Гродна і помнікі Панямоння  Леанід Аляксееў

Гродна і помнікі Панямоння

Леанід Аляксееў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 191с.
Мінск 1996
60.34 МБ
Храм быў адкрыты беларускім даследчыкам I. М. Чарняўскім, у працах прымаў удзел таксама М. А. Ткачоў. Высветлілася, што храм загінуў у выніку пажару, верагодна, у XVI ст., хоць яшчэ ў пачатку XV ст. яго капітальна рамантавалі буйнапамернай цэглай. У XVIII ст. храма ўжо не было, манашкі выкарыстоўвалі рэшткі царквы для пахавання нябожчыкаў.
Ц а р к в а Барыса і Глеба на К а л о ж ы. Псрш чым звярнуцца да помнікаў позняга сярэднявечча, разгледзім гэтую царкву XII ст., якая цудам захавалася ў Гродне. ’’Царква стаіць па высокай гары над Нёманам,— пісаў у 1738 г. адукаваны настаяцель храма, ігумен Каложскага манастыра (уніяцкага) і першы даследчык беларускіх старажытнасцяў Ігнат Кульчынскі.— Пясчаная гара з даўніх часоў пачала абсыпацца і цяпер абсыпаецца, ад чаго царкве пагражае небяспека. Каб папярэдзіць (...), я загадаў пабудаваць ля падэшвьі плот, прываліць яго гноем. а таксама загадаў пасадзіць тут розпыя дрэвы. (Яна) збудаваная дзіўным чынам. Наконт старажытнасці гэтай царквы я не бачыў ніводнага дакумента (...) я мяркую, што царква гэтая заславаная і збудаваная прыблізна ад лета Гасподня 1200. Галоўны доказ у тым, што гэтая царква цэглай і вапнай падобная на кафедральную полацкую царкву...“ Вучоны манах амаль не памыліўся: храм, як мы пабачым, быў збудаваны ў 1180-х гадах. Вельмі цікавы яго зварот да муроўкі як да датуючай прыкметы (што стала відавочпым толькі цяпер). Трэба сказаць, што Полацкая Сафія, на якуіо ён спасьілаецца, збудавапая не каля 1200 г., а ў 1060—1066 гг., але гэтага ігумен не ведаў, хоць і дакладна зразумеў: муроўка з плінфы ўласціва толькі для часоў Кіеўскай Русі!
Пасвячэпне храма Барысу і Глебу невыпадковас: гэтыя першыя рускія святыя лічыліся абаронцамі Русі. Старэйшых сыноў першага ўпамянутага ў летапісах гарадзенскага князя
Гродна. Каложская царква да яе частковага разбурэння ў 1853 г. (Малюнак М. Куляша)
Усеваладкі звалі Барыс і Глеб (упамінаюцца ў 1150— 1169 гг.). Удаецца расшыфраваць і назву мясцовасці Каложа. Пскоўскія летапісы сведчаць, што ”В літо 6914 (1406) прнде поганый отступннк правыя віры, сын днаволь, князь лнтовскіпі Внтовть сь множством'ь ратныхь (на Пскоўскую зямлю і) прншедь град Коложе взя. А людн, суіцая в граде н гю волостем — овых нзсече, а во плень сведе душь 11 тысяіць”. Відавочна, гэтыя ”душы“ і былі паселеныя паблізу царквы Барыса і Глеба.
Царква гэтая унікальная, і мне хацелася б перадаць тое адчуванне, якое ахоплівае пры першым знаёмстве з ёю, нават звонку. Распытаўшы дарогу, я выйшаў да Нёмана, стаў падымацца па каменнай выгнутай сцежцы для прыхаджан. Кожны яе паварот усё больш адкрываў краявід за межамі горада, куды імкліва нёсся Нёман. Вакол мяне і вышэй і ніжэй у зеляніне цямнелі постаці людзей, якія кіруюцца да храма. Хутка зверху пачалі далятаць шматгалосыя спевы, а за паваротам на вышыні паказаўся сам храм. Я спыніўся перад гэтым відовішчам: здавалася, кожная плінфа, кожная маёлікавая плітка мігатлівай паверхні паласатай сцяны з непаўторнымі ўзорамі вымаўляе свой асаблівы гук і ўсе разам япы 36
Гродна. Каложская царква XII ст. (Фота 10. Ядкоўскага)
ствараюць незвычайную гармонію гука і зрокавага ўспрымання... А цераз месяц ... я — захавальнік фондаў гродзенскага музея — змушаны быў прымаць новы ’’музейны экспанат“ у епіскапа — храм забралі ў всрнікаў.
