Гродна і помнікі Панямоння  Леанід Аляксееў

Гродна і помнікі Панямоння

Леанід Аляксееў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 191с.
Мінск 1996
60.34 МБ
I ў е. Гэты гарадок — даўняе ўладанне Кішкаў. Паводле легенды, ён заснаваны Евай — жонкай Гедыміна. Гэта яна быццам збудавала на некалі непраходных балотах ракі Гаўі замак, рэшткі якога відныя ў горадзе і цянер. У Іўі мы зноў
Іўе. Касцёл (1631)
бачым тыя ж певялікія ”тарцовыя“ дамкі, як і ў іншых гарадах. I Іа плошчы за валам узвышаецца двухвежавы бернардзінскі касцёл Пятра і Паўла, збудаваны разам з кляштарам па іўеўскім Замчышчы ў 1631 г. уладальнікам мястэчка каштэлянам троцкім і літоўскім падскарбіем князем Мікалаем Кішкай. Гэты аднанефавы двухвежавы зальнага тыпу храм з пяцібаковай апсідай мае сціплы, але не пазбаўлены мастацкай выразнасці галоўны фасад. Кідаецца ў вочы супрацьпастаўленне гладкай, моцна выцягнутай у шырыню сцялы піжняга яруса, быццам бы пакарочанаму верхняму ярусу з тонкімі шырока пастаўленымі вежамі і фігурным шчытом паміж імі.
Пры берпардзіпскім касцёле некалі існавала "Іўеўская арыяпская акадэмія“, заснаваная Янам Кішкай (памёр у 1592 г.). У акадэміі было пяць класаў, і ад езуіцкіх і нават кальвінісцкіх школаў яна адрозпівалася большым лібералізмам, верацярпімасцю (там вучыліся дзеці арыянаў, праваслаўных і католікаў). Акрамя багаслоўя ў ёй вывучаліся: філасофія, гісторыя, права, логіка, рыторыка, этыка, фізіка, музыка, медыцына, а таксама пяць моваў: беларуская, латынь, грэцкая, стараяўрэйская, польская. Пры манастыры працавала бібліятэка, якой карысталіся навучэнцы акадэміі, яна налічвала 489 кніг. Каля 1587 г. рэктарам акадэміі быў прагрэсіўны гуманіст, педагог і паэт, аднадумец Сымона Буднага Ян Немыслоўскі. Яго пяру належаць некалькі падручнікаў для арыяпскіх акадэмій, надрукавапых у друкарпях Нясвіжа, Любчы і Лоска.
Упамянём япгіэ два іўеўскія помнікі: сінагогу (XVII ст.) у цэнтры горада — нізкі амаль квадратны ў плане будынак — і мячэць — драўляпую, адзіную зараз дзейсную на Беларусі — чатырохвуголыіае збудаванне з мінарэтам.
з г і с т о р ы і Н а в а г р у дк а. У кожнага пры словс ”Навагрудак“ узнікае перш за ўсё асацыяцыя з Адамам Міцкевічам (1798—1855). Так, менавіта тут, у гэтым некалі буйным сярэднявечным цэнтры, а ў XIX ст. ціхім правінцыйным гарадку, правёў сваё ранняе дзяцінства вялікі паэт. Тут ён слухаў старажытныя народныя паданні і казкі, тут старая няня спявала яму народныя песні, тут хлопчыкам бегаў ён па завулках старажытнага горада, гуляў сярод руінаў замка Вітаўта. Тут жа ён напісаў сваю першую оду...
ІІавагрудак сапраўды старажытны горад: ён узнік у канцы X ст. У XIII ст. Навагрудак — цэптр невялікага ўсходнеславянскага княства, на стол якога быў запрошаны князь балцкага паходжання
4 Л. В. Аляксееў
97
Міндоўг. У 1253 г. ён, заснавальнік Вялікага кляства Літоўскага, каранаваўся ў Навагрудку, прыняўшы карону, прысланую папай Інакенціем III. Пляменнікі Мілдоўга — полацкі, віцебскі і смаленскі князі — адмовіліся яму падларадкоўвацца і былі сагнаныя з пасадаў. Пасля вераломнага забойства Міндоўга (1263) яго сын Войшалк захапіў Навагрудак (1265). але і ён урэшце быў забіты. Пераходзячы з рук у рукі, горад пасля смерці Гедыміна стаў уладаннем Кейстута, затым яго сына Вітаўта. Апошні збудаваў тут магутны замак, заснаваў лезалежную ад Масквы лраваслаўлую епіскапскую кафедру, дзе ў 1415 г. нават абіраўся кіеўскі мітрапаліт (!). У 1511 г. кароль Жыгімонт I дараваў гораду Магдэбургскае права на самакіраванне. Па загаду караля Стэфала Баторыя з 1581 г. у Навагрудку праводзіў пасяджэнні Вярхоўны трыбунал, і ў выніку да горада пачало з'язджацца шмат шляхты, жыццё тут значна ажывілася. У 1654 г. пачалася працяглая і ўпартая вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай. Цар вярнуў Смаленск, Севярскія землі, Кіеў і левабярэжную Украіну (1667). Часова быў заняты і Навагрудак (1654—1660). Па трэцяму падзелу Рэчы Паспалітай ён трапіў у Расійскую імпсрыю (1795) і ўвайшоў у Слонімскую (з 1802 г. — Гродзенскую) губерню як уездны горад.
