Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
I апошнім быў карась.
Колькі ўсіх прынёс нам Ясь?
2.	Бачылі вы, дзеткі, Жэню? Жэня з’ела ягад жменю — Дзве адразу, тры і пяць, потым разам яшчэ пяць. Гэтулькі ўмясціла жменя. Колькі ягад з’ела Жэня?
3.	Хоць арыфметыкі і не вучыла, Кошка сама сваіх дзетак лічыла. Гэта — дачушка, гэта — сынок... А кацяняткі ў траву раптам — скок! Зноўку сабрала малых для парадку I пачала пералічваць спачатку: — Двое пярэстых, і чорненькіх тры. Мо палічыць ёй паможам, сябры?
4.	Дзед з унукам жартаваў і загадку загадаў:
— Хітры вожык, шустры, колкі, усю ноч вастрыў іголкі. Дзве і тры, а потым пяць над яго ілбом тырчаць.
А затым, ужо на золку, навастрыў яшчэ іголку. Можаш мне сказаць, унучак, колькі разам тых калючак?
5.	Ля шпакоўні на сукі селі чорныя шпакі.
Справа — два і злева — тры: ці браты, ці то сябры. Зірк: ажно яшчэ сядзяць знізу — два і зверху — пяць. Палічы з усіх бакоў, колькі там было шпакоў?
6.	Ветрык, мусіць, жартаваў, шары ў Люсі адабраў. Паляцелі яны ўверх за дванаццаты паверх.
Два —■ блакітных, тры — ліловых, тры — чырвонакаляровых. Бэзавых таксама тры.
Колькі іх было, сябры?	'
7.	Днём вавёрка скок з сучка і знайшла баравічка. Потым каля сцежкі хоп дзве сыраежкі.
А пасля лісічкі, нібы тры сястрычкі.
Колькі ўсіх грыбоў было перанесена ў дупло?
3. “Урок роднай мовы”
Прапанаваць дзецям прыдумаць па карціне або некалькіх малюнках пытанні са словам колькі. Напрыклад: “ У колькі гадзін прачнуўся хлопчык?”; “Колькі градусаў на дварэ?”; “На колькі сантыметраў
вырас хлопчык?”; “Колькі гадоў споўнілася дзяўчынцы?”; “Колькі каштуе марожанае?”; “Колькі ног у сабакі (жука)?”; “Колькі гузікаў на паліто?”; “Колькі важаць яблыкі?” і г.д.
4.	“Урок фізкультуры”
5.	“Урок канструявання”
Прапанаваць дзецям падзяліцца на 2 каманды. 3 кожнай каманды выбраць капітана. Выхавальнік называе якую-небудзь лічбу, а дзеці пад кіраўніцтвам капітана павінны стаць такім чынам адзін каля аднаго, каб карагод меў форму лічбы. Лічбы можна называць у форме загадкі. (“Падобна лічба на гусёнка. 3 шыяй доўгай, дзюбай тонкай” — 2; ‘Тэта лічба на 1 менш за 5” і г.д.).
Дзеці выконваюць заданні да той пары, пакуль гучыць музыка. Можна даць магчымасць камандам выконваць заданне па чарзе і пры гэтым сачыць за гадзіннікам.
Дзецям трэба вызначыць і начарціць патрэбныя геаметрычныя фігуры, якіх не хапае ў мноствах, што намаляваны ў сшытках (гл. каляровую ўклейку, мал. 31, 32. 33).
6.	“Урок малявання”
У дзяцей лісты паперы, на якіх намаляваны плямы (кляксы). Бураціна і Нязнайка нешта хацелі намаляваць, але ў іх нічога не атрымалася. Трэба ім дапамагчы. Прыдумаць, на што падобны плямы і дамаляваць:
7.	“Урок прыроды” Дзеці ляжаць на дыване і слухаюць музыку. Спытаць, якую пару года або частку сутак нагадала ім гэтая музыка (Ф. Шапэн “Вальс №7”).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
33. “Клуб знаўцаў”
1.	“Дзе ёсць лічбы?”
2.	“Трэба падумаць”
3.	“ЭВМ” (14)
4.	“Цудоўная скрыначка”
5.	“Разумныя машыны” (16)
6.	“Адгадай”
7.	“Чалавек думае"
1.	Памяць
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Успрыманне, памяць
5.	Мысленне
6.	Памяць, уяўленне
7.	Уяўленне
1.	Пашыраць веды аб наваколлі, замацоўваць веданне лічбаў, разуменне таго, што вакол нас мноства розных рэчаў
2.	Замацоўваць уменне складаць і рашаць арыфметычныя задачы
3.	Замацоўваць уменне выконваць арыфметычныя дзеянні
4.	Замацоўваць веданне геаметрычных фігур
5.	Замацоўваць уменне лічыць групы
6.	Замацоўваць уменне арыентавацца па гадзінніку, веданне падзей, харатэрных для рознага часу
7.	Пашыраць веды аб наваколлі
1. “Дзе ёсць лічбы?”
