Гродна і помнікі Панямоння  Леанід Аляксееў

Гродна і помнікі Панямоння

Леанід Аляксееў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 191с.
Мінск 1996
60.34 МБ
У часы буржуазнай Польшчы (1919—1939) шырока ўвайшлі ў моду пошукі так званага "нацыянальнага стылю“, узводзіліся будынкі, якія адначасова нагадвалі эпоху барока мясцовай сядзібнай архітэктурьі і драўляную архітэктуру мясцовых дробнапамесных шляхецкіх сядзіб (драўляныя гарадскія асабнякі, збудаваныя ў 1923 г. на вул. Савецкай (№ 58) і на вул. Чкалава (№ 9). У тым жа стылі ў 1922 г. быў збудаваны і слонімскі вакзал.
Закончыўшы з цікавымі помнікамі Слоніма, пяройдзем да агляду мастацкіх помнікаў яго ваколіцы.
5 Л. В. Аляксееў
129
Ж ы р о в і ц к і м а п а с т ы р. У 10 км ад Слоніма па дарозе на Быцень знаходзіцца старажытны Жыровіцкі манастыр. Яго заснаванне звязана з даўнім паданнем. У часы вялікага князя Казіміра Ягелончыка (1440—1492) тут каля ручая Вікні, які ўпадае ў Шчару, у глухім тады лесе на дзікай грушы пастухам з'явіўся абраз Багародзіцы. Магнат Аляксандр Солтан (які толькі што атрымаў ад караля гэтыя землі) не надаў значэння знаходцы, але пакінуў яе ў сябе і замкнуў у стол. Аднак на другі дзель ён не змог паказаць абраз сваім гасцям: ён знік. Пастухі знайшлі яго на ранейшым месцы, і ўражаны Солтан загадаў збудаваць тут драўляную царкву, якую ’’аснасціў і абдарыў'* слонімскі маршалак Ян Солтан, а Аляксандр Солтан змясціў знойдзены абраз. Праз стагоддзе храм згарэў, а абраз зноў знік. Яго знайіплі ўжо на вялізным камені на бліжэйшым пагорку. Гэты трэці цуд атрымаў шырокую вядомасць, абраз быў прызнаны цудатворным і пачаў прывабліваць сюды да новай ужо мураванай царквы вялікую колькасць вернікаў. Храм стаў багатым пасля ахвяраванняў знакамітага канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі (1557—1633). Ён жа загадаў адліць для царквы ў Жыровіцах шматпудовы звон. Вакол храма быў заснаваны уніяцкі манастыр (1613), яго настаяцелем становіцца знакаміты фапатык Іасафат Кунцэвіч, праз дзесяць гадоў забіты віцяблянамі (1623). 3 сярэдзіны XVII ст. Жыровіцкі базылянскі манастыр — ажыўленае месца паломніцтва не толькі простых людзей, але таксама магнатаў і нават каралёў. У студзені 1644 г. тут са сваёй жонкай маліўся Уладзіслаў IV, а ў студзені 1651 г. простым пілігрымам прыходзіў кароль Ян Казімір. Высокія багамольцы адорваюць манастыр. А праз чатыры гады зноў здараецца пажар і сейм двойчы вызваляе яго землі ад дзяржаўных падаткаў тэрмінам на чатыры гады (у 1661 і 1667 гг.). Але хутка манастыр зноў можа прымаць каралёў, сюды прыязджаў Ян III з сынам Якавам (1688), а пазней і Аўгуст II. У XVIII ст. урачыста адсвяткавалі ”карапацыю“ цудатворнага жыровіцкага абраза (1730). На ўрачыстасці з‘ехаліся ўсе уніяцкія мітрапаліты і біскупы: кіеўскі мітрапаліт Анастасій Шэптыцкі, біскупы Уладзіміра-Валынскага і Пінска. Захавалася дэталёвае апісанне гэтых небывалых урычыстасцяў. 3 Рыма былі прысланыя дзве багатыя кароны, якія блаславіў сам папа Бенедыкт XIII. Удава Радзівіла Ганна Сангушка ўпрыгожыла кароны каштоўнымі каменнямі. 3 тых часоў абраз
Жыровіцкай Божай Маці набыў папулярнасць, амаль роўную знакамітаму абразу Божай Маці з Чанстахова. Апопшія каралеўскія шанаванні прьпгосіў манастыр Станіславу Аўгусту ў 1784 г. Пасля ліквідацыі уніі (1839) Жыровіцкі манастыр страціў сваю былую веліч. Спачатку царскі ўрад звязаў з ім свае "русіфікатарскія памкненні“ і ён стаў цэнтрам кіравання праваслаўнай літоўскай епархіі з кафедрай епіскапа, але пасля 1845 г. манастыр быў аб'яўлены другакласным і заняпаў. Да 1908 г. ён атрымліваў ад казны дапамогу ў 2835 руб. штогод, кіраваўся архімандрытамі і меў усяго... 7(!) манахаў, 15 паслушнікаў і 27 хлопчыкаў-вучняў манастырскай
ЦІКОЛЫ.
