Гродна і помнікі Панямоння
Леанід Аляксееў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 191с.
Мінск 1996
Адзін са стваральнікаў Гродзенскага музея майстар Н. Я. Улейчык (1881—1965)
Акрамя таго, вельмі цікавая гісторыя самога музея, якую патрэбна шырока ўвесці ў экспазіцыю. Сваім узнікненнем і былой славай музей абавязаны шматгадовай працы яго адзіных двух супрацоўнікаў: дырэктара Юзафа Ядкоўскага і чырванадрэўшчыка-ўмельца Нестара Яфімавіча Улейчыка (1881 — 1965), умелымі рукамі якога былі зробленыя ўсе вітрыны і стэнды, уся стылізаваная пад XVI ст. (па малюнках 10. Ядкоўскага) мэбля. Яна і зараз тут. 10. Ядкоўскага я, зразумела, у музеі не застаў, але Н. Я. Улейчык, які працаваў у музеі з моманту яго стварэння і да самай сваёй смерці, стаіць перада мной як жывы. Беларус з-пад Індуры, паўнаваты (сэрца!), са знешнасцю, быццам створанай для рэпінскага запарожца, з жывымі разумнымі вачамі. Я заспеў яго на сярэдзіне шостага дзесятка і яму было на што аглянуцца. Кінуўшы погляд паверх акуляраў, ён адкладваў фуганак і пачыпалася доўгая гісторыя музея... He мог зразумець стары Нестар гэтага вучопага суда 62
над Ядкоўскім: ’’Панаехалі з Варшавы! Вучоныя паны! Ганьбілі чалавека — не так вядзе раскопкі, тое — ле так, гэта — не так! Ну, так скажы, як? Папраў чалавска, калі ён памыляўся (ён жа, як і я,— з народа). Дык не! Звольнілі, выгналі, не паглядзелі, што стварыў музей!“— ”А самі вы былі там?“— ”Хе! Гэта за польскім часам хіба сталяра бы пусцілі!..“ Пераходзіў Нестар на 1939 г.: ”Як чакалі мы, беларусьі, нашых! Як плакалі ад радасці, атрымаўшы з ваенпых грузавікоў рускія газеты!" Цямнеў яго твар пры аповядах аб акупацыі... Што было! Што было!“ — захінаў ён твар рукамі, ціха хістаў галавой. ’’Былі выпадкі, калі жыхары, сутыкнуўшыся з немцамі, абтрасалі вопратку — ”запэцканае“ месца... Аднойчы немец стрэліў, але абтрасаць працягвалі...“ Дух у Нестара жывы, вось ён бярэ з варштата газету і тыркае ў яе пальцам — важнае месца... Усё чытаў, аб усім мае ўласную думку.
’’Нестар Яфімавіч,— кажу я,— калі б вы вучыліся, былі б прафесарам!” (Усміхнуўся: ”Ведаю!“) Ён і дасціпнічае неяк пасвойму — тонка і разумна, і смела, спьшяіочы на суразмоўніку паверх акуляраў смяшлівыя добрыя вочы і прыгаворваючьг ”Хе, хе!“
I ак, Нестар-самародак амаль не вучыўся, жыццё склалася не так, як ён заслугоўваў па сваіх прыродных даных, але апошнія 40 год цалкам аддадзеныя музею. Ці ёсць у гэтым музеі куточак, прысвечаны старэйшаму супрацоўніку, умельцу, энтузіясту-сталяру? На жаль, не! Мы павінны схіляць галаву перад людзьмі, якія бескарысна аддалі сваёй справе ўсё жыццё! Усё сваё майстэрства гэты чалавек аддаў на карысць тым, хто будзе жыці, пасля яго!
Свяцк. Праехаўшы 18 км у бок Сапоцкіна, у 100—200 м ад дарогі мы трапляем у стары запушчапы, некалі, відаць, пейзажны парк і, прайшоўшы сістэму сажалак, трапляем да выдатнага архітэктурнага ансамбля. Перад намі палац Валовічаў, пабудаваны ўжо вядомым нам Дж. Сакка ў 1779 г. У гэты час эіюха барока ўжо адышла ў мінулае, у моду ўваходзіў класіцызм з яго строгасцю і рэгулярнасцю. Палац Валовічаў — цудоўны ўзор пераходнага часу ад барока да класіцызму.
