Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
Па чарзе К.С. загадвае 4 — 5 задач-жартаў:
Раз да зайца на абед Прыскакаў сябрук-сусед. На пянёк зайчаты селі I па пяць марквінак з’елі. Хто лічыць, рабяты, лоўкі, Колькі з’едзена маркоўкі?
2.	Сядзяць рыбакі, Супраць — паплаўкі. Рыбак Іваноў Злавіў трох акунёў. Рыбак Міхасёў — Чатырох карасёў. Колькі рыб рыбакі Налавілі з ракі?
3.	Дорыць бабуля-лісіца Тром унукам рукавіцы.
— Гэта вам на зіму, унукі, Рукавічак па тры штукі. He губляйце, беражыце. Колькі іх, пералічыце.
4.	Вожык па лесе ішоў, На абед грыбы знайшоў. Два пад бярозай, Адзін пад асінай.
Колькі іх будзе
У пляцёнай карзіне?
Выхавальнік звяртае ўвагу дзяцей на тое, што задачы-жарты адрозніваюцца ад загадак. Музыкант: Ну што ж, малайцы!
А зараз, гаспадынька,
Вынесі сала — не скупіся,
Каб ячмень твой урадзіўся!
Песеннік: Каб нажалі 100 коп жыта!
Механоша: Каб была сям’я ўся сыта!
Каза: Каб скаціна вадзілася!
Зорканоша: Каб пшаніца радзілася!
Цыган: Скарэй дарыце, нас не марыце!
Баран: Кароткія світкі, памерзлі лыткі!
Мядзведзь: Кароткія кажушкі, павылазяць душкі!
Г.: Частуйцеся, госцікі дарагія! (Усім падае каляду.)
Гучыць бел. нар. танец “Крыжачок” (гл. дадатак №3). Музыка павольна заціхае.
Музыкант: Смачныя ласункі ў цябе, Гаспадыня, ды мала іх!
Г.: Калядоўшчыкі, даражэнькія, зараз, зараз мы вам свае сурвэткі падарым. Вось толькі дзеці над імі паварожаць. Зробім, дзеці, калядоўшчыкам падарункі? А вы, калядоўшчыкі, пасядзіце ды на працу дзетак паглядзіце! (К.С. усаджваецца на лаўку і ўважліва слухае.)
Выхавальнік прапануе дзецям намаляваць у сваіх сшытках сурвэткі круглай формы (гл. тэкст гульні №3 “Чарадзеі”, комплекс №18).
Музыкант: Якія дзеці спрытныя ды разумныя!
Песеннгк: А давайце пагуляем у гульню “Зайцы на гары стаялі”. (Гульня ідзе пад музыку, напрыклад, “Мікіта” — бел. нар. мелодыя. Грае музычны кіраўнік (гл. дадатак №4). У гульні прымаюць удзел усе калядоўшчыкі. Апісанне гульні гл. на с.134. У канцы гульні Каза падае на падлогу.)
Павадыр: Устань, мая козанька,
Устань, мая даражэнькая,
Дзе каза паходзіць,
Там жыта родзіць!
Каза ўстае: Дзе каза топ-топ (тупае нагой),
Павадыр: Там жыта сем коп!
Каза: Дзе каза нагой, нагой,
Павадыр: Там жыта капой, капой!
Каза: Дзе каза хвастом, хвастом,
Павадыр: Там жыта кустом!
Каза: Дзе каза рагамі,
Павадыр: Там жыта стагамі!
Каза: Дзе каза бывае, там шчасце вітае!
А дзе не бывае, там шчасце мінае!
Добра я для вас прыгаворвала? А ці ведаеце вы калядную песню пра мяне?
Выхавальнгк: А як жа! Ведаем!
Дзеці і калядоўшчыкі выконваюць карагод: “Го-го-го, каза”, бел. нар. мелодыя (гл. дадатак №5).
Зорканоша: Вось як добра спявалі ды танцавалі. Чым, Гаспадыня, Казу пачастуеш?
Г.: Дам я Козцы-казе
Качан капусты! (Дае казе качан).
Мядзведзь (набліжаецца да Гаспадыні): А мне-э-э? А мне-э-э?
Г.: А ты спачатку паслужы,
Што умееш — пакажы! (Павадыр выводзіць Мядзведзя на сярэдзіну.)
Павадыр: Пакажы, Міша, як Гаспадыня цеста ў дзежцы месіць! (Мядзведзь садзіцца на падлогу, падкручвае ногі, таўчэ кулакамі, імітуючы замешванне цеста.)
Г.: Пакажы, Міша, як Павадыр табачок нюхае?
Павадыр: А як дзеці зацірку ядуць? (Мядзведзь дастае вялікую лыжку і лье за каўнер.)
Павадыр: Вось і зарабіў Мішка на калядны ласунак!
Г.: Так, так! Вось табе, Мішачка, бочачка мёду! (Мядзведзь радасна прытанцоўвае.) К.С. (хорам): А нам?!
