Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
6.	Пашыраць веды аб наваколлі 7. Тое ж
1. “Адкрыццё Алімпіяды”
2. “Цяжкія спаборніцтвы”
3. “Спаборніцтвы на лёдзе”
Перад пачаткам гучыць музыка С. Чарнецкага “Сустрэчны марш” (“Встречный марш”). Выхавальнік тлумачыць, што перад пачаткам Алімпійскіх спаборніцтваў заўсёды адбываюцца святочныя выступленні артыстаў і спартсменаў. Зараз на стадыёне яны пастроіліся так, каб гледачы бачылі цудоўныя рознакаляровыя фігуры і ўзоры.
Прапанаваць дзецям разгледзець фігуры, выдзеліць у іх групы з рознай колькасцю спартсменаў і расфарбаваць іх розным колерам. Палічыць колькасць груп (16. С. 47).
Прапанаваць дзецям падлічыць, колькі ачкоў набрала каманда біятланістаў, калі першы з іх набраў 5 ачкоў, а другі — 2. Растлумачыць, што для таго каб скласці два лікі, трэба другі лік раскласці на адзінкі і па 1 прылічваць да першага ліку. Напрыклад, 5 + 2 = 5+1 + 1 = 7.
Колькі галоў забіла каманда хакеістаў, калі адзін спартсмен забіў 3 галы і другі забіў 3 галы?
3+3=3+1+1+1= 6„
Выхавальнік прапануе некалькі задач, а дзеці рашаюць іх і тлумачаць, як знайшлі адказ.
Выхавальнік прапануе разгледзець узоры, якія зрабілі на лёдзе фігурысты, і пытае, як можна назваць гэтыя лініі (хвалістыя, крывыя, ломаныя і г.д.):
4.	“Парад зорак”
5.	“Атрыманне ўзнагарод”
Потым выхавальнік тлумачыць, што, выступаючы, фігурысты каталіся па адзначаных правілах. Дзеці павінны вызначыць, па якіх правілах выступалі фігурысты, і прадоўжыць малюнак. (У кожнага дзіцяці загадзя намаляваны патрэбныя лініі і лічбы.) Дзеці дамалёў-
Затым выхавальнік прапануе дзецям дапамагчы спартсменамканькабежцам дабегчы да свайго фінішу. Кожны спартсмен мае свой нумар. На дарозе стаяць знакі-ўказальнікі, пры дапамозе якіх дзеці вызначаюць месца таго ці іншага ліку (14. С. 100).
“У кожным відзе спорту былі свае пераможцы. Па заканчэнню спаборніцтваў адбыўся “Парад зорак”. Розныя спартсмены прымалі віншаванні і ўдзельнічалі ў развітальным выступленні”, — кажа выхавальнік.
Дзеці дзеляцца на 2 каманды. Адна выяўляе рухамі дзеянні спартсменаў, а другая вызначае, які гэта від спорту. Потым наадварот.
Выхавальнік паведамляе, што 3 спартсмены (адзначыць іх геаметрычнымі фігурамі) заваявалі 3 першыя месцы. Прапануе дзецям утварыць магчымыя варыянты. П’едэсталы загадзя намаляваны ў сшытках дзяцей. У выніку павінен атрымацца наступны малюнак:,
6.	“Хто гэта быў?”
7.	“Развітальны агеньчык”
Вось скончыліся Алімпійскія гульні. Выхавальнік прапануе зрабіць такі малюнак, па якому можна было б здагадацца аб тым, хто выступаў. Пры гэтым нельга маляваць самога спартсмена. Напрыклад, дзеці могуць намаляваць сляды лыжнікаў, фігурыстаў, спартыўныя атрыбуты, кубкі, узнагароды і г.д.
“Перад пачаткам гульняў ганаровыя госці заўсёды запальваюць Алімпійскі агонь. Ён ярка гарыць на працягу ўсіх гульняў”, — тлумачыць выхавальнік дзецям. Потым прапануе рухамі перадаць, як на закрыцці спартыўнага свята памяншаецца, а потым зусім патухае развітальны агеньчык. Музычнае суправаджэнне: Дж. Рыд і Дж. Склераў “Каханне прайшло” (“Любовь ушла”).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэг',ў
Адукацыйныя задачы
23. “Хто нас абараняе”
1.	“Меткія стралкі”
2.	“План”
3.	“Цяжка на вучэнні — лёгка ў баі’’ (16)
4.	“Разведчыкі”
5.	“Хто бодьш запомніць?”
