Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
Асаблівая роля ў працэсе ўвядзення ў дзіцячы пасіўны слоўнік лічэбнікаў адводзіцца мастацкаму слову і дзеянням гульнявага характару, якія суправаджаюць яго. Напрыклад, магчыма выкарыстаць верш С. Шушкевіча "Свавольнікі”:
Два мядзведзі — Мішкі — Падкідалі шышкі.
Як скакалі праз кусты, Дык абдрапалі хвасты.
Селі побач у цяньку На малым гнілым пяньку, Плачуць, аглядаюцца: Будзе мама лаяцца.
Пры расказванні дзецям верша добра будзе, калі вы возьмеце дзве цацкі-мішкі, пакажаце, як яны сядзяць на пяньку і плачуць; запросіце дзетак пашкадаваць свавольнікаў, абавязкова двух...
Вельмі цікава малым будзе паглядзець інсцэніраванне верша С. Капуцікян “Хто хутчэй?”. Для гэтага можна выкарыстаць цацкі — ляльку Машу і коціка. А можна пры дапамозе гэтага верша запрасіць дзетак да стала, каб папіць малачка.
Кто скорее?
Мама чашку молока
Маше налпла.
— Мяу, — кмска говорпт. — Вот п я прншла!
Кнске в мнску отольем —
Веселее пнть вдвоем.
Ну-ка, кто скорей допьет? Кто нн каплм не прольет?
Хто хутчэй?
Мама кубак малака
Машы наліла.
— Мяў, — кажа кошка ім. —
Вось і я прыйшла!
Кісцы ў міску мы нальем,
Удваіх піць весялей.
Хто з дваіх хутчэй дап'е?
Ані кроплі не пралье?
С. Капуцікян. Пераклад Л. Забалоцкай
Такім чынам можна выкарыстоўваць і вершы I. Луцэвіч “Шпакі” (лічэбнік два), В. Віткі Я. Тайца “Колькі” (лічэбнікі адзін, два, тры), пацешку ”, англійскія песенькі ў перакладзе С.Маршака “Кузнец”, “Барашек”,
“Часціны” (лічэбнік тры), апавяданне “Ндет Кузьма яз кузннцы “Маленькне фея” і іншыя творы.
Чнкн, чнкн, тмчкп, Березовые лычкн! Летелп две птмчкч, Собой невелпчкн, Как онн летелн, Все людп гляделм. Как онн саднлмсь, Все людн днвнлпсь.
Кузнец
Эй, кузнец, молодец, Захромал мой жеребец. Ты подкуй его опять.
— Отчего не подковать! Вот гвоздь, вот подкова. Раз, два — н готово!
Барашек
— Ты скажн, барашек, наш, Сколько шерстн ты нам дашь?
— He стрнгп меня пока, Дам я шерстн трн мешка: Одпн мешок — хозянну, Другой мешок — хозяйке, А третмй — детям маленькнм На теплые фуфайкн.
Чыкі, чыкі, цічкі, Бярозавыя лычкі! Ляцелі дзве птушкі, Малыя пяюшкі.
Як яны ляцелі, Людзі ўсе глядзелі. Як яны садзіліся, Людзі ўсе дзівіліся.
А. Капцы. Пераклад Л .Забалоцкай
Каваль
Гэй, каваль, гэй, каваль, Мой жарэбчык закульгаў. Ці не змог бы ўратаваць? — Ну вядома ж — падкаваць! Вось цвік, вось падкова. Раз, два — і гатова!
Баранчык
— Ты, баранчык, не хлусі — Колькі воўны нам дасі?
— He стрыжы мяне пакуль, Дам я воўны па мяшку: Адзін мяшок — гаспадару, Наступны — маме мілай, А трэці — дзеткам падару, Каб па кашульцы сшылі.
Маленькме фем
Трм очень мнлых феечкм Спделм на скамеечке
Н, сьев по булке с маслнцем, Успелл так замаслчться, Что мылн этмх феечек Нз трех садовых леечек.
Русская народная потешка
Ндет Кузьма нз кузннцы, Несет Кузьма два молота, — Тук, тук, тук!
Маленькія феі
Тры маленькія феечкі He марылі пра леечкі, Хоць, з'еўшы булкі з маслечкам, Паспелі ўжо замасліцца, I мылі гэтых феечак
Аж з трох садовых леечак.
С. Маршак. Пераклад Л. Забалоцкай
Вот ударнм разом вдруг: Для всех людей Накуем гвоздей!
Гасцінцы
У хусцінцы — тры гасцінцы: Табе, братка, — шакаладка, Табе, дружок, — піражок,
Шпакі
Як сады зазелянелі, Зашумелі раўчукі, К нам з-за мора прыляцелі Два вясёлыя шпакі.
