Гродна і помнікі Панямоння  Леанід Аляксееў

Гродна і помнікі Панямоння

Леанід Аляксееў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 191с.
Мінск 1996
60.34 МБ
ўваход. Будынак быў узведзены ў стылі позняга барока, але меў і асобныя элементы ракако (апрацоўка фасадаў рустам, прыбранне інтэр'ера залы і г. д.)Увогуле інтэр‘еры палаца былі шыкоўньші. Злева ад увахода — прыёмная зала, справа — апартаменты ўладалыііка, у крыллях размяшчаліся канторы эканоміі. Апартаменты былі ўпрыгожаныя карцінамі і скульптурамі, створапымі лепшымі еўрапейскімі майстрамі. Асабліва прыгожы выгляд мелі каміны з карарскага мармуру.
Сваім парадным дваром палац быў звернуты да плошчы з яе двума флігелямі, пастаўленымі адзін насупраць другога, і незвычайным паўкруглым домам (т. зв. ’’крывая афіцына“)— музычным флігелем. Адзін з флігеляў захаваўся, ён належаў да рэзідэпцыі віцэ-адміністратара і прызначаўся для яго канторы. Характэрпа вельмі сціплая апрацоўка фасадаў (строгія плоскія пілястры). Можна думаць, што незахаваны флігель, які стаяў насупраць, быў такім жа ”парным“. Паўцыркулыіы музычны флігель быў задуманы як будынак, фланкіруючы плошчу. Праўда, ёсць меркаванне, што пачатковая задумка была зменена, ансамбль не атрымаў закончанага выразу і ’’крывая афіцына'* засталася не звязанай кампазіцыйна з суседнімі будынкамі. Гэтая пабудова прызначалася для музычнай школы. Тут былі невялікія класы і залы для заняткаў, вучні і выкладчыкі жылі ў мансардзе.
Гродна. Музычны флігель "крывая афіцыпа" ансамбля А. Тызенгаўза
Паблізу быў размешчаны (зараз перабудаваны) тэатр. Ззаду палаца А. Тызепгаўза ўзвышаецца яшчэ адзін будынак — медыцынская школа, дзе ў тыя часы мясціўся і кадэцкі корпус. Пазней будьшак палежаў Чацвярцінскім і называўся іх палацам. Ён быў моцна перабудаваны, але фасад захаваў два бакавыя вежападобныя выступы, характэрныя для мясцовых палацаў.
Цікавыя таксама гаспадарчыя і вытворчыя пабудовы Гызенгаўза, многія з якіх мы яшчэ можам пабачыць: былы пакгаўз, зараз, праўда, моцна перабудаваны (вул. Дзяржынскага, 1а), будьшак ’’лясной адміністрацыі“ (вул. Леніна, 45), ’’кухня і дом служкаў“ (вул. Акадэмічная — захавала сваю назву з часоў А. Тызенгаўза) і, нарэшце, гэтыя цудоўііыя "басняцкія домікі“, якія япічэ на маёй памяці стаялі па вуліцы Ажэшкі з высокімі франтонамі на тарцах. Тут быў пасёлак для рабочых у ліку 20 аднолькавых домікаў, адна сцяна якіх (парадная), складзеная з цэглы, была высокай і мела барочны франтон, а тры астатнія будаваліся з дрэва і тынкаваліся. Такім чынам спалучалася таннасць пабудовы з рэпрэзентатыўным выглядам. У будынку было тры нізкія пакоі для жылля, пад дахам мясцілася яшчэ мансарда. Падсобная частка складалася з кухні і вітальні. Зараз захаваўся толькі адзін з гэтых незвычайньіх дамоў. Цікавым будыпкам была карчма ’’Раскоша” на той жа вуліцы Ажэшкі, бліз вакзала. Гэта таксама аднапавярховы будынак з мансардай за высокім
Гродна. Дом віцэ-губернатара ў Гарадніцы 56
Гродна. Будынак медыцынскай школы ў Гарадніцы
авалыіым барочным франтонам. Да асноўнага будынка прымыкаюць бакавыя крылы. Такія вось фрагменты грандыёзнага ансамбля Тызенгаўза, якія яшчэ можна пабачыць. Што тычыцца агульнай задумы гэтага энтузіяста, то яна не ўдалася. Для рэалізацыі такога дарагога эксперымента кароль узяў пазыку ў Галандыі (10 млн. злотых), але насуперак спадзяванням апраўдаць траты на прадпрыемства не ўдалося. Злейшы вораг Тызенгаўза Ржавускі ўзяўся аплаціць даўгі, але з Тызенгаўза спагналі 4 млн. злотых, прадпрыемства закрылі, рабочых разагналі (1780). Той жа лёс чакаў аналагічнае прадпрыемства А. Тызенгаўза ў Паставах. Агаломшалы крахам сваёй справы, ідэаліст энтузіяст-рэфарматар Антоні Тызенгаўз у 1785 г. сканаў (пахаваны ў фамільным склепе ў Жалудку (Шчучьпіскі раён)).