Мы на плошчы каля будынкаў манастыра. Перад намі мураваныя двухпавярховыя будынкі і побач — вялікі манастырскі сабор Успення Божай Маці са званіцай, аднесенай на другі бок плошчы. Храм грандыёзны, але мае на першы погляд нейкі дзіўны, ”нелагічны“ фасад... Помнік быў закладзепы пад час заснавання манастыра ў 1613 г., і алтар апынуўся якраз на тым месцы, дзе, паводле падання, расла груша, па якой быў знойдзены абраз. Будавалі сабор доўга, тіа некаторых даных
Жыровічы. Манастыр
пабудову закончылі толькі ў 1670 г., па другіх — у 1650 г. Сабор сапраўды вялікі: яго вышыня 40 м, даўжыня — 55 м. Яшчэ вышэй дзве яго вежы, відныя адусюль, але царскі ўрад у 1828 г. іх ”абсёк“ — адсюль і ”нелагічнасць“ фасада, аб якоп мы толькі што гаварылі. Мы адчьшяем веснічкі ў агароджы манастыра і заходзім у двор. Жыровіцкі манастыр — вялікі архітэктурны комплекс, у гэтым мы адразу пераконваемся, толькі ступіўшы ва ўнутраны двор. Будавалі яго з XVII ст. да 1828 г. У комплекс уваходзяць тры храмы: Успенскі сабор, Богаяўленская царква і царква Крыжаўзвіжанпя, жылы корпус, жыллё для прыезджых і г. д. Усходні бок храма, прылеглы да яго будыпак семінарыі і жылы корпус з поўдня ствараюць унутраны двор; ззаду семінарыі — аднапавярховыя гасладарчыя пабудовы ствараюць гаспадарчы двор. 3 поўдня да манастыра прымыкаюць сад і агароды, на іх працуюць манашкі.
У цэлым манастыр задуманы своеасабліва, даволі арыгіналыіа выкарыстаны рэльеф мясцовасці. Большая яго частка размсшчана па пагорку, а Успенскі сабор унізе. Увайшоўшы ў манастырскі двор, пачынаеш патроху рухацца ўгору праз увесь комплекс да храма Крыжаўзвіжашія, які размешчаны на пагорку. Ад Успенскага сабора вернік рухаецца да царквы Богаяўлення, якая пастаўлена на сярэдзіне пад‘ёму (на месцы, дзе абраз у XV ст. з'явіўся другі раз, на першым месцы стаіць Успенскі сабор), ад гэтага храма ён ідзе далей да вяршыні, дзе дарога канчаецца царквой і крутым схілам, ”абрывам“. Царква Крыжаўзвіжання, якая стала на дарозе, паказвала, што тут скончыўся толькі зямны шлях, далей пачынаецца іншы — той, якому вучыць хрысціяііская царква. Такой была ідэя, ”укладзеная“ ў манастыр пад час яго пабудовы.
У с п е н с к і сабор уражвае сваёй грандыёзнасцю як звонку, так і ў сярэдзіне. Гэта трохнефавы аднаапсідны храм, яго вялікі купал падтрымліваюць слупы складанага сячэння. Побач з ім пры вялікай выіпыні сабора чалавек здаецца пясчынкай. Як у многіх помніках XVII ст. эпохі барока, скляпенні багата ўпрыгожаныя арнаментам у выглядзе спалучэння геаметрычных ліній. Пры рэканструкцыі помніка ў 1828 г. ён атрымаў рысы, характэрныя для класіцызму: былі змененыя формы светлавога барабана ў купале, фасад забяспечылі двайнымі калонамі і пілястрамі, завяршылі яго трохвугольнымі франтонамі і г. д. Наведвалыііка ўражвае вялікі трох'ярусны іканастас, дзе паміж абразамі ўюцца залатыя вінаградныя лозы, гірлянды, відныя галовы херувімаў, ракавіны. Гэтая цудоўная разьба па дрэву выкананая невядомым майстрам яшчэ ў XVIII ст. у эпоху барока. Тут вам пакажуць і знакаміты абраз Жыровіцкай Божай Маці, той самы, які, па паданню, некалі з'явіўся на грушы. Абраз арыгінальны — топкая разьба па камеіпо датуецца, на думку спецыялістаў, XIV—XV стст. Ва ўсім іканастасе яна з‘яўляецца галоўнай і як самая старажытная выклікае найвялікшую цікавасць. Да сярэдзіны XIX ст. у манастыры захоўвалася так званае Жыровіцкае Евангелле XV ст. (зараз у Павуковай бібліятэцы АН Літвы).
