Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
I. У. ЖЫТКО, B. П. БАРАНОЎСКАЯ, Л. C . ХАДАНОВІЧ
I. У. ЖЫТКО, B. П. БАРАНОЎСКАЯ, Л. C. ХАДАНОВІЧ
Рэкамендавана Навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь
Мінск 1998
ББК 74.102
Ж 94
УДК 373.2:51(0172)
Рэкамендавана да друку кафедрай агульнай і дзіцячай псіхалогіі БДПУ імя М. Танка, кафедрай дашкольнай педагогікі БДПУ імя М. Танка
Рэцэнзенты: ЛІЦВІНЛ Н. У., кандыдат педагагічных навук, загадчыца кафедры дашкольнай педагогікі БДПУ імя М. Танка; БАІІЬ В. А., загадчыца дзіцячага сада №445 г. Мінска
Вучэбна-метадычны дапаможнік падрыхтавалі: кандыдат педагагічных навук I. У. Жытко, саіскальнік кафедры методык дашкольнага выхавання БДПУ імя М. Танка В. П. Бараноўская, старшы выкладчык БДПУ імя М. Танка Л. С. Хадановіч. Пад рэдакцыяй I. У. Жытко.
Жытко I. У„ Барапоўская В. II., Хадановіч Л. С.
Ж 94 Гуляем, навучаем, развіваем, ці Знаёмім дзяцей з матэматыкай. — Мн.: Выд. У. М Скакун, 1998	— 184 с.
ISBN 985-6235-10-3
У дапаможніку адлюстраваны змест і магчымыя шляхі далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту (ад 2 да 7 гадоў) да пазнання некаторых аспектаў матэматычнага боку навакольнага свету, выкарыстання ў гэтым працэсе розных відаў дзіцячай дзейнасці.
Элементарныя матэматычныя ўяўленні разглядаюцца як сродак развіцця асобы дзіцяці, яго пазнавальнай сферы.
Рэкамендуюцца для выкарыстання распрацаваныя аўтарамі алгарытмы навучання, гульнявыя навучальнаразвіваючыя комплексы з матэматычным зместам, сцэнарыі беларускіх традыцыйных каляндарных святаў, у якія ўключана фарміраванне элементарных матэматычных уяўленняў.
Матэрыял падрыхтаваны да праграмы “Пралеска”.
Адрасуецца педагогам дзіцячых дашкольных устаноў, студэнтам педагагічных вучылішчаў, каледжаў, факультэтаў дашкольнага выхавання ВНУ.
ISBN 985-6235-10-3	ББК 74.102+22.1я7
© I. У. Жытко, В. II. Бараноўская, Л. С. Хадановіч, 1997
© Выдавец У. М Скакун, 1997
ЗМЕСТ
Да чытача	  4
Група “Маляты” (2 — 3 гады жыцця)	5
Асноўныя задачы пачатковага азнаямлення “малят” з матэматыкай	5
Азнаямленне з колькасным бокам навакольнага свету	5
Знаёмства з велічынёй	10
Фарміраванне пачатковых ведаў аб форме і геаметрычных фігурах	13
Азнаямленне з прасторай	13
Першапачатковае знаёмства з часам	15
Група “Чамучкі” (4 — 5 гады жыцця)	17
Асноўныя задачы азнаямлення “чамучак” з матэматыкай	17
Фарміраванне колькасных уяўленняў	18
Знаёмства з велічынёй	33
Фарміраванне ўяўленняў-аб форме і фігуры	38
Арыентаванне ў прасторы	  40
Знаёмства з часам	41
Група “Фантазёры” (6 — 7 гады жыцця)	43
Задачы фарміравання элементарных матэматычных уяўленняў у “фантазёраў”	43
Выкарыстанне розных відаў дзейнасці ў працэсе матэматычнага развіцця дзіцяці. Алгарытмы навучання	44
Планаваннс работы на фарміраванню ў дашкольнікаў элементарных матэматычных уяўленняў	54
Гульнявыя комплсксы навучальна-развіваючага характару для дзяцсй старэйшага дашкольнага ўзросту 	56
5 — 6 гады жыцця	58
7-ы год жыцця	104
Выкарыстаннс матэматычных матэрыялаў у стварэнні традыцыйных беларускіх народных свят	162
Кірмаш	162
Калядкі	156
Масленіца	169
Гуканне вясны	171
Дадатак	173
Шашачная краіна. Казка	173
Літаратурна-музычны дадатак да сцэнарыяў свят	175
Спіс карцін беларускіх мастакоў, якія можна выкарыстоўваць пры знаёмстве дзяцей з матэматыкай	178
Раім пачытаць	178
ДА ЧЫТАЧА
Паважаныя дарослыя! Побач з вамі маленькі чалавек, які глядзіць на свет шырока раскрытымі вачыма. Ён бачыць усё-усё: і кветкі, і дрэвы, і цацкі, і посуд, і жывёлу, і шмат чаго іншага. Дзіця хоча ведаць усё, таму яно пазнае і рэчы, і з’явы ўсімі сваімі пачуццямі. I нават калі малое яшчэ мала задае пытанняў, іх мы бачым у яго вачах. Таму давайце дапаможам яму пазнаць наш вялікі навакольны свет і самы цяжкі і таямнічы яго бок — матэматычны. А цяжкі і таямнічы ён таму, што матэматыка аперыруе абстрактнымі паняццямі, яна вельмі дакладная і строгая.
