Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
— Колькі сініх мячоў? (1)
— Колькі чырвоных? (1)
3)	вывад па аналізу (робіць выхавальнік):
— Так, у нас 2 мячы. Адзін — чырвоны, адзін — сіні. Значыць, 2 — гэта 1 і 1. (Голасам трэба выдзеліць лічэбнікі, падкрэсліць іх значнасць.)
Вельмі многа магчымасцей для вывучэння складу ліку з адзінак надае дзейнасць зносін, пазнавальна-практычная дзейнасць. Выхавальніку трэба вельмі ўважліва прыгледзецца да акаляючай прасторы, і ён заўважыць (і своечасова зверне ўвагу дзяцей), што ў вазе стаяць кветкі: іх 3 (1 піён — ружовы, 1 — чырвоны, 1 — белы), у каробцы ляжаць 3 алоўкі (1 — жоўты, 1 — зялёны, 1 — сіні), у лялькавым пакоі сядзяць 3 цацкі ( 1 — мядзведзь, 1 — лялька, 1 — клоун), у склад пары года ўваходзяць 3 месяцы і г.д. А вось і лік 2: у кожнага з нас дзве рукі (1 — правая, 1 — левая), дзве нагі, два вока, два вуха, мы носім два боцікі, дзве рукавічкі і г.д.
Якімі ўважлівымі і дапытлівымі стануць вашыя “чамучкі”!
Замацаваць атрыманыя веды дзеці змогуць у гульні “Я ведаю...” Стукаючы мяч аб падлогу ці зямлю, дзеці гавораць: “Я ведаю тры імёны дзяўчынак: Таня — адно, Галя — два, Валя — тры! Я ведаю тры імёны хлопчыкаў: Коля — адно, Вова — два, Толя — тры! Я ведаю тры назвы кветак... тры колеры... тры цацкі... тры ягады... і г.д. Гэтая простая гульня дапаможа развіць дзіцячую памяць, сфарміраваць абагульняючыя паняцці, a значыць, разумова развіць дзіця.
Існуе вельмі многа розных мастацкіх твораў, якія мы зможам выкарыстаць, каб дапамагчы дзецям засвоіць колькасны склад ліку з адзінак, каб звярнуць іх увагу на тое, што колькасны склад — гэта адзін з бакоў нашай рэчаіснасці. Напрыклад:
Л?нівы і санлівы — два браты: Санлівага не дабудзішся, Лянівага не дашлешся.
Мать-гусыня посмдела
П гусяток высндела:
Этот — желтый, весь пушнстый, Этот — желтый, золотнстый, Этот — желтый, сероватый.
Что вы смотрнте, ребята? Сосчмтайте быстро!
Гусь на яйках пасядзела, Гусянят-дзяцей займела.
Гэты — жоўты, увесь пушысты, Гэты — жоўты, залацісты, Гэты — жоўты, шэраваты. Што глядзіце так, маляты?
Хутка падлічыце!
Пераклад Л. Забалоцкай
Знаёмства з паняццем палова, адносінамі паміж цэлым і часткамі. Як часта нам даводзіцца чуць ад дзяцей: “Падзелім папалам. Гэта палавінка табе, а гэта — мне”. Гаворачы так, дзеці не ўкладаюць дакладнага матэматычнага зместу ў паняцце палова. Для іх палова — гэта адна з дзвюх частак і ўсё. Мы павінны растлумачыць дзецям. што паловай мы можам назваць толькі адну з дзвюх роўных частак. А каб быць упэўненымі, мы павінны параўнаць гэтыя часткі накладаннем або прыкладаннем. Калі ж мы дзелім на вока, то і гаварыць павінны не палова, а проста частка. Памятаючы аб гэтым, дарослыя таксама павінны вельмі пільна сачыць за сваёй мовай.
Найбольш зручнай дзейнасцю пры фарміраванні ў дзяцей гэтага паняцця з'яўляецца мастацкая дзейнасць. У аплікацыі, канструяванні дзецям часта прыходзіцца дзяліць ліст паперы на роўныя часткі. Вось тут і трэба звярнуць увагу дзяцей на тое, што кожная з дзвюх роўных частак называецца паловай, а можна сказаць адной другой часткай.
Перад тым, як разрэзаць ці разарваць ліст, трэба прааналізаваць суадносіны часткі і цэлага. Спытаемся ў дзяцей:
— На колькі частак мы падзялілі ліст? (2.)
— Пакажыце адну з частак. А яшчэ адну?
— Якая з іх большая ці меншая за другую? (Яны роўныя).
— Давайце праверым. Пакладзем адну частку на другую так, каб стораны і вуглы супадалі.
