Гродна і помнікі Панямоння  Леанід Аляксееў

Гродна і помнікі Панямоння

Леанід Аляксееў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 191с.
Мінск 1996
60.34 МБ
Дарога ў Поразава іпшая. Яна брукаваная і праходзіць па бясконцых вёсках. Наш аўтобус толькі выходзіць з адной, каб тут жа за невялікім полем уехаць у другую. Хаты стаяць зусім блізка адна да адной і патанаюць у садах і кветніках. Жыццё кожнага двара за плотам навідавоку, усе ўсё бачаць і ўсе ўсё ведаюць. Расклад добра вядомы, і быццам у вялікім горадзе жыхары карыстаюцца аўтобусам, каб праехаць ад адной вёскі да недалёкай суседняй. Тут ідзе сваё асаблівае жыццё — усе знаёмыя між сабой, прыветлівыя, вітаюцца, развітваюцца, жартуюць.
Вось справа ад нашага шляху мільгануў указальнік Краскі“ і за ім — алея са старых таполяў. Тут сярод парку плошчап у 6 га, створанага ў ”натуралістычным“ стылі, стаіць вялікі дом пана Сегліца, збудаваны ў пачатку XX ст. у стылі ачглійскап готыкі“. Гэта цікавы прыклад правінцыйнай архітэктуры, калі дойлід, які не мае вялікага таленту, імкнецца перапяць усе выкрунтасы сталічнай архітэктуры новага моднага стылю ”мадэрн“. Тут і ”замкавая“ вежа з зубчатым верхам і дзівосны атык на цэнтральнай частцы 80
Краскі. Дом пана Сегліца
пабудовы, і шырокія вялікія вокны, што адно з другім не вяжацца. Дом абвіты віпаградам, і гэта ў значнай ступені хавае хібы архітэктара. Усё-такі архітэктура дома Сегліца відная. Нельга пагадзіцца з архітэктарам, які эфектньім вежам замкавага тыпу ў трактоўцы ўвахода супрацьпастаўляе вежы і зубцы пемаштабна маленькія, дэкаратыўныя, у выніку будынак не ўспрымаецца адзіным маналітным аб'ёмам.
”Натуралістычпыя“ паркі ўвайшлі ў моду ў сярэдзіне XIX ст. на змену пейзажным. Творчы пачатак у садовым мастацтве замянілі простым капіраваннем прыроды. Стваралыгікі паркаў XIX ст. механічна пераносілі раслінныя грулы, якія сустракаюцца ў прыродзе, у паркавы ландшафт. Яны лічылі, што расліны заўсёды будуць прыгожымі, калі глеба ўрадлівая і дастаткова вільгаці. Была інтрадуцыравана вялікая колькасць замежных гатункаў раслін. 3 дапамогай батанікаў многія паркі зрабілі падобнымі на батанічныя сады. Вось і ў Красках ускраіна парку аформленая іпэрагам экзотаў. Ля дома растуць і сасна Веймутава, і лістоўніца еўрапейская, і ломнас вінаградаліставы, і магопія падубаліставая, і скумпія і іпш. Парк напоўлепы дзіцячымі галасамі: палац Сегліца заняты цяпер дзіцячым касцёватуберкулёзным санаторыем.
По р аз aв а стала вядома Еўропс праз трагічныя падзеі. якія адбыліся тут у 1858 г. Як вядома, у 1839 г. па загаду
Мікалая I уся уніяцкая Беларусь гвалтоўна была звернута да праваслаўя. У 1850-х гадах жыхарн Поразава парвалі з праваслаўем і вярнуліся да уніі. У выпіку ўсе хрысціяне мястэчка (каля 1000 чалавек) былі падвергнутыя салдацкай порцы (!), аб чым з абурэннем пісаў A. I. Герцэн у ”Колоколе“. Поразава ляжыць у 30 км ад Ваўкавыска на рацэ Росі. 3 яго помнікаў вядомы Міхайлаўскі касцёл, збудаваны ў 1825 г., і, галоўнае, выдатны драўляны (!) дом багатага пана першай паловы XIX ст. Да яго мы і пяройдзем.
