Гродна і помнікі Панямоння  Леанід Аляксееў

Гродна і помнікі Панямоння

Леанід Аляксееў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 191с.
Мінск 1996
60.34 МБ
Навагрудак. Гістарычная забудова (XIX ст.)
буйному даследчыку, якім быў М. К. Каргер, цалкам даследаваць гэты цікавы помнік.
Існуючая зараз Барысаглебская царква таксама выклікае вялікую цікавасць. Храм збудавалі ў 1519 г. трохнефавым, чатырохстоўпным (скляпенні ўсіх трох нефаў былі размешчаныя на адной вышыні) з высокімі вокнамі і нервюрнымі скляпеннямі. 3 усходу знаходзілася трохсценная апсіда. Высокі дах быў абмежаваны вострымі шчытамі. Па традыцыі будынак не тынкаваўся, яго фасады пакрытыя грацыёзным аркатурным спляценнем — вертыкальныя цягі, якія зверху заканчваюцца трыма радамі глухіх стрэльчатых арачак. Гэтаксама быў арнамснтаваны і заходні фасад да яго пераробкі ў 1632 г. Можна думаць, што, як і ў царкве ў Сынкавічах і ў касцёле ў Ішкальдзі, шчыт будынка, відавочна, меў дэкаратыўныя нішы і быў тут галоўным упрыгажэннем, але да нас не дайшоў з-за назвапай пераробкі. Вельмі цікава, што на гарышчы царквы каля заходняга фасада выразна відныя некрануты пераробкамі верхні рад арачак і ніжняя частка шчыпца. Нам зразумела, што храм Барыса і Глеба 1519 г. — яшчэ адзін беларускі помнік, збудаваны першапачаткова ў стылі ўсё той жа позняй готыкі. Гэта ўсё той жа род архітэктурных помнікаў, што і абарончыя касцёлы і цэрквы ў Сынкавічах, Мураванцы, Ішкальдзі, што і кафедральны храм у Вільні (які згарэў у 1530 г.), царква Супрасльскага 102
манастыра (зараз на тэрыторыі Полыпчы). Пяройдзем цяпер да цэнтралыіай часткі горада Навагрудка, да помнікаў эпохі позняга сярэднявечча.
* * *
Познесярэднявечны Навагрудак — той самы, па цэнтру якога мы зараз ходзім, як і яго гістарычная планіроўка, вывучаны яшчэ мала. Мы выходзім на вялікую трохвугольную плошчу і разумеем, што гэта і ёсць галоўньі цэнтр сярэднявечнага горада: плошча рынку, да яе сыходзіліся восем вуліц, якія злучалі цэнтр горада з дарогамі да іншых суседніх гарадоў. Як і звычайна, усе яны мелі назвы, звязаныя або з храмамі, якія на іх стаялі, або са старажытнымі ўмацаваннямі, або, нарэшце, з гарадамі, да якіх гэтыя вуліцы выводзілі. Гэта Бернардзінская (Гродзенская), Базылянская (Паштовая), Траецкая (Мінская), Зямкоўская (Савецкая), Сеняжэцкая (Свярдлова), Валовая (Леніна), Слонімская (Міцкевіча). Вакол гэтай плошчы ўзвышаліся шматлікія будынкі, з якіх галоўнейшымі былі ратуша, Даміпіканскі кляштар з касцёлам св. Міхаіла, палац Радзівілаў, гандлёвыя рады і асобныя прыватныя дамы.
Міхайлаўскі касцёл. У цэнтры горада, на тым месцы, дзе раней быў Дамініканскі кляіптар, мы заўважаем высокі выцягнуты будынак, тарцовы фасад якога дзеліцца на два ярусы складанымі карнізамі і завяршаецца трохвугольным франтонам. Перад намі касцёл Дамініканскага кляштара, збудаваны ў першай палове XVIII ст. Ен неаднойчы перабудоўваўся пасля піэрагу пажараў (1751, 1831 гг. і інш.). Своеасаблівасць гэтай звычайнай трохнефавай базіліцы падаюць прыступкавыя атыкі, якія закрываюць тарцы дахаў паніжаных бакавых нефаў. Яшчэ нядаўна ў касцёле з абваленым дахам знаходзілася шмат драўлянай скульптуры, частка якой трапіла ў Мастацкі музей Беларусі. Гэта цудоўпыя скульптуры: Марыя, Ян Багаслоў, св. Себасцьян, св. Рох, святыя Дамінік і Давід. Кожная фігура трактаваная ў руху і індывідуальная. Лірычная, напрыклад, фігура св. Роха. Твар яго задумёны, левая рука быццам міжвольна адведзеная ўбок. СТціплыя шырокія адзенні ствараюць адчуванне спакою. Зараз у касцёле працуюць рэстаўратары.
