• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гродна і помнікі Панямоння  Леанід Аляксееў

    Гродна і помнікі Панямоння

    Леанід Аляксееў

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 191с.
    Мінск 1996
    60.34 МБ
    Мы звяртаемся цяпер да шчорсаўскага парку, які лічыўся
    Шчорсы. Дзмітрыеўская царква уніятаў (Я. Габрыелі, 1776 г.)
    лепшым ва ўсім Навагрудскім павеце. Парк гэты пейзажнага тыпу, па ім любіў гуляць і А. Міцкевіч. Ён складаецца з трох частак, цэнтрам кампазіцыі якіх з'яўляецца, зразумела, пічорсаўскі палац. Першая частка размешчаная на паўночны захад ад палаца. У масіве мясцовых гатункаў ліставых дрэваў яшчэ можна заўважыць старажытную кальцавую дарожку, з якой добра глядзець на вадаёмы. Друтая частка прымыкала да першай і знаходзілася непасрэдна за палацам: тут размешчана вялікая паляна са шматлікімі групамі дрэў па яе краях. На ўскрайку гэтай часткі яшчэ відны агромністы ”дуб Міцкевіча“, пад якім, паводле паданля, паэт быццам пісаў сваю ”Гражыну“. Трэцяя частка парку за дамбай моцна забалочаная. 3 некалькіх сажалак парку болыпасць высахла, іншыя закінутыя і высыхаюць. Для выратавання парку, паводле сведчання В. Г. Анціпава, патрэбна тэрміновае ўмяшальніцтва спецыялістаў.
    Праходзячы праз пасёлак Шчорсы, звернем увагу на яшчэ пекалькі цікавых пабудоваў тых жа Храптовічаў. Гэта, на-
    Шчорсы. Вяндлярня (20—30-я гады XX ст.)
    прыклад, царква св. Дзімітрыя, збудаваная ў якасці касцёла пры ўдзеле Я. Габрыелі ў 1776 г. Яна вельмі масіўная і кідаецца ў вочы сваёй прыплюснутай, быццам уціснутай у фасад квадратнай у плане невысокай вежай з валютамі па баках. Яе прасторны інтэр'ер, перакрыты скляпеннямі з распалубкамі на падпружных арках, дэкарыраваны карнізамі, нішамі, здвоенымі пілястрамі карыпфскага ордэра. Вельмі арыгінальная цагляная цыліндрычная вяндлярня, пакрытая дранкай (20—30-я гады XX ст.).
    3 а м а к у Любчы. Са Шчорсаў да Любчы ходзіць аўтобус і праехаць туды мы можам без цяжкасці. Любча — былы гандлёвы цэнтр на беразе Нёмана, вядомы яшчэ пры Міндоўгу, г. зн. з XIII ст. У 1499 г. кароль Аляксандр дараваў яе свайму пісару Храптовічу, у XVI ст. яна перайшла да Гаштольда (1528), а з 1547 г.— да знакамітага сваім багаццем Яна Кішкі. Стаўшы віленскім кашталянам, той здабыў для Любчы Магдэбургскае права і нават асобны герб. У 1580-х гадах побач з мястэчкам быў збудаваны ўнушальны замак з палацам. У 1606 г. Кішкі парадніліся з Радзівіламі і Любча стала належаць апошнім. Прадпрымальныя магнаты вырашылі эканамічна ўмацаваць і пашырыць новае ўладанне: з Мінска, Навагрудка і іншых гарадоў яны перасялілі сюды мяшчан, стварылі рамесныя цэхі, адкрылі друкарню, дзе выдавалася шмат кніг на розную тэматыку і г. д. Горад быў распланаваны па асабліваму геаметрызаванаму плану. Цэнтрам усёй кампазіцыі быў замак.
    Кіруючыся да яго, мы думаем убачыць рэшткі сапраўды замка: вежаў, сценаў, равоў, пад'ёмны мост. На жаль, усё гэта да нас не дайшло. Засталіся толькі руіны — дзве некалі непрыступныя вежы, равы... Любчанскі замак быў збудаваны на ўзвыпшіы левага берага ракі Нёман, з трох бакоў яго акружалі равы. Адна з ацалелых вежаў — брамная — дае пэўнае ўяўленне аб замку ў цэлым. Магутны цяжкі куб яе нізу пераходзіць вышэй у васьміграіпіую прызму. У вежы чатьіры ярусы бою з байніцамі, па якіх можна вызначыць, на якую зброю яна была разлічана. Восем ружэйных байніц нізу змяняюцца вышэй яшчэ адным ярусам з дванаццаццю такімі ж байніцамі. Трэці ярус мае восем байніц гарматнага бою (можна было страляць у розных накірунках). Зверху пад самым карнізам на кожным баку васьмігранніка размешчаныя па дзве мушкетныя байніцы. Складаная ”гатычна-рэнесансная“ цагляная муроўка дазваляе лічыць,
    што вежы сапраўды будаваліся ў XVI ст. Любчанскі замак быў узяты і разбураны казакамі В. Залатарэнкі (з войска Б. Хмялыііцкага, памёр у 1663 г.) у жніўні 1655 г. Наш далейшы шлях ляжыць на Уселюб.
