Гродна і помнікі Панямоння  Леанід Аляксееў

Гродна і помнікі Панямоння

Леанід Аляксееў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 191с.
Мінск 1996
60.34 МБ
Аб упікальных адкрыццях 10. Ядкоўскага пачалі пісаць многія еўрапейскія газеты. Адпак у 1936 г. выбухнуў вялікі навуковы скапдал. Віленскі прафесар Ліманоўскі, паведаўшы раскопкі, высветліў, што мстады даследавання 10. Ядкоўскага далёкія ад сучаснай навукі. Старажытпыя напластаванні не фіксуюцца, зіюйдзеньія рэчы з імі пе звязваіоцца, змешваюцца паміж сабой і застаюцца бяспаішіартнымі і, такім чынам, для павукі бескарыснымі. Горш за ўсё было тое, што аўтар раскопак абкапаў знойдзеныя пабудовы метровьгмі трашпэямі, адрэзаўшы іх ад слаёў, у якіх яны былі збудавапыя. Гэта ўскладніла вызначэнне даты пабудоваў... Некалькі дзён у вялізнай зале замка Баторыя праходзілі паседжанні, буйныя варшаўскія археолагі выступалі з сур‘ёзнымі абвінавачваннямі супраць метадаў даследавання 10. Ядкоўскага. У выпіку ён быў адхілены ад раскопак і ад'ехаў. Яго замяніў малады варшаўскі археолаг Здзіслаў Дурчэўскі, які працягваў працы на сучасным узроўні.
Гара “Стары замак” — унікалыіы запаведнік разнастайных археалагічных і архітэктурных старажытнасцяў, пачынаючы
ад часоў перніых гарадзенскіх князёў і канчаючы збудаваннямі часоў Баторыя (XVI ст.). Да таго ж у яе нетрах захоўваецца незлічонае мноства бытавых рэчаў старажытнасці. Гэта, натуральна, працягвае хваляваць навукоўцаў і ў наш час. П. А. Рапапорта — археолага з Санкт-Пецярбурга, беларускіх археолагаў М. А. Ткачова, A. А. Трусава, A. К. Краўцэвіча ў апошнія гады тут чакалі новыя адкрыцці: высветлілася, што гродзенскі замак быў заснаваны на месцы паселішча X— XI стст., што першыя ўмацаванні ў горадзе былі драўляназемлянымі, іх знішчылі магутныя пажары і сцяна з плінфы была ўзведзена ў тым жа XII ст. непасрэдна на гэтым пажарышчы. Побытавыя рэчы з паслаенняў XI—XIII стст. дазваляюць вывучаць жыццё горада ва ўсёй яго разнастайнасці: вызначыць краіны, з якімі гандляваў горад, вьісветліць характар гарадскога рамяства, гандлю і г. д. Арыгіналыіых рэчаў мноства. Найбольш цікавыя знаходкі, звязаныя з рэлігіяй: бронзавыя накладкі ад алтарнай перагародкі (іканастасы з'явіліся пазней) з гравіраванымі выявамі святых Паўла, Сімяона, літыя фігуркі Дзмітрыя Салунскага, Хрыста, пласціны з гравіраванымі арнамептамі, крыжы-энкалпіёны (складні), лампада і інш. Варта адзначыць унікальную касцяную шахматную фігурку ў выглядзе старажьітнарускай ладцзі памерам у 5,5 см 3 маленечкімі фігуркамі воінаў і міндалепадобнымі шчытамі, павешанымі на бортах. “Форма і характар ладдзі цалкам адпавядаюць таму, што мы ведаем па крыніцах XII—XIII стст. аб рускіх рачных караблях асаблівага тыпу, якія прызначаліся для бою на вадзе” (М. М. Варонін). Сярод знаходак ёсць і рэчы з надпісамі: гэта ўжо названыя пласціны з імёнамі святых, кавалак звона з надпісам “рабоу”, прасліца з надпісам ‘Т(оспод)н, помозн рабе своен недан...” Гэты надпіс чыталі па-рознаму: “рабе своей н не дай” (загінуць у дзень судны?) — 3. Дурчэўскі, “рабе своей Нелене” — В. Л. Янін. A. А. Медынцава апублікавала надпіс на шкатулцы Сафіі Ноўгарадскай — “Недан ішсал” і высветліла, што гэтае імя захавалася ў Польшчы. На рэдкіх вядомых прасліцах з надпісамі звычайна ставілася імя ўладальліцы, значыць, на Русі існавала жаночая форма імя ІІедан — Недана; яно і стаіць на гродзенскім прасліцы ў давальным склоне і яго апошняя літара “'Б” не ўдалася таму, хто пісаў надпіс. Значыць, трэба чытаць: ‘Т(оспод)н, помозн рабе своен Недане“.