Ф р а п ц ы с к а н с к і к л я ін т а р і касцёл. Нам засталося агледзець Занёманне з францысканскім кляштарам і касцёлам (XVII ст.). Там яшчэ часткова захавалася планіроўка старога патрыярхалыіага горада: драўляныя прыватныя дамкі з садкамі займаюць увесь схіл левага берага Нёмана. Гэты маленькі астравок мінулага быццам пасунуты сюды сучаснымі пяціпавярховымі скрьшкамі, якія засланяюць яму сонца і далягляд (дрэнна будавалі мы ў 50—60-х гадах!). Вечарам,
Гродна. Склад А. Тызенгаўза ў Гарадніцы
пасля службы ў касцёле, тут у цёмных завулках Занёманля, як і некалі, мільгаюць постаці і, як і раней, чутна беларускапольская гаворка вернікаў, якія разыходзяцца па хатах. Аб чым гавораць? Аб касцёле, аб Богу? He, часцей аб самых звычайных бытавых справах! Францысканскі касцёл збудаваны ў стылі барока ў 1635 г. У XVIII ст. у ім здарыўся пажар; аднавілі храм у іншым выглядзе. Гэта звычайны для тутэйшых мясцін базілікалыіы храм з паўкруглай апсідай, са званіцай, прыбудаванай збоку. Яна яўна пазнейшая за храм. У адрозненне ад касцёлаў цэнтра гэты не мае такога тонкага сілуэта.
Д о м Э л і з ы А ж э іп к і. Сярод помнікаў мінулага стагодцзя мы спьшімся каля дома вядомай польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі (1842—1910). У сваіх творах яна апісвала цяжкае жыццё мясцовых сялян (’’Малюнак з галодных гадоў . 1866, ”Хам“, 1888), гарадской беднаты (”Юліанка“, ’’Шэранькая ідылія“ і інш.), казала аб бяспраўным становішчы польскай жанчыны (”Марта“, 1873). Іворчасць Э. Ажэшкі заўжды была блізкай чытачу ў Расіі. Яна сама шмат што чытала з рускай літаратуры, перапісвалася з М. Я. Салтыковым-Шчадрыным. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Польшчы і Літвы яе абурала. У лістах яна скардзілася на цэнзуру, на неабходнасць пастаянна пераносіць дзеянне з Віль58
ні і Гародні ў фантастычныя Анвіль, Анград і г. д. У сваім леіппым рамане ”Над Нёманам“ (1887), дзе яна крытыкавала зямельную арыстакратыю і супрацьпастаўляла ёй сялянскіх працаўнікоў, пісьменніцы ўдалося толькі цьмяна згадаць аб паўстанні 1863 г. ’’Акрамя вельмі цяжкіх асабістых момантаў,— пісала яна перакладчыку В. Лаўрову,— цяпер я перажываю болып цяжкі, чым калі-небудзь, агульны момант. У Вілыіі аднавілі помнік (Мураўёва-вешальніка.— Л. А.), які нас кожны дзень б‘е па твары. Мой дом у Гродне апынуўся на Мураўёўскай вуліцы... Мы жылі ў чаканні і сустрэліся з аплявухай“. Вуліца, на якой стаіць дом Э. Ажэшкі, цяпер носіць яе імя. Дом гэты яшчэ нядаўна стаяў каля самай праезджай часткі, цяпер ён перанесены далей ад яе: рэстаўратары зрабілі дакладную копію дома з новага матэрыялу (захаваныя толькі металічныя часткі — дзвярныя ручкі, аконпыя замкі і г. д.). Цяпер у доме Э. Ажэшкі працуе музей пісьмеішіцы, побач размешчаны яе помнік. У мясцовым гісторыка-археалагічным музеі захаваліся некаторыя яе рэчы, улюбёныя ёю гравюры з карцін Рафаэля — вялізныя, у чорных рамах, фотаздымкі інтэр'ера пакояў яе дома, зробленыя пасля смерці пісьменніцы.