— Так, абедзве часткі роўныя. Таму мы можам назваць іх паловамі.
— Што болын: цэлы ліст ці яго палова? Што менш?
Каб замацаваць атрыманыя веды, можна нагадаць казку “Два прагныя мядзведзікі”. Спытаемся ў дзяцей:
— Ці правільна ліса дзяліла сыр? Ці можна было назваць кожную з частак паловай? Чаму?
У бытавой дзейнасці дзіця часта трапляе ў абставіны, калі дарослыя што-небудзь дзеляць ці калі дзіця прымае ўдзел у гэтакім падзеле (падзяліць алоўкі паміж дзецьмі, цукеркі на дні нараджэння, лісты паперы для малявання паміж усімі дзецьмі і інш.). Вось тут роўнасць частак правяраецца не накладаннем ці прыкладаннем, а апасродкавана (праз лік). Калі пароўну падзялілі паміж двума дзеткамі, мы ўжываем слова палова, калі паміж усімі — роўныя часткг. Гэтыя абставіны таксама не павінны застацца незаўважанымі. Выхавальніку проста неабходна спытацца ў дзяцей:
— Ці можам мы тваю (Кацярынка, Ваня, Света...) частку назваць паловай?
— Чаму? Растлумач!
Канешне, гэта зойме пэўны час, але ён не пройдзе дарма! Дзеці навучацца сачыць за сваёй мовай, думаць і разважаць.
Каб замацаваць ці пашырыць веды дзяцей, зрабіць працэс пазнання больш цікавым і разнастайным, раім выкарыстоўваць розныя творы мастацкай літаратуры. Напрыклад:
Яблоко спелое, красное, сладкое, Яблоко хрусткое с кожнцей, гладкое, Яблоко я пополам разломлю, Яблоко с другом свонм разделю.
Я. Акйм
Загадка
Раскололся тесный доммк На две половпнкн.
Н посыпалпсь оттуда Буспнкн-дробннкн.
(Горох)
Яблык даспелы, чырвоны, салодзенькі.
Яблык хрумсціць, сакавіты, як водзіцца.
Яблык я свой напалам разламаю, Яблыкам сябра свайго надзяляю.
Пераклад Л. Забалоцкай
Загадка
Раскалоўся цесны домік На дзве палавінкі.
Сыпануліся адтуль Пацеркі-драбінкі.
(Гарох)
Пераклад Л. Забалоцкай
*♦*
Ходнт, ходпт Попрошайка. Дай-ка, Дай-ка, Дай кусочек пмрожка, Дай глоточек молочка, Полкотлеткн, Полсоснскн, Полконфеткп, Полреднскн, Полрезннкн, Пол-лпнейкн, Полкартннкн, Полкопейкп.
С. Маршак
Ходзіць, ходзіць, Папрашайка.
Дай-ка,
Дай-ка,
Дай кавалак піражка,
Дай глыточак малачка,
Паўкатлеткі,
Паўсасіскі,
Паўцукеркі,
Паўрадыскі,
Паўразынкі,
Паўлінейкі,
Паўкарцінкі, Паўкапейкі.
Пераклад Л. Забалоцкай
Знаёмства з велічынёй.
Вычляненне асобных параметраў велічыні (даўжыня, шырыня, таўшчыня, вышыня). Параўнанне па адной і дзвюх прыкметах адначасова. У групе “Малят” дзеці ўжо пазнаёміліся з такімі велічыннымі прыкметамі, як вялікг, малы, высокг, нізкі, і
навучыліся параўноўваць прадметы па гэтых характарыстыках. Дзеткі падраслі, і настаў час навучыць іх выяўляць і абазначаць словам такія прыкметы, як даўжыня, шырыня, таўшчыня, правільна іх паказваць.
Даўжыня паказваецца рукой злева направа ці справа налева па гарызанталі, шырыня — зверху ўніз ці знізу ўверх, вышыня — толькі знізу ўверх, таўшчыня — звядзеннем ці развядзеннем пальцаў або рук. Нельга і нам з вамі, дарослым, называць доўгі прадмет вялізным ці кароткі — маленькім. Зноў паўстае пытанне аб дакладнасці мовы дарослых.
Найбольшымі магчымасцямі для знаёмства дзяцей з велічынёй валодае пазнавальнапрактычная і бытавая дзейнасць, зносіны і гульня.