Надзвычайныя адкрыцці на гродзенскім дзядзінцы прыцягнулі ўвагу і гісторыкаў архітэктуры. 3 1936 г. тут пачаліся 18
гісторыка-архітэктурныя даследаванні вядомага навукоўца Яраслава Вайцэхоўскага. Іх вынікі таксама пераўзышлі ўсе спадзяванні: аказалася, што пад замкам Баторыя (XVI ст.) цалкам захаваліся ніжняя часткі палаца Вітаўта (XIV ст.), a неказ'орыя яго часткі ўвайшлі ў муры пабудовы часоў Баторыя.
Я. Вайцэхоўскі апублікаваў свае цікавейшыя даследаванні ў 1938 г., а працам 3. Дурчэўскага лёс не спрыяў: у 1939 г. пачалася другая сусветная вайна, а ў 1944 г. даследчык загінуў пад час Варшаўскага паўстання. Шматлікія рэчы, знойдзеныя на замку, доўга ляжалі закінутыя. Да парадку іх прывялі ў другой палове 40-х гадоў польскія археолагі У. і А. Галубовічы, затым ваўкавыскі археолаг Г. I. Пех, а таксама аўтар гэтых радкоў.
У 1949 г. група маскоўскіх археолагаў на чале з М. М. Вароніным завяршыла раскопкі польскіх калегаў. У выніку з‘явілася кніга М. М. Вароніна “Древнее Гродно”.
Падымемся на гару “Стары замак”, пройдзем па арачным мосце, затым у праём варотаў палаца ў двор, пазнаёмімся з рэшткамі замка Вітаўта, падымемся на велічныя руіны замкавых сценаў. Вялікі горад тут амаль не чутны — вулічны шум
Гродна. Від на Нёман і Каложскую царкву XII ст. (Фота аўтара)
далятае сюды толькі аддалелым гулам. Грубы каменны мур сярэдлявечлых сценаў паказвае, якім магутным, суровым і непрыступным быў гродзенскі замак у XIV ст. і ў болып познім сярэднявеччы. А ўнізе ля падэшвы гары — поўная супрацьлегласць — мірны і спакойны Ыёман з веку ў век нясе свае магутлыя воды. Яму няма слравы, чым на яго берагах займаецца чалавек — якія замкі, палацы, цэрквы будуе, якія вядзе войны... Вадзяное люстэрка кідае ўгору сонечныя зайчыкі, якія дасягаюць старадаўніх замкавых муроў. ІІа двух далёкіх ад замка мастах, якія як бы нітачкамі працягнуліся праз раку выійэй і ніжэй замка, відлыя дробныя сілуэты лячутных тут машын... Воддаль ад замка на нашым баку відаць сціплы будынак царквы, частка якой зроблепая з дрэва, а другая — з цэглы. Гэта знакамітая Каложская царква XII ст. Мы яшчэ дойдзем да яе. Тут жа наверсе час спыніўся. Мы глядзім уніз з гэтага адхопу і стараемся ўявіць той даўні замак са сценамі, вежамі, вартай на іх. Колькі разоў вось так у цішы, стараючыся не грымець зброяй — дзідамі, мячамі, падбіраўся сюды ла золку вораг-крыжак, закаваны ў латы, прыкрыты шчытом! Колькі разоў поўз ён у начной цішы па гэтай кручы да сценаў, а ў замку раптам грымеў роў рагоў — варта на сценах трубіла трывогу!.. Колькі тут было сутычак, колькі ліодзей развіталася тут з жыццём!
Вось мы спускаемся ў замкавы, цяпер музейны, двор. Што тут засталося ад былых часоў? Шмат што! Вось тыя нізкія драўляныя збудаванні хаваюць рэшткі трох старажытных пабудоваў, раскапаных яшчэ 10. Ядкоўскім і клапатліва захавалых для нас польскімі рэстаўратарамі ў павільёнах. Тут і рэшткі двух цэркваў, якія паслядоўна змянілі адна другую, і нават руіны княскага палаца-церама.
