• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

    Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай


    Памер: 184с.
    Мінск 1998
    115.65 МБ
    Гучыць музыка, усе ідуць да лавак гандляроў, супыняюцца ля вырабаў з гліны.
    Б.Н.: Дзеці, сюды! У гэтага гандляра, пабачце, якая прыгажосць! Цудоўны посуд з гліны!
    Гандляр 1: Мы былі на глінішчы,
    Бралі гліну ў прыгаршчы,
    Шмат на ганак нанасілі,
    Там мяшалі і мясілі.
    Гандляр 2: Наляпілі гладышоў,
    Місак, сподкаў, спарышоў.
    Хіба мы не ганчары,
    Ды не працавітыя?
    Разам: Усе лаўкі і сталы
    Посудам укрытыя.
    Гандляр 1: Падбягайце і купляйце! Але спачатку на нашыя пытанні адкажыце. (Пытанні і заданні гл. у апісанні комплексу №6).
    Гандляр 2: Гліна звонкая, гліна тонкая!
    3 глінянай міскі — ежа смачная!
    Маці: I сапраўды, самая смачная і халодная вада ў гліняным гладышы, а малако і смятана лепш за ўсё захоўваюцца ў гліняных гаршэчках і жбанах. А якія смачныя бульба і каша, запечаныя ў гліняным гаршэчку! Усе каштавалі? Смачна?
    Гандляр 1: На Беларусі шмат ёсць месцаў, дзе знаходзіцца гліна. Беларускія вырабы з гліны звычайна карычневыя, цёмныя ці светлыя. I ўпрыгожаны беларускім узорам — тонкімі ці шырокімі лініямі, ці кропачкамі (гандляр паказвае посуд).
    Гандляр 2: Дзеці, ці ведаеце вы, як завецца гэты посуд?
    Дзеці: Гладыш, глечак, міска, кубак і г.д.
    Б.Н.: Як у вас, шаноўныя, можна посуд купіць?
    Гандляр 1: Хто назаве прымаўкі ці выслоўі аб працы, той і тавар можа ўзяці!
    Дзеці: 1) He тое дорага, што золата, а тое дорага, што добрага майстра.
    2)	Дзе рукі і ахвота, там вялікая работа.
    3)	Дзе справа, там і слава.
    4)	He ляніся за плужком, будзеш з піражком.
    5)	Працуй да поту, пад’ясі ў ахвоту.
    6)	Колькі зробіш, столькі і заробіш.
    Гандляры дораць дзецям вырабы за прымаўкі.
    Маці: Дзеці, глядзіце! Вось дык прыгажосць! Шаноўны гандляр, што гэта ў вас?
    Гандляр: He хавайце сваіх грошай,
    Потым пашкадуеце, Калі лёну і саломкі Для сябе не купіце. Лён з саломкаю заўжды У Беларусі дружны!
    Маці: Падабаюцца вам вырабы з саломкі?
    (Разглядаюць лялек з саломкі.)
    Гандляр: Што б жадалі набыць для сябе? Лялька Паўлінка і хлопчык Юрачка, выбірайце! Маці: Колькі каштуе ваш тавар?
    Гандляр: Хто раскажа, як з саломкай працаваць, Той і будзе сабе выраб выбіраць!
    Маці: Дзеці, смялей, пачынайце!
    Дзеці расказваюць паслядоўнасць працы з саломкай. Гандляр, Маці падтрымліваюць іх.
    Гандляр: А ці ёсць у вас грошы? Кожная рэч на нашых лаўках каштуе 10 рублёў. (Дзеці з картак павінны выкласці кошт прадметаў, карыстаючыся сваімі карткамі-грашамі. Гл. комплекс №6, гульня 2.)
    Маладзец! Вось табе Паўлінка, А табе Юрачка!
    У пары жыць лягчэй I спяваць весялей!
    Маці: Можа вы, дзеці, праспяваеце ці станцуеце для гандляра?
    Дзеці выконваюць танец-карагод “У карагодзе мы былі” (бел. нар. мелодыя ў апр. Л. Хадановіч, гл. дадатак №4). Гандляры хваляць, апладзіруюць дзецям.
    Б. Н.: Дзеці, зірніце сюды! Як вы думаеце, з чаго зроблены гэтыя дзіўныя рэчы? Дзеці: 3 ільну!
    Б.Н.: Так, дзеткі, так. Гэта лён. Паглядзіце, якія розныя па даўжыні ў мяне стужачкі з ільняной тканіны. Трэба іх раскласці ад самай доўгай да самай кароткай. Хто мне дапаможа? Малайцы! Працаваць з ільном яшчэ цяжэй, чым з саломкай. Як мы працуем з ільном?
    Дзеці: А мы ведаем песню, дзе пра лён усё расказваецца!
    Гандляр: Вось здзівілі, дык здзівілі!
    Вы пра лён усё гаварылі.
    Мы з яго кашулі шыем.
    Дзяўчаткі разам: А мы песенькі пяем!
    Дзяўчынкі выконваюць карагод “Ох і сеяла Ульяніца лянок”, бел. нар. песня (гл. дадатак №5).
