Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
Гляднте: конфеты н те ведь Полоіцут в корыте все ДЕВЯТЬ.
Жнвут в зоопарке павлнны-друзья.
Н есть у павлннов забота одна: Павлннам ужасно обндно — Самнм-то хвостов не вндно! Нм зеркало надо повеснть.
Об этом мечтают все
ДЕСЯТЬ.
Жмвут в зоопарке, как будто свон, Снннцы, н голубм, н воробьн. Все прыгают с веткн на ветку, Для нмх не постронлп клетку: Стеречь мх не нужно строго, Нх очень н очень
МНОГО.
М. Токмакова.
Раім звярнуць увагу на тое, што вялікую ролю ў замацаванні ведаў аб ліку і развіцці дзіцячай памяці, уяўлення, мыслення адыгрываюць розныя сюжэтна-ролевыя гульні (”Магазін”, “Дом” і г.д.), настольна-друкаваныя (“Лато”, “Падарожжа” і інш.), гульні з Палачкамі,
дзе дзецям даюцца розныя заданні на выкладванне з вызначанай колькасці палачак розных прадметаў, іх трансфігурацыі. Напрыклад:
з 6 палачак — домік;
з 4 — квадрат;
з 8 — 2 квадраты, з 7 — таксама 2 квадраты;
з 10 — 3 квадраты;
з 8 — сцяжок;
з 10 — елачку, потым — зорачку.
3 пункту гледжання развіцця ў дзіцяці пазнавальнай сферы вельмі неабходна пазнаёміць “Чамучак” з тым, што пералічыць мноствы мы можам не толькі пры дапамозе зроку, але і пры дапамозе слыху, дотыку.
Лічэнне навобмацак. Дзецям вельмі цікава будзе пазнаць, колькі прадметаў схавана пад сурвэткай ці ў мяшэчку. А для гэтага яны павінны засвоіць алгарытм дзеянняў пры лічэнні вобмацкам. Каб аблегчыць праблему, трэба прыгатаваць спецыяльныя картачкі, на якія лінейна нашыць ці наклеіць невялічкія прадметы. На першым часе картачку можна не накрываць, але папярэдзіць дзяцей, каб лічылі сумленна, не падглядвалі, дзейнічалі толькі рукамі.
Алгарытм дзеянняў:
1)	знаходзім з левага краю першы прадмет;
2)	хаваем яго пад левую руку;
3)	гаворым адзін і запамінаем;
4)	правай рукой праводзім далей у правы бок, пакуль не знойдзем яшчэ адзін прадмет;
5)	левай рукой накрываем яго;
6)	гаворым два, запамінаем і г.д., пакуль прадметы не скончацца.
Лічэнне прадметаў у мяшэчку болып складанае, таму што прадметы ў ім перасыпаюцца і адзін і той жа прадмет можна палічыць і двойчы, і тройчы. Таму тут таксама трэба дзейнічаць дзвюма рукамі і бьіць вельмі ўважлівым.
Для набыцця ўменняў лічыць на слых можна пагуляць з дзецьмі ў музычныя гульні з рознымі інструментамі. Але раім звярнуць увагу на тое, што інструменты, якія выкарыстоўваюцца, павінны мець чысты адзіночны гук (металафон, барабан, фартэпіяна, музычны трохвугольнік і малаточак і інш.). Нельга карыстацца бубнам, маракасамі, кастаньетамі, бо гэта шумавыя інструменты і яны не маюць чыстага гуку.
Спачатку дзеці лічаць гукі інструмента, які знаходзіцца на іх вачах. Толькі з набыццём дашкольнікамі ўменняў мы можам схаваць інструмент за невялічкую шырму ці стаць за спінамі дзяцей.
Карыснымі будуць заданні “Топні нагой на адзін раз менш, чым пачуеш гукаў”, “Пакажы лічбу, якой можна азначыць колькасць гукаў, якія ты пачуеш”, “Прысядзь столькі разоў, колькі я плясну ў далоні” і г.д. Выкананне гэтых заданняў развівае ў дзяцей уважлівасць, памяць, мысленне, а таксама дзейнасць розных аналізатараў.
