Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
“Я” — найболып важнае набыццё, якое дае дзіцяці магчымасць адчуваць сваю адзінкавасць, значнасць, самакаштоўнасць.
“Мы” — гэтую множнасць дзіцячага згуртавання дзіця ўсведамляе цяжка, але яму можна дапамагчы адчуць яе ў сумеснай гульні (“Каза з казлянятамі”, “Кошка з кацянятамі” і інш.), у якіх адзінкавую ролю выконвае выхавальнік, а ўсіх дзяцей (іх многа) аб’ядноўвае выкананне аднолькавых роляў.
Напрыклад, вы вырашылі пагуляць у гульню “Кошка з кацянятамі”. Для гэтага вы можаце паклікаць да сябе дзяцей і сказаць: “Зараз мы з вамі пагуляем у кошку з кацянятамі. Я буду кошкай — вашай мамай, а вы кацянятамі — маімі дзеткамі. I ты, Танечка, маё кацянятка, і ты, Колечка, маё кацяня, і ты, Тамарачка, кацяня. Вось колькі многа ў мяне кацянятак. А мама-кошка ў вас адна”. Далей можна расказаць верш:
Я — мама-кошка, хвост пушысты,
А на лапках кіпцюры:
"Мяў-мяў, дзе кацяняткі?"
А кацяняткі-маляткі Разбегліся хто-куды.
(Дзеткі-кацянятпкі з гукамі “мяў” уцякаюць ад выхавальніка.)
Трэба хуценька пайсці Маіх дзетак-кацянятак Як мага хутчэй знайсці.
Выхавальнік шукае дзетак-кацянятак, а калі знойдзе ўсіх, зноў звяртае ўвагу на тое, што ў мамы-кошкі многа кацянят.
Падобныя гульні можна суправаджаць вершамі, якія выклікаюць эмацыянальны водгук, напрыклад верш Я. Журбы “Коцік”:
Хлопчык любіць коціка, Лашчыць ён варкоціка, — Коцік міл яму.
3 ім на двор гуляць ідзе, Часта малачка дае Сябру ён свайму.
Як убачыць птушачку, Хутка шчабятушачку Хоча ён схапіць: Вочкі разгараюцца, Кіпці выпускаюцца. Ён за ёй бяжыць.
Ходзіць коцік беленькі,
Поўсць яго пушыстая,
Хвосцік яго шэранькі,
Беленькая, чыстая,
А бяжыць — стралой.
Мяккая, як лён.
К хлопцу прытуляецца,
Мышкі, сцеражыцеся
Спінкай выгінаецца,
Ціха! Беражыцеся!
Хвост яго дугой.
Уміг вас зловіць ён.
Пры выкарыстанні гэтага верша, выхавальнік — коцік, а дзеці — мышкі.
Як і ў гульні “Кошка з кацянятамі”, патрэбна вызначыць, што коцік — адзін, а мышак — многа.
Улічваючы ўзроставыя асаблівасці дзяцей 2-га года жыцця (іх непадрыхтаванасць да працяглага слухання верша), можна выкарыстоўваць не ўвесь верш, а толькі другі і апошні слупкі.
Названыя і ім падобныя гульні дапамагаюць дзіцяці ўбачыць суадносіны многа і адзін у свеце жывёл, раслін (рухомая гульня “Вяночак”).
Пазнавальна-практычная дзейнасць у прыродным асяроддзі дазваляе ўбачыць мноства кветак, раслін і г.д. I ў той жа час выхавальнік не павінен упускаць магчымасць вылучыць у гэтым велізарным мностве адзінкавыя элементы. Больш дакладна іх разгледзець, даць магчымасць пагуляць, папрацаваць з прадметам, з’явамі. Будзе вельмі карысна ўжо з гэтага ўзросту звярнуць асаблівую ўвагу на множнасць раслін Беларусі (рамонак, жытні каласок, валошка, лён), выкарыстанне якіх у старэйшым узросце дапаможа зразумець і самастойна пабудава'ць беларускі арнамент. Пры гэтым важна шлях пазнання будаваць не толькі ад агульнага да паасобнага, але і наадварот: з адзінкавых кветак зрабіць букет, з каласоў скласці невялікі снапок і інш.
Неабмежаваныя магчымасці для разумення зносін многа і адзін мае мастацкая дзейнасць (выяўленчая, музычная): вось прагучаў адзін гук, яшчэ адзін, яшчэ, яшчэ — атрымалася музыка! Мы з вамі неаднойчы былі сведкамі, як дзіця спрабуе самастойна “зрабіць” музыку. Яно асцярожна націскае пальчыкам на клавішу, потым яшчэ раз, стукае музычным малаточкам, грыміць бразготкай. Патрэбна падбадзёрыць яго, парадавацца разам з ім, разам падзівіцца яго адкрыццю. Падкрэсліце словам: “Вось цуд! Як многа гукаў. Давай зробім музыку яшчэ раз. Націсні клавішу пальчыкам адзін раз, яшчэ адзін, яшчэ... Вось які ты малайчына! Як многа гукаў у тваёй музыцы!”