Але не будзем страшыць малых цяжкімі для іх разумення паняццямі, а пакажам ім наяўнасць паняццяў лгк, велічыня, прастора, час, форма ў свеце прыроды, дзейнасці чалавека; давайце арганізуем вопыт дзіцяці так, каб гэтыя паняцці напоўніліся жывым асабістым зместам. Памятайце: мы павінны не проста аддаць маленькаму чалавеку свае веды, навучыць яго тым ці іншым дзеянням, але і сфарміраваць у яго пазнавальныя адносіны да навакольнага свету, развіць яго асабістыя якасці.
Мэтай азнаямлення дашкольнікаў з матэматыкай з’яўляецца развіццё ў дзяцей элементарнага лагічнага мыслення і ўменняў арыентавацца ў акаляючай прасторы (як у прыродным, так і ў сацыяльным яе сэнсе).
Матэматычныя веды, уменні і навыкі даюць магчымасць развіваць сэнсорыку, памяць, уважлівасць, уяўленні, логіку, развіваць уменні карыстацца азначаным аб’ёмам матэматычнай лексікі.
Пастаўленая мэта канкрэтызуецца ў наступных задачах:
1)	выклікаць і развіць цікавасць да матэматычных адносін у акаляючым свеце;
2)	развіць дзейнасць розных аналізатараў, якія забяспечваюць успрыманне мностваў на слых, рухома, па адчуванню, сродкамі зроку;
3)	сфарміраваць спецыфічныя практычныя і разумовыя дзеянні: абследаванне, параўнанне (накладанне, прыкладанне, прымерванне, сувымярэнне), лічэнне і вылічэнне, падпарадкаванне, арыентыровачна-пошукавыя дзеянні, кантроль і самакантроль і г.д.;
4)	напоўніць слоўнік дзіцяці матэматычнымі тэрмінамі;
5)	развіць мысліцельныя аперацыі класіфікацыі і серыяцыі на падставе параўнання прадметаў і аб’ектаў па 1 — 4 прыкметах (велічыня, форма, колер, змест, лік);
6)	фарміраваць уменне абстрагавацца, будаваць індуктыўныя і дэдуктыўныя разважанні; лаканічна, дакладна, лагічна і паслядоўна даказваць правільнасць сваіх практычных і разумовых дзеянняў;
7)	стымуляваць самастойнасць, пазнавальную актыўнасць, творчы падыход да вырашэння розных праблем;
8)	вучыць карыстацца матэматычнымі ведамі, уменнямі, навыкамі ў розных відах дзейнасці.
Аб змесце кожнай задачы суадносна ўзросту дзіцяці вы даведаецеся, калі разгорнеце старонкі, прысвечаныя той ці іншай узроставай групе. Мы ўпэўнены, што паспяховае авалодванне вашымі дзеткамі прапанаваным аб’ёмам матэматычных ведаў дасць магчымасць развіць дзіця інтэлектуальна, духоўна і фізічна.
Нам усім вельмі хочацца бачыць нашых дзетак разумнымі, добрымі і вясёлымі. Як зрабіць працэс развіцця больш эфектыўным, але радасным і забаўляльным, — праблема, якую спрабавалі і спрабуюць вырашыць педагогі. Мы таксама паспрабавалі вызначыць свой шлях. Ён, па-першае, ва ўсебаковым выкарыстанні ў дыдактычна-выхаваўчым працэсе розных відаў дзейнасці дзіцяці. Але, памятаючы пра тое, што вядучым відам дзейнасці дзіцяці-дашкольніка з’яўляецца гульня, мы вызначылі і наш другі педагагічны напрамак: адначасовае спалучэнне гульняў, якія развіваюць пазнавальную сферу дзіцяці, і гульняў, якія. выкарыстоўваюцца спецыяльна для фарміравання матэматычных ведаў, уменняў і навыкаў (гульнявыя комплексы).