Сядзібны дом у Поразаве я ўпершыню ўбачыў у архіве на цудоўных фотаздымках знакамітага віленскага фатографа Яна Булгака і гарэў жаданнем хутчэй туды пакіравацца. Сядзіба знаходзіцца ў 2—2,5 км ад мястэчка і да яе трэба ісці праз палі. Ужо здалёк відаць яе высокія паркавыя дрэвы. Брама не захавалася. Галоўная алея сярод старых ліпаў вядзе прама да курданёра, а за ім відаць і сам драўлячы дом. Асаблівую цікавасць у ім выклікае характэрная для некаторых багатых сядзібпых дамоў гэтага часу складаная планіроўка будьшка, пры якой з бакоў ён фланкіраваны прыбудовамі-”алькежамі“, ператворанымі тут у два павільёны з шатровым пакрыццём, люкарнамі ў іх і з самастойнымі ўваходамі. На Беларусі маецца ўсяго чатыры такія пабудовы. Характэрны і дах дома — ”двух‘ярусны“ ў выніку двайнога рада крокваў, што дазваляла рабіць вялікія пралёты перакрыццяў, а таксама
Поразава. Панскі дом 82
Поразава. Панскі дом. Паркавы фасад
будаваць тут мансарду. Рысы неабарока ў поразаўскім будьпіку несумненныя. Ён вельмі святочііы і дасягнута гэта зусім не простымі сродкамі (дэкаратыўнае ўбранне порціка, складаныя эркеры паркавага фасада). У порціку прыгожа спалучаюцца разное ўпрьп'ожанне верхняй часткі акна з точанымі балясінамі дэкаратыўнай балюстрады. На рызалітах і порціку — свосасаблівыя драўляныя кубышкі. Паркавы фасад не мае выхадаў, але ён выглядае не менш шыкоўна: цэнтральны эркер з фальшывай балюстрадай з точаных балясін больш масіўны, чым астатнія, над ім складаны дах з невялікім акном, аблямаваным разнымі валютамі, бакавыя эркеры прасцейшыя. Над усімі вокнамі цягнецца масіўньі карніз са складанай прафіліроўкай. Дах дома пакрываўся дранкай, сляды якой яшчэ бачны на вежах-алькежах і на сярэднім эркеры. Толькі дзіву даешся, якога эфекту можна было дасягнуць у дрэве, пераймаючы эпоху барока, пры наяўнасці таленту і тонкага густу архітэктара. Высокамастацкая каштоўнасць гэтага будынка несумненная. Будынак зараз заняты пад бальніцу, кіраўніцтва якой, відавочна, разумее яго мастацкія вартасці і абыходзіцца з ім беражліва. Нельга, нарэшце, не адзначыць і рэшткі прыгожага пейзажнага парку Поразава.
Ад Поразава да С в і с л а ч ы ўжо недалёка. Тут мы ўступілі ў вобласць т. зв. ’’паўторнай тапаніміі“, распаўсюджа-
най ііа Беларусі. што звязапа, відавочна, з нейкімі перамяшчэпнямі насельніцтва ў глыбокай старажытнасці. Так, у Дняпроўскім і Нёманскім басейнах ёсць дзве Бярэзіны, дзве Свіслачы і г. д. У навуцы яшчэ не вызначана, якія славянскія плямёны ў старажытнасці пакінулі гэтыя назвы і ў які бок яны рухаліся. Тут прыйдзе на дапамогу сумесная праца тапанімістаў і археолагаў.
Гарадок Свіслач (нёманскі) размешчаны ў Гродзенскай вобласці на аднайменнай невялікай рэчцы. Ён невялікі, але акуратны. Час узнікнення яго невядомы, алс, мяркуючы па магілыіаму каменю, які існаваў яшчэ ў XIX ст. на месцы ліквідаваных могілак у цэнтры горада: ’’Року 1652 тут пакладзена цела Льва (Я)цкевіча, дзіцяці“, можна думаць, што ён ужо існаваў у XVII ст. Ёсць таксама сведчанні гісторыкаў, што свіслацкі касцёл заснаваны ў 1666 г. У XVIII ст. Свіслач належала Крышынам, якія, паводле даных гісторыка Свіслачы Я. Ф. Арлоўскага, збудавалі там з дрэва уніяцкую царкву Троіцы (упамянутая ў 1768 г.). У сярэдзіне XVIII ст. горад быў куплены графам Лнтоні Тышкевічам — генерал-лейтэнантам войскаў Вялікага княства Літоўскага, і па яго смерці перайшоў сыну — Вікенці Тышкевічу (1757—1816). Пераехаўшы ў Свіслач, малады граф вырашыў поўнасцю рэфармаваць гарадок і зрабіць яго цэнтрам гандлю і асветы. Мястэчка было пераплапавана, у ім правялі пяць вуліц, некалькі з іх пачыналіся мураванымі брамамі. Будынкі на гэтых вуліцах перарабляліся адпаведна тым тыпам дамоў, якія выпрацаваў уладалыіік