Каманды павінны назваць большую колькасць з’яў, рэчаў, прадметаў, дзе сустракаюцца лічбы: нумары дамоў, транспарту, цэны, гадзіннік, градуснік і г.д.
Назваць казкі, у назвах якіх сустракаюцца лікі. Прыгадаць лічылкі, вершы, прымаўкі і прыказкі, загадкі, у якіх сустракаюцца лікі.
2. “Трэба падумаць”
Дзеці адной каманды складаюць самастойна задачы розных відаў па малюнках для камандысаперніцы. Сапернікі выяўляюць задачу пры дапамозе арыфметычных кубікаў і даюць адказ. Потым наадварот.
3. “ЭВМ”
Дзеці павінны рашыць прыклады і запоўніць картачкі, на якіх намаляваны “ЭВМ”. Потым каманды мяняюцца картачкамі і правяраюць вынікі ў сапернікаў.
4. “Цудоўная скрыначка”
Дзеці становяцца ў 2 каманды. Насупраць кожнай каманды — куфэрак або скрыня, пакрытая хусцінкай. У скрыні — розныя геаметрычныя фігуры і формы. Па аднаму ўдзельніку з кожнай каманды падбягаюць да скрыні і па загаду выхавальніка, не гледзячы, адшукваюць фігуру, якую толькі што назваў выхавальнік. Хто першы адшукаў, той атрымлівае фішку. Потым падбягаюць другія ўдзельнікі каманд. Каманда, удзельнікі якой атрымаюць болып фішак, перамагае.
5. “Разумныя машыны”
Усе ўдзельнікі каманд павінны запоўніць картачку, на якой намаляваны “машыны”. Потым дзеці мяняюцца картачкамі і правяраюць вынікі ў сапернікаў (16, па выбару выхавальніка).
6. “Адгадай”
Удзельнікі каманд павінны выявіць рухамі дзеянні людзей, якія адбываюцца ў час, што пакажа выхавальнік на гадзінніку:
7. “Чалавек думае”
Паказаць чалавека, які думае; нешта забыў; прыгадаў; марыць; адпачывае.
ВЫКАРЫСТАННЕ МАТЭМАТЫЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАУ
У СТВАРЭННІ ТРАДЫЦЫЙНЫХ БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ СВЯТ
Беларускія традыцыйныя каляндарныя святы нясуць у сабе невычэрпныя магчымасці развіцця і навучання дзіцяці. Прыгледзімся да іх больш пільна і заўважым, што абрады, гульні, ігрышчы, прыкметы, павер’і, прыказкі ахопліваюць усе старонкі наваколля.
Па-першае, усе яны групуюцца вакол чатырох вялікіх свят, якія святкуюцца адпаведна ў чатыры пары года: вясна — Вялікдзень, Гуканне вясны, лета — Купалле, восень — Дзяды, Багач, Пакрова, зіма — Каляды. На кожных з іх людзі прагаворваюць розныя прыкметы, якія характэрныя для адпаведнай пары года, што дае магчымасць дзецям болып дакладна пазнаць з’явы прыроды, звязаць дзейнасць людзей і з’яў прыроды, адчуць сябе часткай агульнай прыроды.
Па-другое, у змест многіх прыкмет уключаны лік (напрыклад, восенню людзі святкуюць Сымона і гавораць: “Сымон да варот, на дварэ сем пагод: сее, вее, круціць, муціць, зверху лье, знізу мяце”). Вясною асабліва сачылі за гусямі і жураўлямі: “Ляцяць па адным, дык і жыта будзе добры ўраджай, і снапы будуць такія цяжкія, што давядзецца насіць па аднаму; як ляцяць па два і па тры, то і жыта давядзецца насіць так”. “Прыйшоў Пятрок — сарваў лісток, прыйшоў Ілья — сарваў два”. А ёсць святы, звязаныя з адзначаным лікам. Напрыклад, саракі. Абрад уключаў у сябе выпечку для дзяцей 40 жаваранкаў, 40 варэнікаў, 40 маленькіх піражкоў, галушак; вязанне 40 пруцікаў разам; чаканне яшчэ 40 маразоў; хлопцы павінны былі падабраць на двары 40 трэсак і перакінуць іх цераз хату.
