Гродна і помнікі Панямоння  Леанід Аляксееў

Гродна і помнікі Панямоння

Леанід Аляксееў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 191с.
Мінск 1996
60.34 МБ
Пытанне аб гродзенскай школе дойлідства ў свой час паставіў яшчэ М. М. Варонін. Ён паказваў, што мураванае будаўніцтва ў Гродне пачалося пры князі Усеваладку Давыдавічу і, ’’канешне, было звязана з дзейнасцю прыбылых майстроў“. Майстры гэтыя, на яго думку, найверагодней прыйшлі з Уладзіміра-Валынскага, ’’аднак наступныя будынкі ўзводзілі, відавочна, мясцовыя майстры“. ’’Другая архітэктурная школа,— падхапіў гэтую думку П. А. Рапапорт,— (...) была больш лакальная, чым полацкая, і менш паўплывала на агулыіы працэс развіцця старажытнарускай архітэктуры“, разам з тым яе творчасць была вельмі арыгінальнай і, як ён адзначыў далей, ”для гродзенскага дойлідства не знаходзіцца
блізкіх аналагаў у архітэктуры іншых земляў таго часу“. Школа гэтая фупкцыяніравала ў 80-х гадах XII ст. на працягу 12—15 гадоў. Перад сваёй смерцю П. А. Рапапорт на грунце летапісаў і тэхнікі будаўніцтва тагачасных храмаў у Луцку, Тураве, Оўручы і Гродне прыйшоў да высновы, што іх рабіў дойлід Пётр Міланег, які парваў з традыцыямі кіеўскага дойлідства і ўзводзіў даволі арыгінальныя храмавыя пабудовы. На жаль, даследчык не паспеў дэталёва абгрунтаваць гэтыя важныя высновы.
Асаблівасцю гродзенскай школы было шырокае ўжыванне ў дэкоры вонкавых сценаў храмаў вялікіх, абцясаных з аднаго боку камянёў, а таксама кампазіцый з маёлікавых плітак, а ў інтэр'еры — шырокае ўжыванне керамічных галаснікоў. Акрамя Гродна паліхромнае ўпрыгожванне вонкавых сценаў камянямі выкарысталі ў царкве канца XII ст., збудаванай у Оўручы (Пётр Міланег?).
П л о ін ч а р ы п к у. Мы пакідаем самую старажытную (і, магчыма, самую яркую) частку горада з характэрнай хаатычнай планіроўкай яе наваколля і ідзём да другой, узнікшай у эпоху ўжо развітога сярэднявечча. Тут мы бачым ужо параўнальна рэгулярную вулічную планіроўку. Пакідаючы вузкую і крывую Замкавую вуліцу, выходзім на вялікую цэнтральную плошчу з каталіцкімі кляштарамі і касцёламі, залітую асфаль гам, поўную людзей і машын. Нам зразумела, што такой велічыні ў старажытнасці плошча мець не магла. Непасрэдна перад намі на дальнім яе баку ўзвышае свае барочныя вежы магутны касцёл езуіцкага калегіума (зараз фарны). 3 правага боку воддаль відны касцёл бернардзінскага кляштара з адной грацыёзнай вежай. Квадратная прастора перад фарным касцёлам напярэдадні апошняй вайны замыкалася будынкам гарадской ратушы, была забудаваная і ўся астатняя частка плошчы да самай ракі. Плошча перад фарным касцёлам называлася плошчай рыпку — прызначэнне яе зразумела з самой назвы. Плошча ўзнікла ў XIV—XV стст., відавочна, пасля перанясення сюды торгу ад замка. Пазней тут на мяжы горада XII—XIII стст. узніклі касцёлы, ратуша і карчма. Плошча рынку з нязмешіай ратушай і дамамі магнатаў заўжды заставалася самай параднай у горадзе. Торг быў у яе цэнтры, ад яго да перыферыі горада цягнуліся вуліцы, якія выводзілі на дарогі да другіх гарадоў. Пазней многія будынкі на гэтай плошчы былі замененыя.
У заходняй частцы плошчы на куце вуліц Замкавай і Ві-
ленскай (Савецкая) да нядаўніх часоў узвышаўся стары шмат'ярусны прыходскі касцёл з васьміграннай вежай над галоўным уваходам. У XIX ст. храм быў перароблены ў праваслаўную царкву з шатровай званіцай на старой вежы, у эпоху буржуазнай Польшчы ён быў рэканструяваны ў неагатычным стылі і пачаў называцца гарнізонным касцёлам. Храм узарвалі ў 1961 г.