    Усе шчыра апладзіруюць.
    Гандляр: Гэй, сябры!
    Усе сюды!
    Вас чакаюць, паглядзі,
    Конік, вожык, мішка, Зайка ды мартышка!
    А.: Колькі розных звяроў! Якія яны ўсе прыгожыя!
    Гандляр: Мы іх рабілі з гліны, і з ільну, і з саломкі, і з дрэва. Вось як многа і прыгожа выйшла!
    Б.Н.: Звяры — лясныя жыхары, але яны таксама збіраюцца і праводзяць лясныя кірмашы.
    Маці: Цішэй, цішэй! Сарока стракоча. Навіну нясе.
    Дзеці паціху ўсаджваюцца на лаўкі ля гандляроў.
    Убягаюць 2 сарокі. Пачынаецца інсцэніроўка казкі А. Каско “Кірмаш”.
    Сарока 1: Рана-раненька ў бары Прачынаюцца звяры.
    Праціраюць вочы птушкі, Пчолы, камары і мушкі!
    Сарока 2: Сёння ж рана, як ніколі, Ажыло ўсё наваколле.
    Толькі выбліснуў прамень, Пратрубіў у рог алень.
    Алень: На кірмаш, пар-ра, сябр-ры!
    Сарока 1: Стала весела ў бары!
    Пчолкі першыя ўзляцелі.
    Пчолкі: He праспаў ніхто нядзелі?
    Сарока 2: Светлячкі ім адказалі.
    Светлячкг: Што вы, мы зусім не спалі!
    Толькі зараз на зары Патушылі ліхтары. Бабёр: На спіне стары бабёр Цэлы пук лазы прыпёр.
    Вавёрка: Прыскакала і вавёрка, На галінках тонкіх вёртка Паразвешвала грыбы: Выбірай сабе любы!
    I арэхаў мае процьму!
    Хто з зубамі — падыходзьце!
    Мураш: Ці не час пачаць кірмаш?
    Б.Н.: Пляснуў лапкамі мураш.
    Толькі гэтак аб’явіў,
    Шчодры бор загаманіў, Болыл за ўсіх крычаць сарокі На ялінцы невысокай, Угаворваюць шпакоў.
    Сарокг(разам): Зважце сушаных жукоў!
    Б.Н.: Дзяцел шышачку нясе.
    Дзяцел: Падлятайце па чарзе He рабіце тарараму — Будзе ўсім па кілаграму!
    Сарока 1: Шумна, весела ў бары, He заплачуць і бабры, Разышоўся зай-шарак.
    Зай: Воўк капусты даў за так.
    Сарока 2: Ды завыў ваўчына-зух.
    Воўк: Дзе, скажы, купіць кажух?
    Зай: Дзядзька Федзя, запытайся ў мядзведзя.
    Б.Н.: Звераняты дужа рады: У бары кірмаш багаты.
    Прапануе вожык ножык, Кумкі-ліскі — кубкі, міскі, Барсукі — брусніц кулькі, Жураўліха — журавіны, А малінаўка — маліны.
    Што прынеслі — прадалі, Што хацелі — набылі!
    Гледачы апладзіруюць. Гучыць музыка (гл. дадатак №6).
    Уваходзяць павадыр і мядзведзь. Музыка павольна заціхае, змаўкае. Мацг: Ай і дзіва, Ну і дзіва!
    Паглядзіце ўсе — да нас
    Прыйшоў мішка на кірмаш!
    Б.Н.: А казалі, што мядзведзі
    У лясным гушчары недзе.
    Павадыр: Так! Мядзведзь да вас прыйшоў!
    Ён многа ведае пацех!
    Будуць байкі, будзе смех!
    Ну-ка, мішка, заіграй (дае мішку гармонік), Ну-ка, міша, заспявай!
    (Мішка рыпае на гармоніку і парыквае.) Б.Н.: А гучней ці можаш, міша?
    (Мядзведзь іграе і гучна раве).
    Бабуля палохаецца і хаваецца за дзяцей.
    Павадыр: Мішка, пакажы, як Алеся танцуе! (Дае мішку бубен і завязвае хустачку).
    Гучна гучыць музыка (гл. дадатак №6). Мішка танцуе і б’е ў бубен. Усе яму апладзіруюць і ўключаюцца ў свабодную пляску. Пасля заканчэння павадыр стаіць каля мішкі.
    Павадыр: Міша, пакажы, як пан працуе! (Мішка кладзецца на падлогу, нага на нагу і
    пасвіствае.) Міша, пакланіся. (Міша кланяецца.) Да пабачэння! Чакайце нас у наступны раз! (Пакідаюць залу.)
    Дзеці: 1. Панясу дадому посуд (выходзіць з залы).
    2.	Я свістульку панясу (выходзіць).
    3.	А я каня (выходзіць).
    4.	Я Паўлінку панясу (выходзіць).
    5.	А я Юрку (выходзіць).
    6	— 9. Правядзём павадыра! (Усе выбягаюць з залы. Гандляры сядзяць на лавах. Выконваецца “3 кірмашу” (гл. дадатак №7).
