Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
стала шышак на елцы? Так, шышак стала менш, значыць задача на адніманне, таму мы паставім знак аднімання. Гэты знак называецца “мінус”. Ён пішацца як адна кароткая прамая лінія. Паставім гэты знак паміж лічбамі 6 і 1. Значыць, ад ліку 6 мы аднімаем лік 1. Колькі ж атрымаецца? Атрымаецца 5. Слова “атрымаецца” ў матэматыцы замяняем знакам “роўна”, які пішацца двумя кароткімі прамымі лініямі. Пасля гэтага знака ставіцца картачка з лічбай, якая азначае выніковы лік, — з лічбай 5".
Па гэтакаму ж алгарытму мы знаёмім дзяцей са знакамі для запісу задач на складанне.
3.	Тое ж
4.	“Халоднае надвор’е”
5.	“Ільдзінкі Снежнай Каралевы”
6.	“Што пад снегам?”
Выхавальнік прапануе звярнуць увагу на жывёл, малюнкі якіх вісяць на дошцы, і скласці пра іх задачы, самастойна запісаць іх. Трэба памятаць, што адзін з лікавых дадзеных павінен быць роўны “1”.
Спытаць у дзяцей, якое зараз надвор’е, як можна, не выходзячы з дому, даведаода, якое надвор’е (пры дапамозе тэрмометра). Растлумачыць, што на тэрмометры стаяць лічбы. Чым вышэй падымаецца чырвоны слупок (палоска), тым цяплей на дварэ. Потым выхавальнік прапануе праверыць, ці добра дзеці ведаюць лікі, якія адзначаны на шкале тэрмометра. Каму выхавальнік кідае мяч, называючы пры гэтым лік, той павінен сказаць папярэдні і наступны лікі. Хто памыляецца, таго марозіць Мароз.
Выхавальнік з дзецьмі ўспамінае розныя літаратурныя творы, у якіх расказваецца пра зіму ці ёсць персанажы, якія заўсёды нагадваюць нам зімовыя з’явы. Сярод іншых называецца Снежная Каралева. Выхавальнік прапануе дзецям паслухаць цікавую гісторыю, якая адбылася аднойчы са Снежнай Каралевай. “Снежная Каралева любіла чытаць казкі. I вось яна прачытала казку пра Мёртвую Царэўну і ёй захацелася, як злой мачысе, спытацца ў свайго люстэрка: “Хто на свеце за ўсіх прыгажэйшы?” Яна так і зрабіла, але яе люстэрка маўчала, таму што яно не было чароўным, а проста вялікай глыбай ільду. Раззлавалася Снежная Каралева, стукнула па люстэрку — яно і разбілася, раскалолася на маленькія льдзінкі. Доўга злавалася яна, а потым вырашыла сабраць ільдзінкі ў вялікі кошык. Стала іх падымаць з падлогі і разглядваць. Першая льдзінка была вось такой: А. Якую геаметрычную фігуру яна вам нагадвае? Як гэта фігура называецца? Другая льдзінка была вось такой:П^а,<^Дзеці называюць геаметрычную фігуру па колькасці вуглоў (чатырохвугольнік). Трэцяя льдзінка — пяцівугольнік і г.д. да, напрыклад, дзесяцівугольніка. Потым Снежная Каралева знайшла вось такую льдзінкуі^^. Як назавем гэтую льдзінку, як назавем геаметрычную фігуру, якую нагадвае гэтая льдзінка? Колькі ў яе вуглоў? А калі не лічыць? (Многа.) Значыць, назавем гэтую фігуру многавугольнікам. А гэтую фігуру-льдзінку -Таксама”. Далей увагу дзяцей звяртаем на тую фігуру, якая была апошняй пры падліку вуглоў: “Як мы назвалі фігуру, якую нам нагадала гэтая льдзінка? (Дзесяцівугольнік) A 10 вуглоў — гэта многа? (Так.) Таму і гэты дзесяцівугольнік можна лічыць многавугольнікам”. Так аналізуюцца і называюцца астатнія геаметрычныя фігуры. Калі 3 і больш за 3 вуглы — гэта многавугольнікі.
Выхавальнік кажа, што аднойчы снег засыпаў дрэвы, масты, машыны, будынкі. Прапаноўваем разгледзець малюнкі, на якіх намаляваны прадметы, схаваныя пад снегам, і здагадацца, што гэта такое можа быць (жывёла, дом, рэч і г.д.):
7.	“Мяцеліца	Перадаць рухамі пад музыку розныя з’явы прыроды: завіруха,
і сонейка”	мяцеліца, вецер, мароз, сонечны ціхі дзень.