Азнаямленне з лічбамі ад 0 да 9. Лічбы вельмі рана ўваходзяць у асяроддзе дзяцей. Яны іх лёгка запамінаюць, але суадносіць лічбу з лікам, які яна азначае, дзеці яшчэ не ўмеюць. Таму наша з вамі задача: растлумачыць, што азначае кожная лічба, стварыць вобраз лічбы. Мы раім паказваць і тлумачыць сэнс лічбы толькі тады, калі дзеці замацуюць колькаснае лічэнне ў адпаведных межах. Існуюць вельмі простыя і цікавыя метадычныя прыёмы знаёмства з лічбай:
1)	паказ;
2)	успаміны аб тым, дзе дзеці бачылі гэтую лічбу;
3)	тлумачэнне канфігурацыі лічбы (у яе ёсць лініі; які іх характар; ці, можа, у лічбы ёсць кругі і г.д.);
4)маляванне ў паветры (але не на лісце паперы!);
5)	параўнанне з рознымі прадметамі ці з’явамі. Задаецца пытанне: “На што падобная гэтая лічба?” (Лічба 3 — гэта дужкі ад акуляраў, мядзведзь схаваўся за бугарок і відаць толькі яго галава і спіна і г.д.);
6)	адлюстраванне лічбы пры дапамозе ўласнага цела (1 — стаім прама, адну руку прыпадымаем, 9 — трэба нахіліцца ўніз і абхапіць сябе за калені і г.д.). Можна дзецям растлумачыць, што дзеля таго, каб адлюстраваць лічбу, можна класціся на падлогу, прысядаць, нахіляцца і г.д.);
7)	знайсці лічбы на малюнках (напрыклад, на мал. 5 і 6);
8)	паставіць лічбу да тых прадметаў, колькасць якіх мы можам адзначыць гэтай лічбай. Лічбы вельмі часта можна выкарыстоўваць у розных гульнях: “Адшукай пару”,
Мал. 5, 6
“Маўчанка”, “Адшукай прапушчаную лічбу”, “Адгадай па адчуванню”, “Складзі лічбу з кавалачкаў” і г.д.; рухавых гульнях (“Класы”, “Спрытныя скакуны” і інш.); сюжэтнаролевых (“Магазін”, “Цягнік”, “Цырк” і інш.); можна арганізаваць гульню “Тэлефон”, ствараючы цэлы канцэрт па заяўках д^яцей. Дзеля гэтага' з кардону трэба зрабіць дыск тэлефона. Вядучы “набірае нумар” (пракручвае дыск на якую-небудзь лічбу), а дзеці павінны расказаць верш аб гэтай лічбе, загадаць загадку, назваць казку, у назве якой ёсць гэтая лічба, можна і песеньку праспяваць. Вядома, да такой гульні трэба падрыхтавацца: пазнаёміць дзяцей з мастацкімі творамі, якія расказваюць пра лічбы, можна і самім прыдумаць з дзецьмі розныя загадкі, вершы аб лічбах. Раім не забыць знаёмыя ўсім вершы С. Маршака “Веселый счет” (ад 1 да 10), Г. Віеру і інш.
Первая цмфра
Тонкая, как сппца, Цнфра Едпннца.
От нее ведется счет, Н за это ей почет.
Першая лічба
Вельмі тонкая яна, Гэта лічбачка адна. Ад яе вядзецца лік... Што за лічба — назаві.
Что же уместкться
Может в Едмнпце?
Может целый шар земной — Он однн у нас с тобой.
Вл. Орлов
Можа шмат чаго змясціцца
У адзіначцы-сястрыцы.
Цэлы шар зямны ў ёй —
Ён адзін у нас з табой.
Пераклад Л. Забалоцкай
Похожа едннмца на крючок, А может, на обломанный сучок.
Два похожа на гусенка
С длпнной шеей, клювом тонкпм.
Цнфра трн —
Словно ласточка, смотрн!
Глядп, четыре — это стул, Который я перевернул.
На что похожа цнфра пять?
На серп, конечно, как не знать.
На что похожа цнфра шесть?
На трубку деда, так н есть.
Семь — точно острая коса.
Косп, коса, пока роса.
Цнфра восемь так вкусна — Нз двух бублпков она.
Девять, как м шесть, взглянм, Только хвост не вверх, а внмз.
Ноль встает за еднннцей — Цнфра десять на страннце.
Г. Вйеру
Адзінка так падобна на кручок, А можа, на надломлены сучок.
Двойка нібы гусяня —
Даўгашыяя радня.
Тры, як ластаўка, глядзі, He падобна на адзін.
Глядзі, чатыры — гэта стул, Які я ўраз перакульнуў.
На што падобна лічба пяць?
На серп — ну як тут не згадаць.
А лічба шэсць — на люльку дзеда, I люльку дзедава суседа.
Сем — нібы вострая каса, Касі, каса, пакуль раса.
Лічба восем цуд і смак, 3 абаранкаў двух — вось так!