У гэтым метадычным дапаможніку мы разглядаем некаторыя падыходы да азнаямлення дзіцяці з матэматычным бокам навакольнага свету. Нашай мэтай было паказаць магчымыя варыянты знаёмства дашкольнікаў з матэматыкай у розных відах дзейнасці, пры дапамозе розных форм. Вельмі спадзяемся, што вы праявіце творчы падыход, адшукаеце ўласны, самастойны шлях у развіцці матэматычных ведаў, уменняў і навыкаў дзіцяці, і гэта стане падмуркам іх усебаковага гарманічнага развіцця.
Жадаем вам поспехаў!
ГРУПА “МАЛЯТЫ” (2 	 3 ГАДЫ жыцця)
Асноўныя задачы пачатковага азнаямлення “малят” з матэматыкай
Вачам дзіцяці дзівосны свет прадметаў і з'яў прадстаўлены паасобна і множна. Яно радуецца магчымасці аперыраваць прадметамі, гукамі. Прадметны свет характарызуецца колерам, формай, велічынёй, размяшчэннем — прыкметамі, якія дазваляюць дзіцяці ўсвядоміць наваколле, адчуць свет і сябе ў ім. Іх актыўнасць трэба падтрымаць, забяспечваючы навучальны эфект і ствараючы ўмовы для развіцця разумовых аперацый класіфікацыі і серыяцыі на падставе практычнага параўнання прадметаў па адной з прыкмет.	,
М э т а азнаямлення дзяцей з матэматычнымі бакамі рэчаіснасці: развіць разумовыя аперацыі класіфікацыі і серыяцыі прадметаў і з’яў на падставе параўнання іх па колеры, форме, велічыні, размяшчэнні ў прасторы.
Задачы
У галіне ведаў аб колькасці:
1)	азнаямленне з паняццямі шмат і адзін, іх суадносінамі;
2)	групаванне прадметаў і з’яў па адной з іх прыкмет;
3)	увядзенне ў пасіўны слоўнік лічэбнікаў адзін, два, тры;
4)	фарміраванне вопыту ўстанаўлення ўзаемаадназначнай адпаведнасці шляхам практычнага дзеяння спарвання.
У галгне ведаў аб велічыні:
1)	засваенне дзецьмі некаторых характарыстык велічыні прадметаў (вялікі, маленькі, высокі, нізкі). Практычнае параўнанне двух прадметаў па гэтых прыкметах;
2)	практычная пабудова серыяцыйнага раду, у які ўваходзіць некалькі прадметаў.
У галгне ведаў аб форме і фігурах:
1)	знаёмства з плоскаснымі геаметрычнымі фігурамі і аб’ёмнымі формамі.
У спосабах арыентавання ў прасторы:
1)	арыентаванне на сябе, ад сябе;
2)	арыентаванне ў размяшчэнні прадметаў у групе;
3)	арыентаванне на лісце паперы.
У галіне ведаў аб часе:
1)	азнаямленне з часткамі сутак на падставе арыентавання на ўласную, найбольш характэрную для дадзенага адрэзка часу дзейнасць.
Як бачым, задач усяго 11. Гэта нямала. Вырашыць іх паспяхова магчыма толькі тады, калі выкарыстоўваць для развіцця дзіцяці кожны момант жыцця, кожную хвіліну зносін дзіцяці і дарослага, дзіцячай пазнавальна-практычнай дзейнасці, гульні, мастацкай і бытавой дзейнасці, элементаў працы. 3 гэтага пункту погляду паспрабуем разгледзець методыку азнаямлення дзяцей 2-га і 3-га гадоў жыцця з матэматычнымі старонкамі навакольнага свету.
Азнаямленне з колькасным бокам навакольнага свету
Азнаямленне з паняццямі шмат і адзін, іх суадносінамі. Пры вырашэнні дадзенай задачы дзеці павінны засвоіць алгарытм утварэння мноства і адпаведныя тэрміны (адзін, адзін... яшчэ адзгн... — зрабілася многа), алгарытм выдзялення адзінкавых элементаў з мноства і адпаведныя тэрміны (многа — адзін, адзін... — па аднаму — ніводнага — адзін, адзгн... яшчэ адзін... — па аднаму — многа).
Паняцці многа і адзін, іх суадносіны найбольш ярка адлюстраваны ў прыродзе, у сферы “чалавек і яго дзейнасць”, мастацтве. Акрамя таго, гэтыя суадносіны дзіця можа ўбачыць, пазнаць у сацыяльным асяроддзі, у зносінах з выхавальнікам, дзецьмі.