Акрамя кляштараў і касцёлаў на плошчы рынку ў XVIII ст. стаялі палацы магнатаў: на ўсходнім баку — Бжастоўскага, Сапегі (там пэўны час жыў Аўгуст II). Лепшым, па сведчанню нямецкага падарожніка (1752), быў палац Сапегаў. Ён ’’двухпавярховы, у карыпфскім стылі, багата ўпрыгожаны і цудоўны. Дах на ім плоскі“. Палац быў звязаны з езуіцкім касцёлам асобым пераходам над Брыгіцкай вуліцай. Пры каралі палац пашырылі з дапамогай драўляных прыбудоваў. Акрамя караля там жыла ўся яго абслуга, збіраўся сейм (мелася спецыялыіая ’’Сенатарская зала“). Паўднёвы бок рынку займаў трэці палац — Радзівілаў, па сведчанню В. Шмюлера, ’’вялікі сімеірычны прыгожы будынак“.
Гарадская ратуша, мяркуючы па планах 1655 і 1705 гг., была ў заходняй частцы плошчы, але ў канцы XVIII ст. яе перабудавалі (з комплексам прылеглых лавак) і паставілі ў цэнтры плошчы рынку разам з гандлёвымі радамі ў стылі класіцызму. Ратуша мела шасцікалонны аднапавярховы порцік. Увесь комплекс утвараў прамавугольнік з унутраным дваром і крамамі па перыметры. На жаль, у апошнюю вайну ўсё гэта загінула.
Е з у і ц к і (ф а р н ы) к а с ц ё л. Гэта першая на наіііым шляху пабудова езуітаў. Манаскі ордэн езуітаў (’’Таварыства Ісуса“) быў заснаваны ў Парыжы рэлігійным фанатыкам Ігнатам Лайолай (1491—1556) у 1534 г. і зацверджаны папай у 1540 г. Яго мэтай была абарона інтарэсаў каталіцкай царквы і барацьба з ерасямі. Езуіты распачалі шырокую місіяііерскую дзейнасць і ўжо ў 1542 г. дасягнулі Індыі, у 1563 г.— Кітая, у 1594 г.— нават Філіпінаў. Асаблівую ўвагу езуіты надавалі рэлігійнаму выхаванню. У спецыяльных езуіцкіх школах з шырока пастаўленай адукацыяй выхаванцаў лавучалі прынцыпам знешняга гуманізму, якія напаўняліся схаластычным зместам у духу сталага каталіцызму. У манастырскіх калегіумах вучні займаліся ў вялікіх светлых класах, кабінетах фізікі, геаграфічных картаў і перамежвалі заняткі навукамі з гімнастыкай на адкрытым паветры, прагулкамі
(пры калегіумах заўжды быў сад). Гарманічнаму развіццю разумовых здольнасцяў езуіты надавалі вялікае значэнне.
На Беларусь езуіты праніклі ў год утварэння Рэчы Паспалітай, у 1569 г., з марнай надзеяй акаталічыць усё беларускае насельніцтва.
Езуіцкі кляштар і касцёл у Гродне некалі былі самымі багатымі ў Рэчы Паспалітай і займалі ў горадзе разам з аптэкай, калегіумам, бібліятэкай, гаспадарчымі пабудовамі цэлы квартал. Вялізны будынак касцёла з яго дзвюма магутнымі вежамі і зараз узвышаецца над дрэвамі сквера ва ўсходняй частцы плошчы рынку. Заснаваны яшчэ ў 1647 г. разам з калегіумам і аптэкай, ён будаваўся надзвычай доўга (у 1655— 1661 гг. горад быў акупаваны войскамі рускага цара Аляксея Міхайлавіча). Скончылі будаваць храм толькі ў 1663 г. і ў 1667 г. асвяцілі яго ў гонар святога Францыска. Вырашалыіую ролю ў будове фасада адыгралі. як мы бачым, дзве масіўныя вежы. Паходжанне іх недастаткова яснае. Магчыма,
Гродна. Езуіцкі касцёл (1647)
формы запазычаныя непасрэдна з Італіі, але магчымыя і іншыя меркаванні. Мяркуючы па карціне, якая захавалася ў касцёле, періпапачатковы фасад быў намнога прасцейшым, a вежы мелі на ярус болып. Сучасны выгляд фасад набыў толькі ў XVIII ст. На фасадзе кідаюцца ў вочы шматлікія спараныя пілястры, якія ўпрыгожваюць усе ярусы і паказваюць дзяленне помніка на тры нефы. Ярусы змяншаюцца па
Гродна. Езуіцкі касцёл. Галоўны алтар. (Фота I. Пятраўскаса)
вышыні, самы верхні з іх мае складана выгнутыя формы і ў выніку масіўны фасад будынка не здаецца грувасткім. Уявім сабе святочную плошчу рынку, людскі гоман на ёй. У пэўны час усё сціхае: пад музыку са светавога акна з глыбокай лішай (там сядзяць музыканты) разыгрываюцца рэлігійныя сцэны...