маёнтка. Частка жыхароў высялялася ў іншыя месцы. У цэптрьі гарадка на месцы старых могілак вырас гасціны двор з тэатрам і танцавальнай залай. Неўзабаве ў Свіслачы быў заснаваны яшчэ адзін тэатр. Відавочна, пры графе Вікенці быў адбудаваны свіслацкі палац (не захаваўся) і добраўпарадкаваны цудоўны парк з весяленнямі для гараджанаў (арэлі, каруселі і г. д.). Свіслач стала буйным гандлёвым цэнтрам з кірмашамі, і яе ўладальнік разлічваў, што пад час кірмашоў паркавыя весяленні прывабяць у горад яшчэ болын прыезджых. У 1806 г. па свае сродкі Вікенці Тышкевіч адчыніў тут першую свецкую навучальную ўстанову ў губерні — гімназію. У летні час клапатлівы граф запрашаў гімназістаў у сваю летнюю рэзідэнцыю Сімфоны (зараз Клепачы) у 9 км ад Свіслачьі, дзе ў шыкоўным парку ўстройваліся лодачныя катанні, на астравах дазвалялася ганяцца за зайцамі і трусамі. Вядома, што пад час наступ-
лення французаў у 1812 г. палац у Свіслачы быў імі заняты, а стары граф быў змушаны туліцца ў людской. Фадзей Тышкевіч, атрымаўшы ўладанне свайго сваяка пасля смерці В. Тышкевіча, абавязаўся збудаваць новы будынак гімназіі. Новая гімназія была адчынена ў 1827 г. (аўтар праекта К. П. Падчашынскі). Аднак доўга праіснаваць пачынанням Тышкевіча не давялося. Пад час расследавання прычыньі ”беспарадкаў“ у Віленскім універсітэце (1823) камісія Навасельцава даведалася аб існаванні тайных таварыстваў навучэнцаў свіслацкай гімназіі. У 1825 г. пяць гімназістаў былі аддадзепыя ў салдаты. Дух вызваленчага руху ў гэтай павучальнай установе не быў выпадковым: сам Фадзей Тышкевіч за актыўны ўдзел у паўстанні 1830—1831 гг. быў у выгнанні і скончыў свае дні ў Парыжы. Свіслач перайшла да казны. Міпістэрства дзяржаўных маёмасцяў загадала перавесці выкладанпе ў гімназіі з польскай на рускую мову, а ў 1845 г. увогуле яе зачыніла, размясціўшы ў будынку Дваранскае вучылішча. У 1851 г. яно было ператворана ў прагімназію, а ў 1864 г. пасля паўсташія 1863 г. зачынілі і яе. Толькі ў 1876 г. у тым жа будынку адчынілі настаўніцкую семінарыю. Будынак свіслацкай гімназіі захаваўся. Ён знакаміты тым, што ў ім вучыліся пісьменнікі Л. Зянкевіч, П. Крашэўскі, а ў перыяд існавання Дваранскага вучылішча яго скончыў знакаміты дзеяч беларускага вызваленчага руху Кастусь Каліноўскі.
Самы цудоўны помнік старажытнасці ў Свіслачы — стары французскі (рэгулярны) парк, якіх не так шмат захавалася на Беларусі. Парк знаходзіцца на ўскраіне горада, на левым беразе ракі Свіслачы, якая тут больш падобная да ручаіны. Парк мае падоўжаную форму і складаецца з некалькіх вялікіх тэрасаў, якія спускаюцца да сажалкі. Уражваюць некалькі ліпавых алеяў з дрэвамі пезвычайнай таўшчыні — кожнаму каля 250 гадоў. Ёсць і гіганцкія сосны, таполі. У болып позні час побач з паркам пасадзілі, па вызначэнню В. Г. Анціпава, бальзамічную і сібірскую піхты, шэрую і шызую псеўдатсугу амерыкапскую (вышынёй 25 см, дыяметрам 60 см), еўрапейскую, сібірскую і курыльскую лістоўніцы, маньчжурскі арэх, белую шаўковіцу і г. д. Парк перасякаюць дзве прамавуголыыя сажалкі, злучаныя са Свіслаччу. Паміж вадаёмамі — пагорак, на якім некалі, верагодна, знаходзілася альтанка.
перабрацца на правы бераг Нёмана. Аўтобус ідзе па мала цікавай дарозе праз вёску Пескі (навокал, сапраўды, пяскі і сосны) да Мастоў. Масты — на правым беразе, да іх перакінуты вялікі мост, пад якім далёка ўнізе імкліва коціць свае
магутныя мутна-зялёныя воды шырокі Нёман. У Мастах — невялікім сучасньм гарадку — можна пераначаваць у зручным новым гатэлі, пахадзіць па берагах ракі, паглядзець, як ідзе пагрузка лесу на чыгуначныя платформы, перайсці па падвеснаму пераходнаму мосціку на левы бераг у ’’Паркавую зону адпачынку“. Аднак наш шлях ляжыць далей у раён Шчучына, Ліды і Іўя.