Гродна і помнікі Панямоння  Леанід Аляксееў

Гродна і помнікі Панямоння

Леанід Аляксееў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 191с.
Мінск 1996
60.34 МБ
Жылы корпус злучаны з Успенскім саборам пераходам над брамай. Ён збудаваны ў сярэдзіне XVIII ст. у выглядзе выцягнутага двухпавярховага аб‘ёму, з цыліндрычнымі скляпеннямі і распалубкамі над доўгім калідорам і крыжовымі скляпеннямі ў памяшканнях. Тут былі келлі, а таксама і рэзідэнцыя епіскапа. Архітэктура будынка вельмі спрошчаная.
Гаспадарчыя пабудовы манастыра ўзведзеныя ў XVIII—XIX стст. і агароджваюць унутраны двор манастыра, пачынаючы ад ўсходняга корпуса семінарыі. Гэта аднапавярховыя будынкі, фасады якіх падзяляюцца ’’кароткімі і масіўнымі пілястрамі". У архітэктурным вырашэнні гаспадарчых пабудоваў відныя ’’больш познія матывы архітэктуры эпохі класіцызму" (сухары, франтончыкі). Аднак архітэктурная аснова гэтых пабудоваў сведчыць аб першапачатковай барочнай трактоўцы будынка.
Ю р‘е ў с к а я царква. Нам засталося агледзець у Жыровічах царкву св. Юры — помнік драўлянай архітэктуры канца XVIII ст., размешчаны за межамі манастыра на могілках. Гэта суровы выцягнуты ў плане храм з шырокай пяціграннай апсідай, размешчанай з заходняга (!) боку помніка. Галоўны фасад завяршаецца трохвугольным франтонам з чатырохгранным барабанам і фігурным купалам тыпова барочнага вобліку. Сярод магільных плітаў на пахаваннях сустракаюцца помнікі сярэдзіны XIX ст., часам з цікавымі старажытнымі выразамі (’’божы дваранін", напрыклад).
Абарончая ц а р к в а ў Сынкавічах. Каб паглядзець знакамітую сынкавіцкую царкву, трэба ехаць ад Слоніма аўтобусам у бок Зэльвы — Ваўкавыска. 10—12 км добрага асфальту па мяккіх пад‘ёмах і схілах сярод кустоў, пералескаў, палёў. У прасветах паміж прыдарожнымі дрэвамі паволыіа і плаўна перакочваюцца хвалі жыта. Яшчэ два кіламетры пехам праз палі і перад намі каля яблыневага саду ў атачэнні ліпаў узнікае дзівосны аазіс старажытнасці: шэдэўр архітэктуры XV ст.— чьірвоная цагляная царква, абстаўленая вежамі, са шчытом, упрыгожаным ”дываном“ невялікіх глухіх нішаў. ”Як ты тут апынулася? — хочацца нам спытаць. — Як
Сынкавічы. Царква (XV ст.)
Сынкавічы. Царква. Паўднёвы фасад
Сьінкавічы. Царква. Галоўны фасад
трапіла ў гэтае чужое табе жыццё? Чаму стаіш адна сярод пустынных палёў? Хто і калі цябе будаваў і што акружала цябе тады?“ Але храм сурова маўчыць і мы самі павінны шукаць адказы...
Аб сынкавіцкай царкве напісана шмат, япа фігуруе ў большасці падручнікаў па гісторыі архітэктуры. Чытаючы аб ёй, разглядаючы яе фотаздымкі, каюся, захапленні адносна яе здаваліся мне моцна пераболыпанымі і надуманымі... Але вось я перад ёй і ўсё адступіла! Прэч прывычныя ўяўленні, прэч прадузятасці! Мы на заходнебеларускай зямлі ў еўрапейскай правінцыі... У тую суровую ўвогуле эпоху ствараліся сапраўдныя цуды прыгажосці. Беларус не ваяўнічы па сваёй натуры, яму бліжэй ідэал прыгажосці, чым воінскай адвагі. I вось перад намі ”царква-крэпасць“, дзе галоўнае — прыгажосць. Тут усё ў кантрастах. Высокі востравугольны дах, але чатыры кутнія вежы з байніцамі ніжэйшыя за яго і гэта паніжае ’’ваенны эфект“. Вежы зробленыя ”па ўсіх правілах“ — без упрыгожанняў, з байніцамі і нават машыкулямі. Але гэтыя машыкулі паўтораныя зверху сцяны дэкаратыўным поясам, і гэта таксама паніжае ваепны эфект“. I нарэшце, галоўны фасад — самае значнае месца ў гэтым помніку. Тут таксама ўсё пабудавана на кантрасце. Масіўпай і гладкай сцяне асноўнай часткі будынка супраць-
( ынкавічы. Панскі дом (XIX ст.)
