Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
“Увечары сябры гулялі ў гульню. Адзін маляваў на лісце якуюнебудзь фігуру або яе частку, а другі павінен быў здагадацца, што гэта, і дамаляваць. Потым наадварот: другі маляваў, а першы адгадваў”. Выхавальнік прапануе дзецям пагуляць у такую ж гульню. Выкарыстаць гадзіннік, па якому дзеці змогуць сачыць за часам выконвання задання (2 — 3 хвіліны).
Выхавальнік чытае верш “Як сустрэліся сябры”, прапануе дзецям перадаць рухамі дзеянні:
— Як жывеш! — — Як ідзеш? —
Вось так!

Вось
так.
— Як бярэш? —
Вось
так.
— Як даеш? —
Вось
так.
— Як шаліш? —
Вось
так!
— Як гразіш? —
Вось
так!
— Як бяжыш? —
Вось
так.
— А як спіш? —
Вось
так.
Пад гукі музыкі дзеці адпачываюць на дыване (Дж.Рыд і Дж. Склераў “Зноў дома”).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальнЬіх працэсаў
Адукацыйныя задачы
20. “Забавы зімы”
1.	“Замарожаныя лічбы”
2.	“Зафарбуй карцінку"
3.	“Упрыгож елку”
4.	“Вясёлыя мастакі”
5.	“Знайдзі патрэбную картачку”
6.	“Узоры на снезе”
7.	“Зімоўе звяроў”
1.	Увага, уяўленне
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Уяўленне
5.	Мысленне
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Замацоўваць веданне лічбаў
2.	Замацоўваць уменне выконваць арыфметычныя дзеянні
3.	Тое ж
4.	Вучыць бачыць форму ў прадметах, развіваць пачуццё часу
5.	Замацоўваць веданне форм
6.	Вучыць складаць узоры з палачак
7.	Пашыраць веды аб наваколлі
1. “Замарожаныя лічбы”
2. “Зафарбуй карцінку”
Дзеці скачуць пад гукі беларускай народнай музыкі “Мікіта” (рухі адпавядаюць характару музыкі). Раптам яна абрываецца і дзеці заміраюць, як быццам замарожаныя (пры гэтым выяўляюць сабой якую-небудзь лічбу).
Выхавальнік паказвае нейкую нерасфарбаваную карцінку і кажа, што калі прайшоў снег, усё стала белым. Трэба зноў усё расфарбаваць. Знайсці патрэбны колер дзецям дапаможа картачка, на якой адзначана, якому ліку адпавядае тая ці іншая фарба.
Разгледзець магчымыя варыянты (гл. каляровую ўклейку, мал. 22).
3.	“Упрыгож елку”
4.	“Вясёлыя мастакі”
5.	“Знайдзі патрэбную картачку”
Гучыць музыка І.-С. Баха “Жарт” (сюіта №2). У дзяцей намалявана ў асабістых сшытках елка і нерасфарбаваныя шары. Самастойна дзеці знаходзяць патрэбны колер і расфарбоўваюць цацкі (гл. каляровую ўклейку, мал. 23).
Дзеці дзеляцца на 2 каманды. На дошцы — вялікія лісты паперы (па 1 для кожнай каманды), на якіх намаляваны геаметрычныя фігуры, асобныя дэталі, лініі і г.д. Дзеці скачуць пад гукі беларускай народнай музыкі “Юрачка”, а ў гэты час па аднаму чалавеку з кожнай каманды дамалёўваюць якія-небудзь фігуры. Калі спыніцца музыка, да малюнка падыходзіць другое дзіця з каманды. Колькасць такіх музычных фрагментаў адпавядае колькасці дзяцей у камандзе. Даўжыня гучання — 30 секунд. Дзеці могуць сачыць за часам па секундамеру ці па пясочным гадзінніку.
Можна паставіць умовы: намаляваць з’явы зімовай прыроды, якую-небудзь пару года і г.д. Пасля таго як кожны член каманды прыме ўдзел, атрыманыя малюнкі разглядаюць, вырашаюць, ці адпавядаюць яны ўмовам.