Аглядзелі дом навокал: Зверху, знізу і з бакоў, I прыветна, і высока —
Табе, свінка, — хусцінка: Умыйся, утрыся
I спаць лажыся.
В. Вітка
Чым не дача для шпакоў? Нацягалі траў, саломкі, Ложак выслалі пушком. Цэлы дзень іх голас звонкі Весяліць шпачыны дом.
I. Луцэвіч.
Гэты верш, як вы бачыце, дапаможа не толькі асэнсаваць лічэбнік два, але, калі вы пры чытанні пакажаце, як аглядалі шпакі дом (зверху, знізу і з бакоў), дзеці змогуць пачаць вучыцца арыентавацца ў прасторы.
Вельмі карыснымі для дзяцей будуць гульні-вершы, у якія можна пагуляць з пальцамі дзетак. Іх прапануе A. В. Сербіна ў зборніку “Математнка для малышей” (гульні “Сустрэліся”, “Ладушкі”, “Кацяняты”, “Жабкі”).
Гульня “Сустрэліся” (“Повстречалмсь”).
Выхавальнік: Сустрэліся два кацяняці. (Пры гэтых словах дарослы з’ядноўвае свой мезенец правай рукі з мезенцам правай рукі дзіцяці).
Дзіця: Мяў-мяў!
Выхавальнік'. Два шчаняці (злучае безыменныя пальцы).
Дзіця: Аў-Аў!
Выхавальнік: Два жарабяці (злучае сярэднія пальцы).
Дзгця: Іго-го!
Выхавальнгк: Два тыграняці (злучае ўказальныя пальцы).
Дзгця'. Р-р-р!
Выхавальнік: Два бычкі (злучае вялікія пальцы).
Дзіця'. Му-у!
Выхавальнгк: Глядзі, якія рогі! (паказвае дзгцяці “казу”).
Гэтае ж практыкаванне раім рабіць і левымі рукамі, а потым дзіця можа з’ядноўваць толькі свае рукі.
Ладушкі
У час гульні выхавальнік можа даць дзецям у рукі шарыкі, кольцы ці каменьчыкі:
Бабушка, бабушка	Ах, бабулька-ластаўка,
Нспекла оладушкн:	Напякла аладачак,
Однн Машеньке,	Адну Машачцы,
Однн Коленьке...	Адну Колечку...
Пры гэтым патрэбна называць імя кожнага дзіцяці і класці яму ў руку адзін прадмет. Потым дзеці вяртаюць прадметы. Гульня паўтараецца з крыху іншым тэкстам:
Бабушка, бабушка кіспекла оладушкн: Тане две, Оле две...
Ах, бабулька-ластаўка, Напякла аладачак: Тані дзве, Олі дзве...
Выхавальнік ужо будзе класці дзецям па два прадметы. Затым у тэксце змяняецца лічэбнік на тры. Гульня паўтараецца. А потым выхавальнік дае дзіцяці столькі прадметаў, колькі яно папросіць:
Бабушка, бабушка Пспекла оладушкп: Маше трн, Коле две!
Ах, бабулька-ластаўка,
Напякла аладачак:
Машы тры, Колю дзве!
Жабкі
Ролю жабак выконваюць самі дзеці. Гульня суправаджаецца словамі:
По дорожке прыгает одна лягушка Повстречала свою подружку.
По дорожке прыгают две лягушкп.
Повстречалм свою подружку.
По дорожке прыгают трн лягушкн.
Па дарожцы скача адна жабоцька. Сустрэла сяброўку з балотца. Па дарожцы скачуць дзве жабоцькі. Сустрэлі сяброўку з балотца. Па дарожцы скачуць тры жабоцькі.
Пераклад Л. Забалоцкай
Рыкі-Цікі
Вам патрэбна сціснуць пальцы ў кулак, потым адгінаць іх са словамі:
Рыкі-цікі, паглядзі, Колькі пальцаў — гавары!
Колькасць паказваемых пальцаў павінна быць абмежавана лікамі ад 1 да 3.
Фарміраванне вопыту ўстанаўлення ўзаемаадназначнай адпаведнасці шляхам практычнага дзеяння спарвання. Знаёмства з дзеяннем спарвання адбываецца і ў працэсе вырашэння папярэдніх задач. Асаблівае значэнне для дзіцяці набывае бытавая дзейнасць, у якой малое вучыцца абслугоўваць сябе: адно крэсла, пакласці адну лыжку, на адну нагу абуць адну шкарпэтку і г.д., а таксама гульні з дыдактычнай лялькай (“Адзенем ляльку”, “Накормім ляльку” і г.д.).
Галоўная задача выхавальніка — растлумачыць, што для адной лялькі трэба паставіць адну міску, адно крэсла, надзець адну сукенку, праз адну пятлю трэба праціснуць толькі адзін гузік, а на адну ножку трэба надзець адну шкарпэтку і адзін чаравік.