Уважлівы выхавальнік, які прымае ўдзел у выяўленчай дзейнасці малыша, абавязкова падкрэсліць, што, аздабляючы, напрыклад, міску ці кубак кропкамі, дзіця ставіць адну кропку, яшчэ адну, яшчэ — цяпер на місцы (ці кубку) многа кропак. Якой яна стала прыгожай!
Складанне аплікацый павінна суправаджацца вылучэннем колькасных прыкмет выявы. Дзецям будзе вельмі цікава скласці сумесна з дарослым на аксамітнай паперы букет з засушаных віёл, рамонкаў, кветак каліны, бэзу, сухацвету, выявіць, што кветак у “букеце” многа, а кожны з дзяцей паклаў адну кветку.
Мастацкае слова, якое можа суправаджаць усе віды дзейнасці дзіцяці, дапаможа яму зразумець паняцці многа і адзін у займальнай форме. Існуе шмат вершаў, песенек, пацешак, апавяданняў, у якіх адлюстраваны дадзеныя паняцці і суадносіны паміж імі. Можна выкарыстоўваць вершы паэтаў А. Лойкі, А. Дзеружынскага, А. Барто, М. Івенсена і інш.
Кураняты
За хатай, Ля хаты Ходзяць кураняты — Круглыя, Як мячыкі, Быццам адуванчыкі. Мяккія, Бялявыя,
Сняжынкі
Закружыліся сняжынкі Нізка, нізка над зямлёй. Ціха лётаюць пушынкі Незлічонай чарадой. Быццам тыя матылёчкі, Весяляцца нездарма — Адамкнула ўсе замочкі У небе ім сама зіма.
А. Дзеружынскі
Жвавыя, Рухавыя. Вецер дзьме, Г айсае, Іх не атрасае. На падворку матчыным Цвіркочуць адуванчыкі.
А. Лойка
***
На падворку певень ходзіць, За сабою куры водзіць I крычыць — сюды! Сюды! Як кіўне ён галавою, Сыплюць куры чарадою — Як адна бягуць туды. А калі хто кур пужае, Певень грозна загукае: — Хто такі там? Хто такі?
Я. Колас
Падают лмстья
Падают, падают лнстья — В нашем саду лнстопад... Желтые, красные лмстья По ветру вьются, летят. Птнцы на юг улетают — Гусн, грачн, журавлм. Вот уж последняя стая Крыльямн машет вдалн.
Падае лісце
Падае, падае лісце —
Хутка прыйшоў лістапад...
Жоўтае, рыжае лісце 3 ветрам прымчалася ў сад. Гусі, гракі, журавелькі Хутка на поўдзень ляцяць А аб любімай зямельцы У небе высокім крычаць.
М. Івенсен. Пераклад Л. Забалоцкай.
Поезд
Везде снег. Значмт змма. У Машн санкя. У Млшн санкн. У Толя санкм. У Галн санкн. Однн папа без санок.
Он взял Галнны санкм, прнцеппл к Толмным, Толнны — к Мншмным, Мншмны — к Машнным. Получллся поезд.
Мнша крячмт: “Ту-ту!” — он машмннст.
Маша крячмт: “Ванш бнлеты!” — она кондуктор.
А папа тянет за веревку: “Чух-чух... Чух-чух...”, значнт, он паровоз.
Поезд
Паўсюль снег. Гэта значыць — зіма. У Машы санкі. У Мішы санкі. У Толі санкі. У Галі санкі. Адзін тата без санак.
Ён узяў Галіны санкі, прычапіў да Толевых, Толевы — да Мішавых, Мішавы — да Машыных. Атрымаўся поезд.
Міша крычыць: “Ту-ту!” — ён машыніст.
Маша крычыць: “Вашы бнлеты!” — яна кандуктар.
А тата цягне за вяроўку: “Чух-чух... Чух-чух...”, значыць, ён паравоз.
Я. Тайц. Пераклад Л. Забалоцкай.
Казкі “Церамок”, “Калабок”, “Козлята м волк”, “Репка”. Разуменню суадносін многа і адзін спрыяе бытавая дзейнасць. Дзіця карыстаецца адной лыжкай, п’е з аднаго кубка, на кофце многа гузікаў, на чаравічках для шнуравання многа дзірачак, а шнурок адзін.