Дзевяць, як і шэсць, зірні, Толькі хвост не ўверх, а ўніз.
За адзінкай нулік звонкі —
Лічба дзесяць на старонцы.
Пераклад Л. Забалоцкай
Для знаёмства з лічбамі можна выкарыстоўваць і кампутарныя гульні, распрацаваныя ў праграмным пакеце “Дашкольнік” (гульні “Мост”, “Палянка” і інш.).
Калі дзеці пазнаёмяцца з усімі лічбамі, вельмі карысна прапанаваць ім падзяліць усе лічбы на 2 групы (напрыклад, пасяліць у 2 дамы) па падабенству і адметнасці. У першы домік трапяць усе лічбы, у структуры якіх ёсць круглыя элементы, а ў другі — якія састаўлены толькі з прамых ліній, а можна прапанаваць саставіць пары лічбаў, якія падобны адна да адной (1 і 4, 3 і 8, 6 і 9, 2 і 5, 1 і 7).
Выхавальнікі могуць прапанаваць дзецям разгледзець вясёлыя лічбы, якія яны самі намалявалі, ці даць дзецям заданне самастойна намаляваць лічбы ў выглядзе кагоці чаго-небудзь. Тыя лічбы, якія вы бачыце на мал. 7, намалявалі будучыя выхавальнікі — студэнты факультэта дашкольнага выхавання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка.
Азнаямленне дзяцей з парадкавым лічэннем. Пры знаёмстве з парадкавым лічэннем дзеці павінны засвоіць новыя лічэбнікі (першы, другі і г.д.), ведаць, што для таго, каб вызначыць месца прадмета па парадку, неабходна папярэдне агаварыць напрамак лічэння. Асаблівае патрабаванне прад’яўляецца і да мовы выхавальніка. Вельмі важна правільна задаць пытанне аб парадкавым лічэнні: на якім па лічэнню месцы? Але ні ў якім разе не так: на якім месцы? Дакладнасць пытання патрабуе ад дзяцей дакладнасці адказу.
Добрых вынікаў можна дасягнуць, калі карыстацца мастацкімі творамі, знаёмымі дзеткам і любімымі імі. Гэта казкі “Рукавнчка”, “Теремок”, “У Сонейка ў гасцях”, “Лнспчка co скалочкой”, “Телефон”, “Айболпт”, “Федорнно rope”, вершы С. Маршака “Багаж”, “Сказка о глупом мышонке” і інш., дзе ёсць пералічэнне прадметаў ці герояў у вызначанай паслядоўнасці. Але ў метадычным сэнсе гэта надае некаторую складанасць: цяжкасці лічэння ў адваротным парадку. Таму добра будзе, калі да чытання ці расказвання мы дададзім нагляднасць: малюнкі ці тэатралізацыю.
Для замацавання ўменняў парадкавага лічэння існуе шмат цікавых гульняў: гэта і традыцыйная гульня “Што змянілася?”, і слоўныя гульні (“Назаві наступны”, “Хто дакладней скажа”), і рухавыя (“Трэці лішні”), і музычныя (“Званочкі”, “Ступенькі”) і інш.
Такім чынам, мы бачым, што галоўную ролю ў працэсе авалодвання дзецьмі парадкавым лічэннем адыгрываюць гульні, практычна-пазнавальная і бытавая дзейнасць.
Вывучэнне складу ліку з адзінак (у межах 3). Вывучэнне гэтага матэрыялу мы раім
пачынаць на 5-м годзе жыцця, таму што ён патрабуе пэўнай ступені развіцця элементаў лагічнага мыслення. Калі дзіця замест прадметаў называе лікі, то яно абстрагуецца ад зместу прадметаў, што дае магчымасць для разумовага развіцця дашкольніка.
Навучанне аналізу магутнасці мноства патрабуе ад выхавальніка спецыяльнай падрыхтоўкі і арганізацыі дзяцей. У якасці нагляднага матэрыялу трэба ўзяць разнароднае мноства, элементы якога можна аб’яднаць адной назвай (мішка і лялька — цацкі), ці аднароднае мноства, элементы якога адрозніваюцца адной якой-небудзь прыкметай (чырвоны мяч, сіні мяч — мячы), а ўсе астатнія прыкметы ў іх аднолькавыя. У працэсе навучання мы павінны прытрымлівацца вызначанага алгарытма дзеянняў і пытанняў:
1)	прапануем усё мноства разам:
— Што гэта? (Мячы);
2)	аналіз мноства:
— Колькі мячоў? (2)
— Якога колеру мячы? (Сіні і чырвоны)