Дзядзіпец і вакольпы горад Навагрудк а. Дзякуючы археалагічным раскопкам, якія на працягу 20 гадоў вяла ў Навагрудку ленінградскі археолаг Ф. Д. Гурэвіч, гісторыя гэтага горада цяпер праяснілася. У X ст. ла двух суседліх пагорках у дрымучых лясах з рэдкім славянскім насельніцтвам утварыліся два славянскія паселішчы. У другой палове XI ст. паселішча, размешчанае ла меншай гары (сучасная назва ’’Замкавая гара“), было ўмацавана валам і, верагодна, драўлянымі сценамі — утварыўся так званы дзядзінец. У пачатку XII ст. умацаванні гэтыя былі ўзмоцлелыя, а ў 60—70-я гады XIII ст. у паўлочнай частцы ўзвялі мураваны данжон, байніцы якога былі аблямаваныя цэглай. Неўмацавалы пасад на другой гары (’’Малы замак“) у XII ст. быў таксама абнесепы валам і такім чынам пераўтварыўся ў ’’вакольны горад” (горад в а к о л дзядзілца). Але і гэтых умацавалляў наваградчанам было мала: у калцы XII — пачатку XIII ст. ля падэлівы пагорка быў ласыпалы шасціметровы ніжпі вал для абароны падыходу да горада з паўлочла-ўсходляга боку.
Магутныя ўмацаванні спатрэбіліся ў пачатку XII ст. таму, што паселішча стала горадам (новым горадам — Наваградкам) — у ім сканцэнтравалася значнае па тых часах гандлёварамеснае „асельніцтва, якому стала неабходным умацаваць месца свайго жыхарства. Калі пачатковыя паселішчы выглядалі даволі сціпла, то цяпер малюнак карэнным чынам змяніўся. На дзядзінцы жыў князь і, відавочна, усе тыя несвабодныя людзі, якія яго абслугоўвалі,— чэлядзь, замкавыя рамеснікі, можа быць, некаторыя найбольш блізкія да князя дружыннікі. У вакольным горадзе жылі багатыя купцы, рамеснікі (свабодныя), баяры. Многія з баяраў, верагодна, уваходзілі ў дружыну князя. У раскопках выяўлены рэшткі дамоў, якія належалі багатым жыхарам гэтага горада. Сцены некаторых дамоў былі атьінкаваныя і нават пакрытыя фрэскамі. Сярод рамеснікаў вакольнага горада асабліва выдзяляліся ювеліры. У XII—XIII стст., мяркуючы па раскопках, Навагрудак быў развітым гандлёва-рамесным цэнтрам. Археалагічныя знаходкі дазваляюць казаць аб сувязях (можа быць, апасродкаваных) старажытнага Навагрудка (XII—XIII стст.) з Цэнтральнай і Паўночнай Еўропай, Арабскім Усходам, Візантыяй, не кажучы ўжо аб землях Русі і перш за ўсё аб сувязях з Кіевам. Па сведчанню ф. Д. Гурэвіч, ”у XII—XIII стст. Навагрудак быў літаральна напоўнены імпартпымі вырабамі“. He даводзіцца сумнявацца, што горад быў ласым кавалкам для ворагаў і меў патрэбу ў магутных абарончых умацаваннях. У 1214 г. замак не змаглі ўзяць татары, у 1314, 1391, 1394 гг.— крыжакі.