Па-трэцяе, прыцягваючы дзяцей да падрыхтоўкі свят, мы маем магчымасці пазнаёміць іх і з формай (аздабляем калядныя многавугольныя разнастайныя зоркі, да Купалля пляцём вянкі-колы, рыхтуем чароўнае вогненае кола, на саракі пячом 40 рознай формы пернікаў, на масленіцу — круглыя бліны, на Вялікдзень аздабляем яйкі і г.д.
Па-чацвёртае, у кожнае свята абавязкова ўваходзяць розныя гульні і сярод іх мы можам знайсці месца гульням, накіраваным на замацаванне розных матэматычных ведаў, уменняў, навыкаў (“Збяры зёлкі на купальскі вянок”, “Адгадай, чаго і колькі накалядавалі” і г.д.).
I ўсё гэта ў вясёлай, музычнай афарбоўцы! Непрымусова, а з жаданнем і радасцю!
Спецыяльна распрацаваныя сцэнарыі фальклорных свят могуць існаваць як самастойныя, а могуць замяніць апісаныя вышэй гульнявыя комплексы для дзяцей 7-га года жыцця: кірмаш (комплекс 6), каляды (комплекс 18), масленіца (комплекс 24), гуканне вясны (комплекс 29). Да іх падрыхтаваны спецыяльны літаратурны і музычны дадатак, які размешчаны ў канцы дапаможніка.
Кірмаш
Зал святочна аздоблены. Дзеці знаходзяцца сярод гледачоў. Ля цэнтральнай сцяны літарай “П” стаяць лаўкі для тавараў.
Бліжэй да гледачоў, на дыване стаіць канапа, на якой “спіць” хлопчык. Выходзіць маці Надзея і спявае “Пойдзем на кірмаш” (муз. і вершы Л. Хадановіч, гл. дадатак №1). Разам з сынам абыгрываюць гэтую песню і выбягаюць з залы. Адразу гучыць музыка “Чэшка і Смешка”. Пад гукі музыкі гуртам, з шумам, смехам уваходзяць у залу гандляры з кошыкамі, у якіх яны нясуць на продаж свой тавар. Раскладваюць на лаўках, прыгаворваючы, якія ў іх цудоўныя вырабы.
Музыка гучыць цішэй, у залу ўбягае дзяўчынка Алеся (далей у тэксце азначана літарай “А”).
А.: Ой, я не спазнілася? Пакуль што тут толькі гандляры. Трэба бабульку гукаць:
— Бабулька Насця! Бабулька Насця!
Уваходзіць бабулька Насця (далей азначана літарамі “Б. Н.”).
Б.Н.: Чую, чую, унучачка! Вось і я.
А.: Бабулечка, хутчэй, ужо гандляры на кірмаш сабраліся, зараз і народ збірацца будзе.
Б.Н.: Так, унучачка, так. Усім жа хочацца на кірмашы пабываць, песенькі заспяваць, ласункаў адведаць.
А.: Тады я сяброў паклічу!
Б.Н.: Пакліч, пакліч, унучачка. Разам лепей і спяваць, і гандляваць, і ласункамі частавацца.
А.: Гэй, сябры, сябровачкі!
Гэй, гэй, гэй!
Хуценька бяжыце,
На кірмаш глядзіце!
Гучыць гучна музыка (гл. дадатак №2), і на пляц выбягаюць дзеці, якія сядзелі разам з гледачамі. Туды ж выбягаюць і маці з сынам. Усе ажыўлена размаўляюць на тэму кірмашу і групуюцца ля бабулі і ўнучкі.
Б.Н.: Як добра, унучачка, што ў цябе так многа сяброў! Куды вы прыйшлі, сябры?
Усе: На кірмаш!
Б.Н.: А што вы бачылі па дарозе? (Грыбы, елкі, рамонкі, зайцоў.) А колькі вы бачылі елак (грыбоў, рамонкаў, зайчыкаў)?
Дзеці: 1 (4, 3, 2).
Б.Н.: А паглядзіце, што ў мяне ёсць. Гэта карта кірмашу, па якой мы зможам арыентавацца.
Па карце дзеці вызначаюць, што справа ад увахода знаходзяцца гандлёвыя рады, злева — батлейка і г.д.
Б.Н.: А ці ведаеце вы, што такое — кірмаш?
Дзеці адказваюць, хто што ведае.
Б.Н.: Кірмаш — гэта святочны гандаль, дзе народныя ўмельцы прадаюць свае вырабы. На Беларусі здаўна жывуць добрыя, працавітыя людзі, якія любяць сваю зямлю, шчыра працуюць. I таму вырабы нашых беларускіх майстроў вядомы ва ўсім свеце. Кірмаш — гэта заўсёды таксама гульня, танцы, песні, жарты. Абавязкова ласункі. Зараз ужо будзеце ведаць, што такое кірмаш? Ну і добра! Запрашаю ўсіх на кірмаш!