    У с е л ю б. Вялікі цёмна-чырвоны ”Ікарус“ кідае водбліскі ад сваіх шырокіх вокнаў на дахі пасялковых дамоў і, рухаючыся на захад, павольна кружыць па пыльных вуліцах незлічоных паселішчаў. Нарэшце, ён асцярожна выкіроўвае на асфальт шашы Іўе — Навагрудак, ідзе на поўдзень паміж высокіх сценаў густога лесу з рэдкімі прыдарожнымі крыжамі (мясцовая асаблівасць) і спыняецца ў пасёлку Уселюб. Каля 1438 г. брат Вітаўта Жьігімонт Кейстутавіч дараваў яго Андрэю ІІяміровічу. Аднак ёсць падставы сцвярджаць, што Уселюб і раней належаў гэтаму роду, а менавіта канюшаму Вітаўта Яну Няміру (1412—1413). Па ”тэстаменту“ яго нашчадка Андрэя ў 1573 г. мястэчка перайшло да плоцкага ваяводы Станіслава Давойны, а ў нашчадкаў Давойны ўсю ”Уселюшчызну“ купіў віленскі ваявода Мікалай Радзівіл (1573); частку маёнтка атрымалі ў спадчыну Пацы. У апошнія часы Уселюбам валодалі графы 0‘Руркі. Такая вось нескладаная гісторыя мястэчка.
    Адметнасцю Уселюба з'яўляецца яго знакаміты парк — адзін з лепшых на Беларусі па захаванасці. Ён складаецца з дзвюх частак: болып старажытнай — ”французскай“ (рэгулярнай) і навейшай — “англійскай” (пейзажнай). Цэнтрам першай быў дом уладальніка сядзібы, збудаваны ў яе паўночнай палове за дарогай. Парк прымыкаў да яго з усходу — у той частцы, дзе цяпер відныя магутныя ліпы са скрыўленымі ад моднай тады стрыжкі стваламі. На заходнім баку даўней існаваў вялікі луг, а за лугам выяўлялася перспектыва на вадаём. Пазней на гэтым лузе ўзвялі новы панскі дом, адарваўшы пейзажную частку парку ад рэгулярнай.
    Панскі дом не захаваўся, засталося толькі некалькі гаспадарчых пабудоў. Далей цягнуцца могілкі, а ў канцы іх — ’’антычны храмік“— пахавальня ўладальнікаў маёнтка XIX ст. графаў 0‘Руркаў з выбітай на ёй датай пабудовы — 1839 г. У крыпце капліцы знаходзяцца пахаванні О'Руркаў і іх сваякоў, але ўсе яны зараз моцна пашкоджаныя.
    Са старажытнай часткі парку можна перайсці да пейзажнай. Пры ўваходзе — шыльда, якая паведамляе аб рашэнні Уселюбскага сельскага Савета ўзяць яго пад дзяржаўную ахову. Парк захаваў некалькі ’’прагулачных маршрутаў“ —
    дарожкі шасцю выгнутымі петлямі ахопліваюць усю яго тэрыторыю. 3 некалькіх кампазіцыйных цэнтраў раскрываюцца добра прадуманыя перспектывы — парк яўна ствараўся вопытнай рукой спецыяліста. Лепніыя перспектывы — на ’’відовішчным пагорку", да якога падводзіць алея з сібірскай піхты. На жаль, гірыгожая сажалка спушчаная, але дамбы захаваліся і яе контуры добра прыкметлыя.
    Па дамбах можна прайсці на той бок шашы, дзе на тэрыторыі вёскі Уселюб О'Руркамі ў 1840 г. узведзеная сціплая мураваная царква, а да яе ў 1884 г. прыбудаваная масіўная і высокая званіца. На размешчаных тут могілках можна знайсці прозвішчы некаторых вядомых родаў рускага дваранства (напрыклад, Даўгарукавы).