Увесь будынак сіметрычны, складаецца з трох аб'ёмаў — уласна палаца і двух флігеляў па баках, злучаных з ім паўцыркульнымі галерэямі. ГІашу ўвагу прыцягвае перш за ўсё галоўны двухпавярховы корпус з яго эфектным парадным
Свяцк. Паркавы фасад палаца Валовічаў
фасадам. Ніжні паверх апрацаваны рустам, сярэдні, з высокімі вокпамі паводле тагачаснай моды, дзеліцца трыма рызалітамі. За іх франтонамі ён выглядас трэцім ярусам, і ўвесь будынак з шырокім пандусам надзвычай эфектны. Флігелі сціплейшыя, яны пастаўленыя на паніжаным рэльефе, галерэі злучаюць ніжні паверх палаца з іх верхнім. Як і ў цэнтральным будынку, галоўным у флігелях з‘яўляецца, відавочна, верхні паверх. Яго вокны выцягнутыя і маюць тонка прамалёваную аблямоўку, квадратныя вокны ніжняга паверха такой аблямоўкі пазбаўленыя. Вуглы всрхняга паверха і сцяна над уваходам у флігель у цэптры руставаныя.
Зразумела, іпто інтэр'ер гэтага манументальнага палаца павінны быць шыкоўным. У яго афармленні прымалі ўдзел мастакі Т. Манькоўскі і А. Смуглевіч і патрацілі на гэтую працу пімят часу. Перш за усё багата ўпрыгожылі парадную лесвіцу і залу, дзе выявіліся як рысы барока, так і класіцызму. Сам Джузэпе Сакка зрабіў эскізы панэляў сценаў, камінаў, рамаў, люстэрак, кансоляў, вазонаў, нават мэблі і назіраў за іх выкананнем. Зала ўпрыгожвалася калонамі, глыбокімі нішамі са скульптурамі. Усюды было шмат насценнага жывапісу і скульптуры. На жаль, жывапіс да нас не дайшоў, яго можна вывучыць толькі па рэдкай манаграфіі В. Татаркевіча.
Свяцк. Паркавы фасад палаца Валовічаў. Выгляд збоку
(I MSH
Свяцк. Правы флігель палапа Валонічаў
3 Л. В. Аляксееў
Палац эфектна далучаны да паркавага пейзажу. На яго паркавым фасадзе, як і на парадным, няма лішніх упрыгожанляў, рызаліты вельмі сціплыя, але ёсць цікавы тыповы для папярэдняй эпохі барока пяцібаковы выступ сярэдняй часткі — эркер галоўнай залы палаца. Адміністрацыя бальліцы, якая зараз размешчана ў палацы, дрэлла разумее, чым яна валодае. Па няведанню, лапрыклад, засадзілі цудоўны курданёр палаца не кветкамі, а дрэвамі (малакаштоўны яселялісцевы клён), закрыўшы тым самым галоўную перспектыву і г. д. Такіх ”ляпсусаў“ тут мноства. Што тычыць парку, то ён патрабуе кваліфікаванага аднаўлення.
I п Д у р a. He адкажам сабе ў задавальлеллі праехаць за 20 км на поўдзель ад Гродла, каб паглядзець маленькі старажытлы гарадок Ілдуру. Першапачатковая Індура злаходзілася ла пагорку, акружалым зверху кальцавым валам. За межамі вала відла яе пляцоўка, таксама абведзелая валамі; рэілткі 'грэцяга вала добра прасочваюцца ў паўдлёва-заходляй частцы гэтага ломліка. Гарадзіілча Ілдура, такім чылам, лекалі было ўмацавала магутлымі валамі і драўлялымі абароігчымі
індура. Квартал беднаты ў 1930-х гадах. (Фота Ю. Ядкоўскага) 66
сценамі зверху. Раскопкі гродзенскага археолага К. Т. Кавальскай выявілі на гарадзішчы культурны слой, і стала відавочным, што першыя насельнікі тут 3‘явіліся ў X—XI стст. Цікава, што, па назіраннях Ф. Д. Гурэвіч, старажытная Індура па свайму характару была ідэнтычнай іншым паселішчам ваколіцы, у прыватнасці такому выдатнаму гарадзішчу, як Муравельнік у Ваўкавыску.
У познім сярэднявеччы Індура належала Давойнам, потым Кішкам, Радзівілам, Пацам і, нарэшце, Валовічам. Троіцкі парафіяльны (прыходскі) касцёл у стылі ампір збудаваны ў 1825 г. пробапічам Радзіевічам, у 1901—1904 гг. яго моцна перабудавалі.
Цікава, што да апошняй вайны многія кварталы Індуры захоўвалі аблічча тыповага сярэднявечнага мястэчка, населенага яўрэйскімі беднякамі. Фотаздымак, які мы тут прыводзім, зроблены Ю. Ядкоўскім у 1930-х гадах і добра гэта ілюструе. Hi яўрэйскіх мястэчак, ні такіх кварталаў цяпер ужо не знайсці. Іх фотаздымкі захоўваюцца толькі ў музеях.
