Гродна і помнікі Панямоння  Леанід Аляксееў

Гродна і помнікі Панямоння

Леанід Аляксееў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 191с.
Мінск 1996
60.34 МБ
Парк у Ружанах захаваўся дрэнна, але, мяркуючы па тэрасах, што дайшлі да нас, гэта быў адзін з найрэдкіх на Беларусі паркаў — у стылі італьянскага Адраджэння, да якога былі, відавочна, прыхільныя першыя ўладальнікі палаца.
Пяройдзем на плошчу рынку. Тут яшчэ Леў Сапега збудаваў першы фарны касцёл. Яго нашчадак Казімір Леў Сапега ў 1650 г. заснаваў пры ім шпіталь на 12 чалавек. Касцёл Св. Тройцы, які стаіць і зараз, шмат разоў перабудоўваўся (1615 г. — XVIII ст.). Гэта аднанефавы, аднавежавы храм, збудаваны з такім разлікам, каб яго было відаць здалёк. На яго зарыентаваныя многія вуліцы горада.
На рьпіачнай плошчы размяшчаўся і базылянскі манастыр, узведзены ў XVII—XVIII стст. Петрапаўлаўская царква гэтага манастыра, пабудаваная ў 1675 г. і пераробленая ў XVIII ст., таксама мае шматлікія рысы барока. Своеасаблівая яе вузкая высокая званіца. Масіўны двухпавярховьі будынак плябані, які выходзіць на плошчу, таксама належыць да манастырскіх пабудоваў XVIII ст. Яго раскрэпаваны ў сярэдзіне фасад і шматлікія плоскія і шырокія пілястры надзвычай характэрныя для эпохі барока.
Вялікія князі і каралі неаднаразова наведвалі Ружаны. У Ружанскім палацы адбываліся нябачныя па раскошы прыёмы манархаў, праходзілі важныя нарады. Пры Яне Сапезе—"ваяводзе падляскім“ горад наведаў кароль Жыгімонт I і атрымаў тут належны манарху прыём.
Непадалёк ад Ружанаў знаходзіода яшчэ адзін старажытны маёнтак — Косава.
Ружапы. Касцёл Св. Тройцы (1615 г. —XVIII ст.)
Ружаны. Базылянскі манастыр (XVII—XVIII стст.)
К о с а в a — старажытнае паселішча. У 1494 г. спецыяльпым прывілеем вялікага князя Аляксандра яно было дараванае літоўскаму маршалку Яну Літавору Храптовічу. У 1570—1577 гг. Косавам валодалі Сангушкі, а ў 1611 г. яію перапшло да Сапегаў. Пазней тут гаспадарыла Ізабэла Чартарыйская...
Мы едзем па шапіы ў бок Івацэвічаў і ўжо здалёк бачым над лесам косаўскі замак. Шызы, ён нечакана вырываецца сваімі фігурнымі вежамі з-за мора маладога, таксама шызага сасняку. Дарога ўецца вакол лесу? а замак ганарліва паварочваецца да нас то адным, то другім бокам. Вось ужо відныя зубцы на вежах, стрэльчатыя вокны. Але раптам будынак замка знік гэтак жа нечакана, як і з'явіўся, — шаша паварочвае ўправа і аўтобус спыняецца каля надпісу ”Косава“.
Мы перасякаем шашу, ідзём угору, у той бок, дзе толькі што віднеўся замак, праходзім малады сасняк і раптам трапляем да самай падэшвы замкавай гары. Але ж гэта зусім не замак! Ён толькі здалёк так выглядае — гэта шыкоўны палац эпохі рамантызму, дэкараваны пад сярэднявечнае абароігчае збудаванне. Выцягнуты план будынка, анфіладнае размяшчэнне пакояў — як усё гэта пагадвае пабудовы класіцызму! Косаўскі палац збудаваны ў першай палове XIX ст., калі ў рускай, беларускай і ўкраінскай архітэктуры сталі моднымі рысы готыкі. Гэта чыстае перайманне не
Косава. Палац (першая палова XIX ст.) 150
Косава. Фрагмент палаца
атрымала шырокага распаўсюджання на Беларусі і прадстаўлена лічанымі пабудовамі. Захавалася акварэль мастака Н. Орды першай паловы — сярэдзіны XIX ст.: аднапавярховы драўляны панскі дом з тыповым для гэтых мясцінаў мансардным дахам і чатырохкалонным порцікам, каля якога стаіць групка людзей у адзенні сярэдзіпы XIX ст. Да дома пад‘язджае вазок, запрэжаны парай белых моцных коней. Усё гэта на фоне косаўскага замка. Гэта сядзіба Мерачоўшчына, размешчаная каля самага палаца ў Косаве. Належала яна дробнапамеснаму піляхціцу Касцюшку. 4 лютага 1746 г. тут у Людзвіга Касцюшкі нарадзіўся сын Тадэвуш, пгто і было запісана ў кнігах косаўскага касцёла 12 лтотага 1746 г. Пазней гэты хлопчык стаў нацыяналыіым героем Злучаных Штатаў Амерыкі і знакамітым кіраўніком паўстання 1794 г., якое мела мэтай захаванне дзяржаўнай незалежнасці Рэчы Паспалітай. Тадэвуш Касцюшка не паспеў пабачыць ”замка“ ў Косаве — ёп памёр у Швейцарыі ў 1817 г., замак тады яшчэ не быў збудаваны.