Дзеці адпачываюць на дыване (a) С. Пракоф’еў. “Рамэо і Джульета” — Мантэкі і Капулеці; б) С. Пракоф’еў. Класічная сімфонія. 2. Гавот).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
16. “Навагоднія ЧУДы"
1.	“Чароўныя цацкі’’
2.	“Дапаможам Д.зеду Марозу і Снягурачцы”
3.	“Навагодняя елка”
4.	“Павіншуй сябра"
5.	“He памыліся’’
6.	“Навагоднія здарэнні”
7.	“Навагоднія сны"
1.	Увага, мысленне, уяўленне
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Тое ж
5.	Тое ж
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Замацоўваць веды аб геаметрычных фігурах і формах, вучыць вызначаць форму прадметаў
2.	Практыкаваць у рашэнні розных наглядных задач
3.	Вучыць складаць задачы па карцінах-ілюстрацыях і дзеяннях дзяцей
4.	Вучыць арыентавацца ад аб’екта ў двухмернай прасторы
5.	Замацоўваць веданне абсалютных мерак даўжыні (у сантыметрах), навыкі вымяральнай дзейнасці, разуменне функцыянальнай залежнасці ліку ад велічыні меркі
6.	Замацоўваць веды аб часе, форме, велічыні прадметаў
7.	Замацоўваць веданне зместу розных казак
1. “Чароўныя цацкі”
Перад пачаткам гучыць музыка П. I. Чайкоўскага “Баба-Яга”. Выхавальнік кажа, што Баба-Яга зачаравала цацкі і зараз ніхто не ведае, як яны завуцца. Той, хто раскажа пра якую-небудзь цацку, не называючы яе, той трапіць у краіну Навагодніх цудаў.
На елцы вісяць цацкі, часткі якіх маюць розную геаметрычную форму. Дзіця выбірае цацку, якая яму спадабалася, і расказвае пра яе. Напрыклад: “У гэтай цацкі тулава мае форму цыліндра, галава — круга” і г.д. Выхавальнік можа сам расказаць пра якую-небудзь цацку і прапанаваць знайсці яе, але пры гэтым апісваць асаблівасці геаметрычных форм і фігур. Напрыклад: ‘Тэта цацка мае форму плоскай фігуры з чатырма вугламі, чатырма старанамі...” і г.д.
2. “Дапаможам Дзеду Марозу ’ і Снягурачцы”
“Баба-Яга, Змей Гарыныч, Ліса Аліса і Кот Базіліа вырашылі перашкодзіць Дзеду Марозу I Снягурачцы рабіць цуды, здзяйсняць пажаданні. Але звяры і птушкі заўсёды ім дапамагалі”, — кажа выхавальнік.
1.	Вавёрка пачаставала іх 3 арэшкамі, а потым вожык прынёс яшчэ 1 яблык. Колькі пачастункаў атрымалі Дзед Мароз са Снягурачкай?
2.	Спачатку па лесе іх вёз мядзведзь, а потым па полі — 3 кані. Колькі ўсяго жывёл везлі Дзеда Мароза і Снягурачку?
3.	Карабас-Барабас наваліў на іх шляху 5 гурбаў. Але лісічка размяла сваім пушыстым хвастом 1 гурбу. Колькі яшчэ гурбаў засталося?
4.	Так, засталося 4 гурбы. Калі прыбеглі вавёркі, яны размялі яшчэ 1 гурбу. Колькі гурбаў зараз засталося? і г.д.
Адказваючы на пытанні задач, дзеці паказваюць лічбы.
3. “Навагодняя елка”
Выхавальнік выстаўляе малюнак елкі з прарэзамі. Устаўляе ў прарэзы некалькі цацак і прапануе дзецям скласці задачы па малюнку. Напрыклад: “На елцы вісела 10 шароў. Баба-Яга ўкрала 1 шар. Колькі шароў засталося на елцы?” (Адзін з лікаў павінен быць роўным 1.)
Потым дзіця здымае 1 цацку з елкі і складае задачу: “На елцы вісела 7 розных цацак. Раптам 1 цацка ажыла і стала сапраўдным
4. “Павіншуй сябра”
5.	“He памыліся”
6.	“Навагоднія здарэнні”
7. “Навагоднія сны”
зайчыкам. Ён скокнуў з елкі і схаваўся. Колькі цацак засталося вісець на елцы?” Або: “На елцы вісела 5 цацак. Шапакляк схавала ў сваю сумачку некалькі цацак, і на елцы засталася толькі 1. Колькі цацак схавала Шапакляк?” і г.д.