У паўсядзённым жыцці мы звяртаем увагу дзяцей на тое, што валасы Тані доўгія, мы можам ёй заплесці косы, а ў Колі валасы кароткія. У Кацярыны сёння ўплецена ў касу доўгая (вось якая! — паказваем) стужка, а ў цацкі — кацяняткі — на шыі завязаны банцік з кароткай (вось якой! — паказваем) стужкі. На падлозе ў групавым пакоі пасцелена вось якая доўгая дарожка, а ў гульнявым пакоі — вось якая кароткая! На прагулцы паказваем, які тоўсты ствол у клёна і які тоненькі ў маладой бярозкі. Вясной (або летам пасля дажджу) бягуць ручайкі — шырокія і вузкія.
Вучыць параўнанню па вызначаных прыкметах лепш за ўсё на плоскасных прадметах (стужкі, палоскі тканіны, лісты паперы) ці на спецыяльна падрыхтаваных палосках паперы. Каб дзецям было лягчэй у сваёй мове расказаць аб выніках параўнання, трэба палоскі афарбаваць рознымі колерамі, а прадметы падбіраць таксама рознакаляровыя. Памерная розніца ў велічынях павінна складаць 1/5 ад большага памеру. Напрыклад, мы прапануем параўнаць па даўжыні дзве стужачкі. Адна з іх памерам 20 см, а другая (менш на 1/5) — 16 см. Прычым усе астатнія велічынныя прыкметы павінны быць аднолькавымі (шырыня, таўшчыня).
Вельмі дапамогуць нам разнастайныя гульні, гульні-практыкаванні. Напрыклад, слоўная гульня “Дапоўні мае словы”. Вядучы гаворыць: “Каціна стужка даўжэйшая за...” Дзеці павінны дадаць: “...за стужку Тані”. Вядучы можа сказаць: “Кніга таўсцейшая за...”, "Шафа вышэйшая за...”, “Таня ніжэйшая за...” У гэтую гульню можна гуляць і з мячом, кідаючы яго аднаму з гуляючых. Пры адказе гуляючы кідае мяч вядучаму. Ролю вядучага могуць выконваць як дарослыя, так і дзеці. Рухавыя гульні: "Пераскоч праз ручай”, “Хто далей скочыць?”. Гульні-практыкаванні: “Хто першым прыйдзе дадому?” (трэба параўнаць дарожкі, па якіх пойдуць 2 персанажы), “Чыя расліна вышэйшая?”, “Чый аловак даўжэйшы?”, “Якое дрэва таўсцейшае?”.
На 5-м годзе жыцця трэба навучыць дзіця параўноваць 2 прадметы па двух параметрах велічыні адначасова. Калі раней мы давалі дзеткам палоскі, якія адрозніваліся толькі па аднаму параметру (напрыклад, даўжыні), то цяпер мы даем ім палоскі, у якіх і шырыня, і даўжыня розныя, ці шырыня і вышыня розныя, ці даўжыня і вышыня. Практычна дзеці вельмі лёгка спраўляюцца з пастаўленай задачай, а вось цяжкасці ўзнікаюць тады, калі патрэбна расказаць аб выніках параўнання. Таму спачатку раім вызначыць з дзецьмі ўсе наяўныя велічынныя прыкметы, потым параўнаць іх па аднаму і па другому параметру і не забыцца аб гэтым расказаць усім астатнім дзецям.
Можна прапанаваць пагуляць у гульню “Знайдзі свой дом”. Перад пачаткам пазнаёміць з умоўным абазначэннем даўжыні (доўгая і кароткая стрэлкі, размешчаныя на даху дома ўздоўж), шырыні (доўгая ці кароткая стрэлкі, размешчаныя побач са стрэлкамі даўжыні, толькі вертыкальна), расказаць, як “чытаць” абазначэнне дома. Напрыклад. на даху мы бачым вось такую разметку: ф —> , г. зн. што ў гэтым доміку жывуць доўгія, але вузкія палоскі. На даху:	.Чытаем: ”Тут жывуць кароткія, але шырокія палоскі”. Дзецям
прапануюцца па 2 палоскі рознага колеру (чырвоныя, жоўтыя, сінія, зялёныя), якія адрозніваюцца адна ад другой па тых прыкметах, якія “напісаны” на дахах дамоў. Усяго дзіця атрымлівае 8 палосак. Яно павінна раскласці іх па колеру, а потым параўнаць па велічыні і раскласці ў 2 дамы.
Такім чынам, можна абазначыць і іншыя параметры велічыні: таўшчыня абазначаецца вялікім ці малым кругам, вышыня — высокай ці нізкай елачкай:
Увядзенне элементаў схем дае магчымасць узняць мысленне дзяцей на ўзровень лагічнасці, абстрактнасці, вучыць класіфікаваць прадметы па дзвюх (а калі дадаецца колер, то і па трох) прыкметах адначасова.