жыць на ўсход, дзе каля вяр-
хоўяў Нёмана знаходзяцца старажытныя гарады — уладанні
знакамітага магнацкага роду Радзівілаў — Нясвіж і Мір.
3 г і с т о р ы і Н я с в іж а. Нясвіж — адна з найпрыгажэйшых мясцін на Беларусі; яго пачатак выходзіць з глыбокай даўніны. У 1492 г. вялікі князь Аляксапдр перадаў Нясвіж Яну Кішку з Цэханоўца і Кішкі збудавалі тут першы касцёл. Да гэтага ў паселішчы ўжо была драўляпая царква Раства Багародзіцы. Дачка Яна Кішкі выйшла замуж за Радзівіла і з 1513 па 1939 г. — 426 гадоў — нясвіжскае ўладанне палежала гэтаму магнацкаму роду. Радзівілы былі інтэлектуаламі, высокаадукаванымі людзьмі, і Нясвіж стаў асяродкам асветы. Мікалай Радзівіл Чорпы быў у сваяцтве з каралём Жыгі-

монтам Аўгустам (1520—1572) і змог стаць віленскім ваяводам, а затым маршалкам і канцлерам Вялікага княства Літоўскага. Гэта быў час, калі мацнеўшы феадальны клас імкнуўся абмежаваць прывілеяванае становішча каталіцкай царквы і скараціць яе зямельныя ўладанні. Гэтай барацьбе спрыяў пратэстантьізм, які ў форме кальвінізму распаўсюдзіўся сярод магнацкіх родаў Беларусі. Радзівіл Чорны перайшоў у кальвінізм у 1559 г., за ім пайшлі Кішкі, Сапегі, Пузыні, Валовічы. Чалавек сярэднявечча — Чорны дзейнічаў не перакананнямі, а прымусам: адбіраў у каталікоў касцёлы, у праваслаўігых цэрквы і перадаваў іх кальвіністам. Але ў адрозненне ад каталікоў прапаведаванне пратэстантызму вялося па-беларуску. У Нясвіжы пачала працаваць друкарня, дзе вядомы дзеяч беларускага пратэстантызму Сымон Будны (памёр у 1593 г.) выдаў свой ”Катэхізіс“ з выкладаннем асноваў пратэстанцкага веравызнання (1562). Асновы гэтыя поспеху не мелі, але іх беларуская мова была крайне важнай — стваралася літаратурная беларуская мова.
Пасля смерці Радзівіла Чорнага (1565) яго сыны ўжо не падтрымлівалі пратэстантызму. У другой палове XVI ст. Нясвіж уступіў у пару свайго росквіту, якая цесна звязана з дзейнасцю сьша Чорнага — Мікалая Радзівіла Сіроткі (1549—1616). Мікалай Радзівіл вучыўся ў Германіі, Італіі, Аўстрыі і Францыі, ён быў адукаваным чалавекам, ствараў літаратурныя творы і апантана любіў падарожнічаць. Апісаннямі яго ваіодраванняў па Егіпце, Палесціне і іншых краінах Сярэдняга Усходу зачытваліся аж ад канца XVIII ст. не толькі ў Рэчы Паспалітай, але і ў іншых краінах Еўропы. У сваіх уладаннях Радзівіл Сіротка намерваўся стварыць вялікі музей, для якога купляў у падарожжах розныя гістарычныя і мастацкія каштоўнасці (у прыватнасці, нават егіпецкую мумію). Ён вярнуўся да каталіцызму, пратэстантаў адхіліў, а друкарню перадаў езуіцкай калегіі. Пратэстанцкія кнігі былі публічна спаленыя. У 1583 г. князь Мікалай збудаваў у Нясвіжы цудоўны замак, а ў 1593 г. не менш прыгожы храм, дзе належала захоўваць астанкі Радзівілаў. Жадаючы як мага ўмацаваць Нясвіж, ён дамогся ў караля Стэфана Баторыя роўнасці ў правах нясвіжскіх мяшчан з жыхарамі дзяржаўных гарадоў, прызначыў тут штотыднёвы торг і два кірмашы ў год (на Тройцу і напярэдадні Раства). Князь выпісаў з-за мяжы выдатных рамеснікаў і купцоў і здабыў для Нясвіжа герб. Жонка князя Мікалая Яўфімія
Вішнявецкая ў 1590 г. фундавала тут кляштар бенедыкцінак (дзе пахаваныя дочкі Сіроткі), а сам ён — кляштар бернардзінцаў (1598). На месцьі пазнейшага загараднага парку Альба князь збудаваў летнюю рэзідэнцыю — Эрэміторыум. Радзівіл Сіротка атрымаў ад Стэфана Баторыя прызнанне трох яго ўладанняў маяратамі — Нясвіжскага, Алыцкага і Клецкага. У выпадку знікнелня якой-небудзь лініі яго лашчадкаў гэтыя ўладанні не маглі стаць вымарачнымі, а зліваліся ў адно. Гэта ў значнай меры спрыяла захаванню лясвіжскіх уладанняў. Напрьжлад, у 1614 г. Алыцкі маярат уліўся ў ІІясвіжскі.