Г.: Будзе, будзе каляда.
Мне гасцінцаў не шкада.
Просім гаспадыню шанаваць,
Каляду паспрабаваць!
Вось калядныя
Бліны ладныя,
Каўбаса, яечкі,
Пышкі, перапечкі!
(Усё Гаспадыня выкладвае на стол).
Механоша: Каб ваша хата
Была заўжды багата! (Складае гасцінцы ў мех.)
Вьсхавальнік: Мы бачылі, якія вы спрытныя, калядоўшчыкі! Але ж і дзеці нашыя не горш. Сядайце, ды на дзетак падзівіцеся! Зараз мы пагуляем у гульню “Калядныя падарункі” (гл. с. 134).
Песеннік хваліць дзяцей.
Г.: А мы ж яшчэ не скончылі варажыць над сурвэткамі, якія падзялілі на часткі ( гл. гульню №6).
Калі дзеці закончылі працу, Гаспадыня і выхавальнік клічуць калядоўшчыкаў паглядзець на сурвэткі. К.С. хваляць дзяцей і просяць падарыць ім сурвэткі.
Г.: Дык вы яшчэ свае пажаданні нам не сказалі!
Музыкант: Святкуем калядкі,
Лавіце зярняткі!
Механоша (кідае зерне пшаніцы): Далі трошкі жыта
Для дабрабыту.
Зорканоша: Лавіце рукой (кідае зерне)
Каб быў добры настрой!
Песеннгк: Каб моцна грэла сонца (кідае зерне)
Кіну ў аконца!
Павадыр г ўсе разам: Нікога не хвалюйце,
Усім дабро даруйце!
Дзеці, Г., Выхавальнгк: Дзякуй Вам! (Дораць сурвэткі.)
Музыкант: У калядную ноч цуды дзеюцца для тых, хто шчодры ды ласкавы. У вас мы гэта ўсё бачылі. Таму пакажу я вам цуд незвычайны. (Пляскае ў далоні. Зорканоша выносіць вялікае люстэрка, Каза і Баран — па свечцы, Павадыр запальвае свечкі. Каза і Баран стаяць з імі каля люстэрка, гасне святло.) Вось у гэтым цўдоўным люстэрку кожны з вас убачыць калядную зорку, а каму яна падміргне, таму абавязкова пашанцуе.
Усе паціху падыдзем,
У люстэрка зазірнём,
Зорка нам міргне,
У групу павядзе!
Гучыць бел. нар. песня “Ой свят вечар, свят” (гл. дадатак №6). Дзеці і калядоўшчыкі выходзяць з залы.
Масленіца
Дзеці ўваходзяць у залу, якая ўпрыгожана персанажамі масленіцы. Іх сустракае Пятрушка (далей у тэксце азначаны літарай “П”).
П.: Ой-ёй-ёй! Ой-ёй-ёй!
Колькі да мяне ідзе сяброў!
Разам будзем зіму праваджаць,
Разам будзем масленіцу сустракаць!
(кліча) Душа ты мая, масленіца!
Прыязджай да нас у госці,
На шырокі двор,
На горках пакатацца,
На блінах паваляцца,
Сэрцам пацешыцца!
Гучыць музыка (гл. дадатак №1), і ў залу ўносяць Масленіцу — бабу з саломы.
П.: Вось і сама Масленіца да нас завітала! Ці ведаеце вы прымаўкі альбо прыказкі пра Масленіцу? Хто больш назаве, той атрымае ласунак ад мяне!
Дзеці называюць прымаўкі і прыказкі пра масленіцу, а Пятрушка дае за гэта ім рознакаляровыя кружочкі. У каго іх будзе больш (палічыць у канцы), той і выйграў.
17.: Вось герою-пераможцу я ласунак абяцаў — смачны блін. Ды забыў з чаго яго выпякаюць! А вы ведаеце? 3 чаго? 3 мукі! А, так-так, успомніў! Трэба купіць 1 кг мукі, замясіць цеста і будуць смачныя бліны! Так? А колькі гэта 1 кг ?
Выхавальнік: Трэба ўзважыць на шалях. Вось гэтая гіра важыць 1 кг. Калі яе паставіць на адзін бок шаляў, а муку — на другі, то важыць яны павінны аднолькава. Шалі гэта пакажуць.
П.: А якія яшчэ бываюць гіры?
Выхавальнік: На 2 кг, 5 кг, 10 кг, 20 кг і больш.
П.: А менш за 1 кг бываюць?
Выхавальнгк: Так! Яны паказваюць грамы. (Паказвае дзецям грамовыя гіры, дае іх патрымаць у руках і вызначыць, якая з іх цяжэй.)
П.: Вось бы муку гэтымі гірамі ўзважыць!
Выхавальнік: Ды вось, калі ласка, Пятрушка. Падыходзь, узважвай!
