі. На беларускай зямлі мы ўбачым сведак той эпохі: магутныя ўмацаваныя замкі, цэрквьі-крэпасці, крэпасці-касцёлы, рэшткі феадалыіых сядзібаў і палацаў. Само геаграфічнае становішча было прычынай таго, што і ў наступны час войны яе не міналі.
Беларусь — краіна не толькі цікавых помнікаў мастацтва, гэта і краіна (асабліва на захадзе) непаўторнага прыроднага каларыту! Мой першы прыезд на Гродзеншчьшу адбыўся ў 1948 г. (я яшчэ не ведаў, што стану гісторыкам-археолагам Беларусі, звяжу з ёй усё сваё жыццё!). Але тое, што я ўбачыў, мяне ўразіла. Мой цягнік спяшаўся, праціскваўся паміж пагоркамі, пакідаючы рэдкі дымок, які паволыіа адплываў убок. Быццам у мсханізме вялізнага гадзінніка, адзін за адным паслухмяна накручваліся пагоркі, узбегшыя на іх напалоханыя елкі, трапяткія бярозы, ускудлачаныя адзінокія сосны — усе яны ўцягваліся ў кругазварот і павольна раствараліся ў далечы. Туды ж, назад, беглі маленькія вёсачкі, гаёчкі, палі, цэркаўкі, каплічкі, касцёлы, ветракі... Іакоіі была Заходняя Беларусь пасля вайны. Запомніліся яшчэ разбітыя чыгуначныя станцыі, старыя абшарпаныя вагоны на рэйках з гнілымі шпаламі — рэшткі даваенных задворкаў панскай Полыпчы!
Прапшло амаль 45 гадоў. Паравозы ўжо не дымяць на беларускіх дарогах, магутныя элекіравозы імчаць з грукатам гіганцкія саставы. Усюды сучасныя вакзалы. Мінулае адсунулася, змяніліся людзі... Застаўся толькі той дзівосны заходнебеларускі ландшафт — сярод маляўнічых гаёў — белыя цэркаўкі, касцёлы, капліцы, старадаўнія сядзібы — нямыя сведкі мінулых эпох — помнікі мастацтва! Яны і ёсць наша мэта!
У дарогу!
3 мінулаеа нёманскіх верагоў
Як паказалі археалагічныя раскопкі, чалавек прыйшоў сюды ў далёкую эпоху мезаліту, у X—IX тыс. да н. э. Ён пачаў жыць тут таму, што знайшоў радовішчы крэменю, неабходнага для вытворчасці прыладаў працы. Гады яшчэ лтодзі жылі родавымі калектывамі, аб'ядноўваліся ў плямёны, палявалі ў прынёманскіх лясах з лукам і стрэламі, лавілі рыбу, здабывалі агонь і варылі ежу ў грубым гліняным начынні — гэта была ўжо эпоха неаліту. У III тыс. да н. э. была вынайдзена бронза, наступіў ’’бронзавы век“, у I тыс. да н. э. ён змяіііўся жалезлым векам“— людзі навучыліся рабіць жалеза з балотнай руды. Інтэнсіўнасць жыцця адразу павялічылася. Чалавек гэтак жа паляваў у прынёманскіх лясах з лукам і стрэламі, лавіў рыбу, але цяпер у яго быў і другі занятак — земляробства. Намаганнямі родавага калектыву выпальваліся лясьі, узрыхлялася глеба, на пажарышчах размяшчалі ворыва. Людзі размаўлялі на адной з галін балцкіх моваў, бо іхнімі продкамі былі балты.
Славянін прыйшоў сюды пазпей, відавочна, у другой палове I тыс. н. э. Ён мірна жыў з абарыгенамі, паляваў, як і яны, у прынёманскіх лясах, лавіў рыбу ў рэках месца хапала ўсім! Але ён не выкарчоўваў і не паліў^ лясоў для ўгнаення ворыва. Аднойчы расчысціўшы лясны ўчасіак, ён дзяліў яго на часткі і адну з іх пакідаў пад папар. Ужо не патрэбпа было цяжкай працы для расчысткі ўсё новых пляцовак. Славянскія плямёны ўзначальвалі правадыры, якія паступова збіралі багацце і з дапамогай дружыны пачалі прымушаць да даніны і суседнія плямёны. Пасля многіх міжусобных боек у IX ст. ва Усходняй Еўропе ўтварылася першае рускае дзяржаўнае аб‘яднанне — Кіеўская Русь. У Панямошп ў хі	XII стст. былі ўжо свае, залежныя ад Кіева княствы: Гродзенскае, Слонімскае, Наваградскае.
