Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
П.: На масленіцу ўсе людзі развітваюцца з зімой і чакаюць надыход вясны, сонейка:
Будзем масленіцу праваджаць,
Сонейка яснае ў госці заклікаць!
Дзеці становяцца ў кола, спяваюць (гл. дадатак № 6).
П.: Сонца-сонейка,
Свяці цёпленька!
Блішчы серабром
I падыходзь заўжды з дабром.
Уносяць сонейка. Дзеці водзяць карагод (гл. дадатак № 7).
Выхавальнік: На масленіцу праводзілі розныя спаборніцтвы, каб вызначыць, хто самы спрытны і дужы. Напрыклад, трэба было дастаць цацку, якая вісела на шасце высока ад зямлі. Уявіце сабе, што можа ляжаць у торбе, якая прыладжана да кола на шасце. (Дзеці па контуру ўяўляюць прадмет. Торба павінна быць завязана так, каб добра выступалі часткі прадмета. Пятрушка падбадзёрвае дзяцей. Калі дзеці здагадваюцца, што ляжыць у торбе, прадмет дастаюць.)
П.: Годзе, дзеці, нам гуляць!
Пара нам масленіцу праваджаць!
Дзеці робяць кола каля Масленіцы і заклікаюць Масленіцу стаць пасярэдзіне кола.
Хлопчык 1: Масленіца, масленіца,
Ты кудьі ідзеш?
Ты згубіла лапці.
Ніяк не знойдзеш?
Усе: Да пабачэння, Масленіца!
Дзяўчынка: Мы на санках цябе валачылі,
Бражкай цябе паілі.
Усе: Да пабачэння, Масленіца!
Хлопчык 2: Ты, Масленіца, стаіш каля гумна,
Праводзім цябе, будзе сумна!
Усе: Да пабачэння, Масленіца!
Пятрушка выносіць з залы Масленіцу.
Гаспадыня: Вы бліноў даўно не елі?
Вы бліночкаў захацелі?
Напякла я вам паесці
Соцен 5, а можа 200!
Частуйцеся, калі ласка!
Гучыць музыка (гл. дадатак № 8), дзеці частуюцца блінамі і выходзяць з залы.
Гуканне вясны
Зала нагадвае ўбраннем надыход вясны. Гучыць музыка (гл. дадатак № 1) у выкананні ансамбля “Свята”. Няспешна пад музыку ўваходзяць у залу дзеці. Іх сустракае Лявоніха (далей у тэксце адзначана літарай “Л”).
Л.: Ой, як многа гасцей да мяне прыйшло.
Прыйшлі Сцёпкі, Пеці, Васі,
Прыйшлі Зосі, Стасі, Касі,
Пасядзець у нашай хаце,
Вясну пагукаці!
Заходзьце, даражэнькія, сядайце лаўчэй!
У даўні час збіраліся дзяўчаты гуртам, ішлі ў канец вёскі і пачыналі абыход усіх двароў. Падыдуць маладзіцы пад акно і пытаюцца:
Ці трэба вам вясна-красна?
Ці дазволіце вясну гукаць, вясну заспяваць?
I спявалі вось так (гучыць запіс — гл. дадатак № 2).
Л.: Вясну гукаць — гэта ведаць аб ёй, і магчы расказваць. Ці ведаеце вы веснавыя месяцы? Хто можа назваць іх? (Дзеці адказваюць.)
Л.: Так, так, ведаеце, малайцы! Вясну гукаць — гэта і ў гульні гуляць! I мы пагуляем у гульню “Хто больш назаве прымавак і прыказак пра вясну”. За кожную правільна названую прымаўку ці прыказку я вам падару жаваранка. I выйграе той, хто іх больш атрымае.
(Лявоніха хваліць усіх дзяцей і таго, хто выйграў.) А ці хочаце вы ведаць, як яшчэ ў старажытныя часы вясну гукалі? Так? Дык слухайце! Ад хат дзяўчаты гуртамі ішлі да лесу, на ўзвышшы, дзе зелянела траўка, красаваліся першыя кветкі. Яны плялі вянкі і ўпрыгожвалі елку. I мы ўпрыгожым елку. Вось яна. (Паказвае елку (карцінка з прарэзамі) і аздабленні (стужкі, колцы, кругі, трохвугольнікі). Усяго 20 штук. Лявоніха прапаноўвае дзецям падлічыць усе аздабленні, падлічыць колькасць груп, аздобіць елку, склаўшы рознакаляровыя гірлянды.)