6.	“Ваенны парад”
7.	“Святочны салют”
1.	Мысленне, увага
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Мысленне, увага
5.	Мысленне
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Вучыць выконваць арыфметычныя дзеянні складання
2.	Замацоўваць уменне складаць план мясцовасці
3.	Замацоўваць уменне лічыць групы
4.	Замацоўваць веданне геаметрычных паняццяў, вучыць дзяцей суадносіць малюнак з адзначаным значком
5.	Пашыраць веды аб наваколлі, вучыць утвараць мноствы
6.	Замацоўваць веданне форм прадметаў, вучыць маляваць з заплюшчанымі вачыма
7.	Пашыраць веды аб наваколлі
1. “Меткія стралкі”
Выхавальнік прапануе разгледзець мішэні і вызначыць, які стралок набраў больш ачкоў:
2.	“План”	Выхавальнік кажа, што ваенныя павінны вельмі добра арыентавац-
ца на мясцовасці па плане. Яны павінны ўмець вызначаць на плане розныя аб’екты, Прапануе дзецям самім скласці плая Выстаўляе на стол макет лялечнага пакоя, нагадвае, што ўсе аб'екты трэба намаляваць на плане так, як яны стаяць у пакоі, але як быццам мы глядзім на іх зверху. Бакі ліста паперы вызначаюць сцены пакоя Падкрэсліць, што ліст павінен мець такую ж форму, як і падлога пакоя. (Можна прапанаваць дзецям самім выбраць ліст патрэбнай формы.) Потым дзеці пры дапамозе выхавальніка адзначаюць на плане асноўныя аб’екты пакоя, вокны, дзверы.
3. “Цяжка на вучэнні — лёгка ў баі”
4. “Разведчыкі”
5. “Хто больш запомніць?”
Спытаць, якія войскі дзеці ведаюць. (Сухапутныя — танкавыя, пяхотныя, інжынерныя, ракетныя, паветраныя, марскія.) Паведаміць, што салдаты павінны быць не толькі смелымі, лоўкімі, дужымі, але і шмат ведаць, шмат чаго ўмець.
“На занятках салдаты атрымалі заданне вызначыць дзеянні машын”. У асабістых сшытках дзяцей загадзя намаляваны “машыны”. Дзеці выконваюць заданні (16) (гл. мал. на с.143).
Гульня праводзіцца так, як у комплексе 21 (4). Дзеці павінны вызначыць пароль атрада сапернікаў. Напрыклад: “Васілінка” і “Журавінка” або “Сувораўцы” і “Будзёнаўцы”. Тады літары можна зашыфраваць знакамі:

Перамагае тая каманда, якая першай падставіць патрэбныя літары і прачытае пароль.
Выхавальнік кажа, што ваенныя павінны быць вельмі ўважлівымі і ўмець добра запамінаць. Прапануе ўявіць сабе, што яны разведчыкі, якія
бачылі шмат прадметаў на сваім шляху. Усе прадметы трэба запомніць.
Выхавальнік разглядвае рэчы разам з дзецьмі, тлумачыць, што спачатку іх трэба падзяліць на групы, звязаныя па сэнсу, запомніць, якія ёсць групы і што ў кожнай з груп.
Напрыклад, выхавальнік выкладвае на стол дробныя рэчы: аловак, крэйду, матрошку, нажніцы, шарык, лічбу, цукерку, хусцінку, пярсцёнак, машынку, блакнот, елачку, Спытаць у дзяцей, па якой прыкмеце можна выдзеліць часткі ў гэтага мноства. (Па спосабу ўжывання рэчаў.) Якія могуць быць часткі? Што аднесці да кожнай з іх?
Магчымыя варыянты падзялення мноства на часткі дзеці прапануюць самі. Напрыклад: цацкі (шарык, елка, матрошка, машынка); ежа (цукерка, арэх); рэчы, якія патрэбны вучню (блакнот, аловак, лічба, крэйда); рэчы, якія патрэбны маме (хусцінка, нажніцы, пярсцёнак).
Пасля гэтага прапанаваць пералічыць рэчы, не гледзячы на іх. Каму складана, спытаць, якія часткі ён выдзеліў. Адказваць можна парамі (адзін пачынае, другі заканчвае).
6.	“Ваенны парад” Прапанаваць дзецям уявіць сабе ваенны парад. Дзеці пералічваюць, якую ваенную тэхніку ведаюць. Потым з заплюшчанымі вачамі яны малююць якую-небудзь машыну (самалёт, танк, ракету, карабель і інш.). Па заканчэнню дзеці вызначаюць, да якіх войск можна аднесці намаляваную тэхніку і выкладаюць з малюнкаў парад.