пастаўлены высокі трохвугольны шчыт з безліччу разнастайііых дэкаратыўных нішаў.
Адзначаючы вялікую значнасць сынкавіцкага помніка, спецыялісты па позняй готыцы падкрэсліваюць яго выключна зграбную гарманічнуіо кампазіцыю, дзе сплятаюцца разнастайныя элементы готыкі (скляпенні, формы фасадаў — трохвугольны шчыт з нішамі, стрэльчатыя вокны, васьмігранныя вежы) і рэнесансу (”псеўдараманскія“ падвесныя аркі іпчыта, круглыя вежы, якія фланкіруюць апсідальны фасад, аркатура апсідаў і г. д.). Зноў і зіюў хаджу я вакол царквы, зноў і зноў углядаюся ў яе, стараюся спасцігнуць ”дух“ пабудовы... Адзінока стаіць япа ў атачэнні ліпаў каля бярозавай алеі, якая нікуды не вядзе. Аазіс старажытнасці! Без пабелкі, ружовая на фоне зеляніны царква выглядае дзівосна. Вежы па чатырох кутах здаюцца цацачнымі... Гайдаецца перакладзша пакошанага драўлянага крыжа. Навокал — нікога. Толькі агромністы яблыневы сад мясцовага саўгаса, воддаль, з другога боку, — доўгія саўгасныя пабудовы... Як выразна ўсё гэта гаворыць аб іншых людскіх памкненнях, жаданнях, намерах!.. Вецер наганяе хмары і тады храм-замак сярод бурай прадвосеньскай лістоты цямнее, зліваецца з ёю і, здаецца, вось-вось прывід знікне... Але разам з сонцам ён зноўку пануе над прыродай і зноўку ён дзівосны! Нам пара назад.
Сынкавічы. Сядзібны стаў
Па дарозе не забудзем агледзець невялікую вёску Сынкавічы, побач з якой яшчэ захаваліся рэшткі дробнай беларускай сядзібы з невялікім домам, быццам з аповесці Элізы Ажэшкі, і ставам, па якому цяпер замест лебедзяў горда плаваюць па сваіх адлюстраваннях вясковыя гусі...
Ружаны, Косава. Ад Слоніма на Ружаны аўтобус ідзе амаль суцэльнай вельмі маляўнічай алеяй старога тракту. Каля Міжэвічаў — прыпынак, засталося паўдарогі, і тут адгаліноўваецца шлях на Дзевяткавічы (дзе таксама ёсць рэшткі цікавых пабудоваў). Хутка пачынае мільгаць невялікімі дамкамі гарадок Ружаны. Нечакана побач з белым касцёлам аўтобус уязджае на рыначную плоіпчу, так характэрную для ўсіх заходнебеларускіх мястэчак. Руіны палаца, якія мы невыразна бачылі яшчэ перад уездам у горад. цяпер яскрава вымалёўваюцца на пагорку каля сажалкі. Але вось мы праязджаем масток праз невялікую рачулку і, крута развярнуўшыся, спыняемся каля аўтастанцыі. Адсюль да палаца Сапегаў — рукой падаць!
У Ружанах мы знаёмімся з другім пасля Радзівілаў беларускім магнацкім родам (другім па знакамітасці, з XVII ст.— княскім), прадстаўнікі якога займалі важнейшыя пасты ў дзяржаве. Першы Сапега — Сымон быў пісарам вялікага князя Казіміра (1447—1492). Яго сын Іван
Сапега (1450—1517) крута пайшоў угару, быў капцлерам вялікай княгіні Алепы Івалаўльі — дачкі маскоўскага князя Івана III, аддадзслай замуж за вялікага літоўскага князя Аляксандра. Сын Івана Леў (1557—1633) — адзін з самых знакамітых Сапегаў у рэшце рэшт заняў высокую пасаду вялікага гетмана і ў Смутныя часы падтрымліваў Ілжэдзмітрыя I, які заняў маскоўскі стол. Уладанлі Сапегаў былі вельмі вялікія.