Ha Foci, Зяльвянцы i Свіслачы
Гэтыя невялікія левыя прытокі Нёмана не на ўсіх мапах можна знайсці, названыя рэкі маюць адносна невялікую працягласць (адпаведна 99, 170 і 121 км), іх берагі маляўнічыя і густа заселеныя. Тут ёсць некалькі старажытных гарадоў і проста вёсак з цікавымі помнікамі мастацтва. Самым буйным з'яўляецца раённы цэнтр Гродзснскай вобласці Ваўкавыск, з яго мы і пачнём.
Ваўкавыск — старажытны горад на невялікай рэчцы Ваўкавыі — прытоку ракі Рось. Летапісы ўпамінаюць яго разам са Слонімам пад 1252 г. (Даніла Галіцкі пасылае сюды свайго сына). Такія ж кароткія згадкі маюцца ў летапісах і ў наступныя часы. Пакідаючы свае ўладаіші шматлікім сынам, Гедымін аддаў Наваградскае княства, Ваўкавыск і Мсцібогаў Карыяту (1323).
У 1386 г. тут вяліся перагаворы аб жапіцьбе вялікага князя Ягайлы на польскай каралеве Ядвізе. У год разгрому крыжакоў пад Грунвальдам (1410) Ваўкавыск быў захоплены і спалены крыжацкім войскам, шмат жыхароў трапіла ў палон. У 1500 г. горад увайшоў у Наваградскае ваяводства, затым атрымаў Магдэбургскае права і лічыўся буйным цэнтрам (плаціў падаткі нароўпі з Наваградкам і Слонімам). Па трэцяму падзелу Рэчы Паспалітай ён адьшюў да Расіі (1795). У пачатку рускага паходу ІІапалеона тут размяшчаўся штаб Другой арміі пад камандаваннем П. I. Баграціёна. 17 ліпеня 1812 г. горад захапілі французы, але былі выбітыя генералам Сакенам 2 лістапада.
Рэшткі летапіснага Ваўкавыска захаваліся ла паўднёваўсходняй ускраіпе горада, дзе ўзвышаецца ’’Шведская гара“ (на захад ад яе — гара ”3амчышча“ і на ўсход — ”Муравельнік“). Раскопкі гэтага комплексу 10. Ядкоўскім (1925), а пасля беларускімі археолагамі Г. I. Пехам і Я. Г. Звяруга прынеслі важныя вынікі. Высветлілася, што раней за іншыя была заселена "Шведская гара“ (X ст.), а пазней (XI ст.) — астатнія дзве. Гэта былі, на думку Я. Г. Звяруга, ’’крэпасць, потым феадальны замак і, нарэшце, горад“ паблізу земляў ваяўнічых яцвягаў і іншых балцкіх плямёнаў. Тут вывучаны рэшткі жылых паўзямлянак, магутных гарадскіх умацаванняў, знойдзены шматлікія побытавыя рэчы, некаторыя з іх, безумоўна, высокамастацкія вырабы: шахматныя фігуры, вапняковая плітка з выявай звера. цудоўнае касцяное павершша заходнееўрапейскай работы, арнаментаваныя пласціны калчанаў.
Аднак самым значным адкрыццём у Ваўкавыску з'яўляецца знаходка храма XII ст., будаўніцтва якога было чамусьці спьшена пасля закладкі падмуркаў. Храм гэты пачалі будаваць на ’’Замчышчы”, відавочна, у першай палове — сярэдзіне XII ст. Мяркуючы па рэштках, гэтая царква задумана даволі блізкай да гродзенскай Ніжняй царквы. Храм меўся быць шасцістоўпным, трохнефавым, трохапсідным, прычым бакавыя апсіды, як і ў Гродне, былі ўнутранымі. Непадалёк ад падмуркаў былі знойдзены вялікія гранітныя і гнейсавыя валуны з адной ці дзвюма гладка адшліфаванымі гранямі, побач расчьппчаны яшчэ і ”склад“ плінфьі, з якой меркавалася ўзводзіць сцены. Камяні прызначаліся для дэкаратыўных уставак у муроўку, як гэта было ў гродзенскіх храмах, вялікая яма з вапнай — для замешвання рашчьшы. Аднак будаўніцтва
Ваўкавыск. Гістарычная забудова горада (канец XVIII — першая палова XIX сг.)
Ваўкавыск. Касцёл (XVIII ст.)
Ваўкавыск. ”Дом Баграцісна' (цачатак XIX ст.)
на гэтым было спынена. Цікава, што да паўднёва-заходняга кута храма прымыкалі падмуркі квадратнай у плане вежы, дзе, відавочна, меркавалася размясціць лесвіцу на хоры. Чаму гэты цікавы помнік не дабудавалі, мы не ведаем.