Д о м Міцксвіча — апопіні помнік, з якім мы будзем знаёміцца ў Навагрудку. Геній вялікага паэта адлюстраваў у тонкіх натхнёных вершах дупіу і гумар народа, сярод якога 103
прайшло яго юнацтва. Многія з яго леіплых твораў звязаны з ІІавагрудкам. Адам Міцкевіч нарадзіўся на хутары Завоссе, a з вясны 1804 г. пераехаў з бацькамі ў Навагрудак, дзе яго бацька, адвакат і землямер Мікалай Міцкевіч, атрымаў месца пры гарадскім судзе. ”Той, хто хоча зразумець паэта, павінны ісці ў яго край“, — сказаў Гётэ. I вось мы тут, у цэнтры горада ля дома Міцкевіча, дзе ён рос ”ва ўбогім, але яскравым свеце дробнапамесных сядзібаў, якія жылі традыцыямі шляхецкіх наездаў і суседскіх звадаў. Ён чуў аповяды аб знатных родах, якія некалі кіравалі лёсамі Літвы. Ён бачыў свет, які адыходзіў у мінулае, але захапляў сваёй разнастайнасцю, багаццем чалавечых тыпаў. 3 ранняга дзяцінства яму быў блізкі беларуска-літоўскі люд, ён ведаў яго звьгчаі, паданні і песні, яго горкую долю...“
У далёкай змушанай эміграцыі вобразы дзяцінства, праведзенага ў ціхім беларускім горадзе, не пакідалі паэта:
3‘яві свой цуд, каб зноў сустрэцца з родным краем. Дазволь душы маёй, ахопленай адчаем, Пераляцець туды, дзе поясам блакіту
I Іад Нёманам лясныя ўзгоркі апавіты, Дзе прозеленню жыта ў полі серабрыцца I залаціцца поўным коласам пшаніца, Дзе ў ярыне свірэпа — россыпам бурштыну, На ўзмежках дзяцельнік — румянамі дзяўчыны, А ўпрокідку ў палетках, быццам вартаўнічкі, Стаяць і ціха шэпчуцца ігрушы-дзічкі.
” Пан Тадэвуш"
У 1804 г. адвакат Мікалай Міцкевіч купіў у Навагрудку сядзібу і збудаваў драўляны дом. Праз тры гады пажар знішчыў пабудову, але знайшоўся багаты мясцовы аптэкар, які збудаваў для сям‘і адваката новы, цяпср ужо мураваны, лепшы ў горадзе дом. Бацькі братоў Міцкевічаў памёрлі, старэйшы брат паэта Францішак пакінуў горад пасля паўстання 1831 г., дом запусцеў і яго прадалі. Новы гарадскі адвакат, які купіў будынак, здаваў яго ў арэнду. У 1881 г. дом пацярпеў ад пажару, у 1887 г. быў адноўлены і зноў здаваўся ў арэнду.
Паводле Рыжскай дамовы 1921 г., Навагрудак адышоў да Польшчы. У 1931 г. на будынку ўмацавалі мемарыяльную дошку з надпісам: ”Тут на пачатку жыцця разгарнуў крылы для паэтычнага палёту Адам Міцкевіч". Толькі ў 1938 г. у доме
быў арганізаваны музей. У вайну дом-музей Міцкевіча быў разрабаваны... Пасля вайны яго аднавілі, зараз музей дзейнічае ў нанова адрэстаўраванай сядзібе.
Мы ходзім па доміку Міцкевічаў, глядзім экспазіцыю, спрабуем уявіць яго выгляд... той, які быў тут у дзяцінстве паэта... Вечарамі ў адваката Міцкевіча збіралася мясцовая шляхта, гаварылі аб бягучых падзеях, абмяркоўваліся чуткі аб набліжэнні Напалеона — ён павінен быў даць палякам і ліцвінам свабоду! Спявалі знаёмыя Адаму з ранняга дзяцінства народпыя песні... Паход ІІапалеона не ўдаўся, надзеі зніклі, усё гэта глыбока запала ў душу будучага паэта і пазней адлюстравалася ў многіх яго творах. Тут у школьныя гады Адам піша першыя вершы (у 12 гадоў, па сведчанню брата Францішка, аб навагрудскім пажары). Непаўторныя шляхецкія тыпы! Колькі бачыў іх Адам у доме бацькі ў Навагрудку! Болыпасць з іх ён увекавечыў у сваім знакамітым ’’Пане Тадэвушы". Малюнкі адступлення французаў праз Беларусь знайшлі адбітак у "Конрадзе Валенродзе“ (уцёкі арміі крыжакоў). Цяпер мы пакінем БІавагрудак і едзем у яго ваколіцы.