Мы ідзём па Замкавай гары — дзядзінцу старажытнага Навагрудка, аглядаем рэшткі замка Вітаўта (канец XIV — пачатак XV ст.). Ад некалі непрыступнай цытадэлі засталіся вартыя жалю рэшткі. Яшчэ захаваліся фрагменты трох вежаў: самай высокай і магутнай — Шчытоўкі, менш высокай — ля Фарнага касцёла (так званая касцёльная) і ніжняя частка яшчэ адной, якую часам памылкова лічаць жыллём князя. Дваццаціпяціметровы данжон з эркерам уверсе — вежа Шчытоўка — падобна да заходнееўрапейскіх данжонаў мела браму. Квадратная ў плане вежа мела сцены таўшчынёй 2,6— 2,7 м, цалкам выкладзеныя з цэглы (без дабаўлення камянёў). Да гэтай напачатку адзінай мураванай вежы прымыкалі драўляныя сцены. Але барацьба з ордэнам патрабавала больш надзейнай абароны і ў хуткім часе Вітаўт прыбудаваў да вежы
Навагрудскі замак. Рэканструкцыя (мастак Я. Кулік)
новыя ўмацаванні таксама з цэглы. Так узнікла Касцёльная вежа — трохпавярховая, выкладзеная на чатыры метры з каменя, а вышэй— з цэглы. Ыа ўсход ад яе ішла васьмідзесяці-
метровая цагляііая абарончая сцяна таўшчынёй 2,5 м да так званай Малой брамы — трохпавярховай вежы, якая злучала замак з горадам. Яе рэшткі выяўленыя пад час раскопак 1924—1925 гг. і закансерваваныя. Далей на захад цягнулася самая магутная сцяпа, якая злучалася з Пасадскай вежай.
Раскопкамі высветлена, што на дзядзінцы Навагрудка стаяла і невялікая мураваная царква, падобная да Верхняй царквы ў Гродне. Аўтар раскопак М. У. МаНавагрудак. Касцёльная вежа замка
леўская лічыць, што храм у Навагрудку быў збудаваны раней за гродзенскі: калі другі датуецца канцом XIV — пачаткам XV ст., то першы патрэбна аднесці да сярэдзіны — другой паловы XIV ст. Тая ж даследчыца выявіла на дзядзінцы мураваную квадратную ў плане пабудову, выкладзеную ўсярэдзіне цэглай з цэнтральным слупам і ўнутранымі перагародкамі,— палац другой паловы XIV ст., некалі перакрыты крыжовымі скляпеннямі. Гэта адзіная такая пабудова на Беларусі.
Царква Барыса і Глеба. Вакольны горад ГІавагрудка закончыў сваё існаванне ў 1274 г., калі князь Леў Данілавіч (Галіцкі) ’’утанвся Мьстаслава н Володнмнра, взя околннй град с татары, детннец остася...“ (Іпацьеўскі летапіс). Аднак ужо тады насельніцтва Навагрудка жыло і за межамі ўмацаванняў, што пацвярджае існаванне там некалі царквы XII ст. Сапраўды, за тэрыторыяй вакольнага горада размешчаны пагорак, дзе зараз узвышаецца знакамітая царква Барыса і Глеба. Храм быў збудаваны на сродкі літоўскага гетмана князя Канстанціна Астрожскага і мітрапаліта Іосіфа Солтана ў 1519 г. у стылі ўжо вядомай лам позняй готыкі. Аднак да гэтага часу месца не было пустым. Раскопкі прафесара М. К. Каргера паказалі, што храм 1519 г. стаіць на рэштках храма XII ст. з мазаічнай падлогай, а яго сцены былі распісаныя фрэскамі. Гэта быў невялікі чатырохстоўпны трохапсідны храм, выкладзены з радоў чэсанага белага каменя, якія перамежваліся з радамі цэглы. Падобны прыём — спалучэнне квадраў і плінфы — быў да нас занесены ў пачатку XII ст. з візантыйскай правінцыі. У гэтай тэхніцы муроўкі ва Усходняй Еўропе была збудаваная толькі адна царква — Дабравешчанская ў Віцебску. Відавочна, майстры, будаваўшыя ў Віцебску, былі запрошаныя ў Навагрудак для ўзвядзення царквы Барыса і Глеба. Тыя ж раскопкі паказалі, што праз чвэртку стагоддзя навагрудскі храм быў з трох бакоў акружаны галерэяй. Аднак будавалі галерэю ўжо не віцебскія майстры, a полацкія: галерэя выкладзепа з плінфы са схаваным радам (што характэрна было для Русі канца XI ст., а ў XII ст. захавалася толькі ў Полацку). Храмы часоў Кіеўскап Русі ўсе лічаныя-пералічаныя; адкрыццё кожнага новага помніка ў раскопках — падзея ў навуцы! Нельга не шкадаваць, што існаванне зараз у царкве памяшкання для архіва з цэментнай падлогай не дало магчымасці такому