Так, гэта храм XII ст. Ён збудаваны, высветліў М. М. Варонін, у 1180-я гады і, значыць, пазней за Ніжнюю царкву. Храм будавалі, верагодна, дзеці Барыса і Глеба Усеваладкавічаў. Падышоўшы бліжэй, мы бачым, што паверхня яго сценаў з незвычайнай раскошай упрыгожана ўстаўкамі буйных (унізе) камяпёў — плоскіх неапрацаваных і паліраваных (валун асабліва цяжка паддаецца паліроўцы і шліфоўцы). Вышэй валупоў размешчаныя крыжовыя кампазіцыі, выкладзеныя з маёлікавых карычневых, жоўтых і зялёньіх плітак. Важным быў і колер каменя: яго падбіралі з дзвюх пародаў — гранітаў і гнейсаў і прытым розных адценняў, але ў строга акрэсленай гаме (чырвоныя, карычневыя, цёмна-малінавыя, шэравата-зялсныя, аліўкавыя). Як выглядаў звонку Каложскі храм у самым пачатку — пытанне складанае; верхнія яго часткі не захаваліся, як не захаваліся ўпаўшыя ў Нёман паўднёвая сцяна і часткі сцен, прылеглых да яе.
Інтэр'ер царквы таксама быў своеасаблівы і вельмі цікавы
’’Высокія і падкрэслена зграбныя парталы ўводзілі ў сярэдзіну храма, — нісаў М. М. Варонін,— той, хто ўваходзіў цераз заходні ўваход, бачыў адразу ўсю глыбіню і вышыню прасторы. Хоры былі дастаткова высока, каб іх перакрыцці не стваралі паўзмроку і пачуцця прыціснутасці, як было ў многіх іншых храмах XII ст. (...) Уздоўж бакавых сценаў цягнуліся ад хораў да алтара вузкія драўляныя балконы..." Гэтая дэталь
Гродна. Каложская царква XII ст. (Фота Босіна) 38
інтэр‘ера да гэтага часу з'яўляецца надзвычайнай загадкай: справа ў тым, што ў тоўшчы бакавых сценаў размешчаныя вузкія лесвіцы, якія вядуць на вышыню 5 м і выходзяць на паўночную і паўднёвую сцены. Навошта яны патрэбныя? Відавочна, япы вялі да нейкага памяшкання ля сценаў, г. зн. на балконы, як і меркаваў М. М. Варонін. Балконы ішлі ўздоўж паўночнай, заходняй і паўднёвай сценаў храма, на іх, відаць, размяшчаўся хор. У Ніжняй царкве, мы памятаем, лесвіца на хоры была вінтавой і размяппіалася ў паўднёва-заходпім куце храма. Гэтае месца ў Каложскай царкве не захавалася (абрынулася ў Нёман), але наўрад ці тут была патрэбная трэцяя лесвіца. Разам з тым лесвіцы на балконы пачыналіся ў алтары, куды, як вядома, не дапускалі жанчын. Выснова напрошваецца адна: мужчьінскі манастыр Барыса і Глеба ісмаваў тут не толькі ў познім сярэднявеччы, але і значна раней, з XII ст. Для яго і будавалася царква. Хор манахаў праходзіў за алтарную перагародку (іканастас з'явіўся ў канцы XIV—XV ст.) і падымаўся на балконы-хоры. У Каложскай царкве была, відавочна, цудоўная акустыка — яна амаль не мела фрэсак (можа быць, у алтары?), і ў яе сцены — мы бачым гэта і зараз — з вышыпі чалавечага росту ў шахматным парадку ўмураваныя шматлікія галаснікі. У апошні час храм даследаваўся П. А. Рапапортам і A. А. Трусавым, якім удалося ўдакладніць многія пытанні, звязаныя з пабудовай і ўпрыгожаннем храма. Старажытная падлога помніка была расчышчаная на ўзроўні ’верху квадратных асноваў слупоў“. Яна зробленая з паліваных плітак на вапнавай рашчыне. У паўдпёвай апсідзе захаваўся фрагмент падлогі XII ст. з квадратных і прамавугольных плітак. Як вызначыў яшчэ М. М. Варонін на матэрыяле раскопак мінулых гадоў, гродзенскія майстры падрыхтавалі пліткі, прызначаныя для падлогі царквы на Каложы ў колькасці 16 тыпаў, жоўтага, зялёнага і карычневага (вішнёвага) колераў. Значыць, падлога, як і ў Ніжняй царкве, была вельмі прыгожай.
