Гродна і помнікі Панямоння  Леанід Аляксееў

Гродна і помнікі Панямоння

Леанід Аляксееў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 191с.
Мінск 1996
60.34 МБ
Сучасны Ваўкавыск захаваў некалькі больш позніх помнікаў. Прайшоўшы вакзальную плошчу, мы адразу бачым знаёмыя нам па Гродне абрысы ”тарцовых“ дамкоў з высокімі франтонамі, якія будаваліся ў XVIII—XIX стст. на гандлёвых плошчах і прылеглых да іх вуліцах. 3 культавага дойлідства захаваўся фарны касцёл св. Мікалая, збудаваны ў XVIII ст. Ён двухвежавы, базілікальны, дзейнічае і зараз. Цікавым помнікам з'яўляецца і т. зв. ”дом Баграціёна“, дзе ў 1812 г. быў штаб Другой арміі, цяпер — музей. Пабудова гэтая своеасаблівая праз чатырохкалонны мураваны порцік з арыгінальным франтонам крывалінейных абрысаў. Дом з'яўляецца тыповай правінцыйнай гарадской сядзібнай пабудовай пачатку XIX ст.
П о м п і к і ў Г н е з іі а. 3 Ваўкавыска лёгка трапіць у Гнезна: патрэбна праехаць да канца маршрута аднаго з гарадскіх аўтобусаў, а потым рухацца спачатку справа ад аднакалейнага чыгуначнага палатна, потым перайсці раку па чыгуначнаму мосту і далей — сцежкамі ўздоўж невялікай рачулкі праз лугі ісці яшчэ тры кіламетры.
Гісторыя сяла 1 незна яшчэ не вывучаная. Мяркуючы па назве, яно, відавочна, старажытнае. Як ужо пісаў акадэмік М. II. Ціхаміраў, гэтая назва звязваецца з паняццем ”гнязда“, па-старажытнаруску — роду. Верагодла, такое ж паходжанне мае назва аднаго са старажытнейшых польскіх гарадоў — Гнезна. Польскія гісторыкі з гэтым згодпыя. На самай справе на пашай тэрыторыі, у Полыігчы і ў іншых славянскіх краінах сустракаюцца тапонімы ад слова”Гнезна“ і звычайна суправаджаюцца археалагічнымі рэшткамі всльмі старажытпых часоў. Гэта зпакамітае Гнёздава пад Смаленскам (відавочна, старажытны Смаленск) з яго вялікім (16 га) селішчам IX — пачатку XI ст. і побач буйнейшы ў свеце кургапны могільнік таго ж часу (каля 5 тьіс. насыпаў!). Гэта Гняздзілава ў Волга-Окскім міжрэччы са старажытным курганным могільнікам, дзе знойдзеныя манеты X ст., Гняздзілава ў Курскай вобласці, дзе выяўленыя нават манеты VIII ст., нарэшце, упамянутае Гііезна — сталіца старажытнапольскай дзяржавы, дзе знаходзілі манеты каля 1000 г.. Гнежджэва каля Луцка (Польшча) і г. д. Усе гэтыя назвы звязаныя з месцазнаходжапнем старажытнейшага родавага калектыву — ’’гняздом“, ад якога пачыналася засяленне ваколіцы па меры росту колькасці насельніцтва. Цікава. што вядомы гісторык Т. Нарбут (1784—1864) адносіў узнікненне Гнезна да пагалскіх часоў! Як бы там ні было, Гнезпа існавала ў капцы XIV — пачатку XV ст.: яго ўпамінае Літоўская метрыка як вёску вялікага князя, якую ён даваў у трыманне, папрыклад. Манівідам, а ў 1449 г. вялікі кііязь Казімір перадаў ’’палац Гнезна“ Мікалаю Вашылавічу. Стаўшы прыватнаўласніцкім валоданнем (XV ст.), Гнезна належала шляхецкаму роду Шамятовічаў. У 20-х гадах XVI ст. яны фундавалі тут касцёл. Пасля смерці Г. Хадкевіча (жанатага на Ганне Шамятовіч) Гнезна належала некалькім уладальнікам, з 1814 да 1939 г. тут гаспадарылі Тарасовічы.