Уваходныя дзверы храма малыя і цесныя, тым большым выглядае інтэр'ер, дзе кожны крок рэхам аддаецца пад купалам (вышыня — 50 м). Галоўнае тут — цэнтральны алтар (1736). Паміж тонкімі калонамі ў некалькі вертыкальных радоў размешчаны выразныя драўляныя фігуры святых вышынёй у чалавечы рост. Усе — у маляўнічых паставах: некаторыя зацікаўлена размаўляюць, другія нешта паглыблена абдумваюць, твары ва ўсіх вельмі натхнёныя. Цікавыя і алтары каля прамежкавых апораў: правы — у гонар святога Казіміра, левы — святога Станіслава з шыкоўнай крапільніцай з цэлага каменя. Уражвае дэкор амбона, з якога ксёндз чытае казанні. Гэта сапраўдны шэдэўр ракако. ’’Насуперак усім законам фізікі ён знаходзіцца быццам падвешаны ў прасторы,— пішуць спецыялісты,— на выступе тонка прамаляванага карніза ў манерных паставах лунаюць скульптуры евангелістаў...“ (A. М. Кулагін, 1989). ’’Манерныя позы евангелістаў“ — гэта не той тэрмін, які дакладна характарызуе скульптуры ў хрысціялскім храме, нават калі гаворка ідзе аб ракако. Тут хутчэй патрэбна казаць аб ”зграбнасці“ і ”грацыі“. Зграбная кансоль ў выглядзе ракавіны, якая падтрымлівае амбон, грацыёзна лупаючыя анёлы... і г. д. Роспісы храма (XVIII ст.), усе яго дэкаратыўныя элементы ўяўляюць сабой вялікую мастацкую каштоўнасць.
Выйдзем з храма, павернем на Брыгіцкую вуліцу (зараз Маркса), пройдзем 10 дамоў і аглянёмся. Сярод двухпавярховых будынкаў касцёл — гіганцкі гмах: за выцягнутай апсідай высокі цэнтральны купал, а далей — вежы. Нават у наш час вышынных пабудоваў ён здаецца грандыёзным, якое ж уражанне на прыхаджан рабіў гэты гігант у мінулыя эпохі!
Але ж менавіта гэтае збудаванне не так даўно, у т. зв. ’’эпоху застою“, мясцовыя ўлады хацелі зачыніць і перадаць помнік іншаму ведамству! Пагаварыце з людзьмі сталага веку, яны вам раскажуць, як доўга прыхаджане змагаліся з уладамі, адстойвалі храм. У дзень прыезду камісіі для перадачьі касцёла ў яго набілася столькі людзей, што камісія не змагла ўвайсці. Ад касцёла адключылі электрычнасць, тады вернікі перайшлі на свечкі, а паветра для аргана. як даўней, пампавала моладзь.
У 1975 г. я быў у Гродне і наведаў ”Фару“. Прыход ужо пазбавілі ксяндза, але ўсе лаўкі аказаліся занятымі: службы не было, прыхаджане спявалі самі... Так удалося абараніць касцёл. Цяпер ён адрамантаваны і прымаў нават польскага архібіскупа Глемба... Народ перамог застой.
Злева ад касцёла захаваўся невялікі будынак езуіцкай аптэкі — адной з першых на Беларусі. Дом двухпавярховы, пастаўлены тарцовым бокам да плошчы. Зараз ён адрэстаўраваны і хутка, паводле чутак, ператворыцца ў музей-аптэку. Ніжні паверх яго дэкарыраваны сціпла, затое верхні аздоблены надзвычай разнастайна: тонкі малюнак фігурнага франтона, аблямоўка вокнаў, невялікага балкона, карнізныя цягі — усё гэта сведчыць аб эпосе сталага барока.
К л я in т а р б е р п а р д з і п а ў. Па агромністай плошчы зараз ідзе інтэнсіўны рух: тралейбусы, двайньія ”Ікарусьі“, грузавыя машыны з фургонамі, шматлікія легкавыя... Усё гэта безупьінна і шумна рухаецца, скрыгоча тармазамі ля светафораў, і вы міжволі ловіце сябе на думцы: хіба ж нельга было гэты дзівосны сярэднявечны цэнтр горада вызваліць ад зранспартнай навалы? У многіх гарадах да такога цэнтра адносяцца, як да святыні, ладкуюць пешаходныя вуліцы, а тут усё яшчэ квітлее прага да гігантаманіі! Вось машыпы выстройваюцца ля светафора, усе мігаюць для паварота ў адзін бок — уніз на мост цераз Нёман. Гледзячы на гэты ”цуд“ цывілізацыі, не адразу заўважаеш, што зверху на пагорку ўзвышаецца яшчэ адзін помнік цудоўнай архітэктуры — бернардзінскі кляштар і касцёл.