У задачах дзеці “здымаюць” або “вешаюць” цацкі на елку.
“Каб дапамагчы Дзеду Марозу і Снягурачцы знайсці дарогу, усім трэба абавязкова павіншаваць адзін аднаго і падарыць падарунак. Але калі мы пакладзём свае падарункі на відным месцы, іх забяруць хітрыя разбойнікі. Таму трэба іх схаваць і адзначыць на плане. Той, хто сядзіць з правага боку стала, будзе хаваць свае падарункі і адзначаць месца на плане групы, які вісіць на дошцы”. (Дзеці павінны дамовіцца аб тым, каб кожны вызначаў месца сваёй цацкі розным знакам: +, V, X ,О,Х,П,Д, >)
Пакуль адзін з пары дзяцей скача пад музыку ў другім пакоі, яго сябар хавае падарунак і адзначае месца на плане дамоўленым знакам. Калі музыка сціхае, дзіця адшуквае па плану падарунак сябра. Потым мяняюцца, і віншаванні прымае другі (музычнае суправаджэнне: П. I. Чайкоўскі “Дзіцячая полька”).
У кожнага дзіцяці на стале — канверт, ва ўсіх канверты розных памераў, расфарбаваныя пад куфэркі. Выхавальнік кажа, што Ліса і Кот падставілі да таго куфэрка, у якім ляжаць падарункі Дзеда Мароза, шмат іншых. Вядома толькі, што яго куфэрак мае 10 см у даўжыню і 8 см у шырыню. Той, хто знойдзе патрэбны куфэрак, дастае падарунак Дзеда Мароза (15 яблыкаў). Выхавальнік пытае, на колькі дзяцей можна падзяліць яблыкі, каб усім дасталося пароўну? (На 15; на 5; на 3. Адлюстраваць на дошцы, фланелеграфе або пры дапамозе графа.) Спытаць, па колькі яблыкаў дастанецца кожнаму ва ўсіх гэтых выпадках. (Па 1, па 3, па 5.) Растлумачыць, што чым больш чалавек пачастуюцца, тым менш яблыкаў атрымае кожны з іх, і наадварот.
Выхавальнік чытае:
Кажуць, што пад Новы год
Што ні пажадаецца, Калі вельмі захацець, Цуда адбываецца.
Прыгадаць разам з дзецьмі любімых персанажаў казак, якім бы яны хацелі дапамагчы і прапанаваць для ратавання змяніць героя ці па велічыні, ці па форме або перанесці яго ў іншы час (іншую казку). Паказаць, якім стане герой і што з ім адбудзецца (пры дапамозе пластыліну і непрыдатнага матэрыялу).
Напрыклад, Калабок можа стаць вельмі вялікім, большым за лісу або трапіць у іншую казку, або стаць квадратным ці падобным на пень, каб ліса не зразумела, хто гэта. Каб Гусі-лебедзі не дагналі Машаньку і Іванушку, трэба паклікаць Зіму. Стане халодна, і гусі паляцяць на поўдзень.
Фея зачаравала ўсіх дзяцей і зрабіла так, каб у навагоднюю ноч ім прысніліся чароўныя казкі. Дзеці адпачываюць на дыване і пад музыку ўяўляюць сабе навагоднія казкі (П. I. Чайкоўскі “Спячая прыгажуня”. Вальс).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
17. "Канікулы"
1.	“Па якой дарожцы?" (14)
2.	“Шашачная краіна"
3.	“Шашкі”
4.	“Сляпы кот”
1.	Увага, мысленне
2.	Мысленне, памяць
3.	Мысленне
4.	Увага
1.	Замацоўваць веданне складу лікаў з двух меніпых лікаў
2.	Пазнаёміць з правіламі гульні ў шашкі
3.	Вучыць дзяцей гуляць у піашкі
4.	Вучыць арыентавацца
на слых у прасторы
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
17. "Канікулы"
5.	“Умелыя рукі”
6.	“Ледзяныя фігуры”
7.	“Фея Дражэ”
5.	Мысленне
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
5.	Замацоўваць навыкі вымяральнай дзейнасці. Замацоўваць паняцці шырыня, даўжыня, веданне абсалютнай меры (сантыметр)
6.	Вучыць канструяваць выявы з дэталяў кубіка сома
7.	Вучыць ствараць вобразы на падставе музыкі