Ружаны — адпа з самых галоўных вотчыл гэтых магнатаў. Япгчэ Леў Сапега заснаваў тут касцёл і палац (верагодна, драўляны). Яго нашчадак Казімір Сапега пачаў пабудову на пагорку над горадам шыкоўнага мураванага палаца (XVII ст.). Будынак узводзіўся вельмі доўга: пачаты ў эпоху барока, быў заколчаны толькі ў эпоху класіцызму (1788) і ў сувязі з гэтым давялося яго па-новаму адбудоўваць па праекту прыдворнага архітэктара Сапегаў Яна Бэккера. У выніку атрымаўся выдатны комплекс будынкаў, цудоўна ўвязаны з наваколыіым ландшафтам. Імпазантны ўжо ўезд: грандыёзная брамная, тыпова барочная арка, змешчаная паміж двухпавярховымі флігелямі. Манументалыіасць уезда падкрэсліваецца рустам асновы арак. Драблелне плоскасці аркі на другім ярусе, упрыгожванне яе разным картушам і гірляндамі (мораны дуб) хавае яе цяжар. Трэці ярус падобных арак па традыцыі меў які-небудзь надпіс — павучальную сентэлцыю, а часам проста герб уладальлікаў (як у Ружачах).
За ўездам адкрываўся вялікі курдалёр, узвьшіаўся манументалыіы палац, на жаль, моцла разбуралы ў першую сусветлую вайну. Ёл будаваўся, як ужо казалі, у эпоху барока і эпоху класіцызму, і абодва стылі злайшлі ў ім свой адбітак. Барочлая архітэктура, мы ведасм, патрабавала прасторавай кампазіцыі, шырыні ў выкарыстанні формы. Класіцызм імкнуўся да выразнай, строгай формы. Будынак палаца эфектна пастаўлены насупраць увахода, дзве паўцыркульлыя ў плапе аркады са спаралымі калонамі таскалскага ордэна злучаюць будыпак з бакавымі двухпавярховымі карпусамі (захаваўся адзін). Сярэдняя частка палаца павышаная на паўпаверх і размелічана перпелдыкулярпа да астатпяй часткі будьшка па цэнтральнай лініі адсамбля (якая праходзіць праз уезд). Фасад цэнтральнай часткі ўпрыгожашл чатырма здвоенымі калонамі і пілястрамі па кутах на высокіх пастаментах. Вьшесеіыя спаралыя калоны — характэрная
Ружаны. Уезд у сядзібу (1788)
Ружаны. Палац (1788)
рыса барока. Галоўны ўваход у палац у адрозненне ад галоўнага ўезда камерны, але і ён падкрэслены калонамі, да яго вядуць дзве паўцыркульныя каланады, аб якіх мы казалі. Звяртаюць на сябе ўвагу дэталі ўпрыгажэніія палаца і ўсяго ансамбля — багатае абрамленне вокнаў з сандрыкамі над імі. ’’Выдатнае выкананне скульптурных дэталяў паказвае на высокае майстэрства прыдворнага архітэктара Сапегаў'* (У. А. Чантурыя). Як можна зразумець па захаваных частках, у першапачатковым выглядзе палац быў узведзеньі на шматлікіх скляпенчатых сутарэннях папярэдняга палаца XVI ст., прызначаных, відавочна, для захоўвання скарбаў уладальнікаў палаца. Сутарэнні гэтыя ўпамінаюцца ў дакументах яшчэ ў 1655 г. Пасля перабудовы 1788 г. вестыбюль і парадная зала знаходзіліся ў цэнтральнай, павышанай частцы будынка. Зала была размешчана ў бельэтажы, з вестыбюля да яе вялі дзве шыкоўныя лесвіцы, якія пачыналіся па баках ад увахода. Зала была двухсветлавой, з яе вокнаў відны маляўнічы пейзаж: вялікі парк, сажалка, далей дамы, крытыя чырвонай дахоўкай, і іры храмы сярод іх. Хто ж будаваў палац Сапегаў (дакладней, хто пачынаў будаваць)? Хто праектаваў гэты цудоўны ляпны дэкор — карпізы, русты, мадульёны, кранштэйны, сандрыкі, увесь гэты фрэскавы роспіс інтэр‘ераў, уведзены ў моду італьянцамі эпохі 146
Адраджэння? Гісторыкі архітэктуры пішуць, што ў той час, калі Сапегі пачалі будаваць свой палац, у Рэчы Паспалітай працаваў вядомы ў той час архітэктар фларэнціец Санці Гуччы. Верагодна, што і ружанскі палац праектаваў гэты выдатны майстра. У першай палове XVIII ст. Рэччу Паспалітай кіравалі каралі саксонскай дынастыі (Аўгуст II і Аўгуст III), і вельмі можа быць, што ляпны дэкор на паўночным фасадзе (пастаральныя і іншыя матывы ў стылі ракако) створаны нейкім з майстроў знакамітай саксонскай школы пачатку XVIII ст., можа быць, нават тым, хто будаваў дрэздэнскі Цвінгер ці гродзенскі Новы замак. У канцы XVIII ст. ружанскі палац будаваў прыдворны архітэктар Сапегаў, як мяркуюць, саксонец Я. С. Бэккер.