Прапанаваць дзецям знайсці патрэбную картачку (разгадаць галаваломку). Потым дзеці мяняюцца заданнямі:
5	6
6. “Узоры на снезе”
1	2
© ю
3 4
Ю [W 5 6
Выхавальнік кажа, што аднойчы ноччу нехта намаляваў на снезе ўзоры. Разгледзець узоры. Прапанаваць дзецям самім скласці прыгожыя ўзоры з рознакаляровых палачак (запалак, расфарбаваных у розны колер):
АУАУ

7. “Зімоўе звяроў”
Прапанаваць дзецям назваць звяроў, якія спяць зімой, уявіць іх сабе і перадаць свае ўяўленні рухамі.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
21. “У гасцях у іншапланецян”
1.	“Пад купалам Сусвету”
2.	“Сустрэча”
3.	“Незвычайнае пячэнне” (8, 13)
4.	“Развітанне”
5.	“Касмадром” (8)
6.	“Іншапланецяне”
7.	“Бязважкасць”
1.	Мысленне
2.	Мысленне, увага
3.	Мысленне
4.	Мысленне, увага
5.	Мысленне
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Практыкаваць у адрозніванні і называнні розных аб’ёмных геаметрычных форм і плоскіх геаметрычных фігур
2.	Замацоўваць колькаснае лічэнне, практыкаваць у арыентаванне ў двухмернай прасторы.
3.	Замацоўваць веданне геаметрычных фігур. Вучыць выдзяляць уласцівасці
і складаць магчымыя мноствы
4.	Замацоўваць веданне розных геаметрычных паняццяў
5.	Замацоўваць веданне геаметрычных фігур
6.	Замацоўваць веданне геаметрычных фігур. Вучыць падзяляць лісты паперы рознай формы на часткі, бачыць форму ў прадметах
7.	Пашыраць веды аб наваколлі
1. “Пад купалам Перад пачаткам можа прагучаць музыка Г. Свірыдава “Час, Сусвету”	наперад!” (“Время, вперед!”), урывак.
Растлумачыць дзецям, што наша планета Зямля мае форму шара, вакол Зямлі бясконцая прастора. Акрамя нашай Зямлі ў прасторы лётаюць іншыя планеты, якія мы бачым ноччу і называем зоркамі. Некаторыя з іх болыпыя, чым Зямля, некаторыя — меншыя. Сонца і Луна — гэта таксама планеты (паказаць на макеце або малюнку іх узаемаразмяшчэнне). Людзі заўжды хацелі даведацца, ці ёсць жыццё на іншых планетах, ці жыве там хто-небудзь. Яны назіралі зоркі ў тэлескоп, лёталі ў космас на касмічных караблях, але яшчэ ніколі не сустракаліся з іншапланецянамі — істотамі, якія жывуць на іншых планетах. “Давайце
2.	“Сустрэча”
3.	“Незвычайнае пячэнне”
4. “Развітанне”
ўявім сабе, што аднойчы мы на касмічным караблі трапілі да іншапланецян. Глядзіце, якія цікавыя ў іх дамы. (Выхавальнік выкладае на стол макет і аб’ёмныя геаметрычныя формы розных памераў — шары, кубы, цыліндры, прызмы, конусы). На іх можна што-небудзь намаляваць”. Выхавальнік прапануе назваць, якую форму маюць дамы, вызначыць іх уласцівасці (шар коціцца, не мае вуглоў; куб мае стораны і вуглы).
Прапанаваць уявіць, чаму іншапланецяне пабудавалі сабе такія дамы. (Шар займае менш за ўсё месца, можа каціцца, мяняць месца, з такога дома добра відаць ва ўсе бакі; куб устойлівы, таму зверху на яго можа садзіцца касмічны карабель, у такі будынак можа заехаць машына і г.д.) Паміж дамамі на макеце намаляваны газоны, клумбы, пляцоўкі. Вызначыць, якую яны маюць форму (трохвугольнікі, чатырохвугольнікі (сярод іх павінны быць квадраты, ромбы, трапецыі, прамавугольнікі), пяцівугольнікі, шасцівугольнікі).
“Каб убачыць іншапланецян, нам трэба расшыфраваць пісьмо і намаляваць па клетках саміх гаспадароў гэтай планеты". Выхавальнік прапануе дзецям узяць ліст паперы ў клетку, на якім загадзя намалявана зыходная кропка, і пад дыктоўку намаляваць выяву. Па заканчэнні дыктоўкі ў дзяцей павінны атрымацца азначаныя малюнкі (гл. мал. на с. 138).
“Вось і ўбачылі мы, якія іншапланецяне нас сустрэлі. Яны вельмі задаволены і запрашаюць нас у госці. Яны прапануюць нам пачаставацца незвычайным пячэннем, якое мае форму розных геаметрычных фігур і розны памер. Напэўна, яно вельмі смачнае, але давайце яго ўважліва разгледзім”.