Некалькі слоў аб гродзенскім м у з е і. Мы азнаёміліся з гістарычнымі помнікамі Гродна. Цяпер прый-
Гродна. Дом Элізы Ажэшкі
Кабінет у доме Э. Ажэшкі
прыйшоў час пайсці ў яго цудоўньі музей, які мы ўпаміналі, калі апісвалі замак Баторыя. Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей па складу калекцый з‘яўляецца адным з лепшых на Беларусі. Яго фопды налічваюць больш за 110 тыс. экспанатаў. Музей ствараўся паступова, пачынаючы з 1922 г. і напачатку туліўся ў маленькім памяшканні ў цэнтры горада. Арганізатарам яго быў археолаг Юзаф Ядкоўскі, які яшчэ да рэвалюцыі скончыў Маскоўскі археалагічны іпстытут і быў вядомы праз вялікую навуковую працу аб Мірскім замку XVI ст. У 1924 г. яму ўдалося дамагчыся вызваленпя для музея часткі палаца Баторыя (там знаходзіліся афіцэрскі гатэль і казіно). У 1925 г. ёп змясціў тут сваю, тады яшчэ невялікую калекцыю этнаграфічных і археалагічных прадметаў. Сродкаў у мясцовых улад атрымаць было амаль немагчыма, і камплектаванне музея ішло з вялікімі цяжкасцямі. Яго штат складаўся з трох чалавек: дырэктар 10. Ядкоўскі, сталяр Н. Я. Улейчык і вартаўнік. Дырэктар знаходзіўся ў пастаянных раз'ездах за экспанатамі, наведвалыіікаў вадзіў ... вартаўнік! Часам шанцавала: па хорах бернардзінскага касцёла, напрыклад. знайшліся унікальныя царскія вароты уніяцкай царквы XVIII ст., умела зробленыя з саломкі (!) з шасцю абразкамі (1924). Значна ўзбагацілася калекцыя музея пасля таго, як 10. Ядкоўскі распачаў раскопкі на Замкавай гары (1932). Ён вёў працы пяць гадоў; як мы казалі, у 1936 г. пасля 60
спецыяльнага „асяджэння ў замку Баторыя варшаўскіх археолагаў яго адхілілі з-за недасканалай раскопачнай методыкі. Пакрыўджаны Ядкоўскі з'ехаў з Гродна, яго змяніў варшаўскі археолаг Здзіслаў Дурчэўскі (1937—1939), а ў 1949 г. работы заканчваў маскоўскі археолаг М. М. Варонін.
Грэба сказаць, што даваенная экспазіцыя 10. Ядкоўскага не была дастаткова аб'ектыўнай, эпоха Кіеўскай Русі ў гісторыі Гродна была прадстаўлепа ў музеі сціпла і называлася нават... візантыйскай“ (!). Сучасная экспазіцыя больш дакладпая, але і яна мае шэраг недахопаў і ў значнай ступені вызначаецца антыгістарызмам — хваробай многіх музеяў эпохі т. зв. ”застою“. Гэта відаць з размеркаванля матэрыялаў па залах: эпохам палеаліту, мезаліту, неаліту, бронзавага веку, жалезнага веку (т. зв. ’’першабытнаабшчынны лад“), якія існавалі на працягу тысячагодцзяў, выдзелена ўсяго, мяркуючы па даведніку 1986 года, палова (!) залы, другая яе палова адведзена для эпохі Кіеўскай Русі і ўзнікнення Гродна... Гісторыя Гродзеншчыны другой паловы XIII—XVI ст. уціснутая ў наступную залу і г. д., затое 10 залаў займае экспазіцыя ’’гісторыі савецкага грамадства“ (№ 6—15)! Разам з тым гродзенскі музей носіць назву ’Тісторыка-археалагічньГ, яго фонды запоўнены вялікімі калекцыямі старажытных рэчаў, сабраных на археалагічпых раскопках, перш за ўсё Гродна, таксама і Гродзеншчыны, і ўся гэтая калекцыя магла б скласці асобны музей. Каштоўнейшай часткай экспазіцыі ў Гродне з‘яўляюцца рэшткі пабудоваў з плінфы, знойдзеныя на музейпым двары 10. Ядкоўскім, 3. Дурчэўскім і М. М. Вароніным — Ніжпяя і Верхняя цэрквы, ”церам“, а таксама рэшткі абарончых умацаванняў, выяўленыя нядаўна беларускімі археолагамі М. А. Ткачовым, A. А. Трусавым, A. К. Краўцэвічам. Большая частка гэтых знаходак захоўваецца ў спецыяльна збудаваных павільёнах, але пабачыць гэтыя сапраўды унікальныя экспанаты, па жаль, нельга: павільёны патрабуюць перабудовы. He даводзіцца сумнявацца, што гэта — часовая з‘ява, экспазіцыя музея будзе карэнным чынам перабудавапая, павільёпы адрамантуюць, выдатныя ўмацаванні замка Вітаўта, выяўленыя пад час раскопак (на іх зараз глядзяць, як на музейную агароджу, і нават збудавалі тут такую пабудову, месца якой у самым далёкім куце!), зоймуць ганаровае месца ў экспазіцыі, аб іх будуць распавядаць экскурсаводы і г. д. Багацейшыя археалагічныя і гістарычныя фонды музея — гарантыя яго абнаўлеішя!