У XIII ст. усходнеславянскіх князёў змяніла дынастыя літоўскага паходжання. Князь Міндоўг з Наваградка кіраваў
Полацкай і Віцебскай землямі і працягнуў ужо руку да Смаленска, але ў 1263 г. стаў ахвярай вераломнай змовы. Працяглай вайне паклаў канец Гедымін, які стаў вялікім князем і падпарадкаваў сабе рускія княствы ад Полацка да Кіева. Сваімі ўладаннямі ён кіраваў спачатку з замка Трокі, a пазней з Вільны. Справу прадоўжылі яго сыны. Кейстут (памёр у 1382 г.) валодаў усёй Літвой, Альгерд (1345	 1377) Усходнян Беларуссю, ёй жа пагражаў Ноўгараду і Пскову, падтрымліваў Цвер у барацьбе з Масквой. Саюз двух сыноў Гедыміна распаўся са смерцю Альгерда. Вялікі князь Кейстут з сынам Вітаўтам трапілі ў палон да сына Альгерда — Ягайлы і былі адпраўленыя ў замак Крэва, дзе ’’коморніікі князя Яганлы задушылі Кейстута. Вітаўт, пераапрануўіныся ў жаночую вопратку, ’’утечеть во Немьцы, у Прусн“, ’’нача воеватн с помочью немецкою Лнтовскую Землю”. Часова сцішыць яго ўдалося, перадаўшы ’’Луческ co всею Волынскою Землею, а в ліітовской землн — отчнну его“ (Гродна). Неспакойна было ў гэты час і ў Полыігчы. Маладая польская каралева Ядзвіга не магла спыніць смуты, аднак выйсце было знондзена. Вялікі князь літоўскі Ягайла жаніўся на Ядзвізе, паганская Літва пераходзіла ў каталіцтва. Ягайла стаў польскім каралём пад імем Уладзіслава. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў вядомай Крэўскай уніі (1385). Вітаўт, зразумела, не прызнаў уніі, рынуўся на заваёву Літвы, атрьшаў там уладу (1392) і толькі фармальна ўвайшоў у ленную залежнасць ад караля, атрымаўшы Літву ў пажыццёвае ўладанне. Гэты князь быў надзелены надзвычайным розумам і здольнасцямі военачалыііка. Свае ўладанні ён пашырыў ад Балтыкі да Чорнага мора. У калцы жыцця ён рыхтаваўся атрымаць каралеўскі тытул, але смерць перашкодзіла гэтай справе (1430).
Мясцовае насельніцтва (у XIV ст. ужо з'явіўся тэрмін беларусы”) адчужана глядзела на барацьбу літоўскіх феадалаў, ва ўвядзенні каталіцызму бачыла страту спрадвечных сувязей з Руссю і не хацела змяняць праваслаўнае веравызнанне. У 1596 г. была створана Брэсцкая царкоўная унія, якая заснавала прамежкавуіо” уніяцкую царкву, захаваўшую шмат што з праваслаўных абрадаў, але прызнаўшую ўладу папы. Барацьбу каталіцкай царквы з праваслаўем падтрымлівалі буйныя магнацкія роды, уперадзе якіх ужо з XV ст. стаялі знакамітыя роды Радзівілаў і Сапегаў, з якімі мы яшчэ не раз сустрэнемся на старонках гэтай кнігі. Іх багатыя
рэзідэнцыі, заснаваныя на працы прыгонных, у XVI ст. сталі асяродкамі культуры і асветы ў краі: туды запрашаліся лепшыя майстры сярэднявечнага Захаду. Побач з імі працавалі і мясцовыя таленавітыя майстры. Тут атрьімлівалі пашану і плён самыя вытанчаныя мастацтвы.
Пасля аб'яднашія Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ў адзіную дзяржаву Рэч Паспалітую (1569) — саслоўную манархію з каралём, абраным сеймам,— пачалася ўзмоцненая паланізацыя краіны. Шмат пацярпела Беларусь пад час войнаў з рускімі, шведамі, усе яны праходзілі праз яе землі, спусташаючы іх.
У сярэдзіне XVIII ст. у Рэчы Паспалітай валадарылі каралі саксонскай дынастыі — Аўгуст II і яго сын Аўгуст III. Пасля смерці апоппіяга (1763) пад ціскам царскай дьшламатыі каралём быў абраны фаварыт Кацярыны II Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764), які стаў апоішіім каралём Рэчы Паспалітай. Пры Кацярыне II адбыліся тры падзелы Рэчы Паспалітай. Па першаму падзелу (1772) да Расіі адышла Усходняя Беларусь, па другому (1793) — уся цэнтральная яе частка, па трэцяму (1795) — уся Беларусь, Літва, Курляндыя. Рэч Паспалітая загінула, кароль быў вывезены ў Гродна і ў хуткім часе адмовіўся ад кароны.
У 1812 г. цераз Беларусь праходзілі войскі Напалеона. Рускія войскі адступалі з баямі, асабліва жорсткая сутычка адбылася каля Міра.
У Гродне меў водгук і рух дзекабрыстаў. У марозны зімні дзень 24 снежня 1825 г. — праз 10 дзён пасля паўстання ў Пецярбурзе — адмовіліся прысягаць новаму цару салдаты Піянерскага батальёна. Капітан К. Г. Ігельстром у знак адмовы вывеў сваю роту з карэ. Так ажыццявілася спроба выступу створанага ў Гродпе тайнага “Таварыства ваенных сяброў”. Да ваенпага суда было прыцягнута 13 чалавек, чацвярых прысудзілі да расстрэлу. Мікалай I замяліў расстрэл 10 гадамі сібірскай катаргі з наступным вечным пасяленнем у Сібіры.
Гродзенская зямля шырока адгукнулася на паўстанпе супраць царызму ў 1863 г. Рэвалюцыйным камісарам губерні быў прызначаны ўраджэнец Гродзешпчыны знакаміты Кастусь Каліноўскі (1838—1864), які кіраваў паўстаннем у краі і выдаваў нелегальную беларускую газету “Мужыцкая праўда”. Па прысуду ваенна-палявога суда ён быў пакараны смерцю ў Вілыіі 10 сакавіка 1864 г.
У 1915—1919 гг. Гродзеншчына была акупаваная нямецкімі войскамі, заплаціла немцам вялізную кантрыбуцыю і ў 1919 г. была прададзена імі Польшчы. Польскі ўрад мала спрыяў эканамічнаму развіццю заходнебеларускіх земляў. Праўда, польскія даследчыкі, як мы ўбачым, вывучалі і кансервавалі многія помнікі беларускай архітэктуры (называючы іх польскімі), стварылі некалькі краязпаўчых музеяў (у тым ліку ў Гродне). Краіна пакрылася сеткай новых касцёлаў, якія будаваліся ў стылі сярэдпявечнай готыкі.