Каля невялікай рэчкі Нятупы, у якую глядзяцца нахіленыя вербы, размясцілася вёска Гнезна з яго невялікім цёмна-чырвоным касцёлам Архангела Міхаіла. Дэкаратыўныя стрэльчатыя нішы касцёла, паніжаныя коптрфорсы з прыступкавымі кансолямі. кілепадобныя аркі... Перад намі адзін з помнікаў правінцыйнай "позпяй готыкі“! Стыль гэты выдзеліўся ў Еўропе ў другой налове XIV—XV ст. У гэты час базілікальныя храмы саступаюць месца невысокім будынкам залыіага тыпу, знікае такі характэрны для готыкі вертыкалізм, сіметрыя
Гнезна. Рака ІІятупа
Гнезна. Касцёл Архангела Міхаіла (1524)


Гнезна. Касцёл Архангела Міхаіла. Фрагмент
на фасадах і ў інтэр‘ерах усё часцей падкрэсліваецца гарызантальнымі элементамі. “Упартая барацьба з крыжакамі і адсутнасць цесных эканамічных і культурных сувязяў з краінамі Сярэдняй і Заходняй Еўропы былі прычынай таго, што да канца XIV — пачатку XV ст. готыка не распаўсюдзілася ў архітэктуры Вялікага княства Літоўскага“,— пісала вядомы спецыяліст па позняй готыцы A. С. Янкавічэне. Толькі ў другой палове XV ст. готыка ў сваім позпім варыянце пачала пранікаць на гэтыя землі і набывае (у прыватласці, на Беларусі) свае асаблівыя рысы. Самым раннім помнікам гэтага стылю з‘яўляецца касцёл у Ішкальдзі (1472), яго мы япічэ пабачым.
Касцёл у Гнезна. збудаваны ў 1524 г. Шамятовічамі, замяніў больш раннюю драўляную пабудову. Гэта параўнаўча нізкі, прыземісты іюмнік з высока ўзнятым дахам і высокай шмат'яруснай вежай спераду. Рысы готыкі відныя ўсюды: паніжаныя контрфорсы дзеляць будынак па перыметру, стрэльчатыя аркі нішаў, высокі шчыт фасада... Тут мы можам убачыць і тыя рысы, якія адрозніваюць помпікі беларускалітоўскай позняй готыкі. Падобна касцёлу св. Гертруды ў Каўнасе, вежа касцёла выступае за межы фасада цэнтральнага шчыта, знізу яна чатырохвугольная, зверху — васьмігранная. A. С. Янкавічэне схільная бачыць тут (напрыклад, у 76
размяшчэнні вежы) нават аддалены ўплыў рускай архітэктуры. Аднак у касцёле адчуваюцца і рысы новага стылю. Паглядзіце на тонкія гарызантальныя цягі на сценах, на вежы, паглядзіце на аркі пад вокпамі другога паверха, на характар карнізаў. Гэта ж ўсё — рысы новага стылю — рэнесансу! Касцёл у Гнезне тым і цікавы, што ён з'яўляецца помнікам пераходнага перыяду ад готыкі да рэнесансу. У больш раннім Ішкальдскім касцёле падобных рысаў мы яшчэ не ўбачым.
Гісторыя гнезненскага касцёла даволі цікавая і падрабязна разглядаецца ў кнізе аб помніках Гнезна У. М. Пярвышыпа (1991). Шамятовічы перадалі касцёлу землі, па асобнаму фундушу за ім замацоўваліся сяляне з выплатай штогод з двух двароў дзесяціны даходаў. Аднак праз некалькі дзесяцігоддзяў новыя ўладальнікі храма, прыхільнікі Рэфармацыі Хадкевічы ператварылі касцёл у кальвінскі збор. Разам з тым каталікіпрыхаджапе перасталі хадзіць у храм і ён стаяў амаль увесь час пусты. У часы Контррэфармацыі (канец XVI — пачатак XVII ст.) гнезненскі касцёл вярнулі ў каталіцтва, а плябан волпенскага касцёла пры падтрымцы віленскага біскупа падаў на ўладальнікаў у суд (1640), які і закончыўся перамогай плябана. У 1678 г., як свед'іыць адзін з дакументаў, ”з вялікай цяжкасцю адрамантавалі" храм. Моцна пацярпеў касцёл пад час войнаў Паўночнай і 1812 г. У сцяну галоўнага фасада ўмуравана каменнае гарматнае ядро і відны след ад яшчэ аднаго такога ж ядра. Беларускі рэстаўрацыйна-праектны інстытут у апошнія гады праводзіў дэталёвыя натурныя абследаванні касцёла. Высвстлілася, што помнік першапачаткова быў задуманы без вежы, узвялі яе неўзабаве пасля пабудовы храма і першы час яна была двух'яруснай. Яшчэ высветлілася, што храм напачатку меў два ўваходы: акрамя галоўпага — яшчэ бакавы ў паўднёвым фасадзе, што партал паўднёвага ўвахода быў значна багацей упрыгожаны, што вокны існавалі толькі на паўднёвым фасадзе, а дах быў пакрыты, па сведчанню У. М. Пярвьпйьша, плоскай дахоўкай. У 1787 г. каля бакавога ўвахода збудавалі рызніцу. Мяркую’іы па пісьмовых дакументах, храм у сярэдзіне быў абшыты дрэвам, столь падтрымлівалі 12 слупоў, усё астатняе таксама было драўляным. У кнізе У. Пярвышына можна знайсці цікавыя даныя аб спробах у XVII ст. перазахаваць з гнезненскага склепа ўладальнікаў-кальвіністау і тым самым вызваліць месца для ўладальнікаў-каталікоў (нраўда, гэта не адбылося). Апошнія ўладальнікі Гнезна Тарасовічы рамантавалі касцёл
пасля пажару 1838 г. У пачатку XX ст. быў замураваны апошні ўваход у падзямеллі, выклалі падлогу керамічнай пліткай, а драўлялыя хары замялілі цаглянымі. Адбудовы рабіліся ў касцёле і ў 1920—1930-х гадах.