Мы гаворым аб тым вялікім ўражанні, якое ў наш час стварае старажытная Каложа пад час набліжэння да яе. Можам сабе ўявіць, якое незвычайнае ўздзеянне ла вернікаў рабіў храм у старажытнасці: вечар, паўцёмны інтэр‘ер, золата паміж агнямі свечак і лампадак, малітоўныя фігуры на маёлікавай падлозе,чорны манастырскі хор па сценах агалошвае храм суровым мужчынскім унісонам... Як гэта было моцна!
Звернемся на заканчэнне да гісторыі нашага помніка, вядо-
Гродна. Галаснікі Каложскай царквы XII ст. (Фота Ю. Ядкоўскага)
май нам дзякуіочы ўсё таму ж архімандрыту-уніяту I. Кульчынскаму (1707—1747), мясцоваму ўраджэнцу. Праглядаючы манастырскі архіў, ён склаў нават пералік усіх ігуменаў пачынаючы з XV ст. Разбурэнне храма пачалося ў хуткім часе пасля стварэння Вялікага княства Літоўскага. Звязана гэта было з частымі нападамі нямецкіх рыцараў. Храм апусцеў, насельніцтва разабрала мазаіку падлогі. Пры каралеўскім сакратары Богушы-Багавіціновічу, які пачаў рэстаўраваць помнік у XVI ст., храм быў у запусценні, скляпенні абваліліся, ’’службы Божай у ім не было“. ’’Пабачыўшы Каложскую царкву вельмі разбуранай, (ён) перш за ўсё аднавіў сценьі і зрабіў на царкве дах, а затым і ўсярэдзіне ўпрыгожыў дом Божы з належнай раскошай",— пісаў I. Кульчынскі. Прычыну разбурэння помніка ён бачыў у тым, што пад час літоўскай вайны Івана III Масква, штурмуючы замак у Гродне, быццам ’’знесла ўвесь верх (Каложскай царквы) і, пасыпаўшы на царкву пяску, смецця, паставіла на ёй гарматы і страляла з іх у Замак“. Як паказаў М. М. Варонін, гэта не больш чым легенда: ніякіх гармат тут не было. Паводле гравюры М. Цюндта XVI ст., алтарная частка храма была пакрытая на два схілы, а астатняя частка — высокім шатром з макаўкай. У XVII ст. царква была зноў пашкоджана войскамі: ’’царква 40
стаяла пустой, без дзвярэй і вокнаў, а летам служыла стойлам для жывёлы...“— запісаў I. Кульчынскі. У пачатку XVIII ст. храм па-ранейшаму ”не мае даху, але толькі 4 сцяпы...“ У 1720 г.— новая бяда: Нёман падыпюў занадта блізка, сцяна нахілілася — яе і ўмацоўваў I. Кульчынскі. Апаўзанне берага было спынена пасадкай на схіле дрэваў. Па інвентару 1738 г. царква ”не вельмі даўно пакрытая дахам, які яшчэ трывалы, звсрху — 3 купалы“, слядоў скляпенняў у той час ужо не заставалася. У ноч з 1 на 2 красавіка 1853 г. паўднёвая сцяна і частка заходняй абрынуліся ў Нёман. Гэтым і тлумачыцца тое, што гэтыя сцены зараз замененыя драўлянымі. Такая вось сумная гісторыя гэтага выдатнага помніка Беларусі.
Гродзснская ш к о л a с і a р а ж ы г н a г a дойлідства. XII ст. было часам росквіту эпохі феадальнай раздробленасці. Большасць княстваў імкнулася да самастойнасці, у многіх з іх з'явіліся свае мясцовыя піколы дойлідаў, жывапісцаў, рамеснікаў. Адной з самых ранніх такіх школ дойлідства была полацкая, узнікшая ў сярэдзіне XII ст. Тут быў свой таленавіты архітэктар Іаан, які распачаў свае першыя доследы храматворчага мастацтва ў полацкім Бельчыцкім манастыры. Заўважаны геніяльнай асветніцай знакамітай Ефрасінняй Полацкай, ён быў запрошаны ў яе манастыр і збудаваў там у 1150-х гадах арыгінальную царкву Праабражэішя з шэрагам канструкцыйных асаблівасцяў, якія дазволілі надаць ёй цэнтрычна-вежападобную кампазіцыю. Доследы і першыя дасягненні былі падхопленыя полацкімі пас.лядоўнікамі Іаана, цэнтрычныя вышынньія кампазіцыі былі імі выкарыстаныя ў Полацку, Смаленску. Ідэі гэтага будаўніцтва пашырыліся і па другіх гарадах (Ыоўгарад, Разань і Г. д.).