СядзібаўШчорсах. 3 Навагрудка шлях ляжыць да сядзібы старажытнага магнацкага роду ХраптовічаўБуценевых — Шчорсы. Дарога туды не ўражвае разнастайнасцю: па працягу гадзіны наш рэйсавы аўтобус перакатваецца з пагорка на пагорак, на працягу гадзіны ў яго вокнах мільгаюць рудога колеру пагоркі, сіне-зялёныя долы, шызыя ўзгорыстыя далягляды. Пасля цеснай і шумнай язды прыемна ўглядзецца ў шырокую прастору, удыхнуць паветра палёў, паслухаць звонкія спевы жаваранкаў, гоман конікаў у травах... Ісці трэба ў бок вёскі, каля якой мы заўважаем вялізныя дрэвы старажытнага парку. Мы ў Шчорсах, дзе шмат разоў бываў Міцкевіч.
Яўхім Храптовіч (1729—1812)— канцлер Вялікага княства Літоўскага — пабудаваў у Шчорсах шыкоўны палац ”у французскім стылі“, акружыў яго ”службамі“, заклаў цудоўны парк. Тут працавалі ў 1770—1776 гг. выбітнейшыя архітэктары таго часу — ужо знаёмы нам Дж. Сакка, К. Сімпані (склалі праект), Я. Габрыэль — непасрэдна кіраваў усім будаўніцтвам. To быў час, калі стыль барока павольна саступаў месца класіцызму, і не дзіўна, што абодва гэтыя стылі выразна прасочваліся ва ўсіх палацавых пабудовах.
Шчорсы. ”Карэ“ (службовыя пабудовы)
Уезд у сядзібу ўяўляў сабой парадную двухкалонную браму (рэшткі яе бачныя і цяпер) з адмысловай металічнай рашоткай. Пры ўездзе ў сядзібу злева знаходзіцца ”карэ“ (назва захавалася)— замкнутьі квадратны ў плане будынак — службовы двор з глухімі вонкавымі сценамі, усе вокны і дзверы якога вьіходзяць унутр. ”Грубае“ жыццё абслугі было, такім чынам, не відаць Храптовічам, да таго ж са службовага двара было толькі адпо выйсце. Справа — доўгі карэтны хлеў і вялікія стайні, якія зараз не захаваліся.
Палац мы можам разгледзець толькі на старых гравюрах. Гэта ўтульны аднапавярховы будынак эпохі позняга барока з плоскім цэнтральным рызалітам, трохвугольным франтонам і купалам. Глядзім на бакавыя крылы, прыбудаваныя да палаца ў эпоху ампіра, і думаем: як усё гэта бьіло прыгожа і дзіўна кампанавалася з ландшафтам парку... Так, было! Быў цудоўны палац з шыкоўным тыповым для барока інтэр‘ерам, была круглая парадная зала, былі анфілады апартаментаў са зрэзанымі кутамі... Зараз азнаёміцца з гэтай прыгажосціо мы можам толькі па кнігах і асобных гравюрах: палац згарэў у першую сусветную вайну, рэшткі яго разабралі.
Шчорсаўскі палац быў вядомы Еўропе сваёй вялікай бібліятэкай, якая належала Яўхіму Храптовічу. Высокаадукаваны выхавансц Віленскага універсітэта, паэт, вучоны, апантаны бібліяфіл — канцлер адкупіў шэраг вядомых 106
Шчорсы. Галоўны фасад і план палаца
бібліятэк з найрэдкімі выданнямі. ”У Шчорсаўскай бібліятэцы сярод сачьшенняў гданьскіх студэнтаў,— піша ў заўвагах да ”Гражыны“ А. Міцкевіч,— маецца рукапіс некага Ташкі, пазначаны 1735 г., у якім аўтар цытуе хроніку Вінцэнта..." Тут захоўвалася псрапіска Багдана Хмяльніцкага з польскімі гетманамі, арыгінал яго маніфеста да казакаў, дзённікі Марыны Мнішак і г. д. У шчорсаўскай бібліятэцы было мноства самых рэдкіх аўтографаў. Сын Яўхіма Адам Храптовіч-Буценеў (1768—1844), атрымаўшы 10 тыс. тамоў бацькі, сам значна павялічыў збор — у 1846 г. там налічвалася ўжо 15 тыс. тамоў. У бібліятэцы Храптовічаў акрамя А. Міцкевіча займаліся многія дзеячы навукі і культуры (пісьменнік 10. Крашэўскі і інш.). Пасля смерці Адама Храптовіча унікальная калекцыя кніг і рукапісаў распалася, ацалелая яе частка зараз захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Украіны ў Кіеве.