Звернем увагу і на маёнтак уладальнікаў Гнезна, які ўпамінаецца ўжо ў XV ст. 3 дакументаў XVII ст. мы ведаем, што ён быў абнесены сценамі з брамамі і вежай, якая бараніла ўезд. Ад старых часоў тут захаваўся рэгулярны, перароблены ў пейзаж парк. У цэнтры двара размешчаны панскі дом (30— 40-я гады XIX ст.), збудаваны, як высветліў У. Пярвышын, па праекту А. Гарадзецкага. Дом будаваўся яўна з прэтэнзіяй ла параднасць, але без дастатковага густу (высокі цяжкі порцік з масіўнымі чатырохграннымі апорамі). Справа і злева — адлапавярховыя часткі, да паўночнага тарца прыбудаваны пяцігранны алькеж. Сярод іншых пабудоў сядзібы варта адзлачыць корпус стайлі з арачным праёмам уезда. У тым жа стылі збудавалая лядоўля са стрэльчатымі (як і стайля) праёмамі воклаў і дзвярэй. Уяўляецца всрагодлым, пгго ўсе гэтыя пабудовы чалежаць адламу архітэктару (магчыма, таму ж А. Гарадзецкаму). Пакідаючы сядзібу, кілем позірк ла руіны старой брамы, ла рэшткі агароджы вакол яе — рэдкія слупы, якія цяглуцца ўздоўж дарогі... Ад усяго гэтага павявае
Гнезна. Лядоўня (30—40-я гады XIX ст.) 78
рамантыкай даўніны... He захаваліся тут і іншыя старыя пабудовы: карчма за ракой, вадзяны млын, пажарная каланча ў самым мястэчку. Мінулае прайшло беззваротна!
Назад да Ваўкавыска можна праехаць цягніком, але ходзіць ён ноччу і лепш выйсці на шашу да аўтобуса.
П а д а р о с к, Поразава, Свіслач. Даіхмы дабіраемся аўтобусам з Ваўкавыска. Дарога да Падароска выключпа маляўнічая — вялізныя сосны, бярозы, прыгожыя далягляды. Вось праязджаем мястэчка Ізабелін з характэрнай прамавуголыіай ’’Плошчай рынку“ і простай беленай царквой. Аб вялікім і некалі багатым маёнтку Падароск вядома вельмі мала. У свой час у Віленскім архіве мне сустрэўся акт аб продажы ў 1750 г. Дамінікам і Схаластыкай Аўсянымі гэтага маёнтка Ігнату Сцьшіо-дэль-Кампо і запіс аб увядзенні яго ў спадчыну (там жа ёсць і іншыя дакументы па Падароску). Зразумела адно: у другой палове XVIII ст. уладальнікам сядзібы быў Ігнат Сцыпіо-дэль-Кампо і, відавочна, ім было праведзена будаўніцтва, аб якім мы будзем гаварыць.
Сярод старога парку з манументальнай брамай стаіць аднапавярховы панскі дом. Яго сярэдняя частка мураваная і ўпрыгожаная чатырохкалонным порцікам з прыстаўленай знізу паўратондай. Калоны порціка і ратонды тонкія, абак на кожнай з іх моцна выступае — яўна мясцовая рыса (гл. дом Баграціёна“ ў Ваўкавыску). Бакавыя крылы збудаваны з дрэва ў адзіп паверх, яны атынкованыя і пакрытыя двух-
Падароск. Панскі дом
Падароск. Папскі дом. Порцік з паўратондай
схільным дахам, зрэзаным па тарцах. Фасады будынка выглядаюць вельмі парадна, тонка прадуманая пластыка на фасадзе сведчыць аб вопыце дойліда. За домам — традыцыйная сажалка, з вокнаў япа добра відная, як і вялізныя клёны вакол яе і шырокія далягляды за імі.