Н і ж н я я ц а р к в а. Найбольш унікальным помнікам Гродна з'яўляецца старажытлая царква XII ст., названая па свайму размяшчэнню ў раскопках “Ніжняй”. Яе сцены — надзвычай рэдкі выпадак — па нейкай невытлумачалыіай выпадковасці захаваліся па вышылю да 4 м! Гэта быў невялікі шасцістоўпны, трохнефавы аднакупальны храм з даволі плоскай сярэдняй і ўнутранымі бакавымі апсідамі. Звонку ёп, песумнелпа, рабіў моцлае ўражанле ла сучаслікаў: сцены паводле візалтыйскай традыцыі ле тылкаваліся, толкія цагліны (плічфа), пакладзелыя ла ружовай цэмялцы (вапна з тоўчалай цэглай), стваралі ўражалле мігатлівай паверхлі. У ліжлія часткі сцелаў уведзелы вялізлыя, гладка абчэсалыя звонку
Гродна. Ніжняя царква XII ст. Раскопкі Ю. Ядкоўскага і Зд. Дурчэўскага
дэкаратыўныя каляровыя камяні, што хоць і аслабляла мур, але вопытных майстроў не заклапочвала — рашчына, якая звязвала муры і каменні, дазваляла гэта. Вышэй размяшчаліся рознакаляровыя геаметрычныя кампазіцыі з маёлікавых плітак. Вузкія арачныя вокны асвятлялі інтэр‘ер. Пабудова завяршалася свінцовым дахам, лісты якога перакрывалі яе па закамарах, вышэй патрэбна ўявіць главу храма з крыжам на макаўцы.
Інтэр'ер храма быў не менш імпазантны. Вернік, зайшоўшы ў храм, трапляў у іпырокі сярэдні неф, які канчаўся алтарным паўкружжам. Уся падкупалыіая прастора падлогі кідалася ў вочы дзівосным дьіваном, створаным з рознакаляровых маёлікавых плітак. Такія падлогі — рэдкая знаходка археолагаў (напрыклад, япічэ Дабравешчанскі сабор XII ст. у Чарнігаве з выявай паўлінаў у раскопках Б. А. Рыбакова). “Маёлікавы дьпзан падкупалыіай часткі падлогі,— пісаў М. М. Варонін, — па прыгажосці і складанасці пакуль не ведае сабе роўных у помніках іншых абласцей XII ст.” Малюнак “дывана” ўдалося рэканструяваць археолагу М. У. Малеўскай. Па адрэзках плеценай ленты, якія ўтварылі квадраты і прамавуголыіікі з упісанымі ў іх кругамі (ацалела 4), а таксама па 21
рэштках квадратных “шахматных” дыванкоў па кутах ёй бліскуча ўдалося аднавіць увесь складаны дэкор падлогі цэнтральнай часткі храма. Больш за ўсё плітак жоўтага, вішнёвага і зялёнага колераў. Гама “дывана” тонка кантраставала са светла-ружовай вымасткай астатняй часткі храма. Царква, відавочна, не была распісана фрэскамі, на яе сценах проста была заглажана рашчына са швоў паміж цаглінамі. У верхнія часткі сценаў, у скляпенні былі ўмураваныя спецыяльныя рэзанатары — збаны-галаснікі, выведзеныя адтулінамі ў сярэдзіну храма. Такім чынам дасягаўся выключны акустычньі эфект. Кавалкі галаснікоў у вялікай колькасці знаходзяць пад час раскопак. У паўднёва-заходняй частцы помніка відаць памяшканне, у сярэдзіне якога размяшчалася вінтавая лесвіца, што вяла на хоры. Лесвіца была абгароджаная сцяной з плінфы. Ювелірныя раскопкі М. М. Вароніна дазволілі вызначыць, што, мяркуючы па фрагментах муроўкі і ксрамічных плітках, хоры былі скляпенчатымі, яны адкрываліся ў падкупальнуіо прастору дзвюма аркамі, якія абапіраліся на васьмігранны прасценак. Мноства фрагментаў плінфы і будаўнічага смецця на поўнач ад помніка і адсутнасць іх з паўднёвага боку паказвае, што ўвесь будаўнічы матэрыял размяшчаўся на поўнач ад будаўнічай пляцоўкі.
Калі ж быў збудаваны храм? Калі ён загінуў? На першае пытанне адназначнага адказу няма. Аўтар раскопак М. М. Варонін вызначыў час будаўніцтва на другую чвэртку XII ст. Але гэта было ў 1949—1953 гг. (калі былі раскопкі і выйшла кніга аб іх). Цяпер жа П. А. Рапапорт, зыходзячы, відавочна, з характару плінфьі, адносіць будаўніцтва да трэцяй чвэрці XII ст. Разбурыўся храм імгненна: пад час раскопак удалося расчысціць у сярэдзіне храма адзін са слупоў, які пры катастрофе ўпаў і накрыў сабой той дзіўны “дыван” маёлікавых плітак, аб якіх мы гаварылі. Стала зразумелым, што менавіта аб гэтай царкве гаворыць летапісец: у лета 1183 ‘Тороден погоре весь н церквы каменная от блнстання молшш н шнбеішя грома“. Дата гібелі храма стала відавочнай — 1183 г.