Л.: Вось як цудоўна выйшла! Якая прыгажосць! I каля такой елкі спявала моладзь песні аж да позняй ночы. Часам спяваюць разам, усе хорам, а потым па чарзе: у адным канцы вёскі пачынаюць, а ў другім канцы — працягваюць! А вы ці ўмееце спяваць — вясну гукаць? (Дзеці выконваюць песні па падгрупах (гл. дадатак № 3). Лявоніха ўсіх хваліць.)
Л.: Пачуе такую прыгожую песню вясна і хутчэй зазбіраецца ў нашы краі. Заззяе сонейка, зацвітуць красачкі-першацветы. А ці ведаеце вы красачкі-першацветы? Хто больш назаве іх, у таго і вяночак будзе прыгажэйшым. (Дзеці называюць кветкі, Лявоніха хваліць, раздае дзецям лісты паперы, дзе намаляваны вяночкі. А каб вяночак ажыў, яго трэба расфарбаваць. Дзеці выконваюць заданне пад музыку (гл. дадатак № 4). Лявоніха хваліць выканаўцаў.)
Л.: Вось сплялі ўсе вяночкі прыгожыя! Але ж не заўсёды можна было на ўзлессі кветак назбіраць. Самыя прыгожыя часцей за ўсё раслі на ціхіх месцах, дзе мала хто хадзіў. Бо балоты перашкаджалі. I толькі самыя смелыя маглі сабраць найпрыгажэйшыя кветкі, прабегшы па купінах на балоце. А вы ці спрытныя? Вось і пагляджу я зараз. Рабіце 2 каманды. (Насупраць лічбы ад 1 да 20. Дзеці па чарзе пераскокваюць па парадку з лічбы на лічбу. Перамагае тая каманда, у якой дзеці хутчэй скончаць гульню і возьмуць букет. Лявоніха хваліць пераможцаў.)
Л.: А вось вам яшчэ заданне-праверка. Перад вамі чароўныя арэлі. На іх могуць пагушкацца толькі тыя дзеці, хто паставіць лічбу ў тым парадку, у якім прапануюць ім арэлі. (Дзеці выконваюць заданне.)
Л.: А я пакуль што спляту вам чароўны вяночак. (Дзеці выканалі заданне “Арэлі”.)
Л.: А вось вам цудоўны вяночак з кветак. Ён кліча ўсіх гуляць, пад музыку танцаваць.
(Праводзіцца гульня — танец з вяночкамі (гл. дадатак № 5). Лявоніха ўсіх хваліць.)
Л.: А ці не зрабіць нам жаваранкаў — веснавых птушак? Яны громка заспяваюць, вясну загукаюць! Вось глядзіце, як гэта прыгожа і цікава. (Дзеці складаюць з паперы жаваранкаў і расфарбоўваюць іх. Гучыць музыка (гл. дадатак №6). Лявоніха запрашае ўсіх у карагод — гл. дадатак № 7.)
Л.: Добра вы можаце вясну гукаць. Можа, яшчэ дзень-другі і прыйдзе яна ў наш цудоўны край. А мы пойдзем яе сустракаць!
Дзеці выходзяць з залы пад музыку (гл. дадатак № 8).
ДАДАТАК
Шашачная краіна
Казка
Ці ведаеце вы, што некалі існавала такое незвычайнае каралеўства, якое звалася Шашачным, а жыхары яго — шашкамі? Вось яны. Паглядзіце. Якую форму маюць шашкі? Так, форму цыліндра. А некалі яны былі круглымі, як шарыкі. Увесь дзень каталіся яны па полі, штурхалі адзін аднаго, набівалі сінякі і шышкі і без перапынку сварыліся паміж сабой.
Урэшце рэшт надакучыла ім сварыцца і таму вырашылі яны навесці парадак. Спачатку ўсе шашкі прынялі форму цыліндраў. Як вы думаеце, чаму? (Таму, што, маючы форму цыліндра, яны маглі не толькі каціцца, але і трывала стаяць на адным месцы, не перашкаджаючы адзін аднаму.)
Аднак свабодна рухацца шашкі ўсё роўна не маглі, бо не было ў іх каралеўстве ні дарог, ні дарожных знакаў, ні правілаў дарожнага руху. I ў выніку гэтага ўсе шашкі або стаялі на адным месцы, чакаючы, пакуль пройдуць іншыя, або адначасова пачыналі рухацца ў розных напрамках — вядома, кожная з іх спяшалася па сваіх шашачных справах. I тут яны зноў пачыналі штурхацца і сварыцца. Тады вось і вырашылі шашкі начарціць у сваім каралеўстве дарогі. Спачатку яны былі падобныя на стужачкі чорнага і белага колеру:

(Выхавальнік паказвае ліст паперы, на якім намаляваны чорна-белыя палосы.)