7. “Святочны салют”
Прапанаваць дзецям перадаць рухамі, як разлятаюцца агеньчыкі святочнага салюту, а потым патухаюць, падаючы на зямлю (М. Равэль “Свята” (“Празднество”), урывак).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
24. “Масленіца”
1. “Хто ведае?”
І.Мысленне, памяць, увага
1. Вучыць дзяцей адгадваць загадкі, разумець сэнс прымавак і прыказак
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
24. “Масленіца”
2.	“Вясёлае свята”
3.	“Катанне на санках”
4.	“Смачныя ледзянцы” (14)
5.	“Сувеніры” (8)
6.	“Сюрпрыз”
7.	“Карагод”
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Тое ж
5.	Тое ж
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
2.	Пазнаёміць дзяцей з абсалютнымі меркамі (кілаграм, літр), вучыць імі карыстацца. Замацоўваць веданне складу лікаў (да 10) з двух меншых лікаў 3. Вучыць вызначаць адносіны паміж элементамі мноства
4.	Замацоўваць веданне форм, вучыць бачыць якасці прадметаў (форма, колер)
5.	Вучыць дзяцей складаць фігуры з дэталяў гульні “Танграм” 6. Вучыць бачыць форму прадмета 7. Стварыць у дзяцей добры, вясёлы настрой
1. “Хто ведае?”
2. “Вясёлае свята”
Дзяцей сустракае Пятрушка. Вітаецца, віншуе са святам. Загадвае загадкі, гаворыць прымаўкі і прыказкі (з матэматычнымі паняццямі). Прапануе дзецям растлумачыць сэнс некаторых прыказак і прымавак.
Прапанаваць праспяваць беларускую народную песню “Масленіца-палізуха”. Растлумачыць дзецям, што “Масленіца” — гэта народнае свята, якое праводзіцца ў канцы зімы — пачатку вясны. Людзі выходзяць праводзіць зіму. Яны рады, што хутка прыйдзе вясна, а з ёй цяпло і новы ўраджай. Людзі гандлююць рознымі пачастункамі: блінамі, пірагамі, пернікамі, абаранкамі, цукеркамі, смачнымі напіткамі.
Пятрушка: Дзеці, а вы любіце бліны? А з чаго іх пякуць ведаеце? Купіце 1 кг мукі і ў вас будуць смачныя бліны.
Выхавальнік'. А колькі гэта — 1 кг мукі?
Пятрушка'. Трэба зважыць на вагах. Вось гэтая гіра важыць 1 кг. Калі яе паставіць на адзін бок вагаў, а муку — на другі, то важыць яны павінны аднолькава. Вагі вам пакажуць.
Вььхавальнік: А якія яшчэ бываюць гіры?
Пятрушка: На 2 кг, 5 кг, 10 кг, 20 кг і больш.
Выхавальнік'. А менш за кілаграм бываюць?
Пятрушка: Так, яны паказваюць грамы. (Паказвае грамовыя гіры. Дае дзецям патрымаць у руках і вызначыць, якая з іх цяжэй. Потым хтонебудзь з дзяцей адважвае пры дапамозе гіры 0,5 кг, 1 кг, 2 кг мукі (круп).
Выхавальнік’. 1 кг мукі каштуе 10 рублёў. Пакажыце, як можна скласці 10, каб заплаціць за муку. (Дзеці паказваюць па 2 картачкі з лічбамі, якія ў суме складаюць 10.) Яшчэ нам трэба купіць малака. Пятрушка, як яго адважыць?
Пятрушка: Малако не адважваць трэба, а адмяраць, бо яно вадкае. Усё, што вадкае, трэба адмяраць літрамі Вось у гэты слоік уваходзіць 1 літр (паказвае). Як вы думаеце, колькі літраў уваходзіць у гэты слоік? (Паказвае 2-літровы слоік. На вачах у дзяцей улівае ў 2-літровы слоік 2 л літровымі слоікамі. Потым хто-небудзь з дзяцей адмярае 0,5 л, 1 л, 2 л, 3 л.) А вось хто з вас здагадаецца, у якім слоіку больш малака (паказвае дзецям 2 слоікі рознай формы (высокая бутэлька і нізкая, але шьірокая каструля) з аднолькавай колькасцю вадкасці):
Як гэта можна даказаць? (Адмераць аднолькавай меркай. Дзеці з дапамогай выхавальніка вызначаюць паўлітровым слоікам, што ў бутэльцы і ў каструлі малака пароўну, па 1 л.)