У гэтай справе трэба быць цярплівым і ўпартым. Эмацыянальна асабістыя зносіны павінны мець толькі станоўчую афарбоўку. Колькі б разоў малое не рабіла памылак, усміхніцеся яму і растлумачце зноў.
Знаёмства з велічынёй
Засваенне дзецьмі некаторых характарыстык велічыні прадметаў. Практычнае параўнанне двух прадметаў па асобных прыкметах. На 2-м і 3-м гадах жыцця дзіця павінна навучыцца называць і распазнаваць высокія і нізкія, вялікія і малыя прадметы, паказваць, “які высокі, нізкі, малы, вялікі прадмет, дарослы чалавек, дзіця”, пры дапамозе дзеянняў рук (пад’ёму, апускання, развядзення і звядзення, кругавых рухаў).
Найбольш важнымі відамі дзейнасці для засваення характарыстык велічыні выступаюць зносіны; імітацыйна-пераймальныя, рухавыя і дыдактычныя гульні, гульні-забавы; мастацкая (выяўленчая, музычная, мастацка-моўная) і бытавая дзейнасць, таму што дзіця называе і паказвае велічынныя характарыстыкі толькі па просьбе педагога ці пры спецыяльным пытанні выхавальніка.
Асаблівасцю дзяцей гэтага ўзросту з’яўляецца тое, што дзіця словы вялікі, малы выкарыстоўвае як універсальныя для вызначэння ўсялякіх характарыстык велічыні. Таму выхавальніку патрэбна дапамагчы дзіцяці ўдакладніць яго веды, адчуванні акаляючага свету правільным называннем параметраў велічыні прадмета. Пільна сачыце за правільнасцю сваёй мовы! Дзіця паўтарае за дарослым і словы, і рухі. Таму і паказваць асаблівыя параметры велічыні трэба дасканала. Вялікг і малы паказваецца развядзеннем рук у бакі кругавым рухам, высокі і нізкі — падыманнем ці апусканнем рук.
У зносінах з дзецьмі вам дапамогуць ласкавыя пытанні-сцвярджэнні тыпу “Вось які ты ўжо высокі, так? Пакажы!”, пацешкі “Большне ногм” (“Вялікія ногі”):
Большне ногп
Шлп по дороге:
То-о-п, то-о-п, то-о-п.
Маленькпе ножкп
Бежалп по дорожке:
Т оп-топ-топ-топ-топ-топ-топ,
Топ-топ-топ!
Топ-топ-топ!
Вялікія ногі
Ішлі па дарозе:
То-о-п, то-о-п, то-о-п.
Маленькія ножкі
Беглі па дарожцы:
Топ-топ-топ-топ-топ-топ-топ,
Топ-топ-топ!
Топ-топ-топ!
Катя маленька
Каця малая
Катя, Катя маленька,
Каця, Кацечка малая,
Катенька удаленька,
Але вельмі ўдалая,
Пройдн по дороженьке,
Прайдзі па дарожачцы,
Топнн, Катя, ноженькой.
Тупні, Каця, ножачкай.

Пераклад У. Левіна
Обыкновснная мстормя
Звычайная гісторыя
Гулял по улнце іценок —
Шчаня гуляла ля дарог,
He то Пушок, не то Дружок,
Ці то Пушок, ці то Дружок,
Гулял в мороз н солнцепек,
Ішло ў мароз і сонцапёк,
Н под дождем гулял м мок,
Гуляў пад дожджыкам і мок,
П еслн даже шел снежок
1 калі нават быў сняжок,
Гулял по улмце іценок.
Шчаня гуляла ля дарог.
Гулял в жару, в мороз н в сырость,
Гуляў сабачка ў снег і сырасць,
Г улял,
Гуляў,
Г улял,
Гуляў,
Г улял
Г уляў
Н вырос.
1 вырас.

Пераклад Л. Забалоцкай
Рухавыя, імітацыйна-пераймальныя, дыдактычныя гульні-забавы дапамогуць малым атрымаць веды аб прыродзе (мядзведзь вялікі, зайчык маленькі і інш.), акаляючых прадметах (пры гульні са скрынкамі-ўкладышамі дзіця падбірае вялікі прадмет да вялікай адтуліны, вялікую моркву дае вялікаму зайцу, кладзе вялікую ляльку на вялікі ложак, садзіць яе на вялікае крэсла, а не наадварот і г.д.). Дзецям можна прапанаваць зрабіць пацеркі, бусы з вялікіх гузікаў і маленькіх (паасобку), з вялікіх і маленькіх шарыкаў; пабудаваць агароджу з высокіх колляў і з нізкіх, пагуляць у гульню “Шапка-невідзімка” (пад каўпачок схаваць толькі маленькія прадметы і г.д.).