Богаяўленская царква. Ад сабора мы пачыпаем павольна падымацца па той самай шырокай дарозе (цяпер яна, на жаль, пакрытая асфальтам), якая сімвалізуе ’’зямное жыццё“. Справа ў густой лістоце дрэў бялеюць сцены
Жыровічы. Успенскі сабор (1613'
Жыровічы. Бсгаяўленская царква (1769)
царквы Богаяўлення. Храм будаваўся ў 1769 г. (па другіх звестках, на тры гады пазней) — у эпоху позняга барока. Ён бязвежавы, без унутраных апораў і перакрыты простым двухсхільным дахам з драўляным купалам. Яго ўзводзілі, як і ўсе папярэднія храмы, уніяты, і нам не даводзіцца здзіўляцца заходнееўрапейскаму выгляду помніка. Над фасадам царквы высіцца вялікі фігурны шчыт. Імкненне ўгору да крыжа на шчыце тут падкрэсліваецца пучкамі паўкалонак, самім шчытом, пластыкай яго бакавых валют (астатнія фасады сціплейшыя: простыя лапаткі, карнізы. простая аблямоўка вокнаў і г. д.).
Ц а р к в a К р ы ж а ў з в і ж а п п я — выдатная пабудова уніятаў у Жыровічах. Гэта храм-кальварыя, збудаваны таксама ў 1769 г., у тым жа стылі позняга барока. Ён заканчвае ўзыходжанне па ’’дарозе зямнога жыцця“. Тут зямное жыццё заканчвалася і пачынаўся ’’іншы шлях“. Знешні воблік такога важнага па царкоўнай ідэі храма быў, канепше, дасканала прадуманы, асабліва галоўны фасад, які сустракаў вернікаў на іх шляху. Фасад — іры выцягнуі’ыя ўгору ярусы — служыў быццам працягам пройдзенага шляху, але па вертыкалі — да Бога. За першым ярусам, даволі масіўным, які ахоплівае два паверхі з двайнымі пілястрамі па баках увахода, ідзе другі, больш нізкі, звязаны з першым тыпова барочнымі валютамі. Трэці ярус прадстаўлепы невялікай вежай-званіцай з фігурньгм барочным купалам. Царкоўныя дзверы расчыняліся і перад агаломшанымі верпікамі ўзнікаў увесь далейшы шлях, як бы мовіць, навідавоку: уся прастора для малітвы (кафалікон) занятая шырокай лесвіцай, якая вяла на верхні ярус да сімвала раю — алтара. Па гэтай лесвіцы ”на неба“ трэба было падымацца толькі на каленях! Ва уніяцкія часы ў кожнуіо прыступку лесвіцы былі ўстаўленыя часткі мошчаў пад шклом і вернік па чарзе прыкладваўся да кожнай святыні. Уся гэтая ідэя натуралістычпай выявы жыццёвага шляху Хрыста чужая для праваслаўя і адлюстроўвае блізкасць уніятаў да каталіцызму. Малая прастора ў сярэдзіпе храма шырока раскрывалася ў роспіс з выявай распяцця на Галгофе — так званы ілюзорны жывапіс, які стварае эфект вялікап прасторы.
С е м і н а р ы я. Яе корпус быў прыбудаваны да Успенскага сабора ў XVII—XVIII стст. ІІапачатку ён прызначаўся для школы уіііятаў, а ў 1827 г. быў перароблены ў так званую Літоўскую семінарыю — буйпы асяродак асветы
Жыровічы. Царква Крыжаўзвіжання (1769)
ў тыя суровыя часы мікалаеўскага прыгнёту. Першы яе рэктар — вядомы уніяцкі дзсяч Антоні Зубко пакінуў аб гэтай семінарыі вельмі цікавыя ўспаміны. Выкладчыкамі былі высокаадукаваныя прафесары, якія вызпачаліся дэмакратызмам і, нягледзячы на вунію, прыхільнасцю да ўсяго ”рускага“. Сярод іх былі: паліглот пісьменнік П. Янкоўскі, фізік і матэматык Вронскі, апантаны аматар старажытнасцяў і археалогіі I. Гамаліцкі (пад яго ўплывам да старажытнасцяў Бсларусі прыхінуўся А. Кіркор у Вільні) і інш. Усе выкладчыкі і прафесары складалі дружны і цесны калектыў аднадумцаў, які дабратворна ўплываў на вучняў, і ігнаравалі ганарлівае асяроддзе апалячаных мясцовых памешчыкаў, якія на іх, беларусаў, глядзелі звысоку. Ад базылянскага манастыра семінарыя атрымала вялікую, заснаваную ў XV ст. (!), бібліятэку і значны збор старажытных рукапісаў. Аб парадках у Жыровіцкай семінарыі сведчыць у сваіх успамінах той жа Зубко: ”Мы не кіраваліся строгім выканапнем прыстойнасці. Кожны з лас апранаўся як хацеў, па-за службай праводзіў час па свайму жаданню. Аматары палявання — палявалі, а паколькі ў нас быў свой аркестр музыкі (...), то вечарамі бывалі ў нас і танцы (...). Пры такой свабодзе адносін не было і думкі выкарыстаць яе для нядобрага...“ Аўтар гаворыць аб сіле ”папоўска-пароднага“ (беларускага!) патрыятызму прафесараў семінарыі і іх намаганнях несці асвету да мясцовага пасельніцтва. У 1895 г. семінарыю перавялі ў Вільню.