Вызначыць, якой формы, памераў і колеру “пячэнне” (геаметрычныя фігуры).
Гульні з табліцамі:
1)	выхавальнік бярэ табліцу з адным абручом, кладзе туды чырвоны прамавугольнік і чырвоны квадрат. Пытае, якога колеру фігуры ў абручы? (Чырвоныя.) Якога колеру па-за абручом? (Нечырвоныя.);
2)	выхавальнік бярэ табліцу з двума абручамі, кладзе ў адзін абруч трохвугольнікі, а ў другі — чатырохвугольнікі. Спытаць, якой формы фігуры ў чырвоным абручы? (Трохвугольныя.) А ў сінім абручы? (Чатырохвугольныя.) Якой формы фігуры па-за чырвоным абручом? (Нетрохвугольныя.) Па-за сінім абручом? (Нечатырохвугольныя.);
3)	выхавальнік бярэ табліцу з вялікім і маленькім абручамі. Кладзе ў маленькі абруч квадрат зялёнага колеру і квадрат чырвонага колеру. Пытае, якой формы фігуры можна пакласці ў вялікі абруч. (Чатырохвугольныя.) Потым кладзе ў вялікі абруч вугольныя фігуры і пытае, якой формы фігуры можна пакласці ў маленькі абруч. (Квадраты, трохвугольнікі, прамавугольнікі.);
4)	прапанаваць дзецям узяць табліцу з адным абручом і запоўніць яе. (У кожнага магчымы розныя варыянты.) Спытаць, якія фігуры ў абручы (па велічыні ці па колеру, ці па форме);
5)	прапанаваць дзецям узяць табліцу з двума абручамі і запоўніць яе. (У кожнага магчымы розныя варыянты.) Спытаць, якія фігуры ў абручах (назваць адным словам уласцівасць);
6)	прапанаваць дзецям узяць табліцу з вялікім і маленькім абручамі і запоўніць яе. Спытаць, якія фігуры яны паклалі ў абручы. (Уласцівасці мноства фігур назваць адным словам, не пералічваючы па адной фігуры.)
Можна пагўляць у гульню “Толькі адна ўласцівасць” (8. С. 7).
“Надышла пара развітвацца. Іншапланецяне нешта нам напісалі, але прачытаць гэта мы зможам, калі расшыфруем іх надпіс. Для гэтага трэба падставіць патрэбныя літары”. Гульня праводзіцца пры ўмове, што дзеці ведаюць літары. Дзеці ўтвараюць 2 каманды: “Марсіяне” і “Зямляне”. Насупраць кожнай каманды — зашыфраваны надпіс, а побач — літары і знакі, якімі яны адзначаны. Напрыклад, выраз “Да сустрэчы” можна прадставіць так:

Спытаць y дзяцей, якімі знакамі якая літара пазначана (кропкамі, вугламі, прамой, дугой, акружнасцю і г.д.).
5.	“Касмадром” Прапанаваць дзецям разгадаць галаваломку і вызначыць, якога касмічнага карабля не хапае на касмадроме.
Гульня праводзіцца так, як прапанавана ў дапаможніку (8. С. 32).
6.	“Іншапланецяне” Выхавальнік прапануе дзецям сканструяваць з паперы жыхароў планеты, на якой яны пабывалі. Звярнуць увагу на розныя спосабы падзелу паперы на часткі шляхам складання.
7.	“Бязважкасць” Прапанаваць дзецям уявіць сабе, як касманаўты знаходзяцца ва ўмовах бязважкасці. Дзеці пад музыку (Ф. Уолер “Чужыя яблыкі”) адпачываюць на дыване, расслабіўшы мышцы.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
22. “Алімпіяда”
1.	“Адкрыццё Алімпіяды” (16)
2.	“Цяжкія спаборніцтвы”
3.	“Спаборніцтвы
на лёдзе” (14)
4.	“Парад зорак”
5.	“Атрыманне ўзнагарод”
6.	“Хто гэта быў?”
7.	“Развітальны агеньчык”
1.	Мысленне
2.	Тое ж
3.	Тое ж
4.	Уяўленне
5.	Мысленне
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Замацоўваць уменне лічыць групы
2.	Пазнаёміць з вылічальнымі прыёмамі адлічвання
і прылічвання лікаў па 1
3.	Замацоўваць веданне сувязей і адносін паміж лікамі натуральнага рада
4.	Пашыраць веды аб наваколлі 5. Вучыць устанаўліваць адносіны паміж элементамі мноства