Чорныя шашкі хадзілі па чорных, а белыя — па белых дарожках. Але па такіх дарогах можна было хадзіць толькі ў двух напрамках: узад або ўперад, і шашкі ўжо ніяк не маглі паразмаўляць адна з адной. У якіх напрамках можна яшчэ рухацца? Так, управа або ўлева. I вось толькі тады, калі расчарцілі яны ўсё сваё Шашачнае каралеўства вось такім чынам (выхавальнік паказвае дзецям дошку для гульні ў шашкі), усе праблемы іх былі вырашаны. Што начарцілі шашкі? Так, чорныя і белыя квадраты. I правілы яны сабе прыдумалі незвычайныя, такія, па якіх яны рухаліся толькі па чорных клетках і толькі на суседнюю. Вось так (паказвае). Зараз хадзілі яны не ўзад-уперад і не ўправа-ўлева, a наўскасяк.
Вось аднойчы паспрачаліся шашкі аб тым, якіх з іх больш, чорных або белых. Але не ведалі, як ім гэта вызначыць, і таму зноў вельмі пасварыліся.
Можа, вы ведаеце, як пазнаць, якіх шашак больш? Так, трэба зрабіць пары або палічыць. (Дзеці вызначаюць, што чорных і белых шашак пароўну, па 8.) Але шашкі лічыць не ўмелі і таму проста разышліся ў розныя бакі свайго каралеўства, падзяліўшы яго такім чынам на 2 часткі. На адной зараз жылі ўсе чорныя шашкі, а на другой — усе белыя. (3 аднаго боку дошкі выхавальнік размяшчае кучкай белыя шашкі, а з другога — чорныя.) Кожная шашка мела свой маленькі домік велічынёй у 1 клетачку. I калі ўсе шашкі разыходзіліся па сваіх дамах, то каралеўства мела вось такі выгляд (выхавальнік расстаўляе шашкі так, як яны павінны стаяць перад пачаткам гульні).
Здаецца, жыць бы ды сябраваць маленькім шашкам у сваім каралеўстве. Ды вось бяда, чорным заўсёды здавалася, што белых шашак больш, а белым — наадварот. Неразумныя шашкі не ведалі, што іх пароўну, і рваліся ў бой. У баі дзейнічалі таксама свае правілы. Кожны баявы ход шашкі рабілі строга па чарзе: спачатку белая, потым — чорная і г.д. (Паказаць на магнітнай дошцы парадак хадоў.) Калі раптам якая-небудзь шашка зазяваецца і падыдзе блізка да саперніцы, тая абавязкова яе паб’е, канечне, калі ззаду ніхто не стаіць
і можна будзе спакойна заняць новую клетку. Вось так (выхавальнік паказвае, як б’е шашка). Кожная шашка павінна была ўважліва сачыць за тым, хто побач каля яе. Пабіць не маглі толькі тую шашку, якая стаяла на самым краю каралеўства. Як вы думаеце, чаму? Бо той, якая б яе пабіла, усё роўна не было б куды стаць. Некаторыя, самыя разумныя шашкі ўмелі так прадугледзець хады саперніц, што ўжо загадзя ведалі, хто і адкуль можа нанесці ўдар. Гэтых шашак вельмі доўга ніхто не мог пабіць. (Разгледзець з дзецьмі магчымыя варыянты, калі шашка не можа ісці ў той ці іншы бок.)
Трэба дадаць, што кожная шашка вельмі імкнулася дабрацца да тэрыторыі праціўніка, вось на гэтыя клеткі (паказвае). Тая, якой даводзілася дасягнуць процілеглага боку, звалася ўжо не шашкай, а дамкай. Акрамя таго, яна ўжо мела права рухацца не толькі ўперад, як усе простыя шашкі, але і ўзад, што давала ёй магчымасць біць саперніц з тылу, а калі патрабуецца, то і ўцячы. Вось так (паказвае магчымасці дамкі). Больш таго, рухалася дамка ўжо не толькі на адну клетачку, як раней, а на столькі, на колькі ёй патрабавалася (паказвае варыянты, калі дамка, рухаючыся праз некалькі клетак, б’е шашку, што стаіць на яе шляху).
У выніку гэтага спаборніцтва перамагала тая партыя, чые шашкі заставаліся на полі (белыя або чорныя). На жаль, шашкі не ўмелі лічыць і таму не заўважалі, што на полі іх заставалася зусім мала. Так мала, што ім станавілася вельмі сумна.
Людзі, якім аднойчы давялося назіраць гэту цікавую гісторыю, добра зразумелі, што калі яны будуць сварыцца і бясконца ваяваць, то нікому ад гэтага не будзе добра.