Групоўка (класіфікацыя) прадметаў і з’яў па адной з прыкмет (колер, форма, велічыня, змест, размяшчэнне). У працэсе групоўкі дзеці павінны засвоіць алгарытм састаўлення мноства:
1) вылучаем неабходную прыкмету (напрыклад, гэта чырвоны кубік);
2) шукаем сярод іншых прадметаў гэтакі ж (па ўзору ці слову);
3) дадаем яго да першага, тлумачым словам (і гэты чырвоны);
4) абагульняем, называючы мноства (вось як многа чырвоных кубікаў ці склалі чырвоныя кубікі).
Гэты алгарытм дзеці засвойваюць у пазнавальна-практычнай дзейнасці, калі перабіраюць, маніпулююць кубікамі, шарыкамі, будаўнічым матэрыялам, мячыкамі, кольцамі і іншымі цацкамі. Раскладаюць іх па каробках, кошыках. На прыродзе, калі лепяць “піражкі” з пяску, гліны, збіраюць рознакаляровае лісце і раскладаюць іх на розныя падносы, кормяць жывёл той ежай, якая ім падыходзіць, і г.д.
Уменне групаваць прадметы ў мноства выяўляецца не толькі ў дзеяннях дзяцей і іх мове ўжываннем слоў у множным ліку (пры назве аднароднага мноства) і слоў, якія азначаюць відавыя паняцці (пры назве разнароднага мноства). Ва ўжыванні гэтых слоў дзіця практыкуецца ў розных відах зносін. Акрамя таго, зносіны — цудоўны від дзейнасці, у якой дзіця мае магчымасць групаваць праяўленні сваёй актыўнасці па часавых адрэзках (раніца, дзень, ноч, вечар). Дзіця пазнае пры гэтым і яго дзейнасць.
Засвоіць працэс групоўкі дапамагае мастацкая дзейнасць (канструяванне, аплікацыя, мастацка-моўная дзейнасць). У працэсе канструявання дзіця дзейнічае з рознымі пласкаснымі фігурамі (круг, трохвугольнік, квадрат, прамавугольнік, авал, трапецыя, ромб) і аб’ёмнымі формамі (шар, куб, цыліндр, прызма, пласціна, конус, авоід); стварае найбольш простыя збудаванні (агароджа, лесвіца і г.д.) з аднародных форм, фігур. Называнне вамі гэтых форм і фігур дапаможа абагульненню іх у адзінае мноства. Вялікая колькасць мастацкіх твораў малых форм дапаможа групоўцы часовых з’яў, відавых паняццяў.
Дыдактычныя гульні (такія, як “Збіранне грыбоў”, і інш.), гульнявыя сітуацыі дазволяць аформіць педагагічны працэс у займальную і даступную для малых форму.
У час прагулкі можна прапанаваць дзецям назбіраць рознакаляровых лісцяў, a потым у групе раскласці іх на рознакаляровыя падносы, супастаўляючы колер ліста і колер падноса. Карыснымі будуць аналагічныя заданні, звязаныя са зборам жалудоў, каштанаў, іншага прыроднага матэрыялу. У вясенні і летні час можна збіраць, а потым растаўляць у розныя вазы кветкі. А ў зімовую пару вялікае значэнне набывае бытавая дзейнасць, у якой ідзе групаванне ў асноўным прадметаў гульні, посуду, адзення. Дзеці ставяць свае кубачкі на паднос — заўважце гэты момант і абагульце словам дзеянні дзяцей і атрыманае мноства: “I Танечка паставіла кубачак, і Оля — кубачак... Вось як многа ў нас кубачкаў!” Дзеці дапамагаюць выхавальніку навесці парадак у гульнявым кутку. Папрасіце дзіця адзін з прадметаў пакласці туды, дзе знаходзяцца такія ж: “Колечка, вазьмі мячык. Паглядзі, дзе ў нас ляжаць мячыкі. Пакладзі туды і гэты. Вось малайчына!”
Усе прадметы, якіх у групавым пакоі многа, з мноствам якіх дзеці сустракаюцца на вуліцы, — гэта аб’екты, на якіх дзеці могуць навучыцца групаванню.
Увядзенне ў пасіўны слоўнік дзіцяці лічэбнікаў адзгн, два, тры.У працэсе рашэння гэтай задачы дзеці павінны прывыкнуць да названых лічэбнікаў, як да любых іншых новых слоў, ведаць, што яны паказваюць колькасць прадметаў. Называнне дарослым дадзеных слоў можа суправаджаць усе віды дзейнасці малышоў. Але важна памятаць, што акцэнтаваць асаблівую ўвагу на лічэбніках не варта. I галоўнае: не трэба прымушаць дзіця лічыць! Дзейнасць лічэння для разумення малых яшчэ вельмі складаная. Гэтаму вы іх навучыце ў будучым.