    Аднак ва Уселюбе нас чакае адзін і самы цудоўны помнік старажытнай архітэктуры, аб якім яшчэ нядаўна ніхто нічога не ведаў. У 1986 г. гісторык архітэктуры Р. Баравы звярнуў увагу на ўселюбскі касцёл, збудаваны, мяркуючы па фасадзе, быццам бы ў XIX ст. Яго здзівіла неадпаведнасць строгага плана храма, лаканічна вырашаных яго бакавых фасадаў галоўнаму фасаду, выкананаму ў неагатычным стылі канца XIX — пачатку XX ст. Ужо візуальнае абследаванне похшіка сведчыла аб тым, што ён быў збудаваны ў XV ст.— аб гэтым сведчыла перш за ўсё так званая гатычная муроўка (строгае чаргаваннс тычкоў і лажкоў), памеры цэглы, вельмі блізкія да цэглы замка Вітаўта ў Гродне, да кафедральнага касцёла ў Каўнасе. Далейшае вывучэнне помніка гэта яшчэ больш пацвердзіла: забудоўка сцен валунамі, цыліндрычныя скляпенні, нервюрныя скляпенні ў сакрысці, нарэшце, сам так званы зальны план помніка. На жаль, не ўдалося высветліць сістэму перакрыцця асноўнага аб'ёму помніка — верхнія часткі яго сценаў занава перакладзены ў 1897 г., калі помнік перабудоўвалі. Вельмі характэрныя для позняй готыкі, лічыць аўтар даследавання, два магутныя прыступкавыя контрфорсы, якія некалі стаялі па баках увахода ў храм. Археалагічныя даследаванні помніка, праведзеныя A. М. Кушнярэвічам, прынеслі новую інфармацыю і ўнеслі ўдакладнешіі ў высновы Р. Баравога.
    Хто ж і калі мог збудаваць уселюбскі касцёл? 3 дакументаў вядома, што брат памянутага Андрэя Няміровіча Мікалай у 1471—1472 гг. збудаваў у маёнтку Ішкальдзь (захаваўся і зараз) познегатычны касцёл. Р. Баравы справядліва, здаецца, мяркуе, што Мікалай не стаў бы будаваць у
    сваім маёнтку касцёл, калі б у асноўным гняздзе Няміровічаў Уселюбе пе было храма. Ііпкальдскі касцёл да гэтага часу лічыўся самым старажытньім познегатычным касцёлам на Беларусі. Паводле даследаванняў Р. Баравога і Л. Кушнярэвіча, уселюбскі касцёл датуецца псршай паловай XV ст. і з‘яўляецца, такім чынам, самым старажытным вядомым нам познегатычным помійкам на Беларусі.
    Правёўшы нашае кругавое падарожжа праз Шчорсы, Любчу і Уселюб, мьі зноў вяртаемся на адным з рэйсавых аўтобусаў у ГІавагрудак — да яго адсюль усяго 15 км. Па дарозе перад самым Навагрудкам варта сысці з аўтобуса ў Літоўцы — маленькай вёсачцы, таксама апетай А. Міцкевічам.
    Л і т о ў к а. Мы ў Літоўцы, той самай, якую ўславіў у сваіх вершах А. Міцкевіч. Тут, сярод лясоў у чатырох кіламетрах ад Навагрудка, каля невялікай дамбы ляжыць зараз ціхае круглае азярцо. У высокай прыбярэжнай траве фыркаюць і махаюць грывамі спутаныя коні, рэхам па лесе нясуцца крыкі дзяцей, якія купаюцца ў возеры. Гэта сюды, да гэтай вёскі, гераіня паэмы А. Міцкевіча ”Гражына“, апрануўшы даспехі мужа, прывяла з Навагрудка войска, каб біцца з крыжакамі. Вынік бітвы вырашыў сам князь Літавор, які паспеў на дапамогу, ліцвіны перамаглі, але жонка князя Гражына была забітая! Паэма канчаецца грандыёзньім паганскім пахаваішем на вогнішчы гераіні паэмы Гражыны.
    Вакол возера прыемна пахадзіць, пранікнувда пейзажам, які натхняў калісьці вялікага паэта,— відаць, гэта адзінае месца. якое няшмат змянілася ад часоў А. Міцкевіча!
    С в і ц я з ь. Пад Навагрудкам шмат мясцін, звязаігых з жыццём выдатных дзсячаў культуры і гіерш за ўсё Адама Міцкевіча. ’’Немагчыма апісаць пейзажы пасля яго. Сваё бачанне, народжанае настальгіяй, Міцкевіч навязаў сучаснікам і нашчадкам — уяўны капііст гэтых пейзажаў і хранікёр часоў дня і года, ён навязаў сваё бачанне з такой сілай, што людзі паверылі ў іх адчувалыіую сапраўднасць (...) Іх не раз параўноўвалі і правяралі, і ўсё незвычайпа і пераканаўча сышлося; але забываліся толькі на адно, што глядзелі ўжо (...) вачамі выгнанніка, які з дальняй далі, з парыжскай вуліцы бачыў Літву свайго дзяцінства..."— піша біёграф А. Міцкевіча М. Яструн. Але больш за ўсё ён любіў возера Свіцязь. Невялікае круглае возера з крыштальнай крьшічнай