    Дзеці стаяць каля Яські і трымаюць музычныя інструменты. Маці спявае. Ясь і сябры падпяваюць, іграюць на музычных інструментах.
    Маці: Дзякуй, дзякуй вам, сябры,
    Што да хаты нам данесці ўсю жывёлу памаглі.
    I за гэта ўсім вам я ласункі зараз дам.
    Гучыць музыка (гл. дадатак №8). Маці раздае ласункі, і дзеці выходзяць з залы. Музыка заціхае. Гандляры спяваюць песню (гл. дадатак №9), і выходзяць з залы.
    Калядкі
    Упрыгожанне залы адлюстроўвае свята калядкі: хата і яе ўбранне да свята. Гучыць беларуская народная песня “Паехала каляда з канца ў канец” (гл. дадатак №1). Усіх сустракае гаспадыня (далей у тэксце азначана літарай “Г”).
    Г.: Добры вечар, сябры мае! Цудоўна, што вы да мяне завіталі ў госці. Сядайце, калі ласка! Сёння, у калядны вечар, усе чакаюць гасцей. А ці ведаеце вы, што гэта за свята каляда? He вельмі добра? А ці хочаце, каб я вам расказала? Ну дык слухайце.
    Са старажытных дзён прыйшло да нас свята нашых дзядуляў і бабуль. На гэта свята гаспадары рыхтавалі багатую вячэру, якая называлася “шчодрая куцця”, бо пяклі і пірагі, і бліны, гатавалі каўбасу і сала. Усё самае смачнае ставілі на святочны стол. А ў госці прыходзілі калядоўшчыкі: Зорканоша, Музыка, Механоша, Цыган з Мядзведзем, Песеннік, Каза, Баран, іншыя людзі, пераапранутыя ў жывёл. Казу вадзілі, каб поле радзіла. Мядзведзя вадзілі, каб усе ў сям’і былі здаровымі і багатымі. Калядоўшчыкі спявалі калядкі і шчадроўкі, у якіх зычылі дабрабыту і шчасця. Лічылася, як правядзеш калядны навагодні вечар, такім увесь год будзе. Таму ўсе спявалі, весяліліся, частавалі адзін аднаго і хадзілі адзін да аднаго ў госці. (Чуецца стук у аконную шыбу.)
    Г.: Паглядзіце, хто гэта ў нас пад вакном? (Усе глядзяць у акно. Пад ім калядная світа.)
    Г.: На дварэ чорна хмара ўецца,
    А пад акном каляднік чаўпецца.
    Паклічам яго ў хату,
    Ён нам будзе спяваці
    Каляду.
    Тут нечакане гасне святло.
    Г.: Ой-ой! Мабыць, вецер святло патушыў! Трэба хутчэй запалкі адшукаць!
    Выхавальнік: Вось у мяне ёсць паднос, а на ім запалкі. Кожны возьме некалькі і палічыць на дотык іх колькасць. Толькі тады святло загарыцца. Сёння ж не просты вечар, а калядны вечар-цуд.
    Дзеці лічаць запалкі і называюць колькасць услых. Загараецца святло. Гучыць музыка:”Добры вечар, шчодры вечар” (гл. дадатак №2). Уваходзяць калядоўшчыкі (8 персанажаў, пералічаных вышэй). Музыка заціхае.
    Калядная світа (К.С.), музыкант б’е ў бубен, усе рэчытатывам:
    К.С.: Ішла каляда па ляду, па ляду,
    Рассыпала каляду, каляду, каляду.
    Дзеці разам (ім дапамагае Каза са званочкамі на палачцы):
    Каляда-калядзіца,
    Прыхадзі павесяліцца!
    К.С.: Прыйшла каляда пад цясовы двор.
    Дзеці: Каляда-калядзіца,
    Прыхадзі павесяліцца!
    К.С.: Вароты скрыпяць,
    Марозы чуваць!
    Дзеці: Каляда-калядзіца,
    Прыхадзі павесяліцца!
    К.С.: Дзень добры таму, Ды хто ў даму!
    Дзеці: Каляда-калядзіца, Прыхадзі павесяліцца!
    К.С.: Добры дзень вам, Добрым людзям!
    Дзецг: Каляда-калядзіца, Прыхадзі павесяліцца! Зорканоша: Ці рады вы нам? Г. і дзеці: Рады, рады! А хто вы такія? Песеннік: Мы людзі простыя 3 далёкага краю, 3-пад самага раю!
    Г.: Адкуль вы ідзеце?
    Музыкант: Ідзем ад пана Года, Што носіць бараду, як лапата, Сіву і калмату!
    Зорканоша: Мы да лета ідзём, Казу вядзём.
    Радасць людзям нясём!
    К.С.: Гаспадыня добрая!
    Гаспадыня шчодрая, Пачастуй нас!
    Г.: Яшчэ рана частаваць, Спачатку трэба загадкі адгадаць! Дзеці, смела пачынайце, Калядоўшчыкам загадкі загадайце! Дзеці загадваюць загадкі. Калядоўшчыкі іх адгадваюць. Песеннік: I мы зараз вам загадаем, але не загадкі, а задачы-жарты.