П.: Дык я адзін баюся. Можа хто з дзяцей дапаможа? (Дзеці і Пятрушка ўзважваюць 0,5 кг мукі, потым 1 кг мукі. Усе радуюцца.)
Вьсхавальнгк: А як жа нам, сябры, заплаціць за муку? 1 кг мукі каштуе 10 рублёў. Пакажыце, як можна скласці 10, каб заплаціць за муку. (Дзеці паказваюць па 2 картачкі з лічбамі, якія ў суме складаюць 10.)
П.: Вось якія ў вас дзеці разумныя! А зараз я і цеста замяшу!
Выхавальнік: He, дарагі, яшчэ малако трэба.
П.: Як малако ўзважыць?
Вьсхавальнгк: Малако не ўзважваць трэба, а адмяраць, бо яно вадкае. Усё, што вадкае, трэба адмяраць літрамі. Вось у гэты слоік уваходзіць 1 літр (паказвае слоік). Дзеці! A колькі сюды памесціцца малака? (Паказвае 2-літровы слоік.)
П.: Многа, многа!
Дзецг: 2 літры!
П.: Ух! Ну і разумныя ў вас дзеці!
Выхавальнгк: А мы зараз праверым. Выходзьце мне дапамагчы. (Выхавальнік з памочнікамі адмярае 0,5 л вады, 1 л, 2 л.)
П.: А вось я зараз вам задачку задам дык задам! (Нясе і паказвае дзецям раней падрыхтаваную бутэльку з “малаком” і шырокую каструлю з аднолькавай колькасцю вадкасці). Хто з вас здагадаецца, дзе больш малака? Як гэта можна даказаць?
Выхавальнік і дзеці: Адмераць аднолькавай меркай! (Вызначаюць паўлітровым слоікам, што ў абедзвюх пасудзінах “малака” пароўну — 1 л.)
Вьсхавальнік: Мы, Пятрушка, нават можам палічыць, якімі рублямі можна заплаціць за малако, калі 1 л каштуе 5 рублёў. (Дзеці паказваюць картачкі з лічбамі, якія ў суме складаюць 5.) А колькі будуць каштаваць 2 л? (Дзеці паказваюць).
П.: Я ж казаў, што ў вас усе дзеці разумныя!
Выхавальнгк: Вось цяпер можна пячы бліны з маслам і есці з мёдам! Я аднясу гаспадыні, каб яна бліноў напякла.
П.: Вось гэта цудоўнае свята! Усе масляніцу завуць ды бліны пякуць. I мы будзем масленіцы песні спяваць, у гульні гуляць! (Дзеці становяцца ў кола вакол Масленіцы.)
П.: А мы масленіцу дажыдалі,
У акенца паглядалі,
Гару сырам набівалі,
Зверху маслам палівалі.
Усе: Нам дамоў не хочацца.
Пець з масленіцай хочацца!
П.: Шырокая масленіца!
Мы табою хвалімся,
На горках катаемся,
Блінамі аб’ядаемся.
Вядуць карагод і спяваюць (гл. дадатак № 2).
Выхавальнгк: На свята масленіцы ўсе катаюцца на санках. Вось і Аленка, Васілёк, Андрэйка і Наста таксама вырашылі пакатацца, але ў адных санках могуць адначасова ехаць толькі 2 чалавекі. Давайце дапаможам ім утварыць пары так, каб па чарзе ўсе змаглі пакатацца. Але спачатку адзначым дзяцей геаметрычнымі фігурамі. (Выхавальнік тлумачыць, як можна ўтварыць пары такім чынам, каб кожны з дзяцей мог пакатацца па чарзе з усімі. У выніку павінны атрымацца пары (гл. с. 145)
Потым выхавальнік прапануе дзецям самастойна “рассадзіць” сяброў у санкі такім чынам, каб адначасова маглі ехаць 3 чалавекі (варыянты гл. с. 145)
П.: Вось зараз і паедзем! Станавіцеся па парах, сядайце ў санкі. (Праводзіцца гульня “На санях”, муз. і сл. Л. Хадановіч, гл. дадатак № 3.)
Выхавальнгк: Ці добра пакаталіся, дзеці? А зараз пагуляем у гульню “Смачныя ледзянцы”. Хуценька зрабіце 2 каманды, і ты, Пятрушка, станавіся. (Насупраць кожнай з каманд табліца-галаваломка, якую трэба запоўніць: у пустыя клеткі пакласці падыходзячыя па форме і колеру ледзянцы. Картачкі ляжаць побач. Па чарзе дзеці падбягаюць да табліцы, знаходзяць адназначную картачку і кладуць у патрэбную клетку. Пад музыку (гл. дадатак № 4) дзеці спаборнічаюць. Выхавальнік віншуе пераможцаў.)
Выхавальнік: А зараз мы выкладзем сувеніры з дэталяў гульні “Танграм”. Хто хутчэй складзе, той ці іншы сувенір? (Гучыць музыка (гл. дадатак № 5). Выхавальнік і Пятрушка віншуюць пераможцаў.)