Пасля Сіроткі Нясвіж перажыў шмат розных падзей, на яго неаднаразова нападалі ворагі. Так, 14 жніўня 1706 г. шведы зруйнавалі горад, затым замак, якія Радзівілы аднавілі толькі праз 20 гадоў. Міхал Радзівіл адбудаваў не толькі замак, але кляштары і касцёл, заснаваў фабрыку, вялікую бібліятэку, карцінную галерэю, разнастайныя калекцыі. ІІясвіж зноў стаў блізкі да росквіту. Аднак сярод Радзівілаў былі не толькі высокія інтэлектуалы. Сын Міхала, вядомы князь Кароль ’’Пане Каханку" (празваны так за свой любімы выраз), быў неверагодным самадурам і купаўся ў раскошы. Асветніцкая дзейнасць Радзівілаў спынілася. У XIX ст. Дамінік Радзівіл змагаўся з Расіяй на баку Напалеона і пасля адступлення французаў на Нясвіж быў наложаны секвестр, каштоўную бібліятэку і інмат што япгчэ вьпзезлі ў Пецярбург. Бяздзетны Дамінік памёр ад ран у 1813 г. У 1814 г. Аляксандр I зляў секвестр, ІІясвіжскі маярат зліўся з Клецкім і перайшоў да прускіх Радзівілаў. Па пагадненню Антона і Лявона Радзівілаў у 1874 г., г. зл. праз 300 гадоў, спадчына Мікалая Сіроткі прыняла ранейшы выгляд: яна злілася ў агромлістьі маярат з цэнтрам у Ііясвіжы. Тут было 7600 валок зямлі, 8 мястэчак, каля 128 фальваркаў!
3 а м к а в ы а п с а м б л і» у Н я с в і ж ы. Нясвіж зараз малеіп>кі гарадок з мала развітой прамысловасцю, з вялікай колькасцю прыватных дамоў па ўскраілах, а ў цэлтры ўсё дыхае гісторыяй. Тут традыцыйная прамавугольная плошча рынку з ратушай, з невялікімі дамамі і кляштарамі па яе баках, з рэшткамі цудоўлага замка Радзівілаў на азёрах. ІІясвіжскі ансамбль пачаў стварацца ў 1533 г. пры яго першым уладальніку Яну Радзівілу. Тады былі праведзеныя каласальныя земляныя работы і збудаваны драўляны замак. Сын Яна — Мікалай Радзівіл Чорны замяніў яго муравапьім
Нясвіж. Замак. Выгляд ад Слуцкай брамы
(1551), у 1583—1585 гг. ансамбль быў адбудаваны па-новаму (па другіх крыніцах — абноўлены) Мікалаем Радзівілам Сіроткай. Зіму 1580—1581 гг. Сіротка правёў у Італіі, бачыў многія вядомыя тады італьянскія непрыступныя замкі, збудавапыя паводле апошняга слова высокай італьянскай фартыфікацыі, і вырашыў, відавочна, запрасіць вядомага італьянскага архітэктара-езуіта з Кома Яна Марыю Бернардоні (1542—1605). У выніку ў Нясвіжы быў збудаваны шыкоўнейшы замак-палац, які адпавядаў усім патрабавапням тагачаспай заходнееўрапейскай навукі. Шматлікія абнаўленні і дабудовы замка — прычына таго, што зараз ён не выглядае цэласным аб‘ёмам, хоць уезд, вежа, цэнтральны корпус і галоўны ўваход знаходзяцца на адной восі і першаснае імкненне архітэктара да сіметрыі захавалася.