Гродна і помнікі Панямоння  Леанід Аляксееў

Гродна і помнікі Панямоння

Леанід Аляксееў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 191с.
Мінск 1996
60.34 МБ
Княскі церам XII ст. Трохі пазней за Ніжнюю царкву, на поўдзень ад яе ля краю замка, ля сцяны над Нёманам раскопкі 10. Ядкоўскага адкрылі яшчэ адзін будынак з плінфы на цэмянцы — рэшткі княскага палаца-церама. Ён быў узведзены ў самай непрыступнай частцы замка. Як і Ніж-
Гродна. Рэшткі княскага палаца XII ст. на Замкавай гары. Раскопкі 10. Ядкоўскага
няя царква, палац з вонкавага боку быў упрыгожаны паясамі шліфаваных камялёў. Паколькі палац размяшчаўся ля сцяны над Нёманам, М. М. Варонін палічыў яго за абарончую вежу. Лднак новыя даследаванні, праведзеныя ў 1981 г. A. А. Трусавым і П. А. Рапапортам, высветлілі, што меў рацыю першы даследчык — 10. Ядкоўскі: гэта рэшткі княскага палаца-церама. У меншым памяшканні церама выяўлена падлога з плінфы, у большым — маёлікавая. Збудаваны палац у другоп палове XII ст.
Умацаванні замка э п о х і К і е ў с к а й Р у-
с і. Яшчэ ў 1930-х гадах на захад ад палаца быў знойдзены невялікі ўчастак сцяны, які М. М. Варонін вызначыў як рэшткі кутняй вежы замка старажытнарускіх часоў. Беларускія археолагі A. А. Трусаў, М. А. Ткачоў, A. К. Краўцэвіч у 1985—1987 гг. прадоўжылі вывучэнне ўмацаванняў Старога замка. У 1985 г. удзел у даследаваннях прымаў ленінградскі археолаг Л. М. Бальшакоў. Акрамя іншага была даследавана і сцяна на мысе гары. Яна ацалела на даўжыню ў 12 м і складзена з плінфы на цэмяначнай рашчьіне. Гэта пабудова не мае падмурка, а пастаўлена на тонкай праслойцы будаўнічага смецця. Сцяна не мае аналагаў ва ўсходнеславянскай архітэктуры. Узведзеная ў XII ст. на грэбні абарончага вала, яна, 23
такім чынам, мела абарончы характар, а таксама, на думку некаторых даследчыкаў (A. А. Трусаў), магла мець і пэўны дэкаратыўны характар.
Яшчэ адно загадкавае для нас збудаванне з плінфы выяўлена ва ўсходняй частцы Замкавай гары каля схілу за ўсходняй сцяной палаца XVI ст. Прызначэнне знойдзенай сценкі даўжынёй у 4 м і размешчанай перпендыкулярна схілу пакуль засталося не высветленым. Хутчэй за ўсё гэта рэшткі вежы, якая паказана на гравюры горада 1568 г., выкананай па малюнку Мацвея Цюндта, прыблізна на гэтым месцы. Аднак вежа на малюнку паказана круглай, а знойдзеная археолагамі — прамавугольная.
Аб названай вежы сведчыць і летапісец: пад 1277 г. ён паведамляе, іпто ў гродзенскім замку ”столп(...) бс камен высок. стоя перед вороты города“, і да іх вораг не мог наблізіцца — ’’побіівають бо co столпа того...” Раскопкі паказалі, што ”столп“ зпаходзіўся не каля самых гарадскіх варотаў, a
Гродна. Стары замак часоў Вітаўта (XIV—XV стст.). Рэканструкцыя Я. Вайцэхоўскага
трохі ўбаку. Можна меркаваць, што ён быў разабраны пад час будаўніцтва замка Баторыя.
Замак Вітаўта. Лёс найстаражытнага гродзенскага замка (XII—XIII стст.) нам амаль невядомы. Мажліва, ён праясніцца пасля спецыяльных мэтанакіраваных даследаванняў беларускіх археолагаў. Зараз жа вядома, што частка абарончай сцяны была драўлянай.
Замак Вітаўта, вялікага князя літоўскага (1392—1430), быў, па ўсёй верагоднасці, магутным. Даследаванні археолагаў і вывучэнне яго фрагментаў, уключапых пазней у палац Стэфана Баторыя (XVI ст.), паказваюць, піто ён быў збудаваны з вялізных валуноў, перакладзеных радамі вялікапамернай цэглы, меў пяць вежаў, тры з якіх стаялі па кутах, а дзве размяшчаліся з боку Нёмапа. Вежа, упамянутая Ў летапісе пад 1277 г., мяркуючы па згаданай гравюры, стаяла каля аднаго з кутоў палаца, была моцна высунутая вонкі і, такім чынам, ахоўвала не толькі палац, але і ўезд у замак.
Гродна. Стары замак часоў Ст. Баторыя (XVI ст.). Рэканструкцыя Я. Вайцэхоўскага
Палац князя прымыкаў да яе і злучаўся з вежай праз другі паверх. 3 другога паверха палаца меўся пераход таксама да брамнай вежы. На думку Я. Вайцэхоўскага, муроўка сценаў замка блізкая да муроў прыбалтыйскіх, а дакладней літоўскіх, замкаў. За панаваннем Баторыя палац Вітаўта бьіў амаль цалкам разабраны, толькі ў двух месцах часткі яго ўключылі ў новы палац, збудаваны паводле тагачасных новамодных архітэктурных павеваў. 3 тарца паўночнай сцяны палаца Вітаўта захавалася частка ”гатычнай“ вежы і невялікага акна, з паўднёвага тарца відаць пераход да брамнай вежы. Археолагі расчысцілі ніжнія часткі сценаў палаца Вітаўта, перакрытыя палацам Баторыя (намнога большым па плошчы), і яшчэ ў 1950-я гады гэтыя муры паказваліся наведвальнікам музея ў падвалах будынка. У апошнія гады я не аднойчы быў у Гродне і дапытваўся ў старых супрацоўнікаў: дзе ж гэтыя унікальныя рэшткі замка Вітаўта? Мне адказалі, што ў ’часы застою (1970-я гады) малакваліфікаванае кіраўніцтва не цаніла гэтыя руіны — сутарэнні палаца былі прыстасаваны пад... распраналыпо для наведвальнікаў (!), якая частка помніка пры гэтым загінула, ніхто сказаць не мог...
Мы ўжо хадзілі па сценах умацаванняў Вітаўта, бачьілі, якіх значных высілкаў каштавала збудаванне такога замка — гіганцкай па тых часах цытадэлі. Здабыча і апрацоўка мноства валуноў, дастаўка іх ў горад на вазах, вытворчасць цэглы, вапны, само будаўніцтва — усё гэта было неабходна для дзяржаўнай абароны і ажыццяўлялася феадальна-залежным насельніцтвам, галоўным чынам селянінам-беларусам. У выніку бьіў збудаваны замак з пяцціо вежамі (адна — брама), які прастаяў, супраціўляючыся ворагам, 150 гадоў, а яго абарончыя сцены выкарыстоўваліся і пазней.
В е р х н я я царква. У пачатку XV ст. пры Вітаўце руіны Ніжняй царквы, якія прастаялі перазабранымі шмат дзесяцігоддзяў, былі засыпаныя і на тым месцы ўзвялі новую, так званую Верхшою царкву — унікальны праваслаўны помнік, збудавапы, на думку даследчыкаў, у модным тады стылі позняй готыкі (помнікі такога тыпу мы яшчэ ўбачым).
Да гонару польскіх даследчыкаў трэба сказаць, што каштоўнасць гэтага помніка была для іх відавочнай з самага пачатку. Але руіны Верхняй царквы перашкаджалі раскрыццю Ніжняй царквы, было вырашана перасунуць іх. Паводле арыгіналыіага плана будынак распілавалі і перанеслі ў асобны
Гродна. Верхняя царква часоў Вітаўта (XIV ст.). Раскопкі Ю. Ядкоўскага. (Фота Ю. Ядкоўскага)
павільён у двары замка, дзе і можна зараз пабачыць помнік. Гэта невялікі квадратны ў плане храм без слупоў з адной вялікай апсідай і зрэзанымі кутамі. Квадратны план — характэрная рыса ўсходнеславянскіх помнікаў, падобныя маленькія капэлы Заходняй Еўропы маюць прамавугольныя формы. Скошаныя куты — своеасаблівасць гродзенскага помніка. У адрозненне ад Ніжняй царквы муры Верхняй складзены вельмі неахайна, выкарыстоўвалася вялікапамерная цэгла на вапнавай рашчыне. У муроўцы ўнутраных сцен апсіды выклікаюць цікавасць дзве арыгінальныя аркі.
Замак Стэфана Баторыя дажыў да нашых дзён, хоць і страціў свой велічны першапачатковы выгляд. Пад час узвядзення яго абарончьіх сценаў выкарыстоўвалі матэрыял часоў Вітаўта. Найбольш цікавай пабудовай замка з‘яўляецца палац Баторыя (зараз гісторыка-археалагічны музей). Памеры палаца большыя за аналагічную пабудову Вітаўта — 60x21 м. Будынак стаіць на сценах палаца Вітаўта і ў некаторых месцах апошнія выкарыстаны ў якасці падмурка. На думку Я. Вайцэхоўскага, ’’план новай пабудовы як бы гвалтоўна ўціснуты ў раму гатычных сценаў". Побач з жылой част-
Г|Х>дна. Замак Ст. Баторыя (XVI ст.). (Фота 10. Ядкоўскага)
кай палаца размяшчаліся нейкія флігелі, але слядоў ад іх не захавалася. Як мы ўжо ўпаміналі, ад старога палаца засталося толькі дзве часткі: з боку Гараднічанкі пакінулі вялікі блок абарончых сценаў з часткай квадратнай вежы, узмоцненай контрфорсам; у гэтай вежы захавалася адно акно (другое закладзена). Другая частка захавалася паблізу брамнай вежы.
Магутныя сцены замка XVI ст. трымаюць цяжар скляпенчатых перакрыццяў, таму таўшчыня іх дасягае 2,35 м. Частка іх, размешчаная з боку Гараднічанкі, была пашкоджана ў 1655 г. ад абстрэлу замка маскоўскімі гарматамі і ў XVIII ст. яны былі перакладзепы. Тады ж у палацы збудавалі некалькі дадатковых перагародак. Палац Баторыя, збудаваны ў стылі палацаў эпохі Рэнесанса, меў свае асаблівасці. Доўгі і адпастайны фасад будынка прымусіў архітэктара адмовіцца ад традыцыйнага ганка з аркадамі і замяніць яго рызалітам, які выдзяляў сярэднюю частку фасада і хаваў у сабе лесвіцу на другі паверх. Першы паверх складаецца з дзесяці памяшканняў. 3 параднага квадрапіага ў плане вестыбюля левыя дзверы вялі ў вялікую залу з сямю вокламі і скляпеннямі на двух васьміграшіых слупах (зараз яны ўключаныя ў перагародкі). Усходні слуп пастаўлепы на падмурку сцяны Вітаўта, заходні абапіраецца на ўласны падмурак. Дзверы з вестыбюля насупраць увахода вялі ў прамавугольнае памяшканне з двума вокнамі, дзе, мяркуючы 28
па вопісу 1653 г., захоўвалася сталовае срэбра. Памяпканне ў выглядзе няправільнай трапецыі каля службовай лесвіцы (з боку Гараднічанкі) адводзілася для архіва. Такая форма пакоя атрымалася ў вьініку ўключэння часткі палаца Вітаўта ў баторыеўскі палац. На анірэсолях тут было памяшканне для вартаўпікоў. Астатнія пакоі ніжняга паверха прызначаліся для гаспадарчых і ваенных патрэб. Кардэгардыя каля ўезда была пабудаваная пазней (упамянутая толькі ў іпвентары 1680 г.), і гарнізон пакуль размяшчаўся ў памяшканнях побач з ім. Другі паверх палаца займаў сам кароль, і вопіс замка 1653 г. дае магчымасць зразумець прызначэнне ўсіх размешчаных тут пакояў. Гэта і ’’гапак з вялікай лесвіцай“, і вестыбюль, і сталоўка, і ’’маленькі вестыбюль“, і "пакой з боку горада“ з ”вынасным алькежам“, і ’’трэці бакавы пакой“, і пакой для ”драбантаў“ (целаахоўнікаў), і ’пакой на ўсход сонца з боку горада“— каралеўская спальня з эркерам, дзе 12 снежня 1586 г. памёр Стэфан Баторый. Усе пакоі караля — тыповая палацавая анфілада, якую ўдаецца аднавіць, галоўным чьшам праз упамянуты вопіс.
Я. Вайцэхоўскаму ўдалося рэканструяваць і вонкавыя фасады пабудовы Баторыя. Япы не былі сіметрычнымі: цэнтрам кампазіцыі з боку горада быў алькеж. Цэнтрам кампазіцыі дваровага фасада з'яўляўся рызаліт у яго сярэдняй частцы, але ёп быў значпа пасунуты ў бок брамы. Як высветліў Я. Вайцэхоўскі, пралорцыі і ўпрыгожанні вокнаў фасада характэрныя для эпохі Рэнесансу, прычым вокны ніжняга паверха ўпрыгожанняў не маюць (у адрозненне ад верхніх, за якімі былі каралеўскія пакоі). Куты палаца былі ўзмоцненыя контрфорсамі, а на ўзроўні другога паверха — счасаныя пад вуглом у 45 градусаў. Да счасанай часткі прыстаўляўся алькеж васьміграннай формы. Яго восем арачных вокнаў падкрэсліваліся контурным арнаментам разьбы па каменю. Увесь будынак, мяркуе Я. Вайцэхоўскі, завяршаў высокі рэнесансны атык, дакладней ступенчаты франтон. У сваім першапачатковым выглядзе палац, несумненна, выглядаў вельмі